• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ГІЛЁШЧАНІЦКАЕ ЎЗВЫШША На Пн Мінскай і Пд Віцебскай абласцей, у складзе Мінскага ўзвышша. Абмежавана НарачанаВілейскай і Верхнебярэзінскай нізінамі на 3 і У, скразнымі далінамі рэк Вілія—Поня на Пн і Ілія— Гайна на Пд. Найб. выш. 296 м (у паўд. ч.). Частка водападзелу паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў.
    У тэктанічных адносінах прымеркавана да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. На фундаменце залягаюць адклады сярэдняга дэвону, перакрытыя антрапагенавай тоўшчай. Сярэдняя магутнасць антрапагенавых адкладаў 110—120 м. Прадстаўлены ледавіковымі, водналедавіковымі і міжледавіковымі (алювіяльнымі, азёрнымі. балотнымі, схілавымі) утварэннямі. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчанажвіровы матэрыял, торф.
    Сучасны градаваўзгорысты і ўзгорыстаўвалісты рэльеф узвышша сфарміраваўся ў выніку ледавіковай акумуляцыі ў час сожскага зледзянення і пазнейшай эразійнадэнудацыйнай перапрацоўкі ў познім атрапагене і галацэне. Вылучаюцца 3 паласы град. Знешнія грады насыпныя, спадзістыя; унутраныя і цэнтр. з лускаватанасоўнымі і складкавымі гляцыядыслакацыямі. Трапляюцца озы і камы. На Пд, на прыўзнятых участках, рэльеф буйнаўзгорысты. Узвышша праразаюць стараж. лагчыны сцёку, якія часткова наследаваны сучаснымі рэкамі. На зах. схіле — рэкі Дзвінаса, Ілія (прытокі Віліі), на ўсх. — Гайна і Цна (бас. Бярэзіны). Даліны рэк неглыбокія, слабатэрасаваныя, месцамі забалочаныя. На р. Дзвінаса Плешчаніцкае вадасх. Пераважаюць глебы дзярновападзолістыя, тарфянабалотныя і поймавыя. Пад лесам 50% тэрыторыі, на Пн вял. хваёвыя і яловахваёвыя масівы, цэнтр. ч. пад яловымі зеленамошнакіслічнымі лясамі з дамешкам шыракалістых парод, паўд.ч. — з участкамі яловахваёвых бруснічнамохавых і чарнічных лясоў. У поймах рэк трапляюцца чорнаальховыя лясы. М.А.Вальчык.
    ПЛЁШЧАНІЦКАЯ АІІЕРАЦЫЯ 1943, баі партыз. брыгад «Народныя мсціўцы» і «Дзядзькі Колі» па разгроме ням.фаш. гарнізона ў г.п. Плешчаніцы Лагойскага рна Мінскай вобл. ў сак.— жн. 1943 у Вял. Айч. вайну. Паводле звестак партыз. разведкі ням. гарнізон вясной 1943 пачаў работыдля свайго ўзмацнення. Партызаны брыгады «Народныя мсціўцы» неаднаразова спрабавалі перашкодзіць гэтаму: наносілі ўдары па аванпастах, спынялі спробы дэблакіраваць гарнізон звонку, знішчылі мотамеханіз. патруль, нанеслі вял. страты асобаму батальёну СС Дырлевангера, які спрабаваў прарвацца на дапамогу гарнізону. 17 жн. партызаны перакрылі ўсе шляхі да Плешчаніц і ўварваліся ў пасёлак. Адначасова брыгада «Дзядзькі Колі» завязала баі з гарнізонамі на Зембінскім напрамку. У выніку аперацыі гарнізон быў поўнасцю разгромлены, яго дзейнасць спынена больш як на паўгода. Страты партызан — 48 забітымі і параненымі. У.С.Пасэ.
    ПЛЁШЧАНІЦКАЯ ГЕАФІЗІЧНАЯ АБ
    СЕРВАТОРЫЯ Інстытута г е a лагічных навук Н а ц ы я нальнай АН Беларусі. Засн. ў 1960 у г.п. Плешчаніцы Лагойскага рна Мінскай вобл. Уключана ў Адзіную сетку сейсмічных назіранняў і сетку геамагнітных абсерваторый СНД. Вядзе назіранні эл.магн. поля і сейсмічнасці Зямлі. Даследуе эл.магн. працэсы ў калязямной прасторы, глыбінную будову зямной кары і верхняй мантыі. З’яўляецца базай для выканання міжнар. геафіз. праграм, мае геамагнітную абсерваторыю, станцыі зямных токаў і сейсмічную. 3 яе дзейнасцю звязана развіццё новага для Беларусі навук. кірунку — фізікі Зямлі. Ж.П.Хацько.
