• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Цэнтр. праўлення прафсаюза працаўнікоў асветы БССР і рэдакгар час. «Прафесіўны рух Беларусі». У 1929—33 нарком асветы БССР, 7.3.1933 зняты з пасады. 3 1933 на парт. рабоце ў Зах. Сібіры. Чл. ЦК КГ1(б)Б у 1927—33. Чл. ЦВК БССР у 1927—33, Прэзідыума ЦВК у 1931—33. Неабгрунтавана асуджаны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.
    Тв.: Нацыянальнакультурнае будаўнштва ў БССР. Мн., 1930; За культурную рэвалюцыю. Мн., 1931; йтогн культурного стронтельства в БССР за 10 лет. М.; Л.; 1931. А.М.Гесь.
    ПЛАТФОРМА (франц. plateforme ад plat плоскі + forme форма), 1) узвышаная пляцоўка, памост. 2) Грузавы вагон адкрытага тыпу з невял. бартамі. Выкарыстоўваюць для перавозкі велікагрузных кантэйнераў, двух’ярусныя П. — для перавозкі легкавых аўтамабіляў. 3) Невялікая чыгуначная станцыя, паўстанак. 4) Прыстасаванне для скідвання з ваеннатрансп. самалётаў баявой тэхнікі, грузаў. 5) Праграма, патрабаванні якойн. паліт. ці грамадскай аргцыі.
    ПЛАГФбРМА ў геалогіі, адназіал. шыбінных струкгур зямной кары, якая характарызуецца адносна малой інтэнсіўнасцю тэктанічных рухаў, магматызму і плоскім рэльефам. Проціпастаўляецца высокарухомьгм паясам — геасінкліналям, арагенным эпіплатформавым, сярэдзіннаакіянічным хрыбгам. П. звычайна ізаметрычныя, вуілаватыя, мяжуюць са складкавымі і горнымі абласцямі па вял. разломах (краявых швах) ці па краявых прагінах, меовмі з акіянічнымі абласцямі. Плошча ад соцень да некальюх тысяч квадрагных кіламеграў. Mae 2ярусную будову: складкавы крышг. фундамент (гл. Фундамент платформаеы крышталічны) і слабапарушаны платформавы чахол. Паводле ўзросту фундамента П. падзяляюцца на стараж. (кратоны, з дакембрыйскім фундаментам) і маладыя з палеазойскім і раннемезазойскім фундаментам). Бопьшасць вял. стараж. П. (Ўсх.Еўрапейская, Афрыканская, Аўстралійская, Антарктычная, Паўн.Амерыканская, Бразільская) утвараюць ядры мацерыкоў (акрамя Азіі, у складзе якой вядомы 4 П.). Маладыя П. (ЦэнтральнаЕўраазіяцкая, Зах.Еўрапейская, Іберыйская і інш.) адрозніваюцца ад стараж. адносна болыпай рухомасцю, структурным планам, тыпам струкгур і інш. У структуры П. вылучаюць пліты, шчыты, сінеклізы, антэклізы, прагіны, масівы, скляпенні, валы і інш. На дне акіянаў вылучаны П. акіянічныя, адпа
    ПЛАТЭІ 415
    ведныя глыбокім катлавінам з пакатахвалістым дном, малой магутнасцю зямной кары (5—7 км) і адсутнасцю ў фундаменце «гранітнага слоя». Тэр. Беларусі размешчана ў зах. ч. Усх.Еўрапейскай П. Р.Г.Гарэцкі.
    ПЛАТФОРМАВЫ ЧАХОЛ, асадкав ы ч а х о л, верхні струкгурны ярус платформ, складзены з асадкавых неметамарфізаваных горных парод. Залягае на фундаменце платформавым крышталічным з рэзкай рэгіянальнай структурнай і стратыграфічнай нязгоднасцю. Пласты парод П.ч. залягаюць гарызантальна або паката, паступова мяняюць па плошчы магутнасць (ад адзінак і дзесяткаў метраў на шчытах да тысяч метраў на плітах). Струкгуры пакатыя (платформавага тыпу) без значных тэктанічных дэфармацый. У складзе П.ч. могуць сустракацца магматычныя ўтварэнні, пераважна вулканічныя пароды трапавай фармацыі. Часам паміж чахлом і фундаментам знаходзяцца адклады прамежкавага паверха, якія звычайна характэрны для маладых платформ. А.М.Каўхута.
    ІІЛАТФбРМІНГ, каталітычны рыформінг на плацінавых каталізатарах.
