Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, L 13,6 °C, кіпіць з раскладаннем (іш 165 °C), шчыльн. 1270 кг/м3. Адзін са спосабаў атрымання — перагонка віннай кты ў прысутнасці гідрасульфату калію. Выкарыстоўваюць у вытвсці лек. прэпаратаў (напр., цынхафену, ці агафану, для лячэння падагры).
ПІРАГАЛОЛ, 1,2,3трыгідраксібензол, пірагалолавая кісл а т а, многаатамны фенол, CgH3(OH)3.
Бясколерныя крышталі, якія на святле шарэюць, tIM 133—134 °C, шчыльн. 1453 кг/м3. Добра раствараюцца ў вадзе, этаноле, дыэтылавы.м эфіры. Лёгка акісляецца; шчолачныя растворы П. хутка і колькасна паглынаюць малекулярны кісларод. У прамсці атрымліваюць піролізам (дэкарбаксіліраваннем) галавай кіслаты. Выкарыстоўваюць у вытвсці фарбавальнікаў для футра і валасоў, у арган. сінтэзе (як аднаўляльнік), фатаграфіі (праяўляльнае рэчыва), газааналізатарах (паглынальнае рэчыва), у якасці прысадкі да змазачнага масла. Выклікае дэрматозы; ГДК у вадзе 0,1 мг/л.
ПІРАГІ, вёска ў Дубровенскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПнЗ ад г. Дуброўна, 85 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Хлюс ціна. 157 ж., 68 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПІРАГОВА Ларыса Аляксандраўна (н. 16.11.1952, г. Харкаў, Украіна), бел. вучоны ў галіне медынынскай рэабілітацыі. Др мед. н. (1997), праф. (1999). Скончыла Гродзенскі мед. uiт (1976). 3 1980 у Гродзенскім мед. унце (з 1997 заг. кафедры, з 1998 дэкан). Навук. працы па мед. рэабілітацыі хворых і інвалідаў неўралагічнага профілю нсмедыкаментознымі метадамі, імунакарэкцыі і імунарэабілітацыі фіз. метада.мі.
Тв.: Кннезотерапяя в реабнлнтацнн больных рассеянным склерозом // Здравоохраненне. 1996. № 11; Нзменення, встречаюшмеся на ЭКГ спортсменов. Тактнка прн мх выявленнм (у сааўт.) // Спорт. меднцюіа. 1998. № 1.
ПІРАГОВЫ, расійскія спевакі (басы), браты. Аляксандр С ц я п а н a віч (4.7.1899, г. Разань, Расія — 26.6.1964), адзін з найболыц вядомых
378 пірагоў
прадстаўнікоў сав. вакальнай школы. Нар. арт. СССР (1937). Вучыўся ў Муз.драм. вучылішчы Маскоўскага філар.манічнага тва (1917—18). 3 1919 артыст Перасоўнага тра Рэвваенсавета Рэспублікі, з 1922 — «Вольнай опсры». У 1924—54 саліст Вял. тра ў Маскве. Выконваў драм., лірычныя і камічныя партыі. Гал. творчыя дасягненні звязаны з рус. класічнай операй: Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Іван Грозны («Пскавіцянка» М.РымскагаКорсакава), Рэне («Іаланта» П.Чайкоўскага) і інш. Першы выканаўца на сцэне Вял. тра партый: Сцяпан Разін («Сцяпан Разін» П.Трыёдзіна), Маг Чэлія («Каханне да трох анельсінаў» С.Пракоф’ева), Свенгалі («Трыльбі» АЮрасаўскага), Песцель («Дзекабрысты» Ю.Шапорына) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1949. Рыгор Сцяпанавіч (24.1.1885, с. Навасёлкі Разанскай вобл. — 20.2.1931). Скончыў Муз.драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага тва (1908). Дэбютаваў у прыватнай антрэпрызе Шумскага ў РастовснаДоне. 3 1909 у Марыінскім тры (Пецярбург). У 1910—21 саліст Вял. тра. Валодаў голасам шырокага дыяпазону, роўным па гучанні ва ўсіх рэгістрах. Выканаўца рознабаковых партый ад нізкіх басавых да барытонавых. Асабліва вызначыўся ў рус. класічным рэпертуары і ў операх Р.Вагнера. Сярод партый: Барыс Гадуноў, Дадон («Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава) і інш. Вёў вял. канцэртную дзейнасць. Адзін з псршых спсвакоў, які гастраліраваў за мяжой (з 1923). Праф. спевакамі былі іх брагы Аляксей Сцяпанавіч (па сцэне ПірагоўОкскі; 21.2.1895—?) і Міхаіл Сцяпанавіч (29.12.1887— 1933).
