• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.Л.Бабіцкі.
    ПІЯНЁРЫ ( ад франц. ріоппіег першапраходзец, пачынальнік) (ваен.), 1) па
    чынальнікі чагон.; першаадкрывальнікі ў навуцы, тэхніцы, мастацтве. 2) Сучасная назва асабовага складу інж. часцей франц., герм., брьп., амер. і некат. інш. армій. У рас. арміі ў 2й пал. 18—1й пал. 19 ст. піянеры роты і коннапіянерныя эскадроны разам з падраздзяленнямі мінёраў і сапёраў уваходзілі ў склад піянерных батальёнаў, палкоў і брыгад інжынерных войск, у т.л. тых, што дыслайыраваліся на тэр. ВКЛ. Напр., падраздзяленне Літоўскага асобнага корпуса Літоўскі піянерны батальён, якое размяшчалася каля мяст. Бранск Беластоцкай вобл. (цяпер тэр. Польшчы), налічвала больш за 1 тыс. асабовага складу (гл. таксама Літоўскага піянернага батальёна выступленне 1825). П. прызначаліся для дарожных, маставых і палявых фартыфікацыйных работ. У Расіі ў 1829—44 піянерныя падраздзяленні і часці перайменаваны ў сапёрныя. 3) Члены піянерскіх арганізацый.
    ПІЯНІНА (італьян. pianino), гл. ў арт. Фартэпіяна.
    ПІЯРСКІЯ шкблы, навучальныя ўстановы ордэна піяраў — пачатковыя вучылішчы і калегіумы.
    Першыя П.ш. заснаваны ў Рыме ў 1597, пазней створаны ў Іспаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і інш. Асн. іх задача — выхаванне дзяцей розных саслоўяў у духу рэлігійнасці і адданасці каталіцызму. Піярскі калегіум узначальвалі рэктар (займаўся адм. справамі) і прэфект (загадваў навуч. часткай). Навуч. курс падзяляўся на 7 класаў: праформа (вучылі пісаць, чыгаць і асновам арыфметыкі), інфіма (тыя ж прадметы і катэхізіс), граматыка (латынь і пераклады з яе, матэматка), сінтаксіс (латынь, пераклады з яе і напісапне на ёй лістоў), паэзія (пераклады з латыні, красамоўства, рыторыка, латьшь, гісторыя) і філасофія (логіка, метафізіка, этыка, геаметрыя). Выкладчыкі 1—5га класаў мелі званне магістраў, a 6—7га — прафесараў. Навучанне бясплатнае (плата толькі за інтэрнат). Найб. збяднелыя вучні ўтрымліваліся за кошт ордэна, але выконвалі шэраг прац па школьнай гаспадарцы. Падабенства навуч. праграмы П.ш. на езуіцкую і менш строгая дысцыпліна рабілі іх навуч. ўсгановы папулярнымі ў Рэчы Паспалггай.
    На Беларусі ў 18 ст. П.ш. меліся ў Шчучыне, Воранаве, Зэльве, Расонах, Віцебску, Лідзе, Паставах, Драгічыне,
    Расійскія піянеры: 1, 2 — афіцэр і радавы літоўскага піянернага батальёна (пач. 19 ст.); 3 — радавы коннапіянернага батальёна (1820я г.); 4 —радавы коннапіянернага батальена (1840я г.).
    Дуброўне і інш. У 1822—31 працавала Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча. У 1740—50я г. па ініцыяіыве польскага асветніка і педагога С.Канарскага праведзена рэформа П.ш. (скарочаны курс тэалогіі, уведзены польская мова, грамадскія і прыродазнаўчаматэм. навукі). Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі і стварэння Віленскай навучальнай акругі становішча П.ш. змянілася. У 1804 піярскія навуч. ўстановы ўключаны ў гэту акругу і атрымалі статус павятовых вучылішчаў. У 1831—34 П.ш. пераўтвораны ў 5класныя свецкія павятовыя вучьшішчы ці зачынены.
    А. Ф. Самусік.
    ПІЯРЫ (лац. paters scholarum piarum айцы набожных школ), каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў 1597 ісп. святаром Іосіфам (Хасэ) Каласанцам, у 1621 зацвержаны рымскім папам Грыгорыем XV. На чале ордэна стаялі — генерал, 4 асістэнты і 4 кансультанты. Мэтай П. было выхаванне і навучанне юнацтва праз стварэнне шырокай сеткі школ і калегіумаў, а не паліт. ці місіянерская дзейнасць. У Польшчы П. з’явіліся ў 1642 і ў хугкім часе пашырылі сваю дзейнасць на тэр. ВКЛ. На Беларусі калегіумы П. існавалі ў Драгічыне, Лідзе, існавалі і піярскія школы. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Рас. імперыі (канец 18 ст.) П. паступова спынілі сваю дзейнасць.
    ПІЯРЭЯ АЛЬВЕАЛЯРНАЯ, тое, што парадантоз.