    ПЛАТЫЦ^РЫУМ, аленевы рог (Platycerium), род папарацей сям. мнаганожкавых. 17 відаў. Пашыраны ў трапічных лясах. На Беларусі ў аранжарэях і пакоях культывуюць П. двойчывілаваты, або аленярогі (P.bifurcatum).
    Шматгадовыя буйныя эпіфітныя расліны. Замацоўваюцца на вял. галінах, часцей на кары ствалоў буйных вечназялёных і лістападных дрэў, што стаяць паасобку. У папярочніку дасягаюць 1,8 м, пад іх цяжарам дрэвы часам вьшарочваюцца з каранямі. Маюдь стэрыльнае і спараноснае лісце. 3 дапамогай стэрыльнага лісця П. ўкараняюцца на дрэвах (ніжняя і бакавыя ч. ліста шчыльна прыціскаюцца да ствала ці галіны, а верхняя адыходзіць ад апоры так, што ўтвараецца ніша, у якой з цягам часу збіраецца перагной (масай да 100 кг) пранізаны каранямі эпіфіту. Спараноснае (і асімілюючае) лісце глыбока рассечана і нагадвае рогі аленя (адсюль назва). У сталых паларацей ніжняя паверхня разгалінаваных канцоў ліста пакрываецца цагельначырв. налётам шматлікіх спарангіяў. Дэкар. расліны.
    ПЛАТбі, П л а т э я (Plataiai, Plataia), старажытнагрэчаскі горад у Паўд. Беотыі на мяжы з Атыкай. Каля П. ў час грэкаперсідскіх войнаў 26.9.479 да н.э. адбылася бітва паміж войскамі 24 грэч. гарадоўдзяржаў на чале з Афінамі і Спартай пад камандаваннем спартанскага палкаводца Лаўсанія і перс. арміяй пад камандаваннем Мардонія. Персы пацярпелі паражэнне і адышлі з Грэцыі да Гелеспонта. У 431 да н.э. фіванцы, саюзныя спартанцам, раігтоўным нападам на П. пачалі Пелапанескую вайну 431—404 да н.э., у 427 да н.э. пасля працяглай аблогі яны разбурылі горад.
    416	ПЛАЎ
    ПЛАЎ, П л а н, рака на Украіне і ў Лельчыцкім рне (ніжняе цячэнне) Гомельскай вобл., правы прыток р. Сцвіга (бас. р. Прыпяць). Даўж. 45 км, у т.л. на Беларусі 14 км. Пл. вадазбору 326 км2, у т.л. на Беларусі 68 км2. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Юрове Алеўскага рна Жытомірскай вобл., цячэ па Жытомірскім Палессі, на Беларусі па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце за 5 км на ПнЗ ад в. Дзяржынск. Рэчышча ў верхнім цячэнні слабазвілістае, на астатнім працягу каналізаванае.
    ПЛАЎ, возера ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Лужасянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,12 км2, даўж. 2,7 км, найб. шыр. 680 м, найб. глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 7 км. Пл. вадазбору 10,2 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы вышынёй 5—7 м (на 3 і У месцамі да 10 м), у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком, вышэй разараныя, на невял. участку на 3 парослыя лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на ПнЎ і ПнЗ нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Дно да глыб. 2,5 м пясчанае, да 4,5—5 м выслана апясчаненымі адкладамі, ніжэй — ілам. Мінералізацыя вады 135— 160 мг/л, празрыстасць 1,9 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 2,2 м. Слабапраточнае: упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у воз. Арлейка.
    ПЛАЎКА, 1) перапрацоўка матэрыялаў (руд, металаў і інш.) у плавільных печах з атрыманнем канчатковага прадукту ў вадкім стане. Выкарыстоўваюць для атрымання металаў з руд, выплаўлення
    Платыцэрыуч аленярогі.
    аліткаў і фасоннага ліцця. 2) Асобны аднаразовы цыкл металургічнага працэсу, а таксама прадукт такога цыкла.
    ПЛАЎЛЕННЕ, пераход рэчыва з цвёрдага агрэгатнага стану ў вадкі (гл. Агрэгатныя станы рэчыва); адзін з фазавых пераходаў 1га роду. Працэс П. адыгрывае важную ролю ў прыродзе (напр., П. лёду і снегу на паверхні Зямлі, мінералаў у яе нетрах) і ў тэхніцы (гл. Плаўка).
