Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПЛАНУЛА (новалац. planula ад лац. planus плоскі), адна з лічынкавых стадый развіцця кішачнаполасцевых. Развіваецца з яйца. Плавае ў тоўшчы вады, потым прымацоўваецца да субстрату (дно і інш.) і пераходзіць у наступную стадыю развіцця — паліп.
Цела авальнае, падоўжанае або чэрвепадобнае; складаецца з 2 слаёў. Вонкавы (эпітэліяльны) слой — эктадэрма — мае жгуцікавыя клеткі, сярод якіх размешчаны эпітэліяльнамускульныя, нерв. і жыгучыя клеткі. Унутр. слой — энтадэрма — утварае замкнутую поласць кішкі.
ПЛАНШОН (Planchon) Ражэ (н. 12.9.1931, г. СенШамон, Францыя), французкі рэжысёр, акцёр, драматург. Творчую дзейнасць пачаў у засн. ім у Ліёне «Тэатр дэ ла камеды» (1952). У 1957 стварыў і ўзначальвае «Тэатр дэ ла сігэ» ў Віёрбане (з 1973 Нац. нар. тр). Зазнаў уплыў Б.Брэхта. Паставіў спектаклі «Генрых IV» У.Шэкспіра (1957), «Жорж Дандэн» (1958) і «Тарцюф» (1962, 1973) Мальера, «Тры мушкецёры» паводле АДзюма (1958), «Мёртвыя душы» (1959) паводле М.Гогаля, «Нейтральная паласа» Х.Пінтэра (1979), «Аталі» Ж.Расіна (1980), якім уласціва сучасная ін
ПЛАСТАЎ 409
тэрпрэтацыя літ. матэрыялу. Сярод інш. пастановак: «Добры чалавек з Сезуана» (1958) і «Швейк у другой сусветнай вайне» (1961) Брэхта, а таксама ўласныя драм. творы, у якіх звяртаецца да актуальных праблем сучаснасці: «Карэтны хлеў» («Даўжнікі», 1962), «Белая лапа» (1964), «Сінія, белыя, чырвоныя» (1966), «Знявага» (1968), «Здаюся!» (1972) і інш.
ПЛАНШ^Т (франц. planchette літар. дошчачка), 1) плоская драўляная дошка квадратнай формы з прыстасаваннем для замацавання яе на трынозе. Уваходзіць у камплект інструментаў для палявых тапагр. здымкаў. 2) Спец. ўстройства на камандных пунктах ППА, ВПС, ВМФ і інш., для адлюстравання паветр. (марскога) становішча; можа быць механізаваны або аўтаматызаваны. 3) Дошка (драўляная або метал.), на якой замацавана геагр. карга (ліст паперы для чарчэння) з сеткай ізаліній (сеткай каардынат Гаўса) для графічных пабудоў і вылічэнняў.
ПЛАСКАГбР’Е, вялікі ўчастак горнага рэльефу выш. да 1000 м і больш з плоскімі або хвалістымі водападзельнымі паверхнямі. У межах П. трапляюцца значныя ўпадзіны і ўзвышшы. Ускраінныя і прыдалінныя іх участкі часта глыбока парэзаны цяснінамі і ярамі і маюць выгляд моцна эрадзіраваных гор. П. могуць фарміравацца ў выніку найноўшых тэктанічных рухаў паверхняў, якія былі выраўнаваны папярэдняй дэнудацыяй і залягалі на дыслацыраваных горных пародах рознага складу і ўзросту. У шэрагу выпадкаў П. ўтвараюцца на гарызантальна залягаючых пародах аднаго тыпу і ўзросту, стойкіх да размыву. Могуць фарміравацца і пры магутных вывяржэннях лавы, якая перакрывае няроўнасці стараж. рэльефу. Некаторыя П. ўтвараюць ўнутр. часткі нагор'яў. У склад П. часта ўключаюць высока размешчаныя плато.
ПЛАСКАР^ЗГЛЫБОКАРЫХЛІЦЕЛЬ, прылада для глыбокага рыхлення глебы без яе перамешвання і пашкоджвання
Навясны пласкарэзглыбокарыхліцель: 1— навясное прыстасаванне; 2— апорнае кола з механізмам рэгуліроўкі глыбіні апрацоўкі глебы; 3— рабочы орган.
ржышча. Выкарыстоўваецца для апрацоўкі глебы, схільнай да ветравой эрозіі.
П.г. падразае карані пустазелля на глыбіні 12—30 см, а ржышча, што застаецца на паверхні поля, затрымлівае снег, засцерагае глебу. ад выдзімання і змыву, садзейнічае назапашванню вілыаці. Пашыраны навясны на трактар культыватар П.r. з адным або некалькімі рабочымі органамі і прычапны культыватар — пласкарэзутнойвальнік для раўнамернага ўнясення ў глебу грануляваных MiHep. угнаенняў. В.М.Кандрацьеў.
