Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Плод. 1—3. Сямянка (1 —сланечніку; 2 —ваўчкоў; 3 —дзьмухаўца). 4. Віслаплоднік баршчэўніку. 5—7. Зярняўка (5 —пшаніцы; 6 —кукурузы; 7 — кавылю). 8. Арэх ляшчьшы. 9. Арэшак ліпы. 10. Шматарэшак чысцяку. 11. Жолуд дубу. 12. Струк гароху. 13. Стручок капусты. 14. Крылатка ясеню. 15. Двухкрылатка клёну. 16. Лістоўка рагулек. 17. Трохлістоўка акаміту. 18. Шматлістоўка пярэсны. 19. Стручочак торбачніку. 20—23. Каробачка (20 — маку; 21 — бавоўніку; 22 — блёкату; 23 — дурнап’яну).
Плод. 1—3. Ягада (1 — агрэсту; 2 — памідора; 3 — вінаграду). 4—6. Яблык (4 — яблыні; 5 — рабіны; 6 — грушы). 7—8. Касцянка (7 — вішні; 8 — слівы). 9—11. Памяранец (9 — лімона; 10 — мандарына; 11 — апельсіна). 12—13. Шматарэшак у мясістым кветаложы (12 — шыпшыны; 13 — суніц).
Плод. 1—3. Гарбузіна (1 — кавуна; 2 — агурка; 3 — гарбуза). 4—5. Шмагкасцянка (4 — маліны; 5 — ажыны). 6—8. Суплоддзе (6 — ін™РУ; 7 — шаўкоўніцы; 8 — ананаса).
Да арт. Плодаагароднінная прамысловасць Харчовы камбінат Белкаапсаюза: 1 — цэх канцэнтраваных сокаў; 2 — прадукцыя камбіната
Табліца ПЛОСКАЕ
431
Вытворчасць плодаагародніннай прадукцыі на Беларусі
Віды прадукцыі
I. Кансервы плодаагароднінныя, млн. умоўных слоікаў, з іх
1. Агароднінныя
2. Памідорныя
3. Пладовыя, у т.л.
а. Павідла, варэнне, джэмы
б. Сокі
II. Сушаная садавіна, т
III. Пладоваягаднае віно.млн. дэкалітраў сервавы завод, а таксама кансервавыя зды ў Глыбокім, Хойніках, Ляхавічах, Гродне, Гарыні (Столінскі рн), Красным (Маладзечанскі рн), гароднінасушыльны зд у Солах (Смаргонскі рн) і інш., вырабляюць прадукцыю больш за 300 найменняў. У многіх саўгасах і калгасах працуюць зды ці цэхі (больш за 40) невял. магутнасці. Выкарыстоўваецца сыравіна мясц. і прывазная (па.мідоры, вострыя прыправы), вьпворчасць мае сезонны характар. На долю П.п. прыпадае 3,8% агульнай прадукцыі харч. прамсці, ч. прадукцыі экспартуецца (асабліва з дзікарослай сыравіны). Перспектыўная для Беларусі галіна, але развіта недастаткова зза нізкай тэхн. аснашчанасці прадпрыемсгваў, адсутнасці сфарміраваных сыравінных зон, недахопу сховішчаў (страты сыравіны дасягаюць 30—40%).
Найб. развіта П.п. у ЗША, Канадзе, краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы (асабліва ў Італіі), сярод краін Усх. Еўроіпя — у Польшчы (буйнейшы ў свеце пастаўшчык канцэнтраванага яблычнага соку, замарожанай клубніцы).
Т.Л.Казакова. ПЛбДНАСЦЬ, эвалюцыйна сфарміраваная здольнасць жывёл прыносіць уласцівы кожнаму віду прыплод, які ў нармальных умовах кампенсуе натуральную смяротнасць. Залежыць ад спосабу размнажэння. ЖывёлЫз большай працягласцю жыцця і высокай ступенню клопату аб патомстве выводзяць 1—2 дзіцяняці (часта не кожны год); недаўгавечныя жывёлы (напр., дробныя грызуны) здольныя размнажацца некалькі разоў за год і прьмосіць у прыплодзе 10—15 дзіцянят. Некат. насякомыя (напр., тэрміты) адкладваюць да мільёна яец, месяцрыба — да 300 млн. ікрынак і не клапоцяцца аб патомстве. П. мяняецца з узростам, вагаецца па сезонах (у відаў з паўторным размнажэннем) і ў розныя гады ў залежнасці ад забяспечанасці жывёл кормам, кліматычных умоў, шчыльнасці папуляцыі і інш. Павышэнне ГІ. (велічыні прыплоду) с.г. жывёл — адна з асн. праблем жывёлагадоўлі. Павышаная П. перадаецца патомству і замацоўваецца шляхам адбору і падбору як важная пародная адзнака’ Пры працяглым блізкароднасным раз
1985 1990 1995 1999
432,6 482,5 163,0 272,7
164,8 143,9 67,6 86,1
36,6 37,4 23,0 36,5
231,2 301,2 72,4 101,9
34,7 44,4 7,4 22,2
98,7 180,2 43,0 63,5
117 7 19 112
9,9 0,1 5,1 22,2
вядзенні П. зніжаецца (часам да поўнай бясплоднасці). Частковая ці поўная страта П. ў патомстве часта бывае пры аддаленай гібрыдызацыі.
