• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ШРЭНЕЙСКІ ПАЎвбСТРАЎ, I б е рыйскі паўвостраў, на ПдЗ Еўропы. Абмываецца Атлантычным ак. і яго Біскайскім зал., Гібралтарскім пралівам, Міжземным м. Пл. 582 тыс. км2. Берагавая лінія слаба парэзана, на ПнЗ развіты рыясавы тып берагоў. Пераважаюць пласкагор’і і горы. Палеазойскі масіў Месета з’яўляецца ядром паўвострава, які акаймаваны з Пн, У і
    Агульная формула пілэтрынаў (R і R — арганічныя радыкалы). Для пірэтрыну I і пірэтрыну II
    R — СН3 і СН3ОС(О) адпаведна, R= СН = СН2; для цьшерьшу IR= R = СН3.
    13. Зак. 103.
    386	ПІСАЛА
    лядзе пірэтруму — сухога парашку з кветак (мае 0,3 — 2,5% П.) ці прэпаратаў на аснове вадкага экстракту (20—60% П.) з дабаўкамі антыаксідантаў і сінергістаў.
    ШСАЛА, гл. ў арт. Стыло.
    ПІСАНІЦЫ, разнастайныя выявы, высечаныя на сценах пячор, скальньгх паверхнях ці асобных камянях. Сустракаюцца ва ўсіх краінах свету і адносяцца да розных эпох — ад палеаліту да сярэдневякоўя. Гл. таксама наскальнае мастацтва.
    ПІСАР, пасада (урад) у ВКЛ у 14—18 ст. П. в я л і к і — кіраўнік справаводства канцылярыі ВКЛ. Загадваў зборам дзярж. падаткаў, Метрыкай Вялікага княства Літоўскага, выконваў дыпламат. даручэнні. П. дэкрэтавы з 17 ст. загадваў дэкрэтавымі кнігамі Метрыкі, куды заносіліся рашэнні задворнага асэсарскага (каралеўскага) суда. П. двароў іваласцей загадвалі ў 16 ст. зборам падаткаў з дзярж. уладанняў. П. палявы з 16 ст. праводзіў рэгістрацыю войска ВКЛ і загадваў выдачай жалавання. П. скарбовыя з 16 ст. вялі ўлік прыходаў і расходаў скарбу (падзяляліся на прыходавых і расходавых). П. з е м с к і я з 14 ст. вялі справаводства земскіх судоў у паветах. Прызначаліся манархам з 4 кандыдатаў, абраных на павятовых сойміках. Захоўваў пячатку павета, якую прыкладаў да позваў. П. гродскія (замкавыя) з 16 ст. вялі справаводства гродскіх судоў, выконвалі натарыяльныя функцыі. П. м е с ц к і я загадвалі гар. канцылярыямі.
    ПІСАРА (Pizarro) Франсіска (каля 1479, г. Трухільё, Іспанія — 26.6.1541), іспанскі канкістадор. Удзельнік экспедыцыі А. дэ Ахеды да берагоў Паўд. Амерыкі (1509) і заваявання тэр. Панамы (1510). У 1513 разам з В. Нуньесам дэ Бальбоа перасек Дар’енскі (цяпер Панамскі) перашыек і дасягнуў берагоў Ціхага акіяна. У 1532—36, выкарыстаўшы міжусобную барацьбу сярод інкаў, заваяваў і знішчыў іх дзяржаву Таўантынсую. У 1535 заснаваў г. Ліма. Жорстка задушыў паўстанне індзейцаў (1535—37). Забіты прыхільнікамі Д.Альмагра. М.К.Багадзяж.
    ПІСАРАВА Людміла Іванаўна (н. 29.5.1939, г.п. Руба Віцебскага гарсавета), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла студыю пры Бел. тры імя Я.Коласа (1964), працуе ў гэтым тры. Характарная актрыса. Створаныя вобразы вызначаюцца псіхал. абгрунтаванасцю, выразным пластычным малюнкам, дакладнай моўнай характарыстыкай. У камед. ролях ужывае прыёмы гратэску, сатыр. завостранасць, буфанаду. Лепшыя ролі ў бел. і класічным рэпертуары: Казюра («Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Ульяна («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Парог» А.Ду
    дарава, «...Таму, што люблю...» А.Паповай паводле п’есы «Дзень карабля»), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Кісельнікава («Багна» А.Астроўскага), Далгова («Касатка» А.Талстога), Інеса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Знялася ў кіна і тэлефільмах «Нядзельная ноч», «Паводка», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы». Т.Я.Гаробчанка.
    Г.І.Пісараў.	Дз.1 Пісараў.
