Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
П. нафтавай сыравіны (пераважна газаў нафтаперапрацоўкі, бензінавых і газойлевых фракцый) — дэструктыўныя ператварэнні вутлевадародаў нафты пры трах 650—900 °C (гл. Крэкінг тэрмічны). Асн. прамысл. працэс атрымання этылену, прапілену, а таксама бутэнаў, бутадыену, бензолу, талуолу і інш. манамераў і паўпрадуктаў для хім. прамсці.
ПІРОЛІЗ ДРАЎНІНЫ, сухая перагонка драўніны, тэрмічнае (пры награванні да 450 °C) раскладанне драўніны без доступу паветра. Асн. прадукты П.д. — драўнінная смала, воцатная кіслата, драўняны вугаль. Адзін з першых працэсаў хім. тэхналогіі, вядомы з 12 ст. (смалакурэнне, вуглевыпальванне). У 19 ст. пачалося прамысл. выкарыстанне П.д. пераважна для атрымання воцатнай кты.
Пры П.д. адбываецца тэрмадэструкцыя геміцэлюлоз (пры 200—260 °C), цэлюлозы (240—350 °C), лігніну (250—400 °C). Выхад прадукгаў залежыць ад скорасці награвання і канчатковай тры працэсу, а таксама пароды і вільготнасці драўніны. 3 1 м3 драўніны атрымліваюць (у сярэднім) 140—180 кг драўнянага вугалю, 280—400 кг вадкага дыстыляту, з якога вылучаюць драўнінную смалу і воцатную кту, і 80—100 кг газападобных прадуктаў (некандэнсавальных гаручых газаў; цеплата згарання 3—15 МДж/м3). Асн. стадыі тэхнал. схемы П.д.: раздрабненне сыравіны на кавалкі, высушванне драўніны (да вільготнасці не вышэй за 15%), піроліз, ахаладжэнне вугалю і яго стабілізацыя, кандэнсаванне пары лятучых прадуктаў. Звычайна П.д.' ажыццяўляюць у верт. апаратах (рэтортах) бесперапыннага дзеяння з унутр. цыркуляцыяй газападобнага цепланосьбіта. Гл. таксама Лесахімічная прамысловасць. Я.Г.Міляшкевіч.
ПІРОП (ад грэч. pyropos вогненны), мінерал групы гранатаў, сілікат магнію і алюмінію MgjAySiOjj. Крышталі густога чырв. колеру. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 3,5—4 г/см3. Трапляецца ў кімберлітах, ультраасн. пародах. Спадарожнік алмазу. Празрыстыя крышталі — каштоўныя камяні, выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе, у т.л. для імітацыі рубі
піры 383
ну; дробныя, непразрыстыя — у якасці абразіваў.
ШРПАНДЖАЛ, горны хрыбет у М. Гімалаях, у Індыі і Пакістане (зах. частцы). Аддзелены ад Вял. Гімалаяў Кашмірскай далінай. Цягнецца з ПнЗ на ПдУ на 450 км, ад р. Кішанганга да р. Біяс. Выш. да 6028 м. Складзены з вапнякоў, андэзітаў, базальтаў. Схілы стромкія, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі. Горныя азёры. Ледавікі. Густыя, пераважна хваёвыя лясы.
Піроп.
ПІРС (англ. piers, мн. лік ад pier слуп, прыстань, мол), двухбаковае прычальнае збудаванне, якое размешчана ўнутры акваторыі порта перпендыкулярна ці пад вуглом да берага. П. размяшчаюць звычайна групамі, каб павялічыць прычальную лінію, што важна пры абмежаванасці берагавой лініі порта.
ПІРС (Pearse) Патрык Генры (10.11.1879, Дублін — 3.5.1916), ірландскі грамадскі дзеяч, паэг і асветнік. Адзін з кіраўнікоў Гэльскай лігі. Аўтар паэм і драматычных твораў на гэльскай (ірландскай) мове. Удзельнічаў у стварэнні Ірландскага нац. унта. 3 ліст. 1913 чл. выканаўчага кта ірландскіх валанцёраў, з ліп. 1914 — Вярх. кта Ірландскага рэспубліканскага брацтва (ІРБ). Пасля пач. 1й сусв. вайны чл. крыла ІРБ, якое выступала супраць удзелу ірландцаў у
вайне на баку Вялікабрытаніі. У час Ірландскага паўстання 1916 прызначаны 24.4.1916 прэзідэнтам часовага ўрада 1рландскай Рэспублікі. Быў узяты ў палон брыт. войскамі і пакараны смерцю.
