• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    На Беларусі тэарэт. і эксперым. даследаванні ў галіне П. вядуцца з 1967 у Інтах цепла і масаабмену, фізікі Нац. АН, БДУ. Гл. таксама Ллазменная тэхналогія, Фізіка плазмы.
    Літ.: Ннзкотемпературная плазма. Т. 3. Хнмня плазмы. Новоснбнрск, 1991; Нязкотемпературная плазма. Т. 4. Плазмохнмяческая технологня. Новоснбнрск, 1991.
    А. Ф.Бубліеўскі.
    ПЛАЗМАЦЫТбМА, тое, што міэломная хвароба.
    ПЛАЗМЕННАЯ ЗВАРКА з в а р к a сціснутай дугой, зварка металаў з дапамогай нізкатэмпературнай (~ 104К)
    плазмы ў асяроддзі ахоўных газаў; від дугавой зваркі. Выконваюць пры дапамозе плазматрона. Існуюць 2 спосабы П.з.: плазменнай дугой, што ўзнікае паміж электродам плазматрона і металам, які зварваюць, і плазменным струменем, што ўзнікае паміж элеклродам і саплом плазматрона. Для ўтварэння плазмы выкарыстоўваюць інертныя газы (пры зварцы каляровых металаў) ці вуглякіслы газ (пры зварцы сталі).
    ПЛАЗМЕННАЯ МЕТАЛЎРПЯ, галіна металургіі, у якой для атрымання і апрацоўкі металаў і сплаваў выкарыстоўваюць нізкатэмпературную (~104К) плазму. Пачала развівацца ў 1950я г. ў СССР, Японіі, ЗША і інш. краінах.
    Уключае здабыванне з руды металаў, іх плаўку, плазменнадугавы пераплаў, плазменнадугавое рафінаванне, атрыманне метал. парашкоў і гранул, плазменнадугавое награванне металаў, вырошчванне метал. монакрыіпталёў. Каб здабыць з руды метал, яе падвяргаюць тэрмічнай дысацыяцыі ў плазме. Плаўку сталей і гарачатрывалых сплаваў на нікелевай аснове, хімічна актыўных металаў
    402	ПЛАЗМЕННАЯ
    (тьггану, цырконію і інш.) вядуць у плазменных печах.
    Схема ішзмевнай зваркі дугой: a — прамога дзеяння; б — ускоснага дзеяння; 1 — струмень плазмы; 2 — дута; 3 — сапло; 4 — струмень газу; 5 — няплаўкі электрод.
    ІІЛАЗМЕННАЯ ПЕЧ, від электрычнай печы, у якой у якасці крыніцы цяпла выкарыстоўваецца нізкатэмпературная (104К) плазма, іпто атрымліваецца з дапамогай плазматрона. У П.п. выплаўляюць сталь. пераплаўляюць каляровыя і інш. металы, сплавы, вырошчваюць метал. монакрышталі, перапрацоўваюць чыстыя рэчывы.
    О О
    Плазменная печ з керамічным тыглем для плаўкі металу.
    ПЛАЗМЕННАЯ ТЭХНАЛбГІЯ, сукупнасць метадаў апрацоўкі сыравіны, матэрыялаў і вырабаў патокамі плазмы. Працэсы ІІ.т. грунтуюцца на фіз., хім. і змешаным механізмах уздзеяння кампанентаў плазмы на апрацаваны матэрыял; выконваюцца пры нармальным (атмасферным) ці павышаным ціску, a таксама ў вакууме.
    Дазваляе змяняць форму, памеры, структуру апрацаванага вырабу, стан яго паверхні. Уключае плазменнае нанясенне на паверхню цвёрдых цел тонкіх плёнак металаў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў і інш. матэрыялаў, змены фіз. або хім. уласцівасцей, а таксама выдаленне (траўленне) плёнак і прыпаверхневых слаёў. У тэхналогіі электроннага машынабудавання найб. пашыраны плазменныя працэсы, якія ажыццяўляюцца ў вакууме, што забяспечвае найменшыя забруджванні матэрыялаў і вырабаў, добрую ўзнаўляльнасць вынікаў і інш.
    На Беларусі даследаванні па праблемах П.т. распачаты ў 1950я г. ў БДУ і Фіз.тэхн. інце Нац. АН; вядуцца ў Інце малекулярнай і атамнай фізікі, Інце цепла і масаабмену Нац. АН, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, БПА і інш. Распрацаваны метады і створана апаратура для электрадугавога сінтэзу і перапрацоўкі розных матэрыялаў, у т.л, для утылізацыі ядахімікатаў, плазменныя прылады для атрымання ахоўных і дэкар. слаёў на паверхні буд. матэрыялаў, плазменнага нанясення на вырабы алмазападобных пакрыццяў і інш.