Літ.: Львов М. Русскме певцы. М., 1965; Нванов А. Чудо на Оке. М., 1984.
ПІРАГОЎ Мікалай Іванавіч (25.11.1810, Масква — 5.12.1881), расійскі хірург, анатам, педаіюг; заснавальнік ваеннапалявой хірургіі і хірург. анатоміі. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1847). Скончыў Маскоўскі унт (1828). 3 1836 праф. Дэрпцкага (Юр’еўскага) унта, у 1841—56 у Псцярбургскай медыкахірург. акадэміі (заг. кафедры і кіраўнік Інта практычнай анатоміі). Навук. працы па хірургіі, анатоміі артэрыяльных ствалоў і фасцый. Упершыню ўжыў эфірны наркоз пры хірург. аперацыях (1847), увёў у практыку нерухомую гіпсавую павязку, распрацаваў асновы касцёвапластычных аперацый. Выдаў «Поўны курс нрыкладной анатоміі чалавечага цела» (1843—48), «Тапаграфічную анатомію...» (1851—54), «Асновы агульнай ваеннапалявой хірургіі» (ч. 1—2, 1865—66). Удзельнічаў у Севастопальскай абароне 1854—55.
Тв:. Собр. соч. Т. 1—8. М., 1957—62.
Літ. :Порудомннскнй В. Пнрогов. М., 1969; Геселевмч А.М. Летопась жнзнн Н.Н Пнрогова (1810—1881). М., 1976.
ПІРАГбЎ Міхаіл Міхеевіч (н. 25.1.1933, г. Арцёмаўск Краснаярскага краю, Расія), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Бсларусі (1991). Скончыў Новасібірскі ілж.буд. інт (1957). Працаваў у Новасібірску. 3 1975 у «Белдзяржпраекце» (гал. архітэктар інта), з 1978 кіраўнік майстэрні, з 1988 гал. архітэпар праектаў. Асн. работы: у Новасібірску — манумснт Славы (1967), комплскс рачнога вакзала з гасцініцай (1973), адм. будынак (1980, усе ў сааўт.); на Беларусі: у Бабруйску — тр драмы і камедыі імя ДунінаМарцінкевіча (1979, інтэр’ер), у Мінску — станцыі метро «Акадэмія навук» і «Плошча Якуба Коласа» (1984, у сааўт.), Палац Рэспублікі (2000, кіраўнік аўтарскага калектыву); прафілаісгорый у Валожынскім рне (1986, у сааўт.).
ПІРАДАЎ Уладзімір Восіпавіч (14.2.1892, Варшава — 20.4.1954), дырыжор, педагог. Нар. арг. Казахстана (1943). Нар. арт. Украіны (1947). Скончыў Тбіліскае муз. вучылішча (1914). Працаваў у оперных трах Тбілісі, Баку, Ташкента, Масквы. 3 1949 праф. Беларускай, з 1950 Кіеўскай кансерваторый. У 1936—41 дырыжор, у 1950—54 гал. дырыжор Кіеўскага тра оперы і балета імя Шаўчэнкі. У 1948—50 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, дзе пад яго кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны, «Алека» С.Рахманінава (усе 1949), «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Царская нявеста» (1950) і балет «Іспанскае капрычыо» (1949) на муз. М.РымскагаКорсакава. Творчасць ГІ. як дырыжора вылучалася яркім тэмпераментам і высокай культурай. І.В.Глушакоў.
ПІРАЗОЛ, 1,2д ы а з о л, гетэраараматычнае злучэнне, CjHaNi. Бясколерныя крышталі, 1ПЛ 70 °C, t,^ 185—187 °C. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і яго вытворныя — прамежкавыя прадукты ў сінтэзе лек. прэпаратаў (напр., анальгіну, амідапірыну) і пестыцыдаў. Выкарыстоўваюць вытворныя П. як фарбавальнікі для каляровай фатаірафіі, арган. люмінафоры. Іл. гл. да арт. Гетэрацыклічныя злучэнні.
ГІІРАКАТЭХІН, 1,2дыгідраксіб е н з о л, двухатамны фенал, QH4(OH)2.
