• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт Пішчухавыя Пішчухі: 1 —велікавухая; 2 — алтайская; 3 — паўночная; 4 — стэпавая, або малая.
    М.І Алісаў у 1870. Падзяляюцца на канцылярскія (стандартныя), спецыяльныя (для друкавання нот, рэльефных знакаў азбукі Брайля для сляпых, стэнаграфічныя і інш.). Бываюць з ручным і эл. прыводам. Друкаванне праводзіцца пры дапамозе клавіятуры з 42—46 клавішаў, якія маюць .2 друкарскія знакі (вялікая і малая латары) на кожным рычагу. Эл. П.м. выкарыстоўваюцца таксама дая ўводу і вываду алфавітналічбавай інфармацыі ў ЭВМ (гл. Друкавальная прылада).
    ПІШЧ Іван Уладзіміравіч (н. 21.10.1933, в. Пугачы Мядзельскага рна Мінскай вобл), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Др тэхн. н. (1991), праф. (1996). Скончыў БПІ (1957). 3 1965 у Бел. тэхнал. унце. Навук. працы па тэарэт. асновах сінтэзу і вытвсці керамічных пігментаў і фарбаў для дэкарыравання вырабаў з фарфору і шкла. Прапанаваў новыя кампазіцыі керамічных пігментаў на аснове недэфіцытных прыродных сілікатаў.
    Тв.: Керамнческне пмгменты. Мн., 1987 (разам з Г.М.Масленікавай). Я.Г.Міляшкееіч.
    ПІШЧАЛАВА, вёска ў Аршанскім рне Віцебскай вобл., на р. Пачаліца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад горада і 4 км ад чыг. ст. Орша, 80 км ад Віцебска. 341 ж., 112 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік на месцы, дзе 14.7.1941 быў дадзены першы залп рэактыўных мінамётаў «Кацюша».
    ПІШЧАЛЬ, старажытнаруская назва ружжа і артыл. гарматы канца 14—17 ст.
    Пішчалі: 1 — аблогавая на дэкаратыўным лафеце (16 ст.); 2 — «завесная» (насілі за плячом на рэмені) з кнотавым замком (канец 16 ст ).
    пішчухавыя 395
    Знаходзілася на ўзбраенні армій, апалчэнцаў, казакоў і інш. у Расіі, ВКЛ. Выкарыстоўвалася для абароны крэпасцей, пазней у палявым баі. Ручныя П. (ручніцы) былі аднаствольныя і мнагаствольныя (насілі за плячом на рамяні). П.гарматы падзяляліся на крапасныя, аблогавыя (сценабітныя), палкавыя, палявыя; вырабляліся з жалеза, медзі (бронзы) і чыгуну. Снарады — каменная карцеч, кавалкі жалеза, ядры (маса да 30 кг). Калібр П. — 30—250 мм. Кнотавыя і крамянёвыя П. выкарыстоўваліся да 18 ст.
    ГІІШЧУХАВЫЯ, пішчухі, с е н а с т а ў к і (Ochotonidae, або Lagomyidae), сямейства млекакормячых атр. зайцападобных. 1 род (Ochotona), 20 відаў. Пашыраны ў Паўд.Усх. Еўропе, Азіі, на ПдЗ Паўн. Амерыкі. Жывуць пераважна калоніямі ў норах на адкрытых мясцінах раўнін і высакагор’я. На Беларусі жылі ў познім антрапагене. Знаходкі вядомы з перыгляцыяльных адкладаў каля вёсак Койтава Віцебскага і Пашына Аршанскага рнаў і каля г. Гродна. Некат. віды — носьбіты ўзбуджальніка чумы.
    Даўж. да 28 см, маса да 240 г. Вушы круглыя, кароткія. Вібрысы доўгія. Хвост вельмі кароткі. Афарбоўка буракарычневых адценняў. Моцна свішчуць і пішчаць (адсюль назва). Расліннаедныя. На зіму назапашваюць сухую траву (адсюль другая назва). Нараджаюць да 7 дзіцянят 2—3 разы за год.
    Э.Р. Самусенка.