    Літ.: Плазменная металлнзацня в вакууме. Мн., 1983. У.Дз.Шымановіч.
    ІІЛАЗМЕННЫЯ ПАСКАРАЛЬНІКІ, устаноўкі для атрымання патокаў плазмы са скарасцямі руху ад 10 да 1000 км/с. У адрозненне ад паскаральнікаў зараджаных часціц у канале П.п. адначасова знаходзяцца часціцы розных знакаў і адсутнічаюць абмежаванні інтэнсіўнасці патокаў, абумоўленыя прасторавым зарадам. Паскарэнне іонаў адбываецца за кошт падведзенай энергіі і самаўзгодненага эл. поля, якое існуе ў аб’ёме плазмы.
    П.п. падзяляюцца на імпульсныя (адначасова паскараецца фіксаваная маса рабочага рэчыва) і квазістацыянарныя (працэс паскарэння ажыццяўляецца неперарыўна); паводле механізмаў паскарэння адрозніваюць цеплавыя (плазма паскараецца за кошт цеплавой энергіі — за кошт перападу поўнага газакінетычнага ціску) і эл.магн. (найб. лашыраныя; плазма паскараецца за кошт сілы Ампера). Паводле спосабу падвядзення энергіі бываюць радыяцыйныя, індукцыйныя і электродныя. П.п. з’явіліся ў сярэдзіне 1950х г. як алектрарэактыўныя плазменныя рухавікі і як інструмент для зандзіравання атмасферы. У 1980я г. атрымалі развіццё двухступеньчатыя квазістацыянарныя П.п. з магн. экраніроўкай электродаў паскаральнага канала, якія працуюць у рэжыме іоннага токапераносу. П.п. выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і тэхнікі (гл. Плазменная тэхналогія).
    На Беларусі П.п. даследуюцца ў Інце малекулярнай і атамнай фізікі, Інце цепла і масаабмену Нац. АН, БДУ, Бел. унце.інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
    Літ.: Плазменные ускорнтелм н нонные мнжекторы. М., 1984.
    В.М.Асташынскі, Л.Я.Мінько.
    ПЛАЗМЕННЫЯ ПАібкі, накіравана рухомая плазма; таксама раздзел фізікі плазмы, які вывучае пытанні, звязаныя з атрыманнем, даследаваннямі і выкарыстаннем рухомай плазмы.
    У залежнасці ад крыніц плазмы адрозніваюць П.п. стацыянарныя (неперарыўныя) і імпульсныя. Для атрымання стацыянарных П.п. выкарыстоўваюць у асн. плазматроны, імпульсных — плазменныя паскаральнікі розных тыпаў і выбуховыя генератары. Для магугнатокавых плазменных паскаральнікаў характэрна сцісканне (кампрэсія) плазмы — утварэнне кампрэсійных П.п. Найб. буйна.маштабныя кампрэсійныя П.п. атрымліваюць двухступеннымі плазменнымі паскаральнікамі. Для атрымання П.п. з высокімі скарасцямі выкарыстоўваецца лазернае вылрамяненне пры яго ўздзеянні на цвёрдыя целы і газы.
    На Беларусі сістэматычныя даследаванні пачаліся з 1960х г. пад кіраўніцтвам акад. М.А.Ельяшэвіча і вядуцца ў Інце фізікі, Інце малекулярнай і атамнай фізікі, Інце цепла і масаабмену Нац. АН, БДУ. Вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца ў ракетнай і касм. тэхніцы, лазернай фізіцы, цеплафізіцы, эксперым. аэрагазадынаміцы, плазменнай тэхналогіі.
    Літ.: М н н ь к о Л.Я. Полученне н нсследованне нмпульсных плазменных потоков. Мн., 1970; Фнзнка н прямененяе плазменных ускорнтелей. Мн., 1974. Л.Я.Мінько.
    ПЛАЗМбДЫІ (Plasmodium), род аднаклетачных паразітычных арганізмаў падатр. гемаспарыдый кл. спаравікоў. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў рэгіёнах з цёплым кліматам. Узбуджальнікі малярыі пазваночных жывёл і чалавека. Пераносчыкі П. — насякомыя, часцей малярыйныя камары.
    У эрытрацытах, эпітэліяльных клетках і клетках рэтыкулаэндатэліяльнай сістэмы пазваночных жывёл (прамежкавыя гаспадары) П. праходзяць стадыі бясполага развіцця. 3 крывёю трапляюць у арганізм насякомагакрывасмока (дэфінітыўны гаспадар) і ў яго кішэчніку праходзяць палавое развіццё. Са слінаю насякомага П. зноў трапляюць у кроў жывёлы ці чалавека.
