Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
рыял. Першы спосаб П.д. — літаграфія (вынайдзена ў 1798), якая з сярэдзіны 20 ст. страціла сваё значэнне з пашырэннем плоскага афсетнага друку (вынайдзены ў 20 ст.). Плоскадрукавальная друкарская машына створана ням. вынаходнікам Ф.Кёнігам у 1811. Да спосабаў П.д. адносіцца таксама фотатыпія (вынайдзена ў 1855). Плоскадрукавальныя машыны літаграфскага і фотатыпнага друку маюць плоскую форманясучую паверхню (талер) і цыліндрычную ітрыціскальную (друкавальны цыліндр). Гл. таксама Кнігадрукаванне.
Літ.: Полянскнй Н.Н. Основы полюрафнческого промзводства. 2 нзд. М., 1991; Технологня печатных процессов. М., 1989; Чехман Я.М., Сенкусь В.Т., Бнрбраер Е.Г. Печатные машнны. М., 1987.
У.М. Сацута.
ПЛОСКІЯ ЧЭРВІ, пляскатыя чэрві (Plathelminthes), тып беспазваночных жывёл. 4(9) кл., найб. шматлікія з іх раснічныя чэрві, стужачныя чэрві, трэматоды; больш за 12,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Раснічныя чэрві жывуць у марскіх і прэсных водах, на сушы, астатнія — вонкавыя ці ўнутр. паразіты жывёл і чалавека. Сярод іх бычыны і свіны цэпні, смактун пячоначны, эхінакок і інш. ўзбуджальнікі гельмінтозаў.
Даўж. ад 0,1 мм да 30 м. Цела двухбаковасіметрычнае, плоскае. Маюць суцэльны або з асобных членікаў скурнамышачны мяшок з эпітэлію і шматслойнай мускулатуры, запоўнены парэнхімай, у якой размешчаны ўнутр. органы. Нерв. сістэма ў выглядзе парных гангліяў і падоўжных нерв. ствалоў; выдзяляльная — накшталт канала. Крывяноснай і дыхальнай сістэм няма. Пераважна гермафрадыты, развіццё прамое або з ператварэннем у свабодна жывучых, складанае з чаргаваннем пакаленняў і зменай гаспадароў у паразітаў (апрача монагенетычных смактуноў). А.М.Петрыкаў. ШібТКІ (Rutilus), род рыб сям. карпавых. Каля 10 відаў, шмат падвідаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. Чародныя жылыя, паўпрахадныя і прахадныя формы, у т.л. вобла, таран. На Беларусі 1 від — П. звычайная (R. rutilus). Жыве ў азёрах, рэках, вадасховішчах.
Даўж. да 72 см, маса да 8 кг (у П. звычайнай да 32 см і 800 г). Луска буйная. Вочы жаўтаватааранжавыя, з чырв. плямкай у верхняй частцы. Кормяцца планктонам, бентасам. Аб'екты промыслу.
ПЛОТНІКАЎ Браніслаў Аляксандравіч (н. 15.12.1940, г. Быхаў Магілёўскай вобл), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1981), праф. (1982). Скончыў БДУ (1969). 3 1971 у БДУ (у 1992—93 заг. кафедры, у 1996 дэкан філал. фта), з 1998 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Асн. працы па агульным, слав. і бел. мовазнаўстве. Аўтар кніг: «Дыстрыбутыўнастатыстычны аналіз лексічных значэнняў» (1979), «Асновы семасіялогіі» (1984), «Аб форме і змесце ў мове» (1989), «Семіётыка тэксту» (1992), «Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў» (1999), «Фанетыка і марфалогія беларускай мовы» (2000), сааўтар прац «Чэшская мова» (з Н.В.Івашынай), «Рускачэшскі і чэшскарускі слоўнік агульнагеаграфічных тэрмінаў» (абедзве 1985), «Дыхатаміч
ная лексікалогія» (1989, з В.П.Трайкоўскай) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв:. Обшее языкознанне: Суіцность н нсторня языка. 2 нзд. Мн., 1993 (разам з Н.Б.Мячкоўскай, АЯ.Супруном); Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994; Обідее языкознанне: Структура языка. Тнпологня языка н лхнгвнстнка уннверсалмй. 2 нзд. Мн., 1995 (у сааўт.).
ГІЛОТНІЦА, адна з назваў р. Свідовец.
ПЛОТНІЦА, вёска ў Столінскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПнЗ ад г. Сголін, 220 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. Відзібор.
Плоткі: 1 — звычайная; 2 — вобла астраханская; 3 — таран.
Плоскія чэрві: 1, 2 — полікладзіда: 3 — біпаліум; 4 — эўполія.