    ІПЯТРбЎСКІ Віктар Іосіфавіч (1855 — пасля 1917), бел архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1879). 3 1879 працаваў у Наўгародскай губ., у 1881—87 Віцебскі гар. архітэктар. Паводле праекта П. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны зд у г. Чашнікі, рэканструяваны Віцебскі гар. тр (1882) і Віцебскі Варварынскі касцёл (1885).
    ГІІЯТРбЎСКІ Раймонд Генрыхавіч (н. 17.8.1922, ст. Рубежная Лутанскай вобл., Украіна), бел. і рас. мовазнавец. Др філал. н. (1964), праф. (1964). Скончыў Ленінградскі унт (1944), з 1944 працаваў у ім. 3 1956 у Малдаўскай АН, з 1958 у Ленінградскім аддзяленні Інта мовазнаўства Pac. АН, з 1964 у Мінскім пед. інце замежных моў, з 1966 у Рас. пед. унце імя А.І.Герцэна. Даследуе праблемы тэарэт. лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, інж. лінгвістыкі, лінгвадыдактыкі. Аўтар кн. «Мадэліраванне фаналагічных сістэм і метады іх параўнання» (1966), «Інжынерная лінгвістыка і тэорыя мовы» (1979), «Тэкст — камп’ютэр — чалавек» (1984) і інш.
    Тв:. Введенне в математаческую лннгвнстаку. Мн., 1982 (разам з М.М.Лясохіным, К.Ф.Лук’яненкавым); Методы автоматнческого аналнза н сннтеза текста. Мн., 1985 (у
    398	піятуховіч
    сааўт.); Лннгвястнческмй автомат н его речемыслнтельное обоснованне. Мн., 1999.
    А.В.Зубаў.
    ПІЯТУХОВІЧ Міхаіл Мікалаевіч (23.2.1891, в. Алексінічы Сенненскага рна Віцебскай вобл. — 20.12.1937), бел. крытык і літ.знавец. Правадз. чл. Інбелкульта (1925), праф. (1926). Скончыў Нежынскі гісторыкафілал. інт
    М.М.Піятуховіч Э.Піяф
    (1917). 3 1921 у Мінску. Чл. навук.тэрміналагічнай камісіі, выкладчык і сакратар Белпедтэхнікума. 3 1922 выкладчык зах.еўрап. і бел. лр у БДУ. Працаваў і ў Інбелкульце, АН БССР (кафедра гісторыі бел. лры, Інт лры і мастацтва). У сувязі з абвінавачаннямі ў нацдэмакратызме ў 1934 (паводле інш. звестак, у 1936) пакінуў Беларусь. Выкладаў у пед. інтах Паўн. Каўказа. У 1937 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Універсітэцкі курс П. лёг у аснову яго «Нарысаў гісторыі беларускае літаратуры. Ч. 1 (Агляд літаратурнаідэалагічных плыняў XIX і пачатку XX в.» (1928), якія мелі станоўчае значэнне ў тагачасных метадалаг. пошуках, хоць ён і не пазбег сацыялаг. схематызму. Аўгар артыкулаў пра фальклор, Ф.Скарыну, Ф.Багушэвіча, Я.Купалу, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ц.Гартнага, Ядвігіна Ш., М.Чарота, К.Чорнага і інш. Рэдактарукладальнік гісторыкаліт. хрэстаматыі «Выпісы з беларускае літаратуры: Новы і найноўшы кругабегі» (1923). Рэдакгар, аўгар уступнага артыкула да твораў П.Труса (1934, 1935). Праца П. «Рукапісы А.Рыпінскага» апубл. ў 1990 В.Скалабанам.
    Тв.: Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць. Мн., 1926; Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы. Мн., 1927; Паэтычнае светаадчуванне ў творчасці Якуба Коласа. Мн., 1927; Звычаі і песні беларускага селяніна ў іх гаспадарчай аснове. Мн., 1928; У кн.: Матэрыялы да гісторыі беларускай літаратуры. Т. 1. Мн„ 1936.
    Ліш.: М у ш ы н с к і М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30я гг. Мн., 1975. С. 90—101; Кнселев Г. Разыскявается класснк... Мн., 1989. С.356—376; Возврашенные нмена: Сотрудннкн АН Беларусн, пострадавшне в пернод сталнн. репресснй. Мн., 1992. С. 86—87. Г.В.Кісялёў.
    ПІЯФ (Piaf) Эдзіт [сапр. Гасьён (Gassion) Эдзіт Джавана; 19.12.1915, Па
    рыж — 11.10.1963], французская эстрадная спявачкашансанье. 3 1930 выступала ў кабарэ і эстрадных трах, з 1956 у тры «Алімпія» ў Парыжы. Валодала багатым адценнямі голасам. Яе выканальніцкую манеру вылучалі экспрэсія ў спалучэнні з прастатой. Стварыла лірычную песнюсповедзь, працягвала традыцыю стылю «песнь франц. вуліцы», у які прыўнесла трагічныя матывы, была аўтарам многіх з іх. Знялася ў фільмах «Безыменная зорка», «Парыж працягвае спяваць», «Фрэнчканкан» і інш. Аўтар мемуараў.
