Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ.: Лстрнн В.А Вознлкновенне н развнтме пнсьма. М., 1965; Гельб Л.Е. Опыт нзучення пнсьма: (Основы грамматологнн): Пер. с англ. М., 1982; Днрннгер Д. Алфавнт: Пер. с англ. М., 1963. А.М.Булыка.
ШСЬМОВАЯ МОВА, мова, на якой створана пісьменнасць і якая мае пісьмовую традыцыю. Пры дапамозе П.м. ажыццяўляюцца зносіны паміж людзьмі, фіксуецца і перадаецца інфармацыя. Для перадачы П.м. ствараюцца сістэмы графічных знакаў (літар, іерогліфаў, лічбаў і інш., гл. Пісьмо), правіл (арфаграфіі, пунктуацыі і інш.), а таксама неабходны матэрыял (папера, скура, тканіна і інш.).
П.м. адрозніваецца ад вуснай мовы тым, што разлічана на зрокавае ўспрыманне, больш позняя па часе ўзнікнення. Яна характарызуецца стройнасцю і паслядоўнасцю выкладання думкі, ужываннем складаных і ўскладненых сінтакс. канструкцый, абстрактнай, спец. і тэрміналагічнай лексікі; адсутнасцю дапамогі з боку жэстаў, мімікі, гукавой інтанацыі.
П.м. неабходная для многіх стыляў мовы: напр., навук., афіцдзелавога. Калі П.м. губляе сувязь з жывым маўленнем, то становіцца мёртвай мовай. Існуюць пісьмовыя штучныя мовы.
Пісьмовая беларуская мова пачала фарміравацца ў 13 ст. Зараз яна рэалізуецца ў разнавіднасцях: уніфікаваная, літ. П.м. — агульнапрынятая, без парушэнняў норм сучаснай бел. літаратурнай мовы, неліт. П.м. — з вял. парушэннем агульнапрынятых літ. норм, напр., фанет. транскрыпцыя дыялектнай мовы (гл. Дыялект), сац. жаргонаў і інш.; стылізаваная П.м. — матываваная літ.гутарковая, літ.прастамоўная, літ.дыялектная П.м., якая часта сустракаецца ў мове маст. твораў і служьіць для стварэння адпаведнага каларыту.
Літ.: Б у л ы к a AM. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мн., 1970; Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. 2 выд. Мн., 1984.
М.В.Абабурка.
ПІСЬМЯНКОЎ Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч; н. 25.2.1957, в. Бялынкавічы Касцюковіцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. паэт. Скончыў БДУ (1980). У 1974—75 працаваў у касцюковіцкай раённай газеце, у 1980—82 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацгва», з 1999 яго гал. рэдактар. у 1982—99 у час. «Полымя». Друкуецца з 1974. Аўтар паэт. збкаў «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1998, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1998), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), у якіх асэнсаванне гіст. мінулага народа, паэтызацыя роднай зямлі, філас. заглыбленасць, тэма кахання. Піша нарысы, эсэ, вершы, казкі для дзяцей (кн. «Заўзятары», .1993; «Ласунывеселуны», 1997). ЛВ.Календа.
ПІТ (Pitt) Уільям М а л о д ш ы (28.5.1759, Хейс, цяпер у межах Лондана — 23.1.1806), англійскі дзярж. дзеяч. Сын У.Піта Старэйшага. Скончыў Кембрыджскі унт (1776). 3 1781 чл. парламента, лідэр «новых торы», звязаных з фін. буржуазіяй і калан. дзялкамі. У 1782—83 міністр фінансаў, у 1783— 1801 і 1804—06 прэм’ерміністр. У 1784 правёў закон, які абмежаваў правы ОстІндскай кампаніі і паставіў пад дзярж. кантроль кіраванне Індыяй. Каб паслабіць міжнар. пазіцыі Расіі, спрыяў развязванню рас.тур. вайны 1787—91 і рас.швед. вайны 1788—90, аказваў дыпламат. падтрымку Турцыі і Швецыі. 3 пачаткам французскай рэвалюцыі 1789—99 П. — адзін з гал. арганізатараў дыпламат. ізаляцыі Францыі і ваен.паліт. кааліцый супраць яе. Садзейнічаў задушэнню дэмакр. руху ўнутры краіны і нац.вызв. руху ў Ірландыі, правядзенню «Акта аб уніі» (1801), які скасаваў аўт. ірл. парламент.
