Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Засн. каля 1372 пад наз. Чадамук. У 1434 кхмерскі кароль Понья Ят перанёс сталіцу з г. Ангкор у Чадамук (пазней стаў называцца П.). Тут пабудаваны rap. ўмацаванні, каралеўскі палац і будыйскія храмы. П. не страціў эканам. значэння і пасля пераносу сталіцы ў гарады Лавек (1528) і Удонг (1623). У 1866 П. зноў стаў сталіцай. Туг былі размешчаны цэнтр. ўстановы франц. адміністрацыі пратэктарата Камбоджы. У 2ю сусв. вайну акупіраваны яп. войскамі. У 1945 П. занялі франц. войскі на чале з ген. Ф.М.Леклеркам. 3 1953 П. — сталіца незалежнай Камбоджы.
Радыяльная структура цэнтра (склалася ў 2й пал. 19 ст.) спалучаецца з прамавугольнай сеткай прылеглых раёнаў. Цэнтр горада забудаваны віламі, 2—4павярховымі дамамі еўрап. тыпу з крамамі і канторамі, ускраіны — лёгкімі драўлянымі жылымі дамамі. Самае стараж. збудаванне П. — ват (манастыр) Пном са ступай 15 ст. Сярод пабудоў 19—20 ст.: комплекс Каралеўскага палаца (2я пал. 19 — пач. 20 ст., цяпер музей), «Сярэбраная пагада», Нац. музей (1917—20), крыты рынак (1936), бальніца (1956—60, рас. арх. Н.Якабсон і інш.), помнік Незалежнасці (1960), зала канферэнцый Чадамук (1961), Нац. спарт. комплекс (усе арх. Ванмаліван), Вышэйшы тэхнал. інт (рас. арх. С.Міхайлаў, АМачалаў, В.Навумаў; абодва 1962—64).
ПНЕЎМААЎТАМАТЫКА (грэч. pneuma павеў, паветра, дыханне + аўтаматыкаў комгоіекс тэхн. сродкаў, у якіх інфармацыя выяўляецца і перадаецца ў выглядзе пнеўмасігналаў (перападаў ціску ці расходу газу, паветра); тэхн. дысцыпліна, якая вывучае гэты від тэхн. сродкаў аўтаматызацыі.
У пач. 1960х г. у СССР распрацавана універсальная сістэма элементаў прамысл. П. (набор уніфікаваных пнеўматычных прыстасаванняў — узмацняльнікаў, паўтаральнікаў, рэле, выключальнікаў і інш.) для пабудовы аўтам. рэгулягараў, прыстасаванняў кіравання, блакіроўкі, аховы і інш. Прыстасаванні П. надзейныя, пажарабяспечныя, маюць простую канструкцыю. Іх выкарыстоўваюць у сістэмах аўтам. кіравання тэхнал. працэсамі ў хім., газавай і нафтаперапрацоўчай прамсці, машьшабудаванні, медыцыне і шш.
ПНЕЎМАДРОСЕЛЬ тое, што пнеўмасупраціўленне.
ПНЕЎМАКАНІЁЗ (ад грэч. pneumon лёгкія + konia пыл), прафесійная хваро
444 ПНЕЎМАКОК
ба лёгкіх чалавека, абумоўленая ўздзеяннем прамысл. пылу. Пры П. развіваюцца склератьгчныя змены лёгачнай тканкі, у ёй разрастаецца злучальная тканка (гл. Пнеўмасклероз). Найб. небяспечны пыл з часцінкамі, меншымі за 5 мкм, які пры ўдыху пранікае ў глыбокія аддзелы лёгачнай тканкі. Выклікае П. расл. пыл (напр., мука, тытунь), жывёльны (футравы, валасяны), мінер. (азбеставы), метал. (алюмініевы, жалезны). Працяглае ўдыханне арган. пылу выклікае хранічны насмарк, ларынгіт, трахеіт, бранхіт, пнеўманію. Растварэнне часцінак пылу ў лёгачнай тканцы прыводзіць да ўтварэння таксічных хім. злучэнняў. Асабліва небяспечна ўдыханне пылу, які мае ў сабе свабодны двухвокіс крэмнію (гл. Сілікоз). Найб. частае ўскладненне П. — хранічная лёгачнасардэчная недастатковасць. Лячэнне комплекснае. М.К.Недзьведзь.