1262 ж., 530 двароў (2000). 3д ліцейнага абсталявання. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, швейнае атэлье, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэкгуры — СвятаПакроўская царква (1875).
ПЛбтЭР (англ. plotter), тое, што графапабудавальнік.
ПЛбЎДЗІЎ, горад на Пд Балгарыі, на р. Марыца. Адм. ц. Плоўдзіўскай вобл. Каля 450 тыс. ж. (2000). Вузел чыгуііак і аўтадарог. Аэрапорт. Другі пасля Сафіі прамысл. і культ. цэнтр краіны. Гандл.прамысл. цэнтр с.г. раёна Верхнефракійскай нізіны. Прамсць: харчасмакавая (кансервавая, цукр., тытунёвая і інш.), каляровая металургія, маш.буд. (вытвсць станкоў, мотакараў, эл. і электроннай прадукцыі), тэкст., швейная, гарбарнаабутковая, фугравая, хім., шкляная. 5 ВНУ, у тл. унт. Музеі (маст., археал., этнагр.), оперны тэатр. Арх. помнікі эпох тур. панавання (15—16 ст.) і Балгарскага адраджэння (1я пал. 19 ст ). Помнік воінам Сав. Арміі «Алёша» (1955—57). Штогадовыя міжнар. кірмашы (з 1933, арх. ансамбль, 1948—49).
Першае паселішча на тэр. П. ўзнікла пры фракійцах. Да 4 ст. да н.э. наз. Эўмалпіяды, пасля захопу Фракіі Філіпам II Македонскім перайменаваны (4 ст. да н.э.) у Філіпопаль. 3 9 ст. ў складзе Першага Балгарскага царства. У 1360 захоплены туркамі. Сучасная назва з 17 ст., калі горад стаў адным з гал. балг. культ. і эканам. цэнтраў. 3 канца 18 ст. буйны горад Паўд. Балгарыі. Пасля Берлінскага кангрэса 1878 адм. ц. Усх. Румеліі. 18.9.1885 уз'яднаны з Балгарыяй.
ПЛОЦК (Plock), горад у цэнтр. частцы Полыпчы, у Мазавецкім ваяводстве. Вядомы з 10 ст. Каля 140 тыс. ж. (2000).
плошча 433
Порт на р. Вісла. Канцавы пункт адгалінавання нафтаправода з Расіі. Прамсць: хім. (нафтаперапр. і хім. камбінат), маш.буд. (вытвсць збожжавых камбайнаў, рачных суднаў), харч., дрэваапр., тэкстыльная. Арх. помнікі 11—19 ст., у т.л. сабор (12 ст.).
ПЛбЦКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewodztwo Plockie), былая адм.тэр. адзінка ў цэнтр. частцы Польшчы. 3 1999 у складзе Мазавецкага ваяводства.
ПЛОШЧАўгеаметрыі, адйаз асн. колькасных характарыстык геаметрычных фігур. У найпрасцейшых выпадках вымяраецца колькасцю адзінкавых квадратаў (квадратаў са стараной, роўнай адзінцы даўжыні), якія запаўняюць плоскую фігуру.
П. прамавугольніка роўная здабытку даўжынь дзвюх сумежных старон, П. трохвугольніка — палове здабьггку асновы на вышыню. П. многавугольн і к а вымяраюць шляхам дзялення яго на прамавугольныя фігуры. П. плоскай крывалінейнай фігуры, абмежаванай простым контурам (контур, які не перасякае сябе), наз. агульны ліміт П. многавугольнікаў, да якога імкнуцца плошчы ўмежаванага і акрэсленага многавугольнікаў пры неабмежаваным змяншэнні даўжынь іх старон. Аналітычна П. такой фігуры вылічваецца пры дапамозе вызначанага інтэграла. Каб вызначыць П. фігуры на крывой паверхні, яе разбіваюць на часткі, праектуюць іх на датычную плоскасць і вылічваюць суму П. праекцый. Ліміт гэтай сумы пры неабмежаваным дзяленні фігуры роўны П. фігуры. Аналітычна П. такой фігуры можна вылічыць пры дапамозе паверхневага інтэграла. АА.Гусак.