Бясколерныя крышталі, у паветры на святле хутка цямнеюць t 105 °C, t^ 240 °C, шчыльн. 1371 кг/м . Добра раствараецца ў
вадзе, ацэтоне, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і некаторыя яго выгворныя знойдзены ў раслінах; могуць быць вылучаны, напр., з драўніны і прыродных смол. Выкарыстоўваюць у вытвсці фарбавальнікаў (алізарыну і гістазарыну), пахучых рэчываў (напр., гваяколу), як зыходнае рэчыва для сінтэзу адрэналіну, кампавент фарбавальніка для футра, праявіцель у фатаграфіі. Пыл і пара П. раздражняюць скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў; ГДК у вадзе 0,1 мг/л.
ПІРАКЛАСТЫЧНЫЯ ІІАРОДЫ, п і ракласты (ад грэч. руг агонь + кіаб ламлю, разбіваю), абломкавыя горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку намнажэння выкінутага з жарала або асаджанага з вогненных хмар і лавін абломкавага матэрыялу (вулканічныя брэкчыі, туфы і інш.) у час вывяржэнпя вулканаў. Да П.п. адносяцца таксама адклады, якія ўтвараюцца пры зацвярдзенні гразевых патокаў, што суправаджаюць вулканічныя вывяржэнні. ІІасля адкладання П.п. спякаюцца ці падвяргаюцца дыягенезу. На Беларусі П.п. ёсць у складзе вендскай (ратайчыцкая світа, базальтавыя туфы і інш.) і верхнедэвонскай (шчолачнатрахітавыя і грахітабазальтавыя туфы і інш.) вулканічных фармацыях платформавага чахла.
ПІРАКСЕНІТ, ультраасноўная йітрузіўная поўнакрышталічная горная парода, складзеная з піраксенаў (90—100%), часам з нязначнымі дамсшкамі алівіну, плагіяклазу, магнетьпу, тьпанамагнетыту і інш. Адпаведна дамінуючаму піраксену вылучаюць разнавіднасці: всбстэр«ы, гіперстэніты, бранзітыты, дыяпсідыты і інш. Колер жаўгаватабуры, зялёны да чорнага. Выкарысгоўваецца як буд. маіэрыял і сыравіна да вытвсці вогнетрывалых матэрыялаў, рудныя разнавіднасці — сыравіна на жалеза і тытан.
ПІРАКСЕНЫ (ад піра... + грэч. xenos чужы), ірупа пародаўтваральных мілералаў падкласа стужачных сілікатаў. Агульная формула R2[Si2OJ, дзс R — пераважна магній, жалеза, радый, кальцый, алюміній, натрый, літый і інш. Крышталізуюшіа ў манакліннай (кліііапіраксены) і рамбічнай (ортапіраксены) сінганіях. Адрозніваюць П. шчолачназямельныя (дыяпсідгедэнбергіт, аўгіт) і шчолачныя (эгірын, жадэіт, спадумен). Крышталі кароткапрызматычныя, таблітчастыя, зярністыя масы, украпанікі. Колер белы, шэры, жоўты, аліўкавазялёны, бураваты да чорнага. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,1—3,6 г/см3. Уваходзяць у састаў многіх магматычных і метамарфічных горных парод, некат. пароды цалкам складзены з П. (напр., піраксеніт).
ІПРАКСІЛІН, гл. ў арт. Нітраты цмюлозы.
ПІРАКСІЛІНАВЫЯ ПОРАХІ, група бяздымных порахаў, якія вырабляюць на аснове піраксіліну, пластыфікаванага лятучым растваральнікам (звычайна сумесь этанолу і дыэтылавага эфіру). У
ПІРАМІДА 379
вытвсці П.п. выкарыстоўваюць піраксіліны (нітраты цэлюлозы, што маюць больш за 12% азоту). Цеплата згарання каля 4000 кДж/кг. Выкарыстоўваюць псраважна для ствольнай зброі. Гл. таксама Порах.
ПІРАЛІТ (ад піра... + грэч. lithos камень), гіпатэтычнае рэчыва, з якога складаецца верхняя мантыя (гл. Мантыя Зямлі). Паводле хім. саставу адпавядае '/4 базальту і 3/4 перыдатыту. Мяркуецца, што з П. ўтвараецца базальтавая магма і астаткавыя прадукты — дуніт і перыдатыт.
ГІІРАЛЮЗІТ (ад піра... + ірэч. lusis ачыстка), мінерал класа аксідаў, аксід марганцу MnO2. Mae да 99% МпО2. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі стоўбчатыя, іголкавыя, зросткі радыяльнапрамяністыя і шаставатыя, масы зямлістыя і сажыстыя, ааліты, коркі і інш. Характэрны псеўдамарфозы (гл. Дэндрыт). Колер чорны, сталсвашэры, бывае з сіняватай пабсгласцю. Цв. 6—6,5 (поліяніт), 2—6