ПЛОІДНАСЦЬ (ад грэч. ploos кратны + + eidos выгляд), колькасць набораў храмасом, якія знаходзяцца ў клетцы або ва ўсіх клетках шматклетачнага арганізма. Характэрная для ўсіх асобін пэўнага віду. Арганізмы або клеткі, што маюць 1 поўны набор храмасом (мінім. ўзровень П.), наз. гаплоіднымі (п=1). Звычайна гаплоідныя палавыя клеткі, гаметафіты імхоў, папарацей і інш. Для большасці эўкарыёт нармальны ўзровень П. саматычных (не палавых) клетак роўны 2 (дыплоіднасць). Для некат. відаў характэрны больш высокі ўзровень П. (поліплаідыя). Змена П. ўласціва ўсім відам з палавым працэсам: зліццё гамет аднолькавай П. дае зіготу, П. якой у 2 разы вышэйшая; пры ўтварэнні гамет пасля меёзу П. зніжаецца ў 2 разы. Павелічэнне ўзроўню П. ў норме часта бывае ў клетках некат. органаў чалавека (напр., у печані) і жывёл. Р.ГЗаяц.
ПЛОМБА (ням. Plombe ад лац. plumbum свінец), кавалачак свінцу з адбіткамі пячаткі, якім апламбоўваецца
пэўны прадмет. Стараж. П. адрозніваюцца ад віслых пячатак (гл. Була) невял. памерамі (1—1,5 см) і прызначэннем. На Русі П. «наўгародскага тыпу» служылі малымі пячаткамі пасаднікаў (канец 11—13 ст.). Найб. пашыраны П. «драгічынскага тыпу», якіх у ДрагічынеНадбужскім (Польшча) выяўлена некалькі тысяч. Шырока бытуе меркаванне, што П. прывешвалі да цюкоў з таварамі, якія вывозілі на знешні рынак, што гарантавала іх захаванасць. У Зах. Еўропе двухсастаўныя гандл. П. вядомы ў 15—17 ст. У 19—20 ст. выкарыстоўваюцца П. пад пламбір (прыстасаванне ў выглядзе клешчаў) на пошце, чыгунцы, у банках і інш. установах. 3 2й пал. 20 ст. ў шырокім ужытку П. з пластмасы з адтулінамі для прасоўвання кантрольнага дроту або шнура; маюць выявы дзярж. герба, даты, умоўныя літары і лічбы. На тэр. Беларусі ў час археал. раскопак П. выяўлены ў Віцебску, Тураве, Брэсце, Полацку і інш.
ПЛОМБА ЗУБНАЯ, штучны пламбіравальны матэрыял, якім запаўняюць каранёвы канал зуба. Прадухіляе прагрэсіраванне карыесу зубоў, аднаўляе іх функцыі і формы. Адрозніваюць П.з. часовыя і пастаянныя. Часовая служыць для ізалявання лек. рэчыва ў карыёзнай поласці ці ў пульпарнай камеры ад поласці рота. Для пастаяннай П.з. выкарыстоўваюцца цэменты (цынкфасфат, сіліцын), пластмасы, амальгамы, кампазіцыйныя матэрыялы і інш.
А. С.Арцюшкевіч.
ІІЛОСКАЕ, вёска ў Талачынскім рне Віііебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Талачын, 125 км ад Віцебска, 246 ж., 104 двары (2000). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік Я.Коласу.
ШібСКАЕ ВОЗЕРА У Міёрскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Бярэжа, за 16 км
Пломбы 16—18 ст. з Дзісны і Друі (правы і адварогны бакі).
432 ПЛОСКАПАРАЛЕЛЬНЫ
на ПдУ ад г. Міёры. У межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,62 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км. Пл. вадазбору 3 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае.
ПЛОСКАІІАРАЛЁЛЬНЫ РУХ ц в ё р дага цела, механічны рух, пры якім усе ііункты цела перамяшчаюцца паралельна некат. нерухомай плоскасці. Вывучэнне П.р. зводзіцца да разгляду руху нязменнай плоскай фігуры ў яе плоскасці, што адпавядае паступальнаму руху фігуры разам з выбраным полюсам і яе вярчальнаму руху вакол гэтага полюса.
