Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПІРЫМІДЗІНАВЫЯ АСНбвЫ, пір ы м і д з і н ы, прыродныя вытворныя пірымідзіну. Уваходзяць у састаў нуклеінавых кісмт, нуклеатыдаў, каферментаў і інш. біялагічна актыўных злучэнняў. У малекулах нуклеінавых кіслот акрамя кананічных П.а. — цытазіну (4аміна2пірымідон), тыміну (5ме
тылпірымідзін2,4дыен), урацылу (пірымідзін2,4дыен) ёсць, у адносна невял. колькасці, т.зв. мінорныя П.а. (5метылцытазін, 5карбаксіметылурацын і інш.). Паслядоўнасць пурынавых і П.а. у полінуклеатыдным ланцугу вызначае генетычную інфармацыю ДНК і матрычных РНК.
П.а — бясколерныя высакаплаўкія (tM>300°C) крышталі. Раствараюцца ў гарачай вадзе, нерастваральныя ў этаноле і дыэтылавым эфіры. Існуюць у таўтамерных формах. Біясінтэз П.а. у клетках адбьшаецца ў выніку ператварэнняў вытворных аротавай кіслаты. Атрымліваюць звычайна метадам кіслотнага гідролізу нуклеінавых кіслот. Я.Г.Міляшкевіч.
ПІРЫТ, с е р н ы калчадан, жалезісты калчадан, найбольш пашыраны мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза, FeSj. Mae жалеза 44,6%, серы 54,3%, дамешкі медзі, золата, нікелю, кобальту, селену, талію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Ўтварае крышталі кубічныя (радзей пентагондадэкаэдрычныя і актаэдрыч
ныя) са штрыхоўкай на гранях, зярністыя масы, прарастанні з марказітам і інш. Колер латуннажоўгы. Бляск металічны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 4,9—5,2 г/см3. Палігеннага паходжання. Гал. радовішчы гідратэрмальныя і метасаматычныя. Сыравіна для сернай кіслаты, руда кобальту, золата, медзі, селену і талію.
ПІРЫТНАЯ ІІЛАЎКА, перапрацоўка сумесі пірытных медных руд з кварцам і вапняком пры нязначным расходзе коксу (2—4%). Цеплата, неабходная для плаўлення, вылучаецца пераважна ў выніку акіслення сульфіду жалеза. Ажьшцяўляюць у шахтавых печах у моцна акісляльнай атмасферы. Прадукты П.п. — медны штэйн, сярністы газ і шлак.
ПІРЫХІЙ (грэч. pyrrhichios ад руггБісЬё ваяўнічы танец), 1) у антычным вершаскладанні стапа з двух кароткіх складоў (