Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Пладовыя целы — клейстатэцыі, радзей перытэцыі. Сумкі хаатычна размешчаныя, шарападобныя з 2—8 спорамі. Вызваленне аскаспор заўсёды пасіўнае. П. выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў і ферментаў.
ПЛЕКТР (ад грэч. plektron), м е д ы я т а р, прыстасаванне для гуказдабывання на некат. струнных шчыпковых муз. інструментах (цытры, мандаліне, домры і інш.). Звычайна касцяная, пластмасавая або метал. пласцінка, гусінае пяро ці кальцо з «кіпцюром», якое надзяваюць на палец.
ПЛЕКТЭНХІМА (ад грэч. plectos сплецены + enchyma што напаўняе,' туг: тканка) несапраўдная тканка грыбоў, угвораная спляценнем гіфаў. Гіфы складаюцца з клетак, якія дзеляцца толькі папярочнымі перагародкамі (у сапраўднай тканцы клеткі дзеляцца ва ўсіх напрамках). 3 П. фарміруюцца пладовыя целы і некат. вегетатыўныя ўтварэнні грыбоў (напр., склероцыі) для выжывання ў неспрыяльных умовах. У выглядзе П. таксама можа быць грыбная састаўная лішайнікаў — мікабіёнт.
ПЛЕМЯ, тып этнічнай і сацыяльнай арганізацыі людзей дакласавага грамадства. Племянныя супольнасці ўзніклі ў эпоху развітога родавага грамадства ў выніку аб’яднання некалькіх экзагам
ных родаў, звязаных агульнасцю этнагенетычнага паходжання, асн. элементаў гаспадаркі, звычаяў і абрадаў, міфалогіі і культаў, адзінствам дыялекту і племянной саманазвы, якія грунтаваліся на агульнай самасвядомасці. У археалогіі П. і яго тэрьгторыя вызначаюцца на падставе пашырэння агульных элементаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія харакгарызуюць асаблівасці племяннога рассялення, гасп. дзейнасці, звычаяў і абрадаў. На позніх этапах развіцця дакласавага грамадства і пераходу да класавага грамадства П. аб’ядноўваліся ў вял. сац.паліт. супольнасці — саюзы плямён. У грамадскіх навуках, лры і публіцыстыцы тэрмін «П» доўгі час ужываўся ў сэнсе народ, этнас.
3 часоў мезаліту на тэр. Беларусі жылі П. грэнскай культуры, нёманскай мезалітычнай культуры, сожскай культуры', у неаліце — верхнедняпроўскай культуры, дзяснінскай культуры, днепраданецкай культуры, лейкападобных кубкаў культуры, нёманскай культуры, нарвенскай культуры, тыповай грабеньчатаямкавай керамікі культуры, шарападобных амфар культуры; у бронзавым веку — лужыцкай культуры, паўночнабеларускай культуры, прыбалтыйскай культуры, сосніцкай культуры, сярэднедняпроўскай культуры, тшцінецкай культуры, шнуравой керамікі Палесся культуры; у жал. веку — банцараўскай культуры, днепрадзвінскай культуры, зарубінецкай культуры, калочынскай культуры, кіеўскай культуры, мілаградскай культуры, паморскай культуры, штрыхаванай керамікі культуры.
І.У. Чаквін.
ПЛЕМЯННАЯ ЖЫВЁЛАГАДбЎЛЯ, развядзенне на племя чыстапародных і высокакроўных жывёл з мэтай удасканалення наяўных і стварэння новых парод жывёл, павышэння плем. якасцей і прадукцыйнасці с.г. жывёл. Да мерапрыемстваў П.ж. адносіцца: творчы адбор, захаванне і макс. выкарыстанне найб. каштоўнай жывёлы, выбракоўка горшай, непрыдатнай для плем. выкарыстання, падбор метадаў і тэхнікі развядзення, стварэнне для жывёлы найлепшых умоў кармлення і ўтрымання ва ўсе перыяды яе жыцця з мэтай выяўлення і развіцця каштоўных якасцей,
Да арт. Племянная жывёлагадоўля. Статак кароў чорнапярэстай пароды на пашы.
на аснове якіх і праводзіцца адбор. Асн. спосаб развядзення — чыстапароднае, гал. задача якога развядзенне па лініях і матачных сямействах (гл. Селекцыя). У кожнай пародзе для яе ўдасканалення павінна быць не менш як 10—15 ліній. 3 мэтай атрымання нашчадкаў з высокакарыснай спадчыннасцю і спалучэннем каштоўных якасцей зыходных парод (высокая прадукцыйнасць, канстытуцыйная моцнасць, прыстасаванасць да мясц. умоў) праводзіцца скрыжаванне.