ПЛОСКАСТУПНЁВАСЦЬ, дэфармацыя ступні з устойлівым памяншэннем вышыні яе зводаў амаль да іх поўнага знікнення. Бывае падоўжаная і папярочная (магчыма спалучэнне абедзвюх форм). Прыроджаная П. назіраецца вельмі рэдка, набытую П. падзяляюць на статычную (ад перагрузкі, асабліва ў час росту арганізма), рахітычную (пры рахіце), траўматычную (пасля пералому ладыжак або касцей ступні), паралітычную (пасля поліяміэліту). Прыкметы П.: хуткая стамляльнасць ног, ныючы боль у ступнях, бывае ацёк ступні. Лячэнне артапедычнае.
ПЛбСКАСЦЬ, найпрасцейшая паверхня; адно з асноўных геам. паняццяў. У геаметрыі бярэцца як зыходнае і не вызначаецца.
Уласцівасці П. апісваюцца аксіёмамі, напр.: П. — паверхня, якая змяшчае кожную прамую, што злучае 2 яе пункты; П. — геам. месца пунктаў, роўнаадлеглых ад двух дадзеных (паводле М.І.Лабачэўскага), Становішча П. ў прасторы вызначаецца 3 пунктамі, якія не належаць адной прамой. П., суадносіны паміж пунктамі і прамымі якой задавальняюць сістэму аксіём эўклідавай геаметрыі, наз. эўклідавай. Уласцівасці фігур на эўклідавай П. вывучае планіметрыя.
ПЛОСКАЯ КРЫВАЯ, крывая лінія, усе пункты якой ляжаць у адной плоскасці. У дэкартавых каардынатах аналітычна задаецца ўраўненнем: F(x, у) = 0 (няяўны від), У = f(x) (яўны) ці х = (f> (t), у = 'f (t) (параметрычны від) або ў палярных каардынатах r = f(y). Кручэнне (другая крывЬна) П.к. роўная нулю.
ПЛОСКАЯ СІСТЭМА ў б у д а ў н і чай механіцы, сістэма, у якой восі сіметрыі ўсіх элементаў і лініі дзеяння знешніх сіл ляжаць у адной плоскасці. У буд. практыцы П.с. (канструкцыі) не сустракаюцца ў асобным выглядзе, яны прасторава звязаны паміж сабой. Карыстаюцца для спрашчэння інж. разлікаў многіх збудаванняў, якія разглядаюць як сукупнасць асобных П.с.
ПЛбСКАЯ ХВАЛЯ, хваля, напрамак распаўсюджвання якой аднолькавы ва ўсіх пунктах прасторы. Фазавыя паверхні П.х. — плоскасці. Рэальныя хвалі можна набліжана лічыць П.х. ў абмежаванай вобласці прасторы, напр., на дастаткова вял. адлегласці ад кропкавай крыніцы хваль. Хвалі, засяроджаныя ў якойн. вобласці, напр., у хваляводзе, таксама могуць набліжана супадаць з «участкам» П.х.
ПЛОСКІ ДРУК, від друку, пры якім друкавальныя і прабельныя элементы друкарскай формы знаходзяцца ў адной плоскасці. Заснаваны на выбіральным змочванні друкавальных элементаў тлустай фарбай, а прабельных — водным растворам (дасягаецца хім. апрацоўкай формы). Выкарыстоўваецца для друкавання газет, ілюстраваных часопісаў і кніг, геагр. карт, рэпрадукцыі карцін, упаковачнай прадукцыі і інш.
Паколькі тлушч і вада не змешваюцца, палярэдне ўвілыотненыя прабельныя ўчасткі формы не ўспрымаюць фарбу і яна кладзецца толькі на друкавальныя элементы; пры ўвільгатненні формы вада не змочвае слой фарбы, але ўспрымаецца прабельнымі ўчасткамі. Пры друкаванні форму папераменна змочваюць вадой і закатваюць фарбай, якая з формы перадаецца затым на паперу ці інш. матэ
Плоскі друк: a — прынцыповая схема друкавання (1 — друкарская форма, 2 — магарыял, 3 — друкавальны цыліндр, 4 — фарба); б — друкарская форма плоскага афсетнага друку (1 — друкавальныя элементы, 2 — прагальныя элементы, 3 — фарба, 4 — водны раствор); в — плоскадрукавальная машына (1 — транспарцёр, 2 — саманаклад, 3 — друкавальны цыліндр. 4 — талер, 5 — фарбавальны апарат; 6 — прыёмны стол).