    ПІШЧУХАВЫЯ, пішчухі (Certhiidae), сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 2 (4) роды, 17 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. Жывуць пераважна ў хваёвых і мяшаных лясах, гняздуюцца ў дуплах, трэшчынах ствалоў, пад карой. На Беларусі 2 віды роду Пінічуха (Certhia): звычайная (С. familiaris) — гняздуецца на ўсёй тэр., і караткапальцая (С. brachydactyla) — залётны від.
    Даўж. да 17 см, маса да 30 г. Дзюба даўж. да 1,5 см, тонкая, загнутая ўніз. Хвост цвёр
    396	ПІШЧЫКЕВІЧ
    ды, ногі дужыя, учэпістыя, з загнутымі кілцюрамі. Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Нясуць да 9 яец двойчы за год.
    Э.Р. Самусенка.
    Да арт. Шшчухавыя. Пішчуха звычайная.
    ГПШЧЫКЕВІЧ Барыс Тарасавіч (5.8.1899, в. Сасноўка Слонімскага рна Гродзенскай вобл. — 15.1.1974), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Інт чырв. прафссуры (1936), курсы палітработнікаў пры Ваен.паліг. акадэміі (1941). Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце. Удзельнік вызвалення Беларусі, баёў у Германіі. Агітатар палітаддзела дывізіі маёр П. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім рне Гомельскай вобл. Пасля вайны да 1957 на прафс. рабоце.
    ПІШЧЫМЎКА Пётр Сямёнавіч (4.2.1879, г. Лубны Палтаўскай вобл. Украіна — 2.5.1965), вучоны ў галіне арган. хіміі. Чл.кар. АН Беларусі (1940), др хім. н. (1939), праф. (1917). Скончыў Новаалександрыйскі с.г. інт (1904), Брэслаўскі унт (1914, Германія). 3 1904 у Новаалександрыйскім, з 1916 у Харкаўскім с.г. інтах, у 1928— 33 заг. аддзела Інта лясной гаспадаркі ў г. Харкаў, у 1943—50 і 1957—63 заг. кафедры Харкаўскага с.г. інта. Устанавіў, што пры зброджванні амінакіслот дражджавымі і плесневымі грыбкамі атрымліваюцца спірты і складаныя эфіры (як прамежкавыя прадукты). Распрацаваў сінтэз алкалоіду гардэніну.
    Тв.. Матерналы по вопросу об аналнэе жнвнцы (разам з Л.І.Каркузакі) // Лесохнм. промышленность. 1934. №8 (20).
    ПІЯДЭРМІЯ (ад грэч. pion гной + дэрма), гнайнічковыя хваробы с к у р ы , агульная назва пашкоджанняў скуры, выкліканых уздзеяннем гнаяродных
    мікраарганізмаў (стафілакокаў, стрэітгакокаў, зрэдку вульгарнага пратэю, кішачнай і сінягнойнай палачкі і інш ). Бывае першаснай і другаснай (як ускладненне інш. захворванняў скуры). Развіццю П. спрыяюць прафес. і быт. забруджанні скуры, мікратраўмы, пераграванне або пераахаладжэнне, парушэнне функцый унутр. органаў, ц.н.с., абмену рэчываў. Некат. формы часцей назіраюцца ў дзяцей (псеўдафурункулёз), інш. ў дарослых (сікоз). Адрозніваюць стафіла, стрэпта і стафіластрэптапіядэрміі. Пры стафілапіядэрміі найчасцей пашкоджваюцца валасяныя фалікулы і потавыя залозы (гідрадэніт, карбункул, фуруякул і інш). Стрэптакокапіядэрміі (заеда, імпеціга, хранічная параніхія і інш.) выклікаюць паверхневае або глыбокае запаленне скуры. Да стрэптастафілакокавых адносяць хранічную глыбокую язвавую і язвававегетуючую П. Лячэнне: тэрапеўтычнае. На П. хварэюць таксама жывёлы. М.З.Ягоўдзік.
