• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Піралюзіт.
    (рыхлыя і шчыльн. агрэгаты). НІчыльнасць адпаведна да 5,2 г/см3 і 4,7—5 г/см3. Крохкі. Паходжанне асадкавае, гіпергеннае, радзей нізкатэмпературнае гідратэрмальнае. Гал. мінерал марганцавых руд. Выкарыстоўваецца ў сухіх гальванічпых элементах, у шкляной, керамічнай, хім., мед., лакафарбавай, скураной галіііах прамсці.
    ІПРАМЕТАЛУРГІЯ (ад піра... + металургія), сукупнасць працэсаў атрымання і ачысткі металаў і сплаваў пры высокіх тэмпературах. Асн. і найстарэйшая галіна металургіі. Метадамі П. атрымліваюць амаль 100% чыіуну, сталі, свінцу, каля 95% медзі, болып за 60% цынку.
    Працэсы П. адбываюцца ў розных металург. печах і плавільных агрэгатах. Найб. пашыраныя метады П. — нлаўка за кошт цяпла ад згарання паліва, напр. доменны працэс (гл. Доменная печ, Мартэнаўскі працэс), працэсы з выкарыстаннем цяпла ад згарання дамешкаў металаў (Бесемераўскі працэс, Тамасаўскі працэс). Гл. таксама Гідраметалургія, Электраметалургія.
    ПІРАМЕТРЫЯ (ад піра... + метрыя). сукупнасць аптычных (бескантактных) метадаў вымярэння тэмпературы. Метады П. заснаваны на законах цеплавога выпрамянення або законах тэрмічнай раўнавагі; яны не патрабуюць непасрэднага кантакту з даследуемым целам (дазваляе вымяраць тры аддаленых цел) і не маюць абмежавання вымярэння.
    Вымярэнне тр па інтэнсіўнасці суцэльнага спекгра вьтрамянення праводзіцца на падставе Кірхгофа закону выпрамянення і Планка закону выпрамянення. У залежнасці ад спектральнага складу выпрамянення існуюць метады П.: радыяцыйныя або сумарнага выпрамянешія, яркасныя і па спектральным размеркаванні выпрамянення, у т.л. т.зв. каляровы метад. Гэтыя метады выкарыстоўваюць для вызначэння тры цвёрдых цел і вадкасцей. Метады П. газаў і плазмы заснаваны на вымярэнні інтэнсіўнасці спектральных ліній. Яны забяспечваюць макс. дакладнасць, калі вядомы абс. імавернасць адпаведнага энергет. пераходу і канцэнтрацыя атамаў. Калі канцэнтрацыя атамаў невядомая, выкарыстоўваюць метад адносных інтэнсіўнасцей, у якім тру вызначаюць па адносінах інтэнсіўнасцей 2 спектральных ліній або па спектральным размеркаванні інтэнсіўнасцей шэрагу ліній. Тра плазмы вызначаецца па форме ці шырыні спектральных ліній, якія залежаць ад тры непасрэдна (Доплера эфект) або ўскосна (Штарка з 'ява).
    На Беларусі даследаванні ў галіне П. вядуцца з 1961 у Інце фізікі, Інце цепла і масаабмену, Фізікатэхн. інце Нац. АН Беларусі.
    Літ:. Свет Д.Я. Оптнческне методы нзмерення нстннных температур. М., 1982; Гордов А.Н., Жагулло О.М., Нван о в а А.Г. Основы температурных язмере
    ннй. М., 1992; Снопко В.Н. Основы методов пнрометрнн по спекгру теплового нзлучення. Мн., 1999. В.М.Снапко.
    ПІРАМІДА[ад грэч. pyramis (pyramidos)], мнагаграннік, ,аснова якога — многавугольнік, а бакавыя стораны — трохвугольнікі з агульнай вяршыняй.
    Па колькасці вуглоў асновы адрозніваюць П. трох, чатырохвутольныя і г.д. Аб’ём П. К= ‘/у S • Л, дзе 5 — плошча асновы, h — вышыня (перпендыкуляр, апушчаны з вяршыні на плоскасць асновы). П. наз. правільнай, калі ў аснове правільны многавугольнік, a вьппыня праходзіць праз цэнтр асновы. Калі П. пераразаць плоскасцю, паралельнай аснове. агрымаюцца 2 часткі: П., падобная на дадзеную, іўсешная П, аб’ём якой V= Ц h'CS^ + '/SI • S2 + У2), дзе 5j і 52 — плошчы асноў.