ПІТ (Pitt) Уільям Старэйшы (15.11.1708, Лондан — 11.5.1778), дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, граф Чэтам. Адзін з лідэраў групоўкі «патрыё
таў» (прыхільнікаў акгыўнай калан. экспансіі) у партыі вігаў. 3 1735 чл. парламента. 3 1746 чл. урадаў Вялікабрытаніі. 3 1756 лідэр вігаў у палаце абшчын, у 1757—61 фактычны кіраўнік урада. Адыграў значную ролю ў развязванні Сямігадовай вайны 1756—63, у выніку якой Вялікабрытанія захапіла амаль усе ўладанні Францыі ў Індыі і Паўн. Амерыцы. 3за канфлікту з каралём пайшоў у адстаўку. У 1766—68 прэм’ерміністр кааліцыйнага ўрада. Чл. палаты лордаў з 1766 (пасля атрымання графскага тытула).
ГІІТКЭРН (Pitcairn), уладанне Вялікабрытаніі ў паўд.ўсх. частцы Ціхага ак., у Палінезіі. Пл. 46,5 км2. Складаецца з 4 астравоў, у т.л. ваў Піткэрн (пл. 4,5 км2, адзіны населены). Нас. каля 50 чал. (2000), анілапалінезійскія метысы. Адзіны нас. пункт, адм. ц. — паселішча Адамстаўн. Афіц. мова — англійская. Ваў Піткэрн вулканічнага паходжання, выш. да 335 м, астатнія астравы каралавыя. Клімат і расліннасць субтрапічныя. Асн. занятак насельнішва — земляробства. Вырошчваюць батат, ямс, тара, маніёк, хлебнае дрэва, дыні, гарбузы, бананы, цукр. трыснёг, бабовыя, кукурузу, цытрусавыя, ананасы і інш. Гадуюць коз і курэй. Рыбалоўства. Саматужная вытвсць сувеніраў. Гал. крыніца даходаў — продаж мясц. паштовых марак, якія карыстаюцца вял. попытам у філатэлістаў. Марскія сувязі пераважна з Новай Зеландыяй. Грашовая адзінка — долар Піткэрна.
У старажытнасці П. наведвалі палінезійцы. Адкрыты ў 1767 брыт. капітанам Ф.Картэрэтам. У 1790 на П. знайшлі прытулак 9 маракоў з мяцежнага брыт. ваен. карабля «Баўнці». Яны прывезлі з сабой некалькі палінезійскіх жанчын; іх нашчадкі складаюць сучаснае насельніцтва П. У 1839 абвешчаны брыт. калоніяй, да якой у 1902 далучана некалькі суседніх астравоў.
ГПТНАЯ СОДА, гл. ў арт. Сода.
ПІТОЕВЫ. Пітаеф (РіЮёП), французскія акцёры, тэатр. дзеячы. Нарадзіліся ў Тбілісі. Ж о р ж П. (4.9.1884 — 17.9.1939), рэжысёр і акцёр; адзін з найбуйнейшых дзеячаў франц. тэатра 1920—30х г, 3 1905 вучыўся на юрыд. фце ў Парыжы; выступаў як акцёр у Рус. драм. гуртку. Пазней працаваў у Пецярбургу ў тры В.Камісаржэўскай, Першым перасоўным драм. тры П.Гайдабурава і Н.Скарскай; у 1912 заснаваў уласны «Наш тэатр». 3 1915 у Швейцарыі, з 1922 у Парыжы, дзе ўзначальваў тэатр. трупы. Адзін з заснавальнікаў тэатр. саюза «Картэль» (1926), які імкнуўся да творчага і арганізацыйнага абнаўлення тэатра. Выступаў за стварэнне тра, прасякнутага паэзіяй і гуманізмам, блізкага народу, прапагандаваў драматургію А.Чэхава. Разам з тым зазнаў уплывы містыкі, сюррэалізму, фрэйдысцкіх канцэпцый. Паставіў спектаклі: «Гамлет» У.Шэкспіра (1920), «Святая Іаана» Б.Шоу (1925), «Тры сястры» Чэхава (1929) і інш. Сярод роляў: Гамлет
ПІТЭКАНТРАП 391
(аднайм. п’еса Шэкспіра), Тузенбах, Трэплеў, Астраў («Тры сяртры», «HaftKa», «Дзядзька Ваня» Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога) і інш.
Л ю д м іл а П. (25.12.1895 — 15.9.1951), актрыса, жонка Жоржа П. 3 1916 выступала ў трупах мужа. Сярод роляў: Афелія («Гамлет» Шэкспіра), Медэя (аднайм. п’еса Сенекі), Іаанна («Святая Іаанна» Шоу), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» А. Дзюмасына), Соня, Ніна Зарэчная, Ірына («Дзядзька Ваня», «Чайка», «Тры сястры» Чэхава), Маша («Жывы труп» Талстога) і інш. 3 1939 працавала ў Швейцарыі, ЗША, Канадзе, з 1945 — у Парыжы.
