• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У прамсці П.п. атрымліваюць экструзіяй раеплаваў, з раствораў палімераў: паліваннем на паліраваную паверхню (бясконцая метал. стужка або барабан) з наступным награваннем для выдалення растваральніку (сухое фармаванне) ці пры дамапозе спецсаставаў у асаджальнай ванне (мокрае фармаванне), каландраваннем пластыфікаваных палімераў (гл. Каландр), прасаваннем. Выкарыстоўваюць як упаковачныя і электраізаляцыйныя .матэрыялы, аснову кіна і фотаплёнак, магн. стужак, пакрыццё дая цялліц і парнікоў, для вырабу мембран (гл. Мембранныя метады раздзялення), святлофілыраў, ламінавання паліграфічнай прадукцыі і інш. М.Р.Пракапчук.
    ПЛЁС, больш глыбокі ўчастак рэчышча ракі, размешчаны паміж перакатамі. Звычайна ўтвараецца ў месцах павелічэння скорасці цячэння вады і інтэнсіўнага размывання дна (напр., у выгінах рэк, у звужаных рачных далінах). П. называюць таксама ч. азёр ці вадасховішчаў, адасобленыя астравамі, паўастравамі, косамі.
    «ГІЛЁТАЧКА», бел. нар. гульня. Гульцы (ад 6 і болей) выбіраюць «першага» і «расплятальніка». «Расплятальнік» адыходзіць убок і адварочваецца. Гульцы становяцца ў кола тварам да цэнтра, пачынаючы з «першага», па чарзе заплятаюцца (пераступаюць праз рукі, пераносяць іх над галавой і інш.), не расчапляючы рук, у адзін клубок, пасля завуць «расплятальніка», які павінен іх расплесці. Я.Р.Вількін.
    ПЛІЕЎ Грыс (Рыгор Дзамбалатавіч; 15.10.1913, с. Рук, Паўднёвая Асеція — 17.11.1999), асецінскі паэт, драматург, перакладчык. Нар. паэт Паўн. Асеціі (1973). Скончыў Маск. тэатр. інт (1935), вучыўся на Вышэйшых літ. курсах пры Літ. інце імя М.Горкага (1955—57). 3 1935 акцёр Паўн.Асецінскага драм. тра, у 1946—48 яго дырэктар. Друкаваўся з 1930. Аўтар збкаў вершаў «У крылатыя гады» (1933), «Салдат» (1948), «Жыццё і смерць» (1963), «Сем чэркесак» (1967) і інш., драм. твораў у вершах (трагедыя «Чэрмен», 1949). Паэзія П. адметная музыкальнасцю, кампазіцыйнай стройнасцю, дакладнай апрацоўкай формы. Пераклаў на асецінскую мову асобныя вершы Я.Купалы, М.Багдановіча, не
    кат. творы У.Шэкспіра, А.Пушкіна, М.Лермантава.
    Тв.: Рус. пер. — Стпхн. М., 1959; Пятый кмнжал: Стнхн Баллады. Поэмы. Орджонмкндзе, 1972. А.С.Пухаеў.
    ПЛІЕЎ Іса Аляксандравіч (25.11.1903, с. Стары Батакаюрт Правабярэжнага рна Паўн. Асеціі, Расія — 6.2.1979), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945), ген. арміі (1962), Герой МНР (1971). Скончыў ваен. акадэміі
    І.АПліеў.
    імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1922. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., Паўд.Зах., Сцяпным, 3м Укр., 2м Бел., 2м Укр. і Забайкальскім франтах. Пад яго камандаваннем коннамеханіз. група ў час Бел. аперацыі 1944 удзельнічала ў вызваленні Глуска, Слуцка, Міра, Стоўбцаў, Нясвіжа, Баранавіч, Слоніма, Брэста; вызначьшася пры знішчэнні паўд.бугскай групоўкі праціўніка на Украіне і ў Маньчжурскай аперацыі. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1941—70.
    ПЛІМУТ (Plymouth), горад на ПдЗ Вялікабрытаніі, на пве Корнуал. Засн. ў 12 ст. Каля 300 тыс. ж. [2000). Порт каля ўпадзення р. Плім у прал. ЛаМанш. Цэнтр суднабудавання і суднарамонту. Рыбалавецкі цэнтр. Марская біял. лабараторыя і акварыум. Ваеннамарская база. Музей і маст. галерэя. Цэрквы 15 і 17 ст., цытадэль 17 ст.