    ПІСАРАЎ Георгій Іванавіч (23.3.1919, в. Ермалаеўка Убінскага рна Новасібірскай вобл., Расія — 12.9.1981), Герой Сав. Саюза (1945), ген.маёр (1965). Беларус. Скончыў Томскую саўпартшколу (1938), Іванаўскае ваен. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1953). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Варонежскім, Сталіні'радскім, Данскім, 4м Укр., 1м і 2м Прыбалт. франтах. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, вызвалення Крыма. Малдовы, Прыбалтыкі. Камандзір мотастралк. батальёна маёр П. вызначыўся ў 1944 у баях на тэр. Літвы. Да 1976 у Сав. Арміі.
    ПІСАРАЎ Дзмітрый Іванавіч (14.10.1840, с. Знаменскае ЛеўТалстоўскага рна Ліпецкай вобл., Расія — 16.7.1868), рускі публіцыст, літ. крытык. Скончыў Пецярбургскі унт (1861). За нублікацыю памфлета супраць самадзяржаўя і падтрымку А. Герцэна зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці (1862—66). Асн. даследаванні, літ.крытычныя, сацыялагічныя, гіст. 1 палемічныя артыкулы, нарысы і рэцэнзіі апублікаваў у час. «Русское слово», «Дело», «Отечественные запнскн» («Ідэалізм Платона», «Схаластыка XIX ст.», абодва 1861; «Базараў», «Бедная руская думка», абодва 1862; «Рэалісты», «Матывы рускай драмы», абодва 1864; «Пушкін і Бялінскі», «Разбурэнне эстэтыкі», «Мыслячы пралетарыят», усе 1865; «Барацьба за жыццё», ч. 1—2, 1867—68; і ішп.). У яркай і дасціпнай публіцыстыцы прааналізаваў творчасць І.Тургенева, А.Ганчарова, АПісемскага, Г.Гейнэ, раннія творы Л.Талстога, Ф.Дастаеўскага, вггаў літ. і паліт. кірунак М.Чарнышэўскага, М.Дабралюбава, інш. рэв. дэмакратаў. Адкрыта выступаў супраць самадзяржаўя, царскай бюракратыі, за інтэлектуальную і сац. свабоду, за гарантыю
    правоў народа і кожнага чалавека. П. — радыкальны крытык схаластычнай навукі, філас. ідэалізму, бурж. лібералізму, містыкі, фарысейскай маралі. У эстэтыцы развіваў традыцыі рэв. дэмакратызму і крытычнага рэалізму, аналіз маст. творчасці супастаўляў з глыбокім даследаваннем сац. рэчаіснасці, класавасаслоўнай структуры грамадства. Высока цаніў прыродазнаўчыя і фізікаматэм. веды, эвалюцыйную тэорыю развіцця грамадства, навуковатэхн. прагрэс, сацыялогію А.Конта, сац.паліт. тэорыю Ж.Ж. Русо. Дасціпна высмейваў арыстакратычнае эстэцтва, ізаляваную ад жыцця народа навуку і лру. Але ў палемічных перабольшаннях наўмысна дапускаў нігілістычныя выпады супраць «чыстага мастацтва», класічнай лры, творчасці А.Пушкіна, прапаведаваў утылітарызм і «разбурэнне эстэтыкі».
    Літ.крытычная і сац.філас. спадчына П. станоўча паўплывала на развіццё бел. эстэтыкі, крытыкі і публіцыстыкі. Бацька паэта М.Багдановіча народнік А.Багдановіч успамінаў, як у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі студэнты патаемна чыталі забароненыя для іх творы П. Газ. «Мннскяй лнсток» станоўча ацаніла перавыданні яго твораў, ставіла П. ў шэрагу выдатных і самаахвярных пісьменнікаў. Газ. «Мннсклй курьер» крытыкавала яго антыэстэтызм, але высока ацаніла яго глыбокі аналітычны розум, палемічны талент, ушаноўвала яго поруч з інш. «пакугнікамі слова». Спадчына П. прапагандавалася ў бел. друку 1920—80х г. Яго выбр. творы перакладзеныя на бел. мову.
    Тв.: Соч. T.1—4. М., 1955—56; йсторнческне эскнзы: йзбр. ст. М., 1989; Лнтературнокрнтмческне статьн. Мн., 1976; Лнтературная крнтнка. T.1—3. Л., 1981; Бел. пер. — Выбр. творы. Мн., 1939.
    Літ.: Гошевскнй В.О. Проблема лнчноста в фмлософском наследнн Д.Н.Пнсарева. Л., 1987; йскра Л.М. Д.Й.Пнсарев н его роль в нсторнн русской обгцественнополнтнческой мыслн. Воронеж, 1988; К у з н е цов Ф.Ф. Круг Д.Й.Пнсарева. М., 1990; Мнр Пнсарева. М., 1995.	У.М.Конан.