ШТбНЫ (Pythoninae), падсямейства паўзуноў атр. лускаватых. 6 родаў, 27 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Усх. паўшар’я. Жывуць пераважна ў лясах, зарасніках каля вады, сярод камянёў, запаўзаюць на дрэвы. Добра шіаваюць і ныраюць. Актыўныя пераважна ўначы. 1 падвід П. тыгравага (Python molurus) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Пітоны: 1 — караткахвосты, або стракаты; 2 — індыйскі; 3 — сеткавы; 4 — каралеўскі; 5 — новагвінейскі; 6 — аметыставы.
Даўж. да 10 м, маса да 100 кг. Афарбоўка ад аднаколернай (бурых адценняў) да стракатай, плямістай. Драпежнікі; маладыя кормяцца пераважна насякомымі. Здабычу ўтрымліваюць зубамі і адначасова сціскаюць яе кольцамі цела. Адкладваюць да 107 яец (даўж. да 9 см). Самка «наседжвае», інкубіруе іх (тра яе цела пры гэтым на 12—15 °C вышэй за тру навакольнага асяроддзя). Аб'екгы промыслу (скура, мяса, тлушч). Э.Р.Самусенка.
ПІТРЫ, Пітры Фліндэрс (Petrie Flinders) Уільям Мэцью (3.6.1853, г.
Чарлтан, Вялікабрьпанія — 28.7.1942), англійскі археолаг, егіптолаг, заснавальнік навук. метаду археал. раскопак у Егіпце. У 1892—1933 праф. Лонданскага унта. У 1885—86 адкрыў і даследаваў Наўкратыс і Дафну; у 1888—90 выявіў шмат помнікаў у Фаюмскім аазісе. У 1891—92 вёў раскопкі ў ТэльэльАмарне. У 1899—1901 даследаваў грабніцы стараж. фараонаў у Абідасе, у 1904—05 — энеалітычныя комплексы ў Негадзе. Вёў раскопкі ў раёне г. Мемфіс, каля Гераклеопаля, на Пд Палесціны. Выпрацаваў сістэму адноснага датавання дадынастычнай керамікі Стараж. Егіпта. Сярод яго прац асаблівае значэнне мае атлас стараж. прылад працы ўсіх часоў і народаў.
ПІТСБУРГ (Pittsburgh), горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1758. 340,5 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 2,2 млн. ж. (2000). Порт на р. Агайо, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл.фін. цэнтр ЗША, адзін з важнейшых цэнтраў цяжкай прамсці — чорнай і каляровай ме
талургіі, цяжкага машынабудавання і металаапрацоўкі. Вытвсць абсталявання для металургічнай прамсці і чыг. транспарту, ' маставых канструкцый, труб і інш. Развіты таксама эл.тэхн., радыёэлектронная,. станкаінструментальная, аўтамаб., шкляная, цэм., хім., паліграф., харч. прамсць. Вьгтвсць мед. інструментаў і абсталявання. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Першая ў ЗША АЭС. 5 унтаў, Тэхналагічны інт Карнегі. Карцінная галерэя.
ПІТУІТРЫН, водны экстракт задняй долі гіпофіза забойнай жывёлы; лекавы сродак з групы гарманальных прэпаратаў. Утрымлівае гармоны аксітацын і вазапрэсін. Выкарыстоўваюць у акушэрскай практыцы, пры нецукровым дыябеце, начным нетрыманні мачы.
ПІТЫЙ (Pythium), род ааміцэтавых грыбоў сям. пітыевых. Каля 140 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомы П.Дэбарыяна (Р. debaryanum). Развіваецца на ўсходах цукр. буракоў, агуркоў, капусты, радысу, сеянцах елкі і хвоі. Узбуджальнік караняеду буракоў і чорнай ножкі.
Міцэлій аднаклетачны, разгалінаваны, тонкі, павуціністы.Зааслоры пры прарастанні ўтвараюць парастак. Аагоніі шарападобныя, антэрыдыі булавападобныя. Ааспоры адзіночныя, празрыстыя або карычняватыя. Паразітуюць на водных і наземных раслінах, шкоднікі с.г. культур.
ПІТЫЎЗСКІЯ АСТРАВЬІ, П і т ы у с кія астравы (Islas Pitiusas), група астравоў у паўд.зах. ч. Міжземнага м., у складзе Балеарскіх авоў; тэр. Іспаніі. Пл. 760 км2. Асн. ваў Івіса (выш. да 475 м). Рэльеф узгорысты. Складзены пераважна з вапнякоў і мергеляў. Карст. Міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі. Рыбалоўства. Здабыча кухоннай солі. Марскія курорты. Порт — г. Івіса.