• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    п’ютэрныя класы, канцылярыі і інш. (П. ў Смаргоні, 2000, арх. АБазевіч). 2) У рым.каталіцкай царкве — адна з назваў царк. прыхода. С.А.Сергачоў.
    ІІЛЯВАКА Фёдар Нічыпаравіч (25.4.1842, г. Троіцк Арэнбургскай вобл., Расія — 5.1.1909), рускі юрыст, адвакат. Скончыў юрыд. фт Маскоўскага унта (1870). Удзельнік буйных паліт. і крымін. працэсаў: справы лютарыцкіх (1880), сеўскіх (1905) сялян, аб стачцы рабочых фкі Тва С.Марозава (1886), рабочых фкі Коншынскай мануфактуры (1897) і інш. Дэпутат 3й Дзярж. думы ад партыі акцябрыстаў.
    Тв.: Речн. Т. 1—2. М., 1909—10.
    Літ:. Конн АФ. Собр. соч. Т. 5. М., 1968; Смолярчук В Н. Адвокат Федор Плевако. Челябннск, 1989.
    ПЛЯЖ (ад франц. plage пакаты марскі бераг), паласа наносаў на ўзбярэжжы вадаёма або вадацёку ў зоне дзейнасці прыбойнага патоку. Фарміруецца ў выніку намнажэння прадуктаў разбурэння берагоў і прыбярэжных водмелей пры актыўным хваляванні і ўздоўж берагавых цячэнняў. Можа ўключаць берагавыя валы, косы і інш. акумуляцыйныя формы прыбярэжнай зоны. Вылучаюць П. валунныя, галечныя, жвіровыя, пя
    счаныя, ракушачныя, каралавыя і інш. Для рэкрэацыйных мэт выкарыстоўваюцца пясчаныя П. (напр., Рыжскае ўзмор’е) і галечныя (напр., Паўд. бераг Крыма).
    ПЛЯСЕЦК, касмадром у Архангельскай вобл. Рас. Федэрацыі. Засн. ў 1957. Гал. аб’екты: стартавыя комплексы, тэхн. пазіцыі, вымяральныя пункты, г. Мірны. Першы старт ракетыносьбіта з ШСЗ «Космас—112» здзейснены 17.3.1966. 3 П. адбылося больш за 1500 запускаў ракетносьбітаў; на каляземныя арбіты выведзена каля 2000 ШСЗ навук., нар,гасп., ваен. і інш. прызначэння (1.1.2001). Выпрабавана 10 ракетнакасм. комплексаў, 11 ракетносьбітаў, у т.л. «Саюз» і «Саюз2», «Маланка», «Цыклон», «Космас» і інш., пры дапамозе якіх на каляземныя арбіты выводзіліся ШСЗ «Маланка», «Метэор», «Акіян», «Фатон», оінтэркосмао і інш. Ракетыносьбіты выкарыстоўваюцца таксама для вываду на арбіты апаратуры і ШСЗ інш. краін.
    У. С.Ларыёнаў.
    ПЛЯСЕЦКАЕ ВОЗЕРА У Петрыкаўскім рне, на мяжы з Калінкавіцкім рнам Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 34 км на ПнУ ад г. ІІетрыкаў. Пл. 0,22 км2, даўж. 610 м, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 1,67 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі хмызнякоМ. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае.
    ПЛЯСКАТЫЯ ЧЭРВІ. гл. Плоскія чэрві.
    ПЛЯСНА, Гразь, Гнойніца, рака ў Чавускім рне Магілёўскай вобл., левы прыток р. Раста (бас. р. Дняпро). Даўж. 24 км. Вадазбор у межах АршанскаМагілёўскай раўніны, пл. 64 км2. Пачынаецца за 1,4 км на ПнУ ад в. Халмы, вусце за 1 км на 3 ад в. Вайнілы. Рэчышча на працягу 9,6 км (ад в. Благавічы да вусця) каналізаванае.
    «ПЛЯСУХА», бел. нар. сольны танец імправізацыйнага харакгару. Наз. таксама «Плясавая», «П.рассядуха». Муз. памер 2/4. Тэмп ад павольнага да вельмі хуткага. Пабудаваны на разнастайных прысядачных рухах (таму наз. і «П.рас
    Плябанія (справа) у г. Смаргонь Гродзенскай вобл. 2000. Арх. А. Базевіч.
    ПЛЯХАНАЎ 441
    сядуха») і дробатах з суправаджэннем пляскання ў далоні. Танец часам суправаджаецца кароткімі, часцей чатырохрадковымі прыпеўкамі. Сустракаюцца варыянты «П.», якія выконваюцца пад «Барыню». Мяркуюць, што танец запазычаны ў пач. 20 ст. ў перасяленцаў з Расіі. Зафіксаваны ў Гомельскай вобл.