    П. крышталічных цел адбываецца пры нязменнай тры (гл. Тэмпература плаўленкя) незалежна ад колькасці падведзенай цеплаты і харакгарызуецца цеплатой плаўлення. Залежнасць тры П. ад знешняга ціску выражаецца Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненчем. Пры П. ўдзельны аб’ём цела звычайна павялічваецца і тра П. расце з ростам ціску (за выключэннем, напр., лёду, вісмуту, галію, шчыльнасць якіх пры П. памяншаецца). Аморфныя целы не маюць пэўнай тры П. і пераходзяць у вадкі стан паступова ў некат. дыяпазоне тр. ПЛАЎНА, возера ў Докшыцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Сергуч (цячэ праз возера), за 42 км на У ад г. Докшыцы. У межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 4 км2, даўж. 3,45 км, найб. шыр. 1,75 км, найб. глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі больш за 9 км. Пл. вадазбору 186 км2, Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя, забалочаныя, пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, на 3 сплавінныя. Дно плоскае сапрапелістае. Востраў пл. 0,07 км2, ёсць сплавінныя астравы. Мінералізацыя вады каля 120 мг/л, празрыстасць да дна. Дыстрофнае. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Рака Сергуч злучае П. з азёрамі Манец і Вольшыца.
    ПЛАЎНІ, участкі забалочаных поймаў у ніжнім цячэнні і дэльтах рэк, якія пра
    цяглы час заліваюцца паводкавымі водамі. Укрыты цяжкапраходнымі зараснікамі трыснягу, рагозу, асок, лазняку і інш. Выкарыстоўваюцца пераважна як сенажаці, пры асушэнні — пад пасевы рысу і інш. с.г. культур. З’яўляюцца асноўным месцапражываннем вадаплаўных птушак. Пашыраны ў дэльтах рэк Дунай, Днестр, Дняпро, Дон, Кубань, Волга і інш.
    ПЛАЎТ Ціт Макцый (Titus Maccius Plautus; каля 255 да н. э., г. Сарсіна, Італія — каля 184 да н.э.), рымскі камедыёграф. Прадстаўнік «паліяты» — рым. камедыі, створанай на ўзор грэч. быт. камедыі шляхам запазычання і апрацоўкі яе сюжэтаў і вобразаў, але ўзбагачанай рэаліямі рым. жыцця, новымі драматург. прыёмамі. П. прыпісвалася каля 130 камедый; захавалася 21. Найб. вядомыя: «Амфітрыён», «Аслы», «Скарб», «Палонныя», «Менехмы», «Выхвальны воін», «Прывід», «Тры манеты», «Грубіян» і інш., у якіх дзейнічаюць дасціпныя і хітрыя рабы, сквапныя ліхвяры, двудушныя зводнікі, строгія бацькі і легкадумныя дзеці. Камедыі вылучаюцца займальнасцю сюжэта, дынамізмам дзеяння, муз. партыямі (кантыкамі), што нагадвае сучасны вадэвіль, жыішярадаснасцю, аптымізмам, яскравай, вобразнай, сакавітай мовай, майстэрскім выкарыстаннем метрычных форм. Яны паўплывалі на развіццё еўрап. камедыі (У.Шэкспір, Мальер).
    Тв.. Рус. пер. — Комеднн. Т. 1—3. М., 1997.
    Літ.: Савельева Л Н. Прнемы коммзма у Плавта. Казань, 1963; Я р х о В.Н. У нстоков европейской комеднн. М., 1979.
    С.Дз. Малюковіч.
    ПЛАФОН (ад франц. plafond столь) у мастацтве, столь, упрыгожаная жывапісам ці лепкай; твор манум.дэкар. мастацтва, які аздабляе перакрыцце (плоскае, скляпеністае ці купальнае) памяшкання. Выконваецца непасрэдна па тынку (фрэска або размалёўка алейнымі, клеявымі і інш. фарбамі), па прымацаваным да сЮлі палатне, мазаікай і інш. спосабамі. Вядомы ў Стараж. Егіпце, ант. свеце. На Беларусі сюжэтныя і арнаментальныя П. пашыраны ў 17 — пач. 19 ст. у дэкар. аздабленні культа'вых і парадных палацавых памяшканняў (Нясвіжскі касцёл езуітаў). Для тагачасных плафонных кампазіцый харакгэрна выкарыстанне эфекту ілюзорнага прарыву ў адкрытую ці прадоўжаную далей арх. прастору, выявы фігур і арх. дэталей у моцных ракурсах. У 1950я г. выкарыстоўваліся ў манум. грамадскіх збудаваннях (П. ў фае тра юяага гледача ў Мінску, маст. І.Ахрэмчык, І.Давідовіч). Т.В.Габрусь.
    ПЛАФбН у тэхніцы, асвятляльная арматура эл. свяцільні, устаноўленай на столі ці на сцяне. Гл. таксама Асвятляльныя прылады.