• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    вадніковай прылады ці інтэгральнай схемы. Забяспечвае выраб у адзіным тэхнал. працэсе вял. колькасці ідэнтычных прылад з высокай узнаўляльнасцю параметраў, высокую прадукцыйнасць і інш.; займае вядучае месца ў тэхналогіі вырабаў мікраэлектронікі.
    Асн. аперацыі: нанясенне тонкай дыэлектрычнай плёнкі (звычайна аксіду крэмнію SiO2) на паверхню крышт. паўправадніка (крэмнію, германію, арсеніду галію); выдаленне пры дапамозе фоталітаграфіі ці электроналітаграфіі пэўных абласцей гэтай плёнкі (стварэнне тэхнал. маскі); лакальнае ўвядзенне ў крышталь праз атрыманую маску донарных ці акцэптарных дамешкаў (легіраванне). Усе вобласці выходзяць на адзін (рабочы) бок падложкі, што дае магчымасць праз вокны ў SiO, рабіць іх камутацыю ў аднаведнасці з зададзенай схемай пры дапамозе плёначных метал. праваднікоў. Адрозніваюць п л а н а р нaэпітаксіяльную тэхналогію (уключае аперацыю эпітаксіяльнага арыентаванага нарошчвання на паверхню монакрышт. падложкі тонкага слоя крэмнію) і яе ўдасканаленую разнавіднасць — ізапланарную тэхналогію (з павялічанай якасцю ізаляцыі абласцей).
    ПЛАНЕТА 405
    На Беларусі распрацоўкамі ў галіне П.т. і выкарыстаннем яе ў вытвсці займаюцца ў НВА «Інтэграл».
    Літ.\ Технологня СБЯС: Пер. с англ. Кн. 1—2. М„ 1986;Сугано Т.Мкома Т., Т а к э н с м Ё. Введенне в ммкроэлектроннку: Пер. с яп. М., 1988; Т a u г У. The incredible shrinking transistor // IEEE Spectrum. 1999. July. В.У.Баранаў.
    ПЛАНЕЛЬЁС Хуан Хуанавіч (8.4.1900, г. Херас, Іспанія — 25.8.1972), іспанскі і рас. мікрабіёлаг і фармаколаг. Акад. АМН СССР (1969), чл.кар. Акадэміі медыцыны Іспаніі. Скончыў Мадрыдскі унт (1921). 3 1930 дырэктар Інта клінічных даследаванняў у Мадрыдзе, з 1936 нач. сан.мед. службы Рэсп. арміі, потым статссакратар аховы здароўя Іспанскай рэспублікі. 3 1939 у СССР. 3 1943 у Інце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМН СССР. Навук. працы па біял. стандартызацыі фармацэўтычных і біяпрэпаратаў, сульфаніламідах, пытаннях лек. устойлівасці мікробаў.
    Гасцініца «Планета».
    «ПЛАНЁТА», гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1980 на праспекце Машэрава (арх. Г.Бенядзіктаў, У.Начараў, Т.Раманоўская). Дынамічная асіметрычная аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя складаецца з 12павярховага жылога корпуса на 601 месца і 2павярховага аб’ёму рэстарана. Архітэктура жылога корпуса заснавана на рытме гарыз. міжпаверхавых керамзітабетонных панэлей і верт. навясных рэбраў. Сцены звонку аздоблены верт. цягамі з алюмінію. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны ракушачны туф, чорны лабрадарыт, шэры мармур, шпон, ціснёная скура. Прамавугольны ў плане аб’ём рэстарана выступае перад гал. фасадам гасцініцы і скампанаваны вакол унутр. двара. На гал. фасадзе асіметрычна размешчана дэкар. пано. Кесонная столь абедзеннай залы аздоблена сюжэтнай арнаментальнай фрэскавай размалёўкай, сцены аформлены серыяй дэкар. керамічных пано (маст. М.Байрачны, С.Каткова, В.Прыешкін і інш.). Дэкар. акцэнт ін
    406	ПЛАНЕТАЛОГІЯ
    тэр’ера — люстра з нёманскага шкла. Пры ўваходзе ў рэстаран керамічнае пано «Садоўніца» (маст. Я.Кузняцоў).
    А.М.Кулагін.
    ПЛАНЕТАЛбГІЯ (ад планеты + ... логіяў комплекс навук, якія вывучаюць паверхневую і ўнутр. будову, фіз. стан і хім. састаў рэчыва планет Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў, распрацоўвае гіпотэзы і тэорыі іх утварэння і эвалюцыі. Даследаванні вядуцца апаратурай з касм. караблёў, аптычнымі назіраннямі з Зямлі і непасрэдна геал. метадамі на ўзорах парод з Месяца і метэарытах. Гл. таксама Касмагенныя мінералы, Касмагонія, Касмалогія, Касмахімія, Касмічнае землязнаўства. Г.І.Каратаеў.