    ПЛЯТ Расціслаў Янавіч (13.12.1908, г. РастоўнаДоне, Расія — 30.6.1989), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1961). Герой Сац. Працы (1989). Вучыўся на драм. курсах пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага. 3 1927 акцёр Тэатрастудыі пад кіраўніцтвам Завадскага, з 1938 — Тра імя Ленінскага камсамола, з 1941 — Маскоўскага тра драмы, з 1943 — Тра імя Массавета. Яго творчасць вылучалася шырокім артыстычным дыяпазонам,
    Р.Я.Плят	Г.В.Пляхаяаў.
    майстэрствам унутранага і знешняга пераўвасаблення, інтэлектуальнасцю, іранічнасцю. Сярод роляў: Крогстад («Нора» Г.Ібсена, 1939, 1959), Бурмін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава, 1941), Нінкавіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча, 1946), Бернард Шоу («Мілы лгун» Дж.Кілці, 1963), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу, 1964), Барлей Купер («Далей — цішыня» В.Дэльмар, 1969), Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага, 1980) і інш. 3 1938 здымаўся ў кіно: «Падкідыш» (1940), «Мара» (1943), «Вясна» (1947), «Масква—Генуя» (1964), «Іду на навальніцу» (1966), «Пасляслоўе» (1984), у тэлефільмах «Уся каралеўская раць» (1971), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973) і інш. Аўтар кн. «Без эпілога» (1991). Дзярж. прэмія СССР 1982.
    Літ.: Р.Я.Плятт: Воспомннання друзей н коллег. М., 1994. Л.В.Календа. ПЛЯТНЁЎ Міхаіл Васілевіч (н. 14.4.1957, г. Архангельск, Расія), расійскі піяніст, дырыжор. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1979), з 1981 у ёй выкладае. Вучань Я.Фліера, Л.Уласенкі і інш. 3 1978 саліст Маскоўскай філармоніі. 3 1990 заснавальнік, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Рас. нац. сімф. аркестра. У рэпертуары творы кампазітараў розных эпох і стыляў, асабліва вылучаюцца інтэрпрэтацыі П.Чайкоўскага. Яго выканальніцтва адметнае бліскучай віргуознасцю, багаццем тэмбравай палітры, арганізаваным і адначасова гнуткім рытмам, яснасцю выканальніцкай заду
    мы. Аўтар муз. твораў розных жанраў. «Гран пры» конкурсу муз. моладзі (Парыж, 1974), 1я прэмія V Усесаюзнага конкурсу піяністаў (Ленінград, 1977), 1я прэмія Міжнар. конкурсу піяністаў імя Чайкоўскага (Масква, 1978). Дзярж. прэміі Расіі 1982, 1995.
    ІІЛЯТНЁЎ Пётр Аляксандравіч (21.8.1792, г. Цвер, Расія — 10.1.1866), рускі паэт, крытык. Акад. Пецярбургскай АН (1841). Скончыў Гал. пед. інт у Пецярбургу. У 1832—49 праф. рус. славеснасці, у 1840—61 рэктар Пецярбургскага унта. У 1838—46 выдавец і рэдактар час. «Современнйк». Паэзія П. развівалася пераважна ў рэчышчы элегічнага кірунку, у традыцыях В.Жукоўскага, К.Бацюшкава. Аўтар літ.крытычных артыкулаў «Нататка пра творы Жукоўскага і Бацюшкава» (1822), «Шэкспір» (1837), «Чычыкаў, або Мёртвыя душы Гогаля» (1842) і інш. Адзін з першых у Расіі звярнуўся да жанру біягр. нарыса: «А.С.Пушкін» (1838), «Я.А.Баратынскі» (1844), «Жыццё і творы І.А. Крылова» (1847), «Пра жыццё і творы В.А.Жукоўскага» (1852). Сябраваў з Жукоўскім, М.Гогалем, А.Пушкіным, які прысвяціў яму раман «Яўген Анегін».
    Тв:. Статьн. Сгнхотворення. Пнсьма. М., 1988.
    ПЛЯТЭР (Броэль  Плятэр) Адам Антоні Ануфры (15.6.1790, г. Краслава, Латвія — 13.1.1862), краязнавец, археолаг, калекцыянер. 3 роду Плятэраў. Скончыў Віленскі унт (1817). Куратар школ Дынабургскага пав. Віцебскай губ., з 1836 маршалак Дынабургскага пав. Чл. Віленскай археалагічнай камісіі (1856). У выніку падарожжаў па Зах. Дзвіне апісаў помнікі архітэктуры, археалогіі, гіст. мясціны, Барысавы камяні. Вывучаў пахаванні на балцкаславянскім сумежжы. Друкаваўся ў час. «Атэнэум», »Рубон», «Przyjaciel ludu» («Сябар народу») і інш. Пісаў пра самабытнасць краю, мясц. абрады, вераванні. Цікавіўся бел. фальклорам.У сваім доме ў Краславе стварыў музей, бку, архіў. Сабраў шмат матэрыялаў з Падзвіння, частку якіх перадаў у Віленскі музей старажытнасцей. Рукапісы П. захоўваюцца ў бцы Вільнюскага унта.