ГШЕЎМАКбК (Streptococcus pneumoniae), бакгэрыя роду стрэптакокаў. Узбуджальнік крупознай пнеўманіі і інш. запаленчых захворванняў органаў дыхання.
Клеткі дыям. 0,5—1,25 мкм, часта парныя, сферычныя ці авальныя, нерухомыя, грамстаноўчыя, аэробы, гетэратрофы. Мала ўстойлівыя да ўздзеянняў навакольнага асяроддзя. Маюць фактары патагеннасці (капсула і інш.). Пры парушэнні нармальных ахоўных механізмаў (напр., пры віруснай інфекцыі дыхальных шляхоў) бактэрыі з зева пранікаюць у лёгкія. А.І.Ерашоў.
ПНЕЎМАНІЯ, тое, што запаленне лёгкіх.
ПНЕЎМАІІРЫВОД, пнеўматычны выканаўчы м е х а н і з м, сілавое прыстасаванне для дыстанцыйнага ўздзеяння (напр., клапанам, засоўкай, кранам) у сістэмах кіравання; выкарыстоўваецца і для прыводу рабочых машын. Паводле характару ўздзеяння адрозніваюць П. з паступальным і вярчальным рухам. Найб. пашыраны П. з паступальным рухам, у якіх перапад ціску паветра пераўтвараецца ў рух (перамяшчэнне поршня ці мембраны).
ІІНЕЎМАРУХАВІК, другасны рухавік, які пераўтварае энергію сціснутага паветра ў мех. работу. Ціск сціснугага паветра — ад 0,3 да 0,6 МПа. Адрозніваюць аб’ёмныя (поршневыя, вінтавыя) і турбінныя П. Магутнасць П. звычайна не перавы
а
Да арт. Пнеўмарухавік: a — пнеўмацыліндр двухбаковага дзеяння; б — шыберны (лопасцевы);
1 — поршань; 2 — цыліндр; 3 — шток;
4 — шыбер (лопасць); 5 — выхадны вал; 6 — корпус.
шае 2,5 кВт. Выкарыстоўваюць у прамсці для прыводу ручных машын (напр., дрылёў, гайкавёртаў, адбойных малаткоў), у выбуханебяспечных і вільготных месцах.
ПНЕЎМАРЭЛЕ (ад грэч. pneuma павеў, паветра, дыханне + рэле), рэлейнае прыстасаванне, у якога адчувальным элементам з’яўляецца мембрана, сільфон, а пераўтваральнікам мех. перамяшчэння і змены ціску паветра — саплозасланка.
ПНЕЎМАСКЛЕРЙЗ (ад грэч. pneumon лёгкія + склероз), разрастанне злучальнай тканкі лёгкіх з памяншэннем аб’ёму і парушэннем іх функцыі. Адрозніваюць П. ачаговы і дыфузны (перываскулярны і перыбранхіяльны). А ч а г о в ы П. развіваецца ў ачагах спадзення лёгачнай тканкі, узнікае пры хранічным венозным застоі крыві (напр., парокі сэрца) і з’яўляецца вынікам хранічнай гіпаксіі. Дыфузны П. — пры хранічных бранхітах, бранхіяльнай астме. Прыкметы ачаговага — кашаль з макротай, дыфузнага — тыя ж, задышка, цыяноз. П. — адна з важнейшых марфал. прыкмет хранічных абструкцыйных захворванняў лёгкіх, пнеўмаканіёзаў, венознай гіперэміі ў лёгачнай тканцы. Лячэнне комплекснае. М.К.Недзьведзь.