    ПЛЁШЧАНІЦКАЯ ФАБРЫКА ДРАЎЛЯНЫХ ШАВЁЦКІХ КАПЫЛОЎ I ШПІЛЕК. Дзейнічала ў мяст. Плешчаніцы Барысаўскага пав. (цяпер гар. пасёлак у Лагойскім рне Мінскай вобл.) з 1882. У 1910 наз. «Германаамерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 працавала 106 чал. У 1900 выпушчана 10 тыс. пудоў драўляных гваздоў.
    ПЛЁШЧАНІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акр., з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Мінскай акр., з 20.2.1938 у Мінскай вобл. Цэнтр — мяст. Ллешчаніцы. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў, на 1.1.1941 меў 13 сельсаветаў. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага рна.
    ПЛЕШЧАНІЦЫ, гарадскі пасёлак у Лагойскім рне Мінскай вобл., на беразе Плешчаніцкага вадасховішча, на пера
    426	плешчыцы
    сячэнні аўтамагістралей Барысаў—Вілейка і Мінск—Віцебск. За 27 км ад Лагойска, 67 км ад Мінска, 8,1 тыс. ж. (2000).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Мінскім пав. ВКЛ. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, 50 двароў, цэнтр воласці ў Барысаўскім пав. Мінскай губ. У Айч. вайну 1812 рус. атрад ген. Я.І.Чапліца разбіў туг авангард 9га франц. корпуса маршала К.Віктора. У 1817 іх уладальнікі Тышкевічы пабудавалі царкву, у 1825—35 працаваў прыгонны тэатр. У 19 ст. ў П. школа, царква, сінагога, бровар, 5 крам, 2 карчмы, 2 разы на год кірмашы. У 1897 — 1086 ж., нар. вучылішча, паштоватэлегр. аддзяленне. 3 17.7.1924 да 25.12.1962 цэнтр Плешчаніцкага раёна, потым у Лагойскім рне Мінскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі, якія разбурылі пасёлак, у П. і раёне заіубілі 2063 чал.; дзейнічала Плешчаніцкае маладзё'жнае падполле, партызаны правялі Плешчаніцкую аперацыю 1943. У 1977 6,9 тыс. жыхароў.
    Працуюць хлебазавод, гггушкафабрыка, гандлёвае і швейнае прадпрыемствы; Плеійчаніцкая геафізічная абсерваторыя. 2 сярэднія, муз., дзіцячаюнацкая спарт. школы, ПТВ, 3 дашкольныя ўстановы, Дом дзіцячай творчасці, 2 бкі, бальніца, камбінат быт. паслуг, Дом культуры, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, што загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПЛЕШЧЫЦЫ. вёска ў Пінскім рне Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пінск— Столін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Пінск, 184 км ад Брэста, 939 ж., 299 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
    ПЛЕЯДЫ, у старажытнагрэчаскай міфалогіі 7 сясцёр, дачок Атланта і акіяніды Плеёны (дачкі Акіяна): Алкіёна, Меропа, Келена, Электра, Стэропа, Тайгета, Мая. Усе былі ў шлюбе з багамі, акрамя Меропы — жонкі Сізіфа. Паводле пашыранага міфа, П., каб выратавацца ад праследаванняў закаханага ў іх паляўнічага Арыёна, папрасілі дапамогі ў багоў. Багі ператварылі П. і Арыёна ў аднайм. сузор’і. Пераноснае значэнне слова «плеяда» — група выдатных людзей.
    ПЛЕЯДЫ (грэч. Pleiades), С т а ж а р ы, рассеянае зорнае скопішча ў сузор’і Цяльца. Каля 300—500 зорак блакітнага колеру знаходзяцца ўнугры сферы дыяметрам каля 30 св. гадоў; простым вокам відаць 6 зорак, самая яркая — Альцыёна. Зоркі знаходзяцца ў блакітнаватай газавапылавой адбівальнай туманнасці, у якой яны ўтварыліся (узрост П. каля 50 млн. гадоў). На небе П. маюць вуглавы памер каля 1,8°. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 407 св. гадоў.
    А.А.Шымбалёў.
    ПЛЁНАЧНАЯ ТЭХНАЛбгіЯ, 1) т а н каплёначная тэхналогія— сукупнасць спосабаў атрымання тонкіх
    плёнак металаў, дыэлектрыкаў і паўправаднікоў пры вырабе элементаў інтэгральных схем, паўправадніковых прылад і інш.