ПЛАСКАЦЁЛКІ (Cucujidae), сямейства разнаедных жукоў. Больш за 1100 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. шматлікія і разнастайныя ў тропіках. Жывуць пад карой дрэў, на складах харч. прадуктаў. Некат. пашкоджваюць збожжа, муку, крупы, сухую садавіну і інш.; некат. знішчаюць караедаў і інш. шкоднікаў. На Беларусі 20 відаў. Найб. трапляюцца мукаеды рыжы (Laemophloeus fenugineus) і сурынамскі (Oryzaephilus surinamensis), пласкацел чырвоны (Cucujus haematodes, або С. cinnaberinus).
Даўж. да 30 мм (на Беларусі да 6 мм). Цела пляскатае, афарбоўка чорная, бурая, чырв. або жоўтая Вусікі 11членікавыя, нітка або булавападобныя. Ногі ўкарочаныя, пераважна 5членіхавыя. Надкрылы з кропкавымі баразёнкамі або падоўжнымі кілямі. Лічынкі плоскія, прадаўгаватыя, з 2 загнутымі адросткамі на канцы цела. Пераважна драпежнікі, некат. ўсёедныя. СЛ.Максімаеа.
ПЛАСКАЦЁЛКІ (Tenuipalpidae), сямейства расліннаедных членістаногіх атр. акарыформных кляшчоў кл. павукападобных. Блізкія да павуцінных кляшчоў. Жывуць пераважна на дрэвах, некат. на злакавых раслінах.
Даўж. да 1 мм. Цела ўкрыта кутыкулай. Афарбоўка жоўтая, зялёная, чырвоная розных адценняў. Ротавыя органы колючасысучага тыпу.
ПЛАСКІНЬ, вёска ў Бобрыкаўскім с/с Пінскага рна Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Лагішын—Ганцавічы. Цэнтр калгаса. За 56 км на ПнУ ад г. Пінск, 225 км ад Брэста, 28 км ад чыг. ст. Парахонск. 607 ж., 290 двароў (2000). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ІІЛАСКЙЎ Рыгор Давыдавіч (20.12.1898, Мінск — 2.11.1972), генераллейтэнант артылерыі (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). У Чырв. гвардыі з 1917, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд., Паўд.Зах. і Зах. франтах, сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, 2м Укр., 1м Бел. франтах: камандуючы артылерыі дывізіі, корпуса, арміі. Да 1956 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Пад грукат кананады» (1969).
ПЛАСГАЎ Аркадзь Аляксандравіч (31.1.1893, с. Прысланіха Ульянаўскай вобл., Расія — 12.5.1972), расійскі мастак. Нар. маст. СССР (1962). Правадз. чл. AM СССР
Пласкацелкі: 1 — мукаед сурьпіамскі; 2 — пласкацел чырвоны.
(1947). Вучыўся ў Строганаўскім цэнтр. мастацкапрамысл. вучылішчы (1912— 14), Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скулытгуры і архітэктуры (1914—17). Жыў на радзіме. У 1920 — пач. 1930х г. працаваў пераважна ў галіне плаката і кніжнай графікі. 3 1935 пісаў партрэты і жанравыя карціны, прасякнутыя паэт. успрыняццем рус. прыроды, жыцця вёскі, апяваннем працы і духоўнай прыгажосці сваіх землякоў. У сваёй творчасці П. прадаўжаў і развіваў тра
А Пластаў. Вясна. 1954.
410 ПЛАСТМАСАВЫХ
дыцыі рус. пленэрнажанравага жывапісу канца 19 — пач. 20 ст. Творам уласцівы разняволеная прастата кампазіцыі з размяшчэннем буйных дакладна перададзеных фігур на першым плане, стрыманая мажорнасць цёплых фарбаў: «Калгасны статак» (1937), «Фашыст праляцеў» (1942), «Сенакос», «Жатва» (абодва 1945), цыкл «Людзі калгаснай вёскі» (1951—65; у тл. «Віцяпадпасак», 1951; «Вясна», 1954; «Дзяўчына з веласіпедам», 1956; «Мама», 1964, і інш.), «Вогнішча ў полі» (1968—69), «3 мінулага» (1969). Сярод графічных работ іл. да апавяданняў А.Чэхава (1920—27), аповесці Л.Талстога «Халстамер» (1952—54), да паэмы М.Някрасава «Мароз, Чырвоны нос» (1949). Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія Расіі імя І.Я.Рэпіна 1972
Літ.. Пластов Н.А., Сысоев В.П. ААПластов: (Альбом). Л., 1979.