ПНЕЎМАСУПРАЦІЎЛЕННЕ, п н е ў мадросель, элемент пнеўмааўтаматыкі, які перашкаджае свабоднай плыні паветра, ці інш. газу, у выніку чаго на ім ствараецца перапад ціску. Выконваецца ў выглядзе завужанага канала пастаяннага сячэння або пары «нерухомае сядло — рухомая дэталь» (напр., конус—конус, сапло—засланка). Аналаг рэзістара ў эл. ланцугу.
ПНЕЎМАТАФбРЫ, надземныя дыхальныя карані раслін, якія растуць уверх (аэратрапізм і адмоўны геатрапізм). Забяспечваюць кіслародам падземныя органы раслін, што растуць на забалочаных глебах і марскіх узбярэжжах (у прыліўнай паласе). Напр., вярба ломкая, што трапляецца на балотах, угварае П. ў выглядзе шчоткі чырванаватых каранёў, якія тарчаць уверх. Таксама П. наз. буйныя паветраносныя поласці некат. плаваючых водарасцей (напр., фукуса). ПНЕЎМАТбліЗ (ад грэч. pneuma павеў, паветра, дыханне + лізіс), утварэнне мінералаў за кошт вылучаных з маг
мы пры яе раскрышталізацыі лятучых кампанентаў (пара і газападобных) ці ад уздзеяння іх на горныя пароды. Пры ўздзеянні магматычных эманацый, складзеных пераважна са злучэнняў бору, фтору, хлору, фосфару і шчолачных металаў, на ўмяшчальныя пароды адбываецца пнеўматалітавы метасаматоз (гл. Метасаматызм), адкладваюцца злучэнні металаў і металоідаў (мінералы: касітэрьп, вальфраміт, шэеліт, берыл, тапаз і інш.). Звычайна П. суправаджаецца гідратэрмальнымі працэсамі.
ПНЕЎМАТбРАКС (ад грэч. pneuma павеў, паветра, дыханне + thorax грудная клетка), запаўненне павелрам плеўральнай поласці. Узнікае пры раненнях грудной клеткі і лёгкага (траўматычны), у выніку паталаг, працэсаў у лёгкіх (напр., абсцэс, туберкулёз) — спантанны П., пры ўскрыцці плеўральнай поласці ў час хірург. аперацый (хірургічны П.). Калі адтуліна ў вісцэральнай плеўры пры ўдыху адкрываецца, а пры выдыху закрываецца, фарміруецца клапанны П.
ПНЕЎМАТЫЧНАЯ ЗБРЙЯ, від стралковай зброі, у якой куля з канала ствала выштурхоўваеццасілай ціску сціснутага паветра ці інш. газу (найчасцей вуглякіслага).
Паводле спосабаў стварэння павышанага ціску П.з. падзяляецца на: спружыннапоршневую з аднаразовым, шматраэовым і папярэднім напампоўваннем і пнеўмабалонную. Кулі чашападобныя (свінцовыя) і круглыя (свінцовы шрот і метал. шарыкі), калібр 4,5, 5,0, 5,6 і 6,0 мм; далёкасць палёту кулі да 400 м, пач. скорасць 300 м/с. У Еўропе вядомая з 1430. Сучасную П.з. звычайна вырабляюць у выглядзе дакладных копій пашыраных баявых вінтовак, пісталетаў, рэвальвераў і нават пісталетаўкулямётаў. Выкарыстоўваюць для навучання стральбе, палявання на дробную дзічыну (эфектыўная далёкасць стральбы каля 40 м), падводнага палявання. Гл. таксама Паляўнічая зброя. В.І.Вараб’ёў.