    ПЛАЗМбДЫЙ (ад плазма + грэч. eidos форма, выгляд), вегетатыўнае цела слізевікоў, якое мае шмат’ядзерную, пазбаўленую абалонкі пратаплазму, звычайна сеткаватай структуры. Памеры ад некалькіх мм2 да 1,5 м2. Здольны да амёбападобнага перамяшчэння з дапамогай псеўдаподый. У фазе росту валодае адмоўным фотатаксісам і станоўчым гідратаксісам (запаўзае ў цёмныя і вільготныя месцы — пад кару, мох і інш.). Спелы П. ператвараецца ў орган споранашэння — эталій.
    ПЛАЗМОЛІЗ (ад плазма + лізіс), аддзяленне прысценачнага слоя цытаплазмы ад цвёрдай абалонкі расліннай клеткі. Адбываецца ў жывых клетках па прычыне сціскання пратапласта пад уздзеяннем плазмалітыку — раствору, гіпертанічнага да клетачнага соку. Пры запаволеным П. клеткі здольныя даволі доўга заставацца жывымі і пры перанясенні ў звычайную ваду хутка аднаўляюць стан тургару. Здольнасць да П. выкарыстоўваюць у эксперым. цыталогіі і фізіялогіі
    раслін для вызначэння асматычнага патэнцыялу, вязкасці цытаплазмы, вывучэння клетачнай пранікальнасці і інш.
    ПЛАЗМОН, адна з квазічасціц, якая апісвае ваганні элекгронаў адносна цяжкіх іонаў у плазме, у т.л. носьбітаў зараду ў цвёрдых целах. Флукгуацыі шчыльнасці эл. зараду ствараюць эл. поле, якое імкнецца аднавіць электранейтральнасць; зза інерцыі носьбіты зараду «праскокваюць» становішча раўнавагі, у выніку чаго ўзнікаюць ваганні, узгодненыя з калектыўным рухам часціц. У сістэмах свабодных электронаў у металах і ў валентнай зоне паўправаднікоў энергія кванта плазменных ваганняў каля 15—20 эВ; спектр ваганняў залежыць ад зоннай струкгуры цвёрдага цела, наяўнасці межаў, магн. поля і інш.
    Плакадэрмы: 1 — дыніхтыс; 2 — птэрыхтыёдэс; 3 — батрыялепіс.
    ПЛАКАДЭРМЫ, панцырныя рыбы, пласцінаскурыя (Placodermi), выкапнёвыя сківічныя рыбы, блізкія да акулавых. 2 падкл.: антыархі і артрадыры. Жылі ў палеазоі (дэвон, каля 400 млн. г.
    назад). Вялі прыдонны спосаб жыцця. На Беларусі рэшткі П. выяўлены ў адкладах сярэдняга дэвону Аршанскай упадзіны, Бел. антэклізы, Жлобінскай седлавіны, Прыпяцкага прагіну. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
    Даўж. марскіх відаў да 12 м (дыніхтыс, дунклеастэус), прэснаводныя значпа драбнейшыя (напр., батрыялепіс каля 45 см, птэрыхтыёдэс каля 17 см). Мелі храстковы шкілет, парныя плаўнікі, укрытыя касцёваскурнымі пласцінкамі. Галава і пярэдняя ч. тулава ўкрыты панцырам, у большасці відаў злучаны рухома. Сківіцы ў выглядзе завостраных касцявых пласцін. Карміліся беспазваночнымі, некат. (пераважна марскія) рыбамі. Гл. таксама Астракадэрмы. П. Ф.Каліноўскі.
    ПЛАКАТ (ням. Plakat ад франц. placard аб’ява, афіша), выява на буйным арку
    шы паперы інфармацыйнага, рэкламнага ці прапагандысцкага зместу; від гра'фікі, графічнага дызайна. Спецыфіка маст. мовы П. — падкрэсленая кідкасць, абагульненасць форм, лаканізм,
    ПЛАКАТ 403 кампазіцыйны сінтэз шрыфту і выявы, выяўл. метафары, эфекгныя супастаўленні вобразаў, майпабаў, ступеней умоўнасці, якія ўспрымаюцца на вял. адлегласці. Mae 3 асн. жанры: відовішчны (тэатр., цыркавы, кінаплакат і інш., гл. таксама Афіша), рэкламны, сац. (паліт., прапагандысцкі і інш.). Арыгінал П. можа быць маляваны, выкананы ў тэхніцы гравюры (часцей літаграфіі), серыграфіі, з дапамогай калажа, фатаграфіі, камп’ютэрнай тэхнікі. Размнажаюць паліграф. спосабам.