    Літ.: Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI— XIX стст. Мн., 1984. ГА.Каханоўскі.
    ПЛЯТЭР (Б р о э л ьП л я т э р) Эмілія Францаўна (13.11.1806, г. Вільня — 23.12.1831), бел. фалькларыстка, удзельніца паўстання 1830—31. 3 9 гадоў жыла ў маёнтку Ліксна Віцебскай губ. Збірала і апрацоўвала бел. нар. песні, пісала вершы, стылізаваныя пад нар. плачыгалашэнні. 29.3.1831 узначаліла паўстанне ў мяст. Дусяты (Дусетас, Літва), арганізавала партыз. атрад, які ў чэрв. пасля шматлікіх баёў уліўся ў рэгулярнае пальск. войска; П. уключана ў яга штаб, прызначана ганаровым камандзірам роты і атрымала званне капітана. У кастр. 1831 захварэла і памерла. Вобраз П. паслужыў асновай для напісання вершаў паэ
    тамі розных краін Еўропы. Імя П. насіў асобны жаночы батальён 1й пях. дывізіі імя Т.Касцюшкі Войска Польскага, сфарміраванай у 1943 у СССР.
    Літ:. К і с я л ё ў Г.В. Падзорная труба Эміліі Плятэр // Кісялёў Г.В. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; Zakrzewski В. Emilia Plater // Zyciorysy historyczne, literackie i legendarne. Warszawa, 1980. B.B.Bleed.
    ПЛЯТЭРЫ ( Б p o э л ьП л я т э p ы), шляхецкі род уласнага герба ў Рэчы Паспалітай. Паходзяць з Вестфаліі, адкуль у 15 ст. перасяліліся ў Інфлянты, дзе валодалі замкам Броэль. У 1829 род П. у Рас. імперыі прызнаны ў графскай годнасці. Найб. вядомыя:
    Г е н р ы к, у 1599 атрымаў ад Жыгімонта III Вазы маёнткі Асон і Плясон (Плясына, Існаўды) у Інфлянтах. Меў сыноў Готарда Яна (пачынальнік літ. лініі роду), Андрэя і Вільгельма (пачынальнік жамойцкай лініі). Г о т а р д Я н (?—1664), маёр, вызначыўся ў бітвах за Смаленск у 1633 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 і ў 1654 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Фердынанд Фабіян Вільгельм (каля 1678—22.7.1739), лоўчы ВКЛ у 1735—39, маршалак дворны ВКЛ у 1739. Канстанцін Л ю д в і к (1722—31.3.1778), вял. пісар ВКЛ у 1746—54, кашталян полацкі ў 1754—58, ваявода мсціслаўскі ў 1758— 70, кашталян трокскі з 1770. Ю з а ф Вінцэнт (11.7.1745, г. Краслава, Латвія — паміж 1 і 6.1.1806), ген.лейтэнант, пісар польны ВКЛ у 1771—83, кашталян трокскі з 1793; староста брэсцкі ў 1770—77, чл. Пастаяннай Рады ў 1793—94. К а з і м і р Канстанцін (1749—4.8.1807), абозны ВКЛ у 1787, кашталян трокскі ў 1790—93, падканцлер ВКЛ з 1793; чл. Пастаяннай Рады ў 1776—88 і 1793—94. Адам А н т о ні Ануфры (1790—1862), краязнавец, археолаг, калекцыянер, гл. Плятэр А.А.А. Э м і л і я (1806—31), гл. П л я Т Э р Э . Ф . У.М.ВяроўкінІВзлюта.
    ІІЛЯХАНАЎ Гесргій Валянцінавіч (112.1856, с. Гудалаўка, цяпер Краснінскі рн Ліпецкай вобл., Расія — 30.5.1918), расійскі паліт. дзеяч, тэарэтык сацыялізму, заснавальнік рас. сацыялдэмакратыі. Вучыўся ў Горным інце (С.Пецярбург, 1874—76). У 1876 чл. народніцкага гуртка «бунтароў» (паслядоўнікаў M.A.jaкуніна'). 3 ліп. 1877 чл. кіраўніцтва «Зямлі і волі». вёў працу сярод рабочых. Пасля расколу «Зямлі і волі» (1879) лідэр «Чорнага перадзелу». У 1879 наведаў Мінск, дзе выдаваліся падп. чорнаперадзельскія газеты «Черный передел», «Зерно» і пракламацыі. 3 1880 у эміграцыі; у сваіх ідэйных пошуках паступова схіляўся да марксізму. У 1883 засн. групу «Вызваленне працы», якая набыла ў Жэневе друкарню Х.Трусава, прапагандавала марксізм на тэр. Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі. У працах «Сацыялізм і палітычная ба