    ПЛІМУТРбК (ад англ. Plymouth Rock), мясаяечная парода курэй, выведзеная ў ЗША у 19 ст. Паводле колеру апярэння вылучаюць 8 іх разнавіднасцей, найб. пашыраны белыя і паласатыя. Па
    Плімутрок: 1 — паласаты; 2 — белы.
    ласатыя выведзены скрыжаваннем чорных іспанскіх курэй, белых кахінхінаў, паласатых дамініканскіх і інш. парод; белыя ўзніклі як мутацыя ад паласатых ці ў выніку скрыжавання П. з белымі легорнамі. Белы П. — мацярынская форма ў скрыжаваннях для вытвсці мясных куранят — бройлераў.
    Корпус масіўны, галава невял. з прамастойным лістападобным грэбенем. Сярэдняя маса курэй 2,5—3, пеўняў 3,6—4 кг. Куры пачынаюць несціся ў 6—7 месяцаў. Яйцаноскасць 160—180 яек за год; маса аднаго — да 60 г, шкарлупіна светлакарычневая.
    ПЛІНА, возера ва Ушацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 5 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,87 км2, даўж. 2,56 км, найб. шыр. 510 м, найб. глыб. 18,2 м, даўж. берагавой лініі 6,6 км. Пл. вадазбору 14,6 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 17 м, стромкія (на Пд і Пн 5—8 м), на 3 разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя. Ложа ўскладнена ўітадзінамі і мелямі. 2 астравы агульнай пл. 6 га. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае. Упадаюць 7 ручаёў і канаў, выцякае ручай у воз. Утвіна.
    ПЛІНІЙ М а л о д ш ы, Гай Пліній Цэцылій Секунд (Gaius Plinius Caecilius Secundus; 61 ці 62, г. Кома, Італія — каля 114), старажытнарымскі пісьменнік і дзярж. дзеяч. Пляменнік і прыёмны сын Плінія Старэйшага. Консул
    Плінфа 12 ст. са знакамі (злева) і клеймамі.
    (100), імператарскі легат у прав. Віфінія і Понт (111—113). 3 твораў П. захаваліся 10 кн. пісьмаў і пахвальная прамова ў гонар Траяна («Панегірык»). У лістах П. вял. гіст. матэрыял, які характарызуе эканам. і паліт. жыццё ў Рым. імперыі 1—2 ст., яе культуру і побыт.
    плінфа	427
    Тв.: Рус. пер. — Пнсьма Плнння Младшего. 2 язд. М., 1984.
    Літ.: С о к о л о в В.С. Плмнпй Младшмй. М., 1956.
    ПЛІНІЙ Старэйшы, Гай Пліній Секунд (Gaius Plinius Secundus; 23 ці 24, г. Кома, Італія — 24.8.79), старажытнарымскі пісьменнік, вучоны і дзярж. дзеяч. Дзядзька і прыёмны бацька Плінія Малодшага. Карыстаўся падгрымкай рым. імператараў Веспасіяна і Ціта, быў імператарскім пракуратарам у Нарбонскай Галіі і Іспаніі. Загінуў у час вывяржэння Везувія, калі камандаваў флотам у Мізене. П. — аўтар «Натуральнай гісторыі» ў 37 кн., якая напісана на аснове вывучэння 327 грэч. і 146 рым. аўгараў. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя прыродазнаўчых ведаў антычнасці па астраноміі, фіз. геаграфіі, матэаралогіі, этнаграфіі, антрапалогіі, заалогіі, батаніцы, сельскай і лясной гаспадарцы, медыцыне, мінералогіі, металургіі і інш. Да канца 17 ст. выкарыстоўвалася як крыніца ведаў пра прыроду. Гіст. творы П. («Германскія войны» ў 20 кн., «Працяг гісторыі Аўфідыя Baca» ў 31 кн. і інш.) не захаваліся, яны былі выкарыстаны Тацытам у якасці крыніц для «Аналаў» і «Германіі».
    Те:. Рус. пер. — Естествознанме. Об нскусстве. М., 1994.
