• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЛІСА, вёска ў Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., на беразе воз. Пліса, каля вытоку р. Мнюта, на аўтадарозе Глыбокае—Полацк. Цэнтр сельсавета. За 21 км на ПнУ ад г. Глыбокае, 166 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Падсвілле. 672 ж., 297 двароў (2000).
    3	пісьмовых крыніц вядома з пач. 16 ст. Пазначана на карце Полацкага ваяв. (1579) С.Пахалавіцкага. У розны час маёнтак П. належаў К.Астрожскаму, М.Пётуху, Р.І.Падбіпенту, В.П.Корсаку, ДэшпатамЗяновічам. 3 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага пав. Мінскай, з 1842 Віленскай губ. У канцы 18—19 ст. ў мястэчку і фальварку П. існавалі школа, уніяцкая царква, капліца, сінагога, бровар, вадзяны шьш, 6 крам, 2 корчмы. У 1897 у П. 899 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэптр воласці Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, у 1940—50 цэшр Пліскага раёна. У ліп. 1941—ліп. 1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія спалілі ў П. 197 двароў, загубілі ў П. і раёне 1676 чал. 3 1962 у Глыбоцхім рне.
    Працуюць ПМК33, сярэдняя школа, Палац культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Параскеўская царква (1887). Каля вёскі паселішча эпохі неаліту, бронз. і ранняга жал. вякоў, геал. помпік прыроды Пліскія тры вялікія камяні.
    ПЛІСА, вёска ў Смалявіцкім рне Мінскай вобл.; чыг. ст. Чырвоны Сцяг на лініі Мінск—Барысаў. Цэнтр сельсавета. За 7 км на У ад г. Смалявічы, 45 км ад Мінска. 356 ж., 150 двароў (2000). Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і
    Возера Пліса ў Глыбоцкім раёне.
    падпольшчыкаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1904).
    ПЛІСЕЦКАЯ Мая Міхайлаўпа (н. 20.11.1925, Масква), расійская артыстка балета, балетмайстар. Жонка Р.Шчадрына. Нар. арт. СССР (1959). Герой Сац. Працы (1985). Скончыла Маск. харэаграфічнае вуч. (1943). У 1943—90 — салістка Вял. тра ў Маскве. У 1983—84 маст. кіраўнік балетнай трупы Рым. опернаіа тра, у 1988—90 — «Тэатра лірыка насіяналь» (Мадрыд). Творчасці П. уласціва спалучэнне традыцый рус. харэаірафічнай школы з наватарствам сучаснага балета. Яе выканальніцтва выз
    М.Плісецкая ў ролі Кармэн.
    начаецца шырокай палітрай харэаграфічных фарбаў ад лірызму да бурных парываў, стыхійнай непасрэднасці. Стварыла шырокія па дыяпазоне тэхнічна дасканалыя вобразы, якія вызначаюцца гераічнай пйтэтыкай, драм. экспрэсіяй, псіхал. глыбінёй. Сярод лепшых творчых дасягненняў: «Паміраючы лебедзь» /К. СенСанса), «Кармэнсюіга» (Дж Бізэ — Шчадрына), «Пагібель ружы» (Г.Малера), «Балеро» (М. Равеля). Выканала партыі: Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), ЖарПтушка («ЖарПтушка» І.Стравінскага), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева) і інш. Паставіла балеты: на сцэне Вял. тра — «Ганна Карэніна» (1972; сумесна з Н. Рыжэнка і В.СмірновымГалаванавым), «Чайка» (па матывах аднайм. п’есы АЧэхава, 1980), «Дама з сабачкам» (1985; усе Шчадрына), у якіх выканала гал. партыі; у Оперным тры ў Тэрмах Каракалы ў Рыме — «Раймонда» (1984) і інш. Здымалася на тэлебачанні і ў кіно («Вайна і мір», 1966). Аўтар кн. «Я, Мая Плісецкая...» (1994). Яе творчасці пры
    ПЛОДААГАРОДНІННАЯ 429
    свечаны дакумент. фільмы «Мая Плісецкая» (1964, 1973, 1974), «Балерына» (1969), «Мая Плісецкая. Знаёмая і незнаёмая» (1987). У 1994 прайшоў першы міжнар. балетны конкурс «Мая» (С.Пецярбург). Прэмія Г.Паўлавай 1962 (Парыж). Ленінская прэмія 1964.
    Літ:. Рославлева Н.П. М.Плмсецкая. М., 1968; ЛьвовАнохнн Б. Мастера Большаго балета. М., 1976; М. Плмсецкая: (Фотоальбом). М., 1980; Ф н р е р А «Талант — едннственная новость...» // Муз. жнзнь. 1994. № 1; Майя Плнсецкая. Мн., 1998.