Планамернай П.ж. папярэднічаў працяглы перыяд адбору жывёлы і паступовага назапашвання ў іх карысных гасп. якасцей. Яшчэ да н.э. атрыманы пароды свойскай жывёлы (авечак, коней і інш.). Сусв. пашырэнне атрымалі пароды с.r. жывёлы, выведзеныя ў 13—18 ст. у краінах Еўропы (Нідэрланды, Вялікабрытанія, Швейцарыя, Францыя); пазней —у Расіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Аргенціне 1 інш. Першыя дакумент. матэрыялы аб П.ж. зафіксаваны ў плем. кнізе Вялікабрытаніі ў 1793, у Расіі — у 1834.
На Беларусі П.ж. пачала развівацца ў асн. у 20 ст. Паглыбленую работу па паляпшэнні пароднага складу на Беларусі ажыццяўляюць спец. племянныя гаспадаркі, плем. саўгасы, дзярж. станцыі, плем. фермы калгасаў і саў. гасаў. Плем. саўгасы і фермы праводзяць работу па паляпшэнні мясц. пяем. жывёлы (вырошчваюць племянны маладняк для забеспячэння ім гаспадарак і станцый па плем. рабоце) і штучным асемяненні. На племзаводах займаюцца ўдасканаленнем існуючых і стварэннем новых парод. Разам з плем. саўгасамі і фермамі племзаводы — цэнтры П.ж. Арганізац. і метадычнымі цэнтрамі плем. справы з’яўляюцца дзяржплемаб’яднанні і племпрадпрыемствы. Аб’ём П.ж., яе ўдзельная вага ў жывёлагадоўлі вызначаюцца патрэбамі карыстальнай (таварнай) жывёлагадоўлі ў плем. жывёле, пераважна ў вытворцах. На Беларусі П.ж. вядуць больш за 100 спецыялізаваных племзаводаў, саўгасаў, дзярж. плем. прадпрыемстваў, a таксама раённыя племстанцыі, навук. інты і лабараторыі пры ВНУ, у т.л. 6 дзярж. прадпрыемстваў, 6 племсаўгасаў, 18 племзаводаў, 5 племптушкарэпрадуктараў, племгас, прадпрыемства плем. справы, занальнадоследная станцыя, племстанцыя, селекцыйнаплем.
ПЛЕСКАЧЭЎСКІ 423
ўчастак. Найб. колькасць такіх прадпрыемстваў у Брэсцкай і Гродзенскай абл. Разводзяць пароды жывёл, найб. прыстасаваныя да мясц. умоў: 8 парод буйн. par. жывёлы малочнай (чорнапярэстая, швіцкая, кастрамская, чырвоная беларуская, бурая латвійская, сіментальская, джэрсейская, галштынафрызская) і 4 пароды мясной (герэфордская, шарале, лімузінская, менанжу); 5 парод свіней (буйная белая, бел. чорнарабая, эстонская беконная, ландрас, гемпшырская) і некалькі спецыялізаваных ліній; 3 пароды авечак (прэкас, латвійская цёмнагаловая, раманаўская); некалькі парод коней (бел. запражная пародная група, руская цяжкавозная, руская рысістая, тарыйская і інш.). Кіруюць П.ж. рэсп. і абл. аб’яднанні па плем. рабоце, раённыя племстанцыі. Навук.метадычнае кіраўніцтва ажыццяўляе селекцыйны цэнтр Бел. НДІ жывёлагадоўлі. П.ж. добра развіта ў ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Нідэрландах, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Швейцарыі. Г.С.Смалякоў.
ПЛЕМЯННАЯ КНІГА, дзяржаўная кніга племянных жыв ё л, кніга для рэгістрацыі племянных с.г. жывёл, якія адпавядаюць стандартам пароды; адно з мерапрыемстваў племянной работы. Вядзенне П.к. дазваляе вывучыць эвалюцыю парод, садзейнічае рацыянальнаму выкарыстанню плем. рэсурсаў, аб’ядноўвае дзеянні селекцыянераў. Выдаецца дзярж. органамі ці твамі жывёлаводаў. У закрытыя П.к. заносяць чыстапародных жывёл, продкі якіх былі запісаны ў П.к. У адкрытыя П.к. запісваюць чыстапародных і ўсіх жывёл, якія адпавядаюць стандартам пароды. П.к. змяшчае: рэестр жывёл, звесткі аб іх сярэдняй прадукцыйнасці, апісанне лепшых жывёл пароды, характарыстыку асн. заводскіх ліній і інш.