ПІРС (Pears) Пітэр (22.6.1910, г. Фарнем, Вялікабрытанія — 1986), англ. спявак (лірыкадрам. тэнар). Скончыў Каралеўскі муз. каледж у Лондане (1934). Творчую дзейнасць пачаў у 1933 у Лондане. Саліст траў «СэдлерсУэлс» (1943—46) і «КовентГардэн» (1948). Сумесна з Э.Б.Брытэнам заснаваў Англ. оперную трупу (1947). Першы выканаўца гал. партый у операх Брытэна, з якім гастраліраваў як камерны спявак: Пітэр Граймс (1945), Альберт Херынг (1945), Білі Бад (1951; усе аднайм. творы), a таксама твораў інш. сучасных англ. кампазітараў. Адзін з арганізатараў фестывалю сучаснай англ. музыкі ў Олдбара (з 1948).
ПІРС (Peirce) Чарлз Сандэрс (10.9.1839, г. Кеймбрыдж, цггат. Масачусетс, ЗША — 19.4.1914), амерыканскі філосаф, логік, матэматык і прыродазнавец, адзін з заснавальнікаў прагматызму і семіётыкі. Чл. Амер. АН і мастацгваў (1877), Нац. АНЗША (1879). Скончыў Гарвардскі унт (1859). Праф. Кембрыджскага, Гарвардскага, Балтыморскага, Бостанскага унтаў. Распрацаваў шэраг асноватворных ідэй агульнай і матэм. логікі. Імкнуўся спалучыць навук. даследаванні з рэліг. верай. Гал. прынцып прагматызму выклаў у працах «Як зрабіць нашы ідэі выразнымі» (1876), «Замацаванне вераванняў» (1877). Лічыў, што змест паняццяў поўнасцю вычэрпваецца ўяўленнем аб яго магчымых практычных выніках; адсюль вызначэнне ісціны як веры, якая выклікае дзеянне, што вядзе да пастаўленай мэты. Яго тэзіс «існаваць — значыць быць карысным» (т.зв. «прынцып П.») стымуляваў распрацоўку ідэаліст. філасофіі іірагматызму У. Джэмсам.
ПІРСАН (Pearson) Карл (27.3.1857, Лондан — 17.4.1936), матэматык і біёлаг, філосафпазітывіст, адзін з заснавальнікаў сучаснай статыстыкі. Вучыўся ў Кембрыджы, Гайдэльбергу і Берліне. 3 1884 праф. Лонданскага унта. Працы ў галіне матэм. тэорыі статыстыкі і яе выкарыстання ў біялогіі (біяметрыя). Асн. філас. праца «Граматыка навукі» (1892) прысвечана пытанням метадалогіі навукі. Задача навукі, паводле П., не тлумачыць, а класіфікаваць і апісваць факты. П. лічыў мтэрыяльныя рэчы толькі групамі пачуццёвых успрыманняў, а законы прыроды, прастору і час — прадуктамі чалавечага розуму. Адхіляючы хрысц. мараль як заснаваную на сляпых рэліг. пачуццях, П. меркаваў, што маральныя паводзіны і набліжэнне да маральнага ідэалу магчымы толькі на аснове навук. пазнання і інтэлекіуальнага прагрэсу.
ГІІРСАН (Pearson) Лестэр Боўлс (23.4.1897, г. Таронта, Канада — 27.12.1972), дзярж. дзеяч Канады. Ву
чыўся ў юрыд. школе ў Таронта (1919) і Оксфардскім унце (1923, 1925). У 1928—48 на дыпламат. службе. 3 1948 чл. парламента. У 1948—57 міністр замежных спраў. За ўдзел ва ўрэгуляванні ўзбр. канфлікту 1956 вакол нацыяналізацыі Егіптам Суэцкага канала прысуджана Нобелеўская прэмія міру 1957. У 1958 — 68 лідэр Ліберальнай партыі. У 1963—68 прэм’ерміністр. Заключыў пагадненне з ЗША аб размяшчэнні на тэр. Канады амер. ядзернай зброі (1963).
ПІРУВАТДЭГІДРАГЕНАЗА, поліферментны комплекс, што каталізуе акісляльнае дэкарбаксіліраванне піравінаграднай кіслаты з утварэннем ацэтылКаА у тканках чалавека, жывёл, раслін, а таксама ў аэробных мікраарганізмаў. 3 дапамогай гэтага працэсу вугляводы ўключаюцца ў трыкарбонавых кіслот цыкл. Mae ў сабе 3 ферменты (піруватдэкарбаксілаза, ліпаілтрансацэтылаза, ліпаілдэгідрагеназа) і кафактары, што ўтвараюць комплекс з малекулярнай масай 4,8—10 млн. Прымае ўдзел у найважн. працэсе забеспячэння клетак энергіяй, таму актыўнасць П. шырока рэгулюецца рознымі фактарамі.
С. С.Ермакова.