    ПІЯЖЙ (Piaget) Жан (9.8.1896, г. Неўшатэль, Швейцарыя — 16.9.1980), швейцарскі псіхолаг. Вучыўся ва унтах Неўшатэля, Цюрыха, Парыжа. У 1926— 54 праф. унтаў Неўшатэля, Жэневы, Лазаны. 3 1929 дырэктар інта Ж.Ж.Русо ў Жэневе. Заснавальнік Міжнар. цэнтра генетычнай эпістэмалогіі ў Парыжы (1955). Навук. працы ў галіне агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мыслення і дзіцячай псіхалогіі. Стваральнік канцэпцыі інтэлекту і генетычнай эпістэмалогіі. Распрацоўваў праблемы узаемаадносін псіхалогіі і логікі, вывучаў пераўтварэнне ўнутр. структуры разумовай дзейнасці у ходзе антагенезу. Лічыў, што функцыянаванне і развіццё псіхікі адбываецца пры адаптацыі індывіда да асяроддзя (асіміляцыі), а таксама прыстасавання да канкрэтных сітуацый (акамадацыі). Аўтар прац «Псіхалогія інтэлекту» (1946), «Уводзіны ў генетычную эпістэмалогію» (т. 1—3, 1949—50) і інш.
    Тв.. Рус. пер. — Речь н мышленне ребенка. М., 1994; Нзбр. пснхологнческме труды: Пснхологня ннтеллекта. Генезнс чмсла у ребенка. Логмка н пснхологня. М., 1994; Сужденне н рассужденне ребенка, СПб., 1997.
    ПІЯЙ (Ріаі), мыс на Пд паўвострава Малака, у Малайзіі, паўд. край мацерыковай Азіі (1°16 паўн. ш. і 103°30 усх. д.).
    ПІЯЛА (перс.), пасудзіна для піцця ў выглядзе невял. расшыранага ўверх кубка паўсферычнай ці ўсечанаканічнай формы на нізкім паддоне, без ручак. Пашырана ў Сярэдняй Азіі і на сумежных тэрыторыях. Вядома з 2й пал. 1га тыс. да н.э. Раннія П. вырабляліся з гліны. Сучасныя П. вырабляюць пераважна фабрычным спосабам з фаянсу ці фарфору.
    «ІІІЯНЕР», «П а я н і р » (англ. Pioneer), серыя амер. аўгаматычных міжпланетных станцый для даследавання Месяца, планет і касм. прасторы; праграмы іх
    распрацоўкі і запускаў. Макс. маса каля 260 кг.
    У 1958—78 запушчаны 14 станцый. «П.5» (1960) — штучны спадарожнік Сонца. «П.10» (1972) упершыню здзейсніў пралёт пояса астэроідаў, наблізіўся да Юпітэра ( 1973; праведзена даследаванне планеты), дасягнуў 3й касм. скорасці і выйшаў за межы Сонечнай сістэмы (1983). «П.П» (1973): даследаванне з пралётнай траекторыі Юпітэра, Сатурна і яго спадарожніка Тытана (1979); атрыманы фотаздымкі планет і некаторых іх спадарожнікаў; выйшаў за межы Сонечнай сістэмы ў 1993. «П.Венера1,2» (1978) выканалі даследаванне Венеры, у т.л. яе атмасферы. У.С.Ларыёнаў.
    Б.Т.Пішчыкевіч. П.С.Пішчымука.
    «ПІЯНЕР БЕЛАРЎСІ», назва газ. *Раніца» ў 1929—93.
    ІПЯНЕРНЫЯ АРГАНІЗМЫ, віды жывёл і раслін, якія першымі пасяляюцца ў месцах, пазбаўленых глебавага покрыва пад уплывам дзеяння прыродных фактараў (пажарышчы, апоўзні, землі са змьггай глебай і інш.) або дзейнасці чалавека (прамысл. пусткі, горныя адвалы, кар’еры і інш.). Вылучаюцца высокай экалагічнай пластычнасцю, непатрабавальнасцю да глебавых умоў. На Беларусі да П.а. адносяцца многія віды імхоў, водарасцей, лішайнікаў, пустазелля (сітнякі, ваўчкі, некат. злакі, верас звычайны, падбел і інш.), насякомых, павукоў. Выкарыстоўваюцца ў біял. рэкультывацыі зямель.
    ПІЯНЕРСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ, грамадскія аргцыі дзяцей і дарослых, члены якіх называюць сябе піянерамі (франц. ріоппіег даследчык). Існуюць у Расіі, Украіне, Беларусі, Казахстане, Кітаі, Францыі, Паргугаліі, Фінляндыі і інш. краінах, алрозніваюцнд сірукгурай, мэтамі і фсрмамі дзейнасці. Упершыню ўзніклі ў Расіі ў маі 1922 як дзіцячыя камуніст. аргцыі, якія ў кастр. 1922 аб’яднаны ва ўсерас. дзіцячую камуніст. аргцыю «Юныя піянеры імя Спартака» (з 1926 Усесаюзная П.а. імя У.І.Леніна). П.а. СССР (у 1988 больш за 20 млн. 10—15гадовых піянераўшкольнікаў) дзейнічала пад кіраўніцтвам камсамола як яго рэзерв і памочнік, мела сетку пазашкольных устаноў — палацы і дамы піянераў і школьнікаў, піянерскія лагеры і інш., выдавала (1988) 34 газеты і 53 часопісы. У яе ўваходзіла Бел. П.а. імя У.І.Леніна (створана ў 1922, каля 900 тыс. чл. у 1977). 3 1920х г. П.а. існавалі пры камуніст. і
    піятроўскі	397
    левых сацыяліст. і рабочых партыях многіх краін (у тл. ў Зах. Беларусі). Распад сусв. сацыяліст. сістэмы і СССР выклікаў крызіс піянерскага руху. Усесаюзная П.а. імя У.І.Леніна 1.10.1990 пераўтворана ў Саюз П.а. — Федэрацыю дзіцячых аргцый, якая ў 2001 аб’ядноўвала на ўмовах свабоднай асацыяцыі 65 піянерскіх і інш. дзіцячых аргцый у большасці б. рэспублік СССР. Яе членам з’яўляецца грамадскае аб’яднанне Бел. рэсп. піянерская аргцыя (БРПА, утворана 13.9.1990) — добраахвотная непаліт. грамадская аргцыя дзяцей (ад 7 гадоў) і дарослых (узрост неабмежаваны) са свабодным членствам, правапераемніца Бел. П.а. імя У.І.Леніна. Налічвае (2001) 280 тыс. членаў. Гал. мэта — дапамагчы падлеткам у іх грамадз. станаўленні, арыентаваць іх на актыўную стваральную дзейнасць, накіраваную на пазнанне свету і паляпшэнне навакольнага жыцця. Кіруючыя органы — Цэнтр. савет (Мінск), абласньы, гар. і раённыя саветы піянераў. Вышэйшы орган — рэсп. злёт, які раз у 3 гады выбірае старшыню Цэнтр. савета. Асн. праца БРПА вядзецца ў школах, дзе ствараюцца піянерскія дружыны (5 і больш піянераў), якія могуць аб’ядноўвацца ў атрады. Членства ў аргцыі падзяляецца на 4 ступені: «наследнікі» (папярэдняя ступень, школьнікі 7—10 гадоў), «даследчыкі» (уласна піянеры, дзеці з 10 гадоў), «выпрабавальнікі» (старэйшыя піянеры), «лідэры» (кіраўнікі аб’яднанняў). «Даследчыкі», «выпрабавальнікі» і «лідэры» носяць чырв. гальштукі з адпаведнай колькасцю каляровых стужакнашывак. БРПА працуе па 5 асн. праграмах: «Сем Я» — самапазнанне і развіццё асобы; «Наследнікі» — праца з малодшымі школьнікамі; «Спадчына» — засваенне сац.культ. традыцый, фарміраванне экалагічнага мыслення, «Гульня — справа сур’ёзная» — выкарыстанне патэнцыялу гульні ў гуманізацыі адносін паміж падаеткамі; «Дзіцячы ордэн міласэрнасці». Вынікі выканання праграм падводзяцца ў штогадовых летніх палатачных лагерах.