ПЛАСГМАСАВЫХ ВЫРАБАЎ, ШКЛОВАЛАКНІСГЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ШКЛОПЛАСТЫКАЎ I ВЫРАБАЎ 3 IX ПРА
МЫСЛОВАСЦЬ, адна з галін хім. прамысловасці. На Беларусі ўключае падгаліны: вытвсць вырабаў з пластмас (63,4% у 1999); плёнак, труб і лістоў з палімерных матэрыялаў (17,9%); неперарыўнага шкловалакна і вырабаў з яго (8,7%); шклопластыкаў і вырабаў з іх (6,3%); палімернай тары (3,7%). Выпускае больш за 1000 найменняў прадукцыі: поліэтылен, поліэтыленавую плёнку, шкловалакно, пластмасавую тару, разнастайныя вырабы з пластмасы, поліэтыленавыя трубы, тару і інш. Развіццё галіны пачалося пераважна ў 1950я г. У 1957 першую прадукцыю даў Полацкі завод шкловалакна, у 1968 — Полацкі хім. камбінат (зараз ВА «Палімір»), У 1999 удзельная вага галіны ў агульным аб’ёме хім. прамсці складала 12,2%, прамысловавытв. персаналу — 12,1%, сродкаў вытвсці — 9,2%. На 1.1.2000 на Беларусі дзейнічалі 52 прадпрыемствы і вытвсці галіны. Найб. сярод іх, акрамя названых, — мінскі завод «Тэрмапласт» (вырабы з пластмасы для аўтамабільнай, трактарнай і электратэхн.
Т а б л і ц a
Матэрыялы і вырабы з сінтэтычных смол і пластычных мас у Рэспубліцы Беларусь
Прадукцыя 1990 1995 1998
Трубы і дэталі трубаправодаў з тэрмапластаў, тыс. т 6,2 1,4 1,7
тыс. км 18,2 1,9 2,7
Лісты з тэрмапластаў, тыс. т 13,8 10,5 11,0
Шклонластыкі і вырабы з іх, тыс. т 1,0 0,6 1.9
Шкловалакно неперарыўнае і вырабы з яго, тыс. т 20,6 11,3 13,7
прамсці, тавары быт. прызначэння на аснове пластмас), Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў (трубы з поліэтылену для водазабеспячэння і каналізацыі), Барысаўскі зд «Паліміз» (палімерная тара), Магілёўскі зд палімерных труб, зд пластмасавых тарных і ўпаковачных вырабаў у в. Сінкевічы Лунінецкага рна, Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» (пластмасы цеплаправодныя і цяжкагаручыя), акц. тва «Лідбудпласт» і інш. Прадпрыемствы галіны дзейнічаюць таксама ў Брэсце, Жлобіне, Рагачове, Ганцавічах, Віцебску, Баранавічах, Бабруйску, Іўі, Жодзіне, Ашмянах і інш. Створана некалькі сумесных прадпрыемстваў з замежнымі фірмамі — бел.ізраільскае «Леорпластык» у Навагрудку (пластмасавыя слоікі, посуд, поліэтыленавыя накрыўкі); бел.венгерскае «Новіпласт» у Наваполацку (вырабы з пластмасы); бел.германскае «Beker—System— Belarus» (аконныя блокі з пластмас). Амаль шостая ч. прадукцыі галіны экспартуецца за мяжу. 3 інш. краін найб. развіта галіна ў ЗША, Японіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Кітаі, Расіі. П.І.Рогач.
ПЛАСТОМ (ад грэч. plastos вылеплены), сукупнасць генаў, што размешчаны ў кальцавых малекулах ДНК пластыд. У кааперацыі з генамі ядра П. забяспечвае ўласнае ўзнаўленне і рэалізацыю генет. інфармацыі ў пластыдах. Характарызуецца множнасцю копій ДНК на клетку і пластыду. Вывучэнне П. дазваляе мэтанакіравана праводзіць селекцыю высокаўраджайных сартоў кулы. раслін, якія маюць высокую актыўнасць фотасінтэзу.
ПЛАСТЬІДЫ (ад грэч. plastides якія ўтвараюць ад plastos вылеплены), цытаплазматычныя структуры (арганоіды) расліннай клеткі. Кожная пластыда абмежавана дзвюма мембранамі. Разнастайныя па форме, памерах, будове, функцыі. Па афарбоўцы адрозніваюць П. зялёныя — хларапласты, жоўтааранжавыя 1 чырв. храмапласты і бясколерныя — лейкапласты. Маічымы ўзаемныя пераўтварэнні. Звязаны паміж сабой адзіным паходжаннем. Звычайна ў клетцы знаходзіцца адзін з вызнача