    ПЛІСКА, птушка, гл. Сітаўка.
    ПЛІСКА, старажытны горад, першая балгарская сталіца (7 — канец 9 ст.). Руіны знаходзяцца за 25 км на ПнУ ад сучаснага г. Шумен у Балгарыі. Агульная плошча П. каля 23 км , у цэнтры знаходзілася цытадэль з магугнымі абарончымі сценамі, Вялікім і Малым палацамі, якія былі складзены з вял. каменных блокаў. Горад абкружалі земляны вал і роў. Археал. даследаванні П. вядуцца з канца 19 ст. Знойдзены рэшткі зброі, прылады працы, упрыгожанні, кераміка, арх. дэталі. Для культуры больш харакгэрны слав. рысы, сустракаюцца і элементы, характэрныя для культуры іцоркаўпратабалгар, якія прыйшлі на тэр. Балгарыі з Прыазоўя. У'893 сталіцд з П. перанесена ў Прэслаў; з 17 сг. — руіны.
    ПЛІСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. Цэнтр — в. Пліса, з 1950 — в. Падсвілле. Пл. раёна 1 тыс. км2 (1941). 12.10.1940 падзелены на 18 сельсаветаў. 3 20.9.1944 П.р. у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абл. 25.12.1962 раён скасаваны, тэрьггорыя перададзена ў Глыбоцкі і Міёрскі рны.
    ПЛІСКІЯ ТРЫ ВЯЛІКІЯ КАМЯНІ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997), каля в. Пліса Глыбоцкага рна Віцебскай вобл. Першы валун (на ПнУ ад вёскі) шэрага гнейсу даўж. 3,8 м, шыр. 1,7 м, выш. 1,3 м, у абводзе 8,9 м, аб’ём 8,4 м3, маса каля 23 т. Другі валун (на ГІдЗ) шараватаружовага граніту рапаківі даўж. 3,4 м, шыр. 2,2 м, выш. 2 м, у абводзе 8,8 м, аб’ём 13,6 м3, маса каля 35 т. Трэці валун (на 3) рудаваташэрага граніту даўж. 3 м, шыр. 2,5 м, выш. 1,9 м, у абводзе 8,5 м, аб’ём 14,3 м3, маса каля 35 т. На яго паверхні растуць імхі і лішайнікі 9 відаў, з іх 7 рэдкія. Валуны прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. г. назад з ПдУ Фінляндыі.
    В.Ф.Вінакураў.
    ПЛІСЫ, вёска ў Бешанковіцкім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на У ад г.п. Бешанковічы, 40 км ад Віцебска. 189 ж., 75 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ПЛІТА ў геалогіі, буйная адмоўная тэкганічная струкгура платформ.
    Характарызуецца глыбокім заляганнем крышт. фундамента, перакрытага магутнай тоўшчай (да 12—15 км) платформавага чахла. Межы П. часта праводзяцца па мяжы пашырэння асадкавага чахла, па буйных разломах і флексурах. П. ўскладнены больш дробнымі дадатнымі (антэклізы, скляпенні, выступы, антыкліналі, падняцці, купалы і інш.) і адмоўнымі (сінеклізы, упадзіны, прагіны, сінкліналі і інш.) структурамі. П. бываюць устойлівыя і рухомыя. Устойлівыя П. менш дэфармаваныя. Рухомыя П. — найб. тэктанічна актыўныя ч. платформ, якія хутка прагіналіся і назапашвалі маіугны асадкавы чахол. Некат. даследчыкі называюць П. маладыя эпігерцынскія платформы ў адрозненне ад стараж. дакембрыйскіх платформ. Паводле новай глабальнай тэктонікі (гл. Тэктанічныя гіпотэзы) вылучаюць літасферныя П. — вялізныя цвёрдыя блокі літасферы, якія пастаянна рухаюцца са скорасцю 1—12 см/год па вязкім слоі астэнасферы ад зон расцяжэння (сярэдзіннаакіянічныя хрыбты) да зон сціскання. Беларусь размешчана на 3 Рускай пліты Усх.Еўрапейскай платфорМЫ. А.М.Каўхута.
    ПЛІТКА КЕРАМІЧНАЯ, адзін з відаў штучных абліцовачных матэрыялаў, які выкарыстоўваюць для ўнутр. і вонкавых абліцовачных работ. Прасуюць з напаўсухіх парашкападобных керамічных мас з наступным абпальваннем да спякання. Вызначаецца высокай трываласцю, зноса, вода і хім. устойлівасцю. Паверхня П.к. можа быць гладкая, рэльефная, пакрытая белай ці каляровай палівай, форма — квадратная, прамавугольная, 6 і 8гранная. Гл. таксама Керамічная прамысловасць.