ІІІРУЭТ (ад франц. pirouette), у танцы поўны кругавы паварот (ці некалькі паваротаў) танцоўшчыка на месцы на адной назе. Асобныя П. могуць аб’ядноўвацца паміж сабою танцавальнымі крокамі (па).
ПІРЫ (Peary) Роберт Эдвін (6.5.1856, г. Крэсан, штат. Пенсільванія, ЗША — 20.2.1920), амерыканскі даследчык Арктыкі. Адмірал (1911). У 1892 перасёк паўн. купал Грэнландыі з 3 на У на санях з сабачымі запрэжкамі, у 1895 паўтарыў гэты маршрут. У 1900 даследаваў паўн. бераг Грэнландыі, адкрыў мыс МорысДжэсеп. У 1909 дасягнуў Паўн. полюса. Яго імем названы паўвостраў на Пн Грэнландыі (Ніры Зямля) і праліў на Пн Канадскага архіпелага.
ПІРЫ ЗЯМЛЯ (Peary Land), паўвостраў на крайняй Пн Грэнландыі, абмываецца Паўн. Ледавітым ак. Даўж. больш за 300 км. Выш. да 1920 м. На П.З. — мыс МорысДжэсеп, самы паўн. пункт Грэнландыі. Узбярэжжа расчлянёна фіёрдамі. Рельеф пераважна
384 пірыдаксін
горны. У зах. ч. вялікія ледавікі. Названы імем Р.Э.Піры.
ПІРЫДАКСІН, вітамін В6, а д э р м і н С8НцМО3, група водарастваральных злучэнняў, вытворных 2метылпірыдзіну. Вылучаны з паліраванага рысу ў 1932. У прыродзе пашыраны 3 яго формы: П., пірыдаксаль, пірыдаксамін, якія лёгка пераўгвараюцца ў арганізме адна ў адну.
Бясколернае крыіпт. рэчыва, добра раствараецца ў вадзе і спірце. Сінтэзуецца мікраарганізмамі, зялёнымі раслінамі, у жвачных жывёл і чалавека — кішэчнай мікрафлорай. Біял. функцыі П. ажыццяўляе ў форме 5пірыдаксальфасфату, які выконвае ролю каферменту ў рэакцыях абмену амінакіслот (напр. пераамінаванне). Удзельнічае ў азоцістым, тлушчавым абмене, у сінтэзе сератаніну. Недахоп П. ў арганізме выклікае анемію, сутаргі, дэрматыт і інш. Сутачная патрэбнасць дарослага чалавека ў П. 1,5—2,8 мг, дзяцей — 0,5—2 мг. Найб. П. маюць рысавае і пшанічнае вотруб'е, боб, дрожджы, печань млекакормячых. Выкарыстоўваюць у медьшыне.
ПІРЫДЗІН, гетэраараматычнае злучэнне, C5H5N. П. і яго вытворныя — аснова пашыраных у прыродзе пірыдзінавых алкалоідаў (напр., анабазіну, нікаціну) і многіх біялагічна важных злучэнняў (напр., пірыдаксіну).
Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам’ Дші^З °C’ йічыльн. 981,9 кг/м3. Змешваецца з вадой і большасцю арган. растваральнікаў. Слабая аснова. 3 неарг. ктамі ўтварае ўстойлівыя солі, з галагенідамі металаў, аксідамі серы (SO2, SO,), бромам, вадой — комплексныя злучэнні. Атрымліваюць пераважна з каменнавутальнай смалы, у якой П. каля 0,08%. Выкарыстоўваюць у сінтэзе лек. сродкаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў (гл. таксама Пікаліны), як растваральнік, у т.л. для многіх неарган солей. Таксічны; ГДК пары П. ў паветры 5 мг/м3. 1л. гл. да арт. Гетэрацыклічныя злучэнні. Я.ГМідяшкевіч.
ШРЫМІДЗІН 1,3дыазін, арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C4H4N2.
Бясколерныя крышталі, t 22,5 °C, t^ 124 °C. Добра раствараецца у вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Слабая аснова. Інертны да электрафільных рэагейтаў (не ўступае ў рэакцыі нітравання і сульфіравання); пратанаванне адбываецца пры ўзаемадзеянні з вельмі моцнымі ктамі з утварэннем солі па адным атаме азоту. Лёгка ўступае ў рэакцыі нуклеафільнага замя і j шчэння. П. і яго вытворныя ўваходзяць у састаў най । 6 21
важн. біяпалімераў — нук 1 xjx
леінавых кіслот (гл Пірымі N
дзінавыя асновы), а таксама шэрагу біялагічна актыўных рэчываў. вітаміну Вр антыбіётыкаў аміцэтыну і блеаміцыну, барбітуратаў (гл. Барбітуравая кіслата), каэнзімаў і інш. Я.Г.Міляшкевіч.