    ПІРАМІДА, манументальнае збудаванне, якое мае геам. форму піраміды (часам ступеньчатую або вежападобную). У сваёй класічнай форме П. склаліся ў 3—2м тыс. да н.э. ў Стараж. Егіпце як пахавальні фараонаў (грабніцы). Іх на
    Піраміда з храма № 1 у Тыкалі (Гватэмала).
    Піраміда: a — адвольная; б — правільная; в — усечаная.
    380	ПІРАНДЭЛА
    лічваецца каля 100 разнастайных па памерах і функцыях у рознай ступені захаванасці. Самыя вял. П. пабудаваны ў Гізе для фараонаў IV дынастыі: Хеопса (выш. 146,6 м), Хефрэна (выш. 143,5 м), Мікерына (выш. 66,5 м). Паводле Герадота, П. Хеопса будавалі 100 тыс. чал. на працягу 20 гадоў (з’яўляецца адным з 7 дзівосаў свету). Кожная П., акрамя наземнай ч. з калідорамі і рытуальнымі камерамі, мае падземную ч. з сістэмай лабірынтаў, шахтаў і інш. Функцыі П. канчаткова не высветлены. Яны выраслі з мегалітычнай традыцыі першабытнасці і ўключаюць у сябе сінтэз розных ідэйных, рытуальных, мемар. мэт. Асн. буд. матэрыял — каменныя блокі, часам цэгла і разнастайнае запаўненне ўнутр. частак. У Шумеры, Вавілоне і Асірыі ступеньчатыя збудаванні пірамідальнага тыпу — зікураты — выкарыстоўвалі ў якасці асновы для храма ці інш. месца пакланення багам (напр., Вавілонская вежа). У 1м тыс. да н.э. ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы будавалі насыпныя храмы ў выглядзе ўсечаных П. (Тыкаль, Гватэмала; ЧычэнІца, Мексіка). У стараж.рым. і новаеўрап. мастацтве матыў П. часта выкарыстоўвалі ў збудаваннях мемар. тыпу. Іл. гл. таксама да арт. Егіпет Старажытны.
    Літ.: К н н к Х.А Как стронлнсь ешпетскне пнрамнды. М., 1967; Мнхаловс к м й К, Пнрамнды н мастабы. Варшава, 1973. Я.Ф.Шунейка.
    ШРАНДЭЛА (Pirandello) Луіджы (28.6.1867, г. Агрыджэнта, Італія — 10.12.1936), італьянскі пісьменнік, драматург. Вучыўся ў Рымскім і Бонскім (Германія) унтах. У 1898 праф. пед. каледжа ў Рыме. Дэбютаваў як паэт у 1889 (зб. «Радасны боль»). Раннія творы напісаны ў традыцыях верызму (збкі навел «Каханне без кахання», 1894; «Навелы на год», т. 1—5, 1901—19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філас.псіхал. трагікамедыях «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны пасвойму» (паст. 1924), «Сёння мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасць і недасканаласць грамадскіх адносін, гульня выпадку ў лёсах людзей. Адыграў значную ролю ў перабудове італьян. і еўрап. тра 20 ст. Нобелеўская прэмія 1934.
    Тв.: Рус. пер. — Язбр. проза. Т. 1—2. М., 1983; Пьесы. М., 1960; Новеллы. М., 1986.
    Літ:. Молодцова М. Лумджм Пнранделло. Л., 1982.
    ПІРАНЕЗІ (Piranesi) Джавані Батыста (4.10.1720, г. МальянаВенета, Італія — 9.11.1778), італьянскі гравёр. Працаваў у Рыме, Венецыі і Неапалі. Зазнаў уплывы ант. дойлідства, венецыянскага барочнага тэатр.дэкарацыйнага мастацтва. У творчай манеры спалучаў афорт з разцовай гравюрай. Ствараў
    «архітэктурныя фантазіі», якія вызначаліся ірандыёзнасцю прасторавых вырашэнняў. вострадрам. святлоценявымі кантрастамі (цыклы «Фантазіі на тэму турмаў», каля 1745—50, 1760—61) і відавыя гравюры, у якія прыўносіў элементы рамант. вымыслу, што надавалі арх. помнікам манументальнасць і жывапіснасць (цыклы «Віды Рыма», з 1748; «Рымскія старажытнасці», 1756). Гравюры П. паўплывалі на станаўленне стьшю ампір. ГІрацаваў таксама як архітэісгар.
    Літ:. Лаврова ОН йзбранные офорты Дж.Б.Пнранезм. М., 1972.