    Тв:. Рус. пер. — На балу удачн. М., 1965; Кннга о себе // Театр. 1965. №1—5.
    Лйт.. Берто С. Эдат Пнаф: Пер. с фр. М., 1991; Дюкло П., Мартен Ж. Эднт Пнаф: Пер. с фр. Смоленск, 1997.
    ПЛАВАЛЬНЫ ПУЗЫР (лац. vesica natatoria), няпарны або парны орган рыб. Развіваецца як выраст пярэдняй ч. кішэчніка. Выконвае гідрастатычную, у некат. рыб — дыхальную (дваякадыхальныя, касцявыя ганоіды, мнагапёры), гукавыдаючую і гукаўспрымальную функцыі, а таксама ролю рэзанатара і пераўгваральніка гукавых хваль. У адных рыб П.п. звязаны з кішэчнікам (т.зв. адкрытапузырныя), у другіх поўнасцю ізаляваны (закрытапузырныя), і рэгуляванне ўтрымлівання газаў у ім ажыццяўляецца пры дапамозе т.зв. чырв. цела, або авала (густое спляценне крывяносных капіляраў на ўнутр. сценцы); рэгуляцыя ажыццяўляецца рэфлекгорна. Аб’ём П.п. і суадносіны газаў у ім адрозніваюцца ад саставу атм. паветра і могуць мяняцца. У некат. рыб П.п. адсутнічае (напр., акулы, месяцрыба і рыбы, якія вядуць прыдонны спосаб жыцця: камбалы і інш.).
    ПЛАВАННЕ спартыўнае, від воднага спорту. Аб’ядноўвае П. на спарт. дыстанцыі, падводнае (гл. Падводны спортў сінхроннае (гл. Плаванне сінхроннае), гульнявае, прыкладное. Састаўная ч. пяцібор’я сучаснага і інш. мнагабор’яў. П. на спарт. дыстанцыі ўключае спаборніцтвы на дыстанцыі ад 50 да 1500 м спосабамі кроль, кроль на спіне, брас, батэрфляй (дэльфін). Гульнявае П. — розныя рухомыя гульні (воднае пола і інш ). Прыкладное П. — ныранне ў даўжыню і на глыбіню, ратаванне тапельца, пераадоленне водных перашкод.
    Вядома са стараж. часоў як пракгычнае і ваеннапрактычнае умельства. Як від спорту ўзнікла на мяжы 15—16 ст., сфарміравалася да канца 19 ст. 1ы чэмпіянат Еўропы адбыўся ў 1890. 3 1896 у праграме Алімп. гульняў. Міжнар. аматарская федэрацыя П. арганізавана ў 1908, Еўрап. ліга П. — у 1924. 1ы чэмпіянат свету праведзены ў 1973 (Бялград).
    На Беларусі афіц. спаборніцтвы па П. праводзяцца з 1924. У 1936 у Мінску пабудаваны першы плавальны басейн. 1ы чэмпіянат Беларусі адбыўся ў 1927 (г. Гомель). У рэспубліцы працуюць каля 70 крытых плавальных басейнаў, у т.л. еоднаспартыўны камбінат. Сярод бел. спартсменаў найб. поспехаў дасягнулі \.Гукаў, С.Каплякоў, Х.Рудкоўская,
    Э.Васількова — сярэбраны і бронз. прызёр ХХП Алімп. гульняў (1980), Н.Бараноўская — бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1999), І.Ларычава — чэмпіёнка СССР (1981) і інш.
    А.М.Петрыкаў.
    ПЛАВАННЕ СІНХРОННАЕ, плаванне мастацкае, п л а в а н не фігурнае, пракіыкаванні (комплексы рухаў) у вадзе (часткова на сушы) з элементамі харэаграфіі, акрабатыкі і гімнастычных камбінацый; від воднага спорту. Выконваецца сола, дуэтамі або групай. У спаборнііггвы ўключаюцца тэхн. і адвольная (пры муз. суправаджэнні) праграмы.
    Выкананне фігур на вадзе ўзнікла ў 1920— 30я г. ў Еўропе, ЗША, Канадзе і інш. У 1952 створаны Кт сінхроннага плавання пры Міжнар. федэрацыі плавання. Міжнар. спаборніцгвы праводзяцца з 1958. Першы чэмпіянат свету праведзены ў 1973 (Бялград), Еўропы — у 1977 (г. Несшэ, Швецыя), у праграме Алімп. гульняў з 1984 (г. ЛосАнджэлес, ЗША). Найб. развіта ў Расіі, Японіі, Канадзе, Францыі, ЗША і інш.