    Тонкія плёнкі атрымліваюць фіз. (напр., выпарэннем у вакууме), хім. (эл.хім. асаджэнне, тэрмічнае вырошчванне, анадзіраванне) і камбінаванымі (тэрмаіоннае і плазмахім. асаджэнне, газавае анадзіраванне) метадамі. Канфігурацыя элементаў мікрасхем ствараецца асаджэннем праз маскі, фоталітаграфіяй, электроналітаграфіяй і інш. спосабамі.
    2	) Таўстаплёначная т э х н а л о г і я — сукупнасць метадаў стварэння праводных, рэзістыўных, дыэл. і ізаляцыйных слаёў (тоўстых плёнак) пры вырабе інтэгральных схем, мантажных плат, токаправодных плёнак на керамічных карпусах інтэгральных схем і інш. Найб. пашыраны трафарэтны спосаб, пры якім плёначныя элементы ствараюцца нанясеннем праз трафарэт слоя спец. пасты з наступнай яе тэрмічнай апрацоўкай.
    ПЛЁНКАкіна і фатаграфічная, святлоадчувальны матэрыял, які мае празрыстую гнуткую падложку (аснову) з нанесенай на яе фатаграфічнай эмульсіяй. Найб. пашыраны падложкі з негаручых трыацэтату цэлюлозы і поліэтылентэрэфталату.
    Бывае агульнага і спец. прызначэння; негатыўная (гл. Негатыў), пазітыўная (для атрымання фатагр. відарыса з негатыва) і абарачальная (для атрымання фатагр. відарыса спец. апрацоўкай таго ж матэрыялу). Да П. агульнага прызначэння адносяць чорнабелыя і каляровыя для маст. і дакумент. фатаграфіі, якія адчувальныя да ўсіх бачных прамянёў і адрозніваюцца па святлоадчувальнасці (ад 22 да 350 адзінак ДАСТ); да спец. П. — П. для кінематаграфіі, тэхн. фатаграфіі, рэнтгенаўскія, спектральныя і інш.
    ПЛЁНКАЎТВАРАЛЬНЫЯ РЭЧЫВЫ, плёнкаўтваральнікі, рэчывы (звычайна алігамеры ці палімеры), здольныя ўтвараць шчыльныя, трывалыя плёнкі пры нанясенні іх на цвёрдую паверхню; асн. кампаненты лакафарбавых матэрыялаў. Паводле паходжання адрозніваюць прыродныя (напр., высыхальныя алеі, смолы прыродныя) і сінтэтычныя. Найб. пашыраны сінт. П.р., на аснове якіх атрымліваюць лакафарбавыя пакрыцці з больш стабільнымі і разнастайнымі характарыстыкамі, чым на аснове прыродных.
    Большасць П.в. — рэакцыйназдольныя алігамеры разгалінаванай ці лінейнай будовы (алкідныя, фенолафармальдэгідныя, меламінафармальдэгідныя, поліэфірныя і эпаксідныя с.молы, некаторыя супалімеры акрылатаў). У якасці П.р. выкарыстоўваюць таксама параўнальна нізкамалекулярныя (напр., поліакрылаты, хлорзмяшчальныя палімеры) і высокамалекулярныя палімеры (гл. Парашкоеыя фарбы). Паводле рэакцыйнай здольнасці падзяляюць на П.р. н е п е р а т в а р а л Ь'.н ы я, ці абарачальныя (тэрмапластычныя), якія ўтвараюць плёнку ў выніку вьтарэння растваральніку, і ператваральныя, ці неабарачальныя (тэрмарэактыўныя), якія пры фарміраванні пакрыцця ператвараюцца ў сеткавыя палімеры ў выніку рэакцый полікандэнсацыі ці полімерызацыі па функц. групах (гл. Ацвярдзенне палімераў). Выкарыстоўваюць пераважна ў выглядзе раствораў у
    лятучых арган. растваральніках, водных раствораў і дысперсій.
    Літ.: С о р о к н н М.Ф., К о ч н о в a З.А., Ш одэ Л.Г. Хмммя я технологня пленкообразуюіцнх вешеств. 2 язд. М., 1989.
    М. Р. Пракап чук.
    ПЛЁНКІ ПАЛІМЁРНЫЯ, суцэльныя слаі палімераў таўшчынёй 0,2—0,3 мм; празрыстыя эластычныя матэрыялы. Вырабляюць пераважна з сінт. палімераў (напр., поліэтылену, полівінілхларыду, поліамідаў), а таксама прыродных (напр., гідратцэлюлозныя плёнкі, найб. вядомы з іх цэлафан) і штучных палімераў, т.зв. эфірацэлюлозныя плёнкі, напр. ацэтатныя. Першыя прамысл. плёнкі выраблены ў 1899 у Вялікабрытаніі з нітратаў цэлюлозы, пазней з цэлафану.