Першая П.к. з’явілася ў Вялікабрытаніі (1793) па чыстакроўнай верхавой пародзе коней. У 19 ст. П.к. заведзены для большасці еўрап. парод с.r. жывёл. У Расіі першая П.к. выдадзена ў 1834. У СССР, у т.л. і Беларусі, П.к. сістэматычна выдаваліся па асп. пародах. На Беларусі з 1990 выпуск П.к. прыпынены. П.П.Ракецкі.
ІБІЕМЯННЬІЯ ГАСПАДАРКІ, племгас ы, жывёлагадоўчыя гаспадаркі, што маюць высокапрадукц. статак жывёл пэўнай пароды, прыплод ад якога гадуюць на племя. Уключаюць племянныя заводы, саўгасы і фермы, кантрольнавыпрабавальныя станцыі і плем. рэпрадуктары.
П ле'мянныя заводы займаюцца ўдасканаленнем існуючых і вывядзеннем новых парод, забяспечваюць прадпрыемствы каштоўнымі чыстакроўнымі жывёламі. П л е мянныя с а ў г а с ы і фермы разводзяць чыстапародных жывёл для ўласнага статка. На кантрбльнавыпрабавальных станцыях ацэньваюць быкоў малочных парод, бараноў, свінаматак па якасці патомства, быкоў мясных парод па ўласнай прадукцыйнасці, праводзяць выпрабаванні парод і ліній свіней на спалучальнасць. Племянныя рэпрадуктары
прызначаны для вырошчвання двухпародных свінаматак.
На Беларусі больш за 20 плем. заводаў: па развядзенні чорнапярэстай малочнай пароды і мясной пароды шарале буйн. par. жывёлы («Чырвоная зорка» Клецкага, «Карэлічы» Карэліцкага, «Рось» Ваўкавыскага, «Ведрыч» Рэчыцкага, «Прамень» Бярозаўскага і «Дружба» Кобрынскага рнаў); па бел. тыпу буйной белай і чорнарабой пародах свіней («Нача» Ляхавіцкага, «Рэканструктар» Талачынскага, «Порплішча» Докшыцкага, «Ціманава» Клімавіцкага, «Леніна» Горацкага, імя Дзяржынскага Капыльскага рнаў); конныя заводы («Зарэчча» Смалявіцкага, эксперым. база «Ніва» Лідскага рнаў, Гомельскі, Мсціслаўскі) і інш. Каля 70 плем. саўгасаў і ферм. П.П.Ракецкі.
ПЛЕНУМ (лац. plenum поўнае), сход у поўным складзе членаў выбарчага кіруючага органа якойн. аргцыі (дзярж., партыйнай, грамадскай). П. суда — пасяджэнне членаў вышэйшага суд. органа ў некаторых краінах СНД (у Рэспубліцы Беларусь — П. Вярх. Суда), які разглядае ў парадку нагляду пратэсты па прыгаворы, рашэнні і вызначэнні вышэйшых суд. інстанцый краіны.
ГІЛЕНЙР (ад франц. plein air вольнае паветра), 1) жывапіс на адкрытым паветры, звязаны з непасрэдным вывучэннем натуры з мэтай найб. поўнага ўзнаўлення яе аблічча. Дазваляе перадаць у карціне багацце і разнастайнасць градацый колеру, каляровых ценяў, нюансаў, абумоўленых уздзеяннем сонечнага святла і станам атмасферы. Рысы пленэрнага жывапісу вядомы з эпохі Адраджэння. Як замаст. творчы метад П. склаўся ў 19 ст. ў творчасці Дж. Констэбла (Вялікабрытанія), К.Каро (Францыя), А./ванава (Расія), мастакоў Барбізонскай школы. Найб. паслядоўна і сістэматычна праблемы пленэрнага жывапісу былі распрацаваны майстрамі імпрэсіянізму, у творах якіх святло і паветра набылі самаст. значнасць. На Беларусі творы ў П. стварылі І.Ахрэмчык, А.Бархаткоў, В.БялыніцкіБіруля, С.Жукоўскі, Я.Зайцаў, У.Кудрэвіч, П.Масленікаў, В.Цвірка і інш. У наш час П. — адзін з асн. элементаў маст. навучання. 2) Маст. акцыя, якая аб’ядноўвае шэраг мастакоў для сумеснай працы. П. звычайна прысвечаны памяці славутых мастакоў з мэтай ушанавання іх творчасці, прапаганды мастацтва, стварэння маст. калекцый (творы, як правіла, застаюцца ў месцы правядзення П.). Вылучаюць таксама П. скулытгуры, дзіцячай творчасці і ініп. На Беларусі пашырыліся ў 1990я г. (П., у т.л. міжнар., памяці БялыніцкагаБірулі, Я.Драздовіча, К.Малевіча, Масленікава, М.Неўрава, Ф.Рушчыца, М.Шагала і інш.).