ПНЕЎМАТЫЧНЫ КАНАЛ, ізаляваны пераход паміж прыстасаваннямі пнеўмааўтаматыкі, які мае адзін уваход і адзін выхад і забяспечвае перадачу пнеўмасігналаў на адлегласць. У якасці П.к. выкарыстоўваюць гумавыя, пластмасавыя або метал. трубаправоды, што злучаюць паміж сабой пнеўматычныя прыстасаванні і прылады. Пры канструяванні прыстасаванняў з асобных пнеўмаэлементаў П.к. ро'бяць таксама ў пласцінах (пячатных платах), на якіх замацоўваюцца пнеўмаэлементы. Такі мантаж надае прыстасаванням кампактнасць, памяншае працягласць каналаў і павышае іх надзейнасць.
ПНЕЎМАТЫЧНЫ ПЕРАЎТВАРАЛЬНІК, пнеўматычны ўзмацн я л ь н і к, прыстасаванне пнеўмааўтаматыкі, прызначанае для пераўтварэння перападаў ціску паветра або іншых газаў у пэўную фіз. велічыню (напр., у напружанне электрычнае ці ciAy току). Выкарыстоўваецца і для пераўгварэння формы пнеўмасігналаў (напр., з аналагавай у лічбавую). Кан
ПНЕЎСКІ
445
Да арт. Пнеўматычная зброя: a — сістэмы пнеўматычнай зброі (1 — спружыннапоршневая з бакавым рычагом узводу; 2 — спружыннапоршневая з падствольным рычагом узводу; 3 — адна і шматразовага напампоўвання; 4 — папярэдняга напампоўвання са зменнымі паветранымі балонамі); б — пнеўматыкіімітатары баявой зброі (1 — пнеўмабалонны пісталет, ЗША;
2 — шасцізарадная пнеўмабалонная вінтоўка, Расія).
струкцыя П.п. абумоўліваецца яго функцыян. прызначэннем.
ПНЕЎМАТЫЧНЫ ТРАНСПАРТ, сукупнасць установак і сістэм для перамяшчэння насыпных грузаў, кантэйнераў (патронаў) у струмені паветра ці інш. газу пад уздзеяннем перападу ціску. Устаноўкі звычайна складаюцца з загрузачнага прыстасавання, трансп. трубаправода (аэражолаба), пераключальнікаў патоку, аддзяляльнікаў матэрыялу, пылаўлоўніка, кампрэсарнай устаноўкі ці вакуумпомпы.
Прынцып дзеяння П.т. залежыць ад прынятай сістэмы ўгварэння паветр. патоку. Выраб сістэмы абумоўлены відам матэрыялу, што транспартуецца, яго вілыотнасцю, неабходнай прадукцыйнасцю і ўмовамі функцыянавання. Адрозніваюць усмоктвальныя (ціск да 0,05 МПа), нагнятальныя (0,6 МПа) і камбінаваныя сістэмы. Ваўсмоктвальнай сістэме вакуумпомііа стварае разрэджанне і пад уздаеяннем атм. ціску паветра разам з матэрыялам усмоктваецца ў трубаправод і паступае ў пункт прызначэння (асаджвальнік), дзе скорасць паветр. патоку рэзка памяншаецца і матэрыял асаджваецца. Дыяметр трансп. трубаправода ў такіх сістэмах ад 50 да 200 мм. У нагнятальнай сістэме кампрэсар нагнятае сціснутае паветра ў трубаправод, куды адначасова спец. сілкавальнік прымусова падае матэрыял. Паветраны паток уцягвае матэрыял і транспартуе яго ў аддзяляльнік, з якога паветра праз фільтр выкідваецца ў атмасферу. Дыяметр трансп. трубаправода 50—100 мм. У камбінаваных сістэмах (вакуумнанагнятальных) падача матэрыялу ў трубаправод і асаджвальнік ажыццяўляецца ўсмоктваннем, а да месца прызначэння — нагнятаннем. Дыяметр трансп. трубаправода дасягае 250 мм. Выкарыстоўваюць у прамсці (напр., на металург. здах для сувязі плавільных аддзяленняў 3 экспрэслабараторыямі), сельскай гаспадаркі (напр., для разгрузкіпагрузкі зерня), будве, сферы абслугоўвання, як від сувязі (пнеўмапошта) у друкарнях, бках, на складах.