ПЛбіПЧА, архітэкгурна арганізаваная прастора, уключаная ў вулічную сетку населенага пункга і абмежаваная будынкамі, скверамі, паркамі або натуральным рэльефам (бераг ракі, яр, гара). Бываюць П. адм.грамадскія, тэатр., прывакзальныя, мемарыяльныя (ствараюшіа ў гонар вял. гіст. падзей, дзярж. дзеячаў, вучоных, майстроў мастацтва), П. гандл., трансп. і інш. Гал. П. або сістэма П. уваходзяць у склад ядра цэнтра горада, звычайна маюць вял. памеры, значныя прылеглыя пабудовы (адм.грамадскія будынкі); служаць месцам масавых мерапрыемстваў. П., у кампазіцыю якіх уключаюцца творы архітэктуры, манум. скульптуры і жывапісу, часам утвараюць асн. арх. ансамблі, якія і вызначаюць аблічча населеных месцаў. П. рознага прызначэння могуць мець азеляненне па перыметры, у цэнтр. ч. (партэр) або мяшанае. Партэрная частка П. бывае звычайна ў выгладзе газона ці спалучаецца з дрэвакустовымі насаджэннямі, кронам якіх надаюць геам. форму, або з курцінамі зялёных масіваў, што абрамляюць П.
Правобразам гар. П. былі парадныя прамавугольныя ў плане двары палацавых і храмавых комплексаў Крыта, Егіпта, Вавілоніі, Асірыі. У Стараж. Грэцыі прамавугольныя ў плане П. — агоры, Рыме — форумы. У ся
434 плуг
рэдневяковых гарадах П. мела нерэгулярны план, у перыяд барока і класіцызму — чатырохвугольныя, круглыя, складаных абрысаў, шматвугольныя і інш. формы, часта сіметрычныя (П. св. Пятра ў Ры.ме, Трафальгарская ў Лондане, дэ Голя ў Парыжы). У рас. гарадах ствараліся крамлёўскія, гар., саборныя, гандлёвыя плошчы. Выдатныя ўзоры П. у Расіі створаны архітэктарамі класіцызму 18— 19 ст. (Тэатральная ў Маскве, Дварцовая плошча ў С.Пецярбургу і інш.).
На Беларусі П. вядомы са старажытнасці. 3 развіццём гар. паселішчаў як цэнтраў рамяства і гандлю, гал. ролю ў структуры гарадоў адыгрывалі гандл. П., вядомы яны і ў мястэчках. У 18 ст. ў гарадах на гал. П. узводзілі адм., гандл. і культавыя будынкі, стваралася ансамблевая забудова (Варнянскі архі
ныя); спецыяльныя — для спец. апрацоўкі глебы ці звычайнай у асаблівых умовах (плантажныя, балотныя, балотнахмызняковыя, ярусныя, садовыя, вінаірадныя, лясныя, П. для пескавання тарфянікаў і інш.).
Паводле віду цягі П. падзяляюцца на трактарныя (навясныя, паўнавясныя, прычапныя), канатныя (выкарыстоўваюцца ў цяпліцах, на горных схілах) і конныя; паводле тыпу рабочых органаў — на лямешныя (з суцэльнаадвальнымі, пласціністымі і выразнымі карпусамі) і дыскавыя. Асн. вузлы найб. пашыраных лямешных трактарных П. — рабочыя органы (карпусы, перадплужнікі, глебапаглыбляльнікі, дыскавыя і тронкавыя нажы), механізмы рэгулявання глыбіні ўзворвання, навясное, аўтасчэпнае або прычэпнае прыстасаванні. Карпусы маюць рабочую паверхню культурнага, паўвінтавога ці вінтавога тыпу; складаюцца з лемяша, адвала, палявой дошкі, стойкі. Перад кожным корпусам ставіца перадплужнік, перад заднім — дыскавы
лямеш падразае глебавы пласт, а адвал крышыць яго і пераварочвае ў суседнюю баразну; дыскавы нож каля задняга корпуса адразае пласт, пакідаючы неабрушаную сценку і чыстую баразну. Для апрацоўкі глебы на глыб. да 18 см выкарыстоўваюць П.лушчыльнікі (гл. Лушчыльнік), на глыб. 40—80 см (плантаж глебы пад садовыя і лясныя насаджэнні, вінаграднікі) — плантажныя (звычайна аднакорпусныя). Для звальнаразвальнага ворыва выкарыстоўваюць П. з праваабарачальнымі карпусамі, дая гладкага ворыва (без грабянёў і барознаў) — абаротныя (маюць права і леваабарачальныя карпусы на агульнай раме), клавішныя (абсталяваны секцыямі права і леваабарачальных карпусоў, якія працуюць папераменна) і чаўночныя (секцыі права і леваабарачальных карпусоў навешваюцца спераду і ззаду трактара; агрэгат працуе ўпоперак схілу чаўночным спосабам, секцыі ўключаюцца папераменна). Лямешныя П. агульнага прызначэння выпускаюцца з 1—9 карпусамі для агрэгатавання з колавымі і гусенічнымі трактарамі. Ярусныя П. маюць 3 ді