    ПІСАРАЎ Мадэст Іванавіч (14.2.1844, г. Кашыра Маскоўскай вобл. — 13.10.1905), рускі акцёр, педагог, крытык. Муж ПА.Стрэпетавай. Скончыў Маскоўскі унт (1865). На сцэне з 1859, на прафесійнай — з 1867 у гарадах Расіі. 3 1872 у Маскве, у т.л. ў Тры Корша, з 1885 у Александрынскім тры ў Пецярбургу. Выканаўца драм. роляў бытавога рэпертуару. Валодаў высокай тэатр. культурай, моцным тэмпераментам. Вял. ўплыў на яго творчасць зрабіў А.Астроўскі, найб. вызначыўся ў яго п’есах: Русакоў, Красноў, Нешчасліўцаў, Любім Тарцоў, Бальшоў («Не ў свае сані не садзіся», «Грэх ды бяда на каго не жыве», «Лес», «Беднасць не загана», «Свае людзі — паладзім»), Сярод інш. роляў: Анаыій Якаўлеў («Горкі лёс» АПісемскага), Іван Грозны («Смерць Іаана Г’рознага» А.К.Талстога), Равякін («Журба» І.Шпажынскага) і інш. Вёў пед. работу, пісаў крыт. артыкулы, у якіх падтрымліваў Астроўскага. Пад
    рыхтаваў да выдання першы поўны збор твораў Астр< ўскага (т. 1—12,1904—09).
    ІІІСАРЖЭЎСКІ Леў Уладзіміравіч (13.2.1874, Кішынёў — 23.3.1938), украінскі хімік. Акад. АН Украіны (1925), акад. AH СССР (1930, чл.кар. 1928). Скончыў Новарасійскі унт у Адэсе (1896), дзе і працаваў. 3 1904 праф. Юр’еўскага (Тартускага) унта, з 1908 Кіеўскага політэхн. інта, у 1913—32 — Горнага і Хімікатэхнал. інтаў у Екаця
    Л.У.Пісаржэўскі. АЯ.Пісарэнка.
    рынаславе (Днепрапятроўску). 3 1927 дырэктар створанага па яго ініцыятыве Укр. інта фіз. хіміі (цяпер Інт фіз. хіміі Нац. АН Украіны імя П). Навук. працы па тэрмадынаміцы рэакцый у растворах, тэорыі раўнаважных электродных працэсаў. Распрацаваў асновы электроннай тэорыі гетэрагеннага каталізу. Прэмія імя У.І. Леніна 1930.
    Тв.: Йзбр. тр. в областн каталнза. Кмев, 1955; Электрон в хммнн: Нзбр. тр. Кнев, 1956.
    Літ.: Л я л н к о в Ю.С. Человек, который «вндел» электроны. Кншмнев, 1978.
    ПІСАРО (Pissarro) Каміль Жакоб (10.7.1831, ваў СентТомас, ЗША — 13.11.1903), французскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму. Вучыўся ў майстэрні А.Мельбі, Школе прыгожых мастацтваў і акадэміі Сюіса ў Парыжы (1855—61). Зазнаў уплывы Дж.Констэбла, К.Каро, Ж.Ф.Міле, у 2й пал. 1880х г. — неаімпрэсіянізму і пуантылізму. Майстар пейзажа, у якім праз сціплыя вясковыя ландшафты выяўляў паэзію і прыгажосць прыроды Францыі: «Дарога ў Раканкур», «Сена ў Марлі» (абодва 1871), «Уезд у вёску Вуазен» (1872), «Дарога з Жызора ў Пантуаз, снягі» (1873), «Узараная зямля», «Пейзаж у Пантуазё» (абодва 1874) і інш. 3 1890х г. звяртаўся і да адлюстравання жыцця гар. вуліц: «Вялікі мост, Руан», «Мост Буальдэ ў Руане, захад сонца» (абодва 1896), «Бульвар Манмартр у Парыжы» (1897), «Оперны праезд, эфект снегу», «Плошча Французскага тэатра, эфект дажджу» (абодва 1898), «Сад Цюільры, туман» (1900), «Царква СенЖак у Дзьепе» (1901) і інш. Творы вызначаюцца мяккасцю і багаццем колеравай гамы, тонкай перадачай святлаценю, эфектам празрыстасці і вільготнасці паветра. Працаваў таксама ў тэхніках акварэлі, малюнка,
    афорта і літаграфіі. Іл. гл. да арт. Імпрэсіянізм.
    Літ:. Юденнч Й.В. Пейзажн Пнссарро в Эрмнтаже. Л., 1963; Г е р м а н М. Пнссарро: [Альбом]. Л., 1973; Камнль Пнссарро: Пнсьма. Крнтнка. Воспомннання современннков: Пер. с фр. М., 1974. Я.Ф.Шунейка.