    ПІРАНбМЕТР (ад піра... + грэч. апо наверсе + метр), прылада для вымярэння сумарнай і рассеянай сонечнай радыяцыі. Пабудаваны на тэрмаэлектрычным прынцыпе. Прыёмнай паверхняй П. з’яўляецца тэрмабатарэя. Рознасць тэмператур спаяў тэрмабатарэі, якая прыводзіць да ўзнікнення электрарухаючай сілы, ствараецца розным па радыяцыйных уласцівасцях пакрыццём цотных і няцотных спаяў тэрмабатарэі. Сіла току, якая ў ёй узнікае, прапарцыянальная інтэнсіўнасці радыяцыі і вымяраецца гальванометрам. Тэрмабатарэя ахавана ад дзеяння даўгахвалевай радыяцыі, ветру і ападкаў іпкляным каўпаком. Для вымярэння рассеянай радыяцыі выкарыстоўваецца экран, які зацяняе П. ад уздзеяння прамой радыяцыі.
    ПІРАНЫ, п і р а н н і (Serrasalmus), род прэснаводных рыб сям. піраньевых атр. карпападобных. Разам з П. родаў Рузвельтыела і Пігацэнтрус складаюць падсям. драпежных П. (каля 25 відаў). Пашыраны ў бас. рэк Амазонка, Арынока і інш. у паўн.ўсх. ч. Паўд. Амерыкі. Чародныя рыбы.
    Даўж. да 35, зрэдку да 60 см. Цела высокае, сціснутае з бакоў. Ёсць тлушчавы плаўнічок. Моцныя сківіцы, на верхняй да 66, на ніжняй да 77 вострых клінападобных зубоў. Арыентуюцца пераважна пры даламозе зроку і нюху. Зграя П. за некалькі хвілін здольна знішчыць жывёлу масай каля 50 кг. Аб'екгы акварыумнага рыбаводства.
    ПІРАПЛАЗМІДбЗЫ, група кровапаразітных хвароб млекакормячых жывёл, птушак, земнаводных, рыб, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца піраплазмідамі. У ліку П. — бабезіёзы, нуталіёзы, піраплазмозы, тэйлерыёзы. Сезонныя хваробы, часцей рэгіструюцца ў вясновалетні перыяд. Смяротнасць 30—60%.
    На Беларусі спарадычна адзначаецца нуталіёз, тэйлерыёз у коней, сабак.
    ПІРАПЛАЗМІДЫ (Piroplasmida), атрад паразітычных прасцейшых кл. спаравікоў (ёсць інш. класіфікацыі). 3 сям.: бабезіідаў, або піраплазмідаў, тэйлерыідаў і дактыласамідаў. Каля 170 відаў. Паразітуюць у эрытрацытах і клетках рэтыкулаэндатэліяльнай сістэмы млекакормячых (буйн. par. жывёлы, свіней, коней, коз, авечак, сабак, пацукоў і інш.), зрэдку чалавека. Узбуджальнікі піраплазмідозаў. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы.
    Беспігментныя, маларухомыя ўнугрыклетачныя паразіты грушападобнай, круглай чі авальнай формы Адсутнічае палавы працэс. Размпажаюцца ў клетках пазваночных жывёл пачкаваннем ці простым дзяленнем на 2—4 часткі. Далейшае развіццё (шызаганальнае дзяленне, укараненне ў яйцаклеткі) адбываецца ў арганізме кляшча. Праз яйцы П. перадаюцца кляшчам наступнага пакалення і лакалізуюцца ў розных тканках, у т.л. ў слінных залозах. Пры кровасмактанні заражаныя кляшчы перадаюць П. пазваночным жывёлам.
    ПІРАПЛАЗМбЗЫ, інфекцыйныя (інвазійныя) хваробы буйн. par. жывёлы, коней, свіней, сабак і інш., што выклікаюцца паразітамі эрытрацытаў — піраплазмамі. Крыніца інфекцыі — кроў хворых і часткова перахварэлых жывёл. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы. Лрыкметы: павышэнне тры, анемія, крывавая мача (гемаглабінурыя), жаў^ тушнасць слізістых абалонак, кровазліцці ва ўнутр. органы, парушэнні сар
    Піранья пірайя
    Піраплазміды ў эрытрацытах.
    дэчнасасудзістай і стрававальнай сістэм. Лячэнне тэрапеўтычнае. Меры прафілактыкі: выпас на незаклешчаваных пашах, апрацоўка скур акарыцыдамі і інш.
    ПІРАСМАНАШВІЛІ, Пірасмані, Ніко (Мікалай Асланавіч; 1862?, с. Мірзаані, Грузія — 5.57.1918), грузінскі мастаксамавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва. Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовыхдуханаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы нар. жыцця, пейзажы, нацюрморты,