    ПЛІШЧА, ручай у Мастоўскім і Ваўкавыскім рнах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Рось (бас. р. Нёман). Даўж. 22 км. Вадазбор нізінны, пл. 62 км2. Пачынаецца на Пд ад в. Калядзічы Ваўкавыскага рна, у нізоўі цячэ па лясістай мясцовасці, праз воз. Немнішча, упадае ў р. Рось за 1,9 км на ПдУ ад в. Дубна Мастоўскага рна. Пойма ў вярхоўі забалочаная. Рэчышча часткова каналізаванае.
    ПЛІЯЦЭНАВЫ АДДЗЕЛ (ЭГібХА) (ад грэч. pieion большы + kainos новы), п л і я ц э н, верхні аддзел неагенавай сістэмы (перыяду), заключная эпоха неагенавага перыяду геал. гісторыі Зямлі. Вылучаны англ. геолагам Ч. Лаелем у 1833. Доўжыўся ад 5,3 да 1,77 млн. г. назад. Паводле міжнар. стратыграфічнай шкалы падзяляецца на 3 ярусы: занклій, п’ячэнца і гелазій. На Беларусі вылучаюць адклады ніжняга і верхняга пададдзелаў. Паводле новых даных адклады пліяцэну вылучаны ў калочынскі надгарызонт, які падзяляецца на холмецкі (адпавядае ніжняму і ніжняй ч. верхняга пліяцэну) і дварэцкі (верхняя ч. верхняга пліяцэну) гарызонты. Адклады П.а. (э.) магутнасцю да 25 м трапляюцца на невялікіх участках, пераважна на Пд ад лініі Смаргонь—Лагойск—Рэчыца. Прадстаўлены рачнымі і азёрнымі пяскамі, алеўрытамі, глінамі. Гліны прыдатныя для керамічнай вытворчасці.
    Т.В.Якубоўская.
    ПЛОД у р а с л і н, орган размнажэння кветкавых (пакрытанасенных) раслін, што развіваецца з кветкі і мае насенне. Функцыя П. — фарміраванне, ахова і распаўсюджванне насення. Марфал. аснова П. — завязь (завязі), але часта ва ўтварэнні П. прымаюць удзел і інш. ч. кветкі: калякветнік, кветаложа (суніцы), кветкавыя лускавінкі (злакі) і інш. Структурныя адзнакі П. звязаны пераважна са спосабам рассейвання насення. Адрозніваюць П. сухія і сакавітыя, шматнасенныя і аднанасенныя. Сухія шматнасенныя, што раскрываюцца — каробачка, лістоўка, стручок, боб; што распадаюцца — віслаплоднік, двухкрылатка, членісты стручок; сухія аднанасенныя — жолуд, зярняўка, сямянка, арэх. Сакавітыя шматнасенныя — яблык, ягада, аднанасенныя — касцянка. Эканам. значэнне П. вельмі вял.: з іх атрымліваюць алей, крухмал, сыравіну для тэкст. прамсці, гатуюць лек. прэпараты і інш.
    ПЛОДААГАРОДНІННАЯ ІІРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна харчовай прамысловасці, якая перапрацоўвае агародніну, садавіну, ягады. Вырабляе плодаагароднінныя кансервы (у т.л. для дзіцячага і дыетычнага харчавання), сушаную гародніну і садавіну, замарожаныя прадукгы, сокі, пладоваягадныя экстракты, мочаную і засоленую гародніну, пла
    430 ПЛОДААГАРОДНІННАЯ
    доваягаднае віно; перапрацоўвае дзікарослую сыравіну (чарніцы, журавіны, грыбы). На Беларусі П.п. сфарміравала
    ся ў сав. час. У 1940 дзейнічалі асобныя цэхі, выраблена 3 млн. ўмоўных слоікаў плодаагароднінных кансерваў і 700 т сушанай гародніны і бульбы. У 2000 працуюць 262 прадпрыемствы і вытворчасці, большасць з якіх аб’ядноўваюцца ў
    канцэрны «Белгасхарчпрам» і «Белкаапсаюз». Найб. з прадпрыемстваў: Быхаўскі кансерваваагароднінасушыльны завод, Клецкі кансервавы завод, Кобрынскі кансервавы завод, Мінскі харчовы камбінат, Пінскі кансервавы завод, Слуцкі кан