    ПЛАНЕТАРНАЯ ПЕРАДАЧА, зубчастарычажная перадача, што мае колы з рухомымі геам. восямі (сатэліты), якія абкочваюцца вакол цэнтр. кола. Рухомае звяно, на якім умацаваны восі сатэлітаў, наз. вадзілам. Выкарыстоўваюць для перадачы вярчэння паміж 2 паралельнымі восямі ці тымі, што перасякаюцца, а таксама пры ўзнаўленні складанага шіоскапаралельнага руху рабочага органа, які аб’ядноўваецца з сатэлітам. Выкарыстоўваюць у рэдуктарах трансп. машын, прыводах станкоў, каробках перадач, рэверсіўных механізмах і інш.
    ПЛАНЕТАРНАЯ ТУМАННАСЦЬ. абалонка з разрэджанага іанізаванага газу, якая акружае гарачы белы карлік і расшыраецца. Па знешнім выглядзе падобная на дыск планеты (адсюль назва).
    Пры сцісканні ядра зоркі, якім заканчваецца стадыя чырвонага гіганта, яе вонкавыя слаі скідваюцца з вял. скорасцю і аддзяляюцца ад ядра. Паводле сучасных тэорый зорка з вугляродным ядром і масай 0,6—4 сонечныя масы ўтварае П.т. і пераўгвараецца ў белы карлік. Абалонка расшыраецца са скарасцямі да некалькіх тысяч метраў за секунду, паглынае ультрафіялетавае выпрамяненне цэнтр. зоркі і перавыпрамяняе яго ў бачнай частцы спектра праз флуарэсцэнцыю. Стадыя П.т. доўжыцца да 50 тыс. гадоў. Гл. таксама Туманнасці галактычныя. А.А.Шымбалёў. ПЛАНЕГАРЫЙ (ад новалац. planetarium), апарат для мадэліравання і дэманстрацыі выгляду зорнага неба, узаемнага размяшчэння планет і руху іх вакол Сонца, руху іптучных нябесных цел, паказу розных астр. з’яў. Першы мех. П. пабудаваны ў 1712 у Англіі, з 1920х г. пашыраны аптычныя П. Аснова П. — праекцыйны апарат.
    П. устанаўліваюць у цэнтры круглага памяшкання з паўсферычным купаламэкранам (дыяметр самых вял. купалаў 25 м і болей). Відарысы зорак праецыруюпца 2 праектарамі ў выглядзе шароў (адзін для праецыравання Паўн. паўшар’я неба, другі — Паўднёвага). Відарысы інш. нябесных цел, асн. лініі нябеснай сферы, назвы ствараюцца дапаможнымі праектарамі і спец. прыладамі, размешчанымі паміж шарамі. Найб. сучасныя П. вырабляюцца ў Гсрманіі, Японіі, ЗПІА. П. таксама наз. культ.асв. ўстанова, дзе чытаюцца лекцыі па астраноміі з адпаведнымі дэманстрацыямі.
    На Беларусі П. дзейнічаюць у Мінску ў парку імя Горкага (для ўсеагульнага карыстання) і пед. унце імя М.Танка (для навуч. мэт). А.А.Шымбалёў.
    ПЛАНЕТЫ (ад грэч. ріапёіёя блукаючы), вялікія нябесныя целы, якія абарачаюцца вакал Сонца (ці інш. зоркі), свецяцца іх адбігым святлом і маюць масы недастаткова вял. для таго, каб стаць зоркай. Паміж П. і Сонцам існуе ўзаемнае прыцягненне (гл. Сусветнага прыцягнення закон); рух П. вакол Сонца прыблізна апісваецца Кеплера законамі.
    Паводле сучасных даных у Сонечнай сістэме 9 вял. П. Паводле фіз. характарыстык адрозніваюць П. зямной групы (Меркурый, Венера, Зямля, Марс), П.гіганты (Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун) і Плутон, які з 1999 лічыцца вял. П. і астэроідам адначасова. П. зямной групы маюць адносна невял. памеры, значную сярэднюю шчыльнасць, цвёрдыя па
    Да арт. Планетарная перадача. Схема пяцізвённага планетарнага механізма: 1 — рухомыя зубчастыя колы; 2 — сатэліт; 3 — нерухомае зубчастае кола; 4 — вадзіла.