    ПЛІНФА (ад грэч. plinthos цагліна), шырокая і плоская абпаленая цэгла. Вядомая ў Стараж. Рыме. Выкарыстоўвалася ў манум. будве Візантыі, адкуль у 11 ст. трапіла на Беларусь. Найб. харакгэрна для пабудоў 11—12 ст. Полацкай школы дойлідства і Гродзенскай школы дойлідства. Аздаблялася рэльефнымі знакамі (трызубец, выява асобных літар, пяціканцовая зорка і інш.). Полацкая і віцебская П. мелі клеймы. Рады П. змацоўвалі цамянкай. Была пашырана муроўка «са схаваным радам», у якой чаргаваліся заглыбленыя і высунутыя наперад рады П. Такая муроўка наз. «паласатай», паверхня сцяны мела дэкар. выгляд у выніку чаргавання чырвоных палос П. і бледнаружовых цамянкі. Часам у муроўцы чаргаваліся рады П. і каменювапняку. Для арх. дэталей (пілястраў, лапатак і інш.) выкарыстоўвалі фігурную ці лякальную (трапецападобную, паўкруглую і інш.) П. Выраблялі П. ў спец. формах з драўляным
    428 пліса
    дном. Каб пазначыць сваю прадукцыю, цагельнікі пакідалі на П. знакі, клеймы або меткі; часам трапляюцца малюнкі ці надпісы. Абпальвалі П. ў спец. печах з цэглы. У 2й пал. 13 ст. замест П. ў бел. дойлідстве выкарыстоўвалі буйнапамерную брусковую цэглу. А.А.Трусаў.
    ПЛІСА, рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім рнах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 64 км. Пл. вадазбору 625 км2. Пачынаецца на ўсх. схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на ПдУ ад в. Слабада Смалявіцкага рна, вусце на паўд. ускраіне в. Юшкевічы Барысаўскага рна. Даліна ў ніжнім цячэнні звілістая, на астатнім працягу прамая, трапецападобная, шыр. 0,8—2 км. Пойма ад в. Трубянок Смалявіцкага рна да вусця двухбаковая, шыр. 0,2—0,4 км. Рэчышча ад вытоку да в. Яловіца Смалявіцкага рна каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе. Прымае сцёк з шэрагу меліярацыйных каналаў. На рацэ Смалявіцкае і Жодзінскае вадасховішчы.
    ПЛІСА, рака ў Навагрудскім рне Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 25 км. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзв., пл. 121 км2, Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Вялікія Карнышы, цячэ сярод лясных маеіваў па Навагрудскім узвышшы, упадае ў р. Нёман за 0,6 км на 3 ад в. Мікалаева Іўеўскага рна. Асн. прытокі — Ляхаўка і Лешчанка. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км каналізаванае.
    ПЛІСА, Яблынька, рака ў Талачынскім рне Віцебскай вобл. і Крупскім рне Мінскай вобл., левы прытокр. Бобр (бас. р. Дняпро). Даўж. 24 км. Вадазбор дробнаўзгорысты, пл. 179 км2. Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Раманаўка Талачынскага рна, вусце ў межах в. Пліса Крупскага рна. У верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 6—7 км у малаводныя гады перасыхае.
    ПЛІСА, возера ў Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Мнюта (выцякае з возера), за 17 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 4,24 км2, даўж. 6,2 км, найб. шыр. 1,43 км, найб. глыб. 15 м, даўж. берагавой лініі 18,2 км. Пл. вадазбору 54,2 км2. Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. да 10 м, на Пд і ПдЗ абрывістыя, пад лесам. На Пн тэраса выш. 1,2—1,5 м. На Пд пойма шыр. 5—15 м. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Вялікія залівы. 7 астравоў агульнай плошчай 2,5 га. Дно да глыб. 6—7 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Мінералізацыя вады 220—230 мг/л, празрыстасць 2,5 м. Мезатрофнае. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа надводнай расліннасці. Упадаюць рэкі Шоша, Свіліца, 4 ручаі.
    ПЛІСА, возера на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага рнаў Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца, за 18 км на ПнЗ ад г. Глыбокае. Пл. 1,1 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. каля 1,2 км, найб. глыб. 34 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Пл. вадазбору 8,04 км2. Катлавіна эварзійнага Tuny. Схілы выш. 1—5 м (на ПдЗ 12—13 м), завалуненыя, пад хмызняком. Берагі выш. да 0,5 м, пясчана і пясчанажвіровыя, месцамі завалуненыя, пад хмызняком, на ПнЗ абразійныя. На Пн, У і ПдЗ участкамі пойма шыр. да 15 м. Мелкаводдзе пясчанажвіровае, глыбей дно пясчанае (да 7 м) і ілістае. Мінералізацыя вады каля 210 мг/л, празрыстасць 2,8 м. Мезатрофнае. Зарастае. Выцякае р. Плісаўка.