    Схема планетарыя: 1 — паўночны і паўднёвы шары э праектарамі зорнага неба; 2 — паўночны і паўднёвы шары з праектарамі назваў сузор’яў; 3 — праектары Млечнага Шляху; 4 — праекцыйныя механізмы Сонца, Месяца і планет; 5 — праектар зоркі Сірыус; 6 — прылада дая дэманстравання сонечных і месяцавых зацьменняў; 7 — праектар нябеснага мерыдыяна; 8 — праектары нябеснага экватара і экліптыкі.
    верхні, больш ці менш разрэджаныя атмасферы (акрамя Венеры); вярчэнне вакол восі павольнае; знаходзяцца на адносна невял. адлегласцях ад Сонца, таму атрымліваюць ад яго значную колькасць цеплаты. П.гіганты характарызуюцца значна большымі масамі і памерамі, малой сярэдняй шчыльнасцю (газападобныя, з невял. цвёрдым ядром), хуткім вярчэннем вакол восі, значнай колькасцю спадарожнікаў. У межах Сонечнай сістэмы знаходзіцца вял. колькасць малых планет, ці астэроідаў (асн. частка ў поясе астэроідаў паміж арбітамі Марса і Юпітэра, другая — за арбітай Нептуна, у поясе Койпера). Непасрэдна не выяўлены П., якія б абарачаліся вакол інш. зорак (акра.мя Сонца), але атрыманы даныя, якія ўскосна сведчаць пра наяўнасць П. у больш чым 20 зорак. Гл. гаксама Касмагонія.
    Літ:. У н п л Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ. М., 1984; М а р о в М.Я. Планеты Солнечной снстемы. 2 нзд. М., 1986; Хабб а р д У.Б. Внутреннее строенне планет: Пер. с англ. М., 1987. А.А.Шьшбалёў. ПЛАНЁР (франц. planeur ад planer лятаць), безматорны кіравальны лятальны апарат, цяжэйшы за паветра. Здольны шіашравацб у паветры, ляцець гарызантальна, лунаць і набіраць вышыню. Moxa пераадольваць адлегласці больш за 1000 км, дасягаць вышыні 14 км; скорасць палёту — да 250 км/гадз. П. падымаюць у паветра самалётам ці пускаюць яго са схілу гары і ён набывае скорасць для стварэння падымальнай сілы крыла. Працягласць палёту ў спакойным паветры залежыць ад вышыні, на якую падняты П. Вырабляюць з лёгкіх сплаваў маалаў і пластмас масай да 500 кг. Выкарыстоўваюцца пераважна ў спорце і навуч. пракгыцы пілатавання.
    ІІЛАНЁРНЫ СПОРТ, палёты і спаборніцтвы на планёрах', від. авіяц. спорту, адзін з тэхнічных відаў спорту. У праграмы спаборніцтваў уваходзяць палёты: скарасныя па трохвугольных маршрутах на адлегласць 100, 200, 300 і 500 км; на далёкасць да намечанага пункта з вяртаннем на старт; на далёкасць з пасадкай у канечным пункце; на т.зв. адкрытую далёкасць па прамой і на далёкасць з праходам 1 ці 2 паваротных пункгаў; дасягненне абс. вышыні палёту. Спаборнштвы праводзяцца на планёрах стандартнага (крьшо даўж. да 15 м) і адкрытага (больш за 15 м) класаў.
    П.с. узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. Заснавальнік О.Ліліенталь. У Расіі першыя гурткі планерыстаў узніклі ў 1900х г. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1948, раз у 2 гады. Планёрная камісія створана пры Міжнар. авіяц. федэрацыі ў 1950. Найб. развіты П.с. у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі.
    На Беларусі П.с. развіваецца з канца 1930х г. Сярод бел. спартсменаў А.Белякоў, чэмпіён СССР і 6й Спартакіяды народаў СССР (1975); І.Баркоўская, чэмпіёнка СССР (1978); А.Дзятлаў, чэмпіён свету (1994); А.Каўшырка, рэкардсмен свету і СССР па скорасці палёту для 2месных планёраў (1963).
    ІІЛАНЁРСКАЕ, К а к т э б е л ь (да 1944 і з 1993), прыморскі кліматычны курорт у Крыме (Украіна). Размешчаны каля ўсх. падножжа горнага масіву Карадаг, на беразе Кактэбельскай бухты Чорнага
    мора, на ПдЗ ад г. Феадосія. Асн. прыродны лек. фактар — сухі клімат субтропікаў. Пансіянат, турбаза, Дом творчасці, доммузей МА.Валошына (жыў у П. у 1917—32).