• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПОЖЭЛА (Pozela) Юрас (н. 5.12.1925, Масква), літоўскі фізік. Акад. АН Літвы
    (1968), акад. AH СССР (1984). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі унт (1951). У 1956—67 у Інце фізікі і матэматыкі (у 1963—67 дырэктар), з 1967 дырэктар Інта фізікі паўправаднікоў, у 1984—92 прэзідэнт АН Літвы. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і паўправадніковай электроніцы (гарачыя электроны, звышхуткадзейныя цвердацельныя электронныя прылады). Ленінская прэмія 1978, Дзярж. прэмія СССР 1988.
    Тв.: Фнзнка быстродействуюшпх транзнсторов. Внльнюс, 1989.
    ПОЗЕРН Барыс Паўлавіч (19.7.1882, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 25.2.1939), савецкі дзярж. і паліт. дзеяч, удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Вучыўся ў Маск. унue. 3 1903 на падп. рабоце ў Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Казані, Волагдзе, Маскве, Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 першы старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (да ліп. 1917). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 на Пскоўшчыне, чл. Пскоўскага ВРК, камісар Паўн. фронту. У 1918 камісар Петраградскай ваен. акругі, адначасова член Рэўваенсавета Балт. флоту. Удзельнік грамадз. вайны, чл. РВС 5й і 7й армій, Зах. і Усх. франтоў. 3 1922 сакратар Паўн.Зах. бюро ЦК РКП(б), з 1926 рэктар Ленінградскага камуніст. унта, з 1930 сакратар Ленінградскага абкома ВКП(б), з 1937 пракурор Ленінградскай вобл. Чл. ВЦВК і ЦВК СССР. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны пасмяротна.
    ПОЗНАНЬ (Poznan), горад на 3 Польшчы, на р. Варта. Адм. ц. Велікапольскага ваяводства. 660 тыс. ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Міжнар. аэрапорт. Важны эканам. і
    Познань. Стары горад.
    культ. цэнтр краіны. Прамсць: машынабудаванне (у т.л. трансп., с.г., дакладнае, эл.тэхн., прылада і дызелебудаванне, вытвсць падшыпнікаў), харч., гумавая, парфумерная, швейная, шкляная, паліграфічная. Штогадовыя міжнар. і нац. кірмашы. Унт, мед. акадэмія. Тэатры, у т.л. оперны. Музеі: нац., археал., муз. інструментаў і інш. Цэнтр турызму.
    У 8—9 ст. П. — гарадзішча, вакол якога склаўся горад. У 10 ст. адна з гал. рэзідэнцый польскіх князёў. 3 968 сядзіба першага польскага біскупства. У 1005 тут падпісаны мірны дагавор паміж каралём Баляславам I Храбрым і архібіскупам магдэбургскім Тагіно. У 1253 П. атрымала магдэбургскае права. 3 сярэдзіны 13 ст. адм.паліт. цэнтр Велікапольшчы. У 15—16 ст. адзін з буйных гандл. і культ. цэнтраў краіны (у 16 ст. каля 20 тыс. жыхароў). 3 сярэдзіны 17 ст. занепадала ў выніку войнаў (Паўночная вайна 1655—60, Паўночная вайна 1700—2Г) і эпідэмій (у пач. 18 ст. — 12 тыс. жыхароў). У 1793 адышла да Прусіі. 3 1807 у складзе Варшаўскага герцагства, з 1815 — Пазнанскага вялікага княства. Туг адбылося антыпрус. Пазнанскае паўстанне 1848. Пасля 1й сусв. вайны і Пазнанскага паўстання 1918—19 у складзе адноўленай Польскай дзяржавы. У 2ю сусв. вайну захоплена ням.фаш. войскамі (1939). У 1945 вызвалена Сав. Арміяй. У 1956 у П. адбыўся першы ў ПНР масавы рабочы пратэст.
    Гіст. ядро П. — т. зв. Тумскі востраў на правым беразе Варты. Тут знаходзяцца раманскі касцёл св. Яна (каля 1200 — 1512), гатычны сабор (сярэдзіна 12 — пач. 16 ст., на месцы касцёлаў 10 і 11 ст., у інтэр’еры грабніцы і надмагіллі, у т.л. 10 ст.), касцёл Дзевы Марыі (15 ст.). На левым беразе — Стары горад (развіваўся з 13 ст.) з рэгулярнай планіроўкай. На цэнтр. плошчы Рынак — ратуша (13—14 ст., перабудавана ў 1550—60 у стылі рэнесансу; жылыя дамы 16—19 ст., часта з галерэямі). Захавалася шмат кляштараў і касцёлаў у стылі барока. У 19 — пач. 20 ст. на 3 ад Старога горада сфарміраваўся цэнтр П. з палацамі і грамадскімі будынкамі ў стылях класіцызму, эклектыкі і сучаснай архітэктуры. У пасляваен. гады адноўлены пашкоджаныя арх. помнікі, узведзены комплекс міжнар. кірмашу, гасцініца «Меркурый», ансамбль новага цэнтра, новыя жылыя раёны абапал р. Варта.
    пбзняк Вячаслаў Аляксандравіч (н. 30.4.1940, Мінск), бел. мастак манум,дэкар. мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967), выкладаў у ім у 1968— 69. Сярод твораў вітражы: «Музы» для Дзярж. рус. драм. тра Беларусі (1976), «Помнікі старажытнага беларускага дойлідства» для Галоўпаштамта (1980), у вестыбюлі корпуса Мінскага лінгвістычнага унта (1982), чыг. вакзала (1983), вітраж з размалёўкай Дамавой царквы (1987, усе ў Мінску), «Нарачанскія матывы» для гасцініцы «Нарач» (1983), для Палаца піянераў у Брэсце (1990— 91), санаторыя «Радон» Гродзенскай вобл. (1993—94). Выканаў Вянок Славы і дэкар. афармленне столі ў Зале цырыманіялаў плошчы Перамогі ў Мінску (1985). Творы П. вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, гарманічнасцю колеравых і пластычных суадносін.
    Л. Ф. Салавей.
    448 позняк
    ГібЗНЯК (Pozniak) Тэлесфар (н. 28.11.1932, в. Трапалава Вілейскага рна Мінскай вобл.), польскі літаратуразнавец, крытык. Др філал. н. (1969). Скончыў Вроцлаўскі унт (1955), з 1983 яго праф., заг. аддзела рус. і інш. слав. лр Інта слав. філалогіі. Даследуе ўсх.слав. лры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М.Гогаля, А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Шолахава, Л.Лявонава і інш. Вывучае творчасць К.Чорнага, бел. сав. паэзію ваен. часу, польск. матывы ў творчасці Я.Купалы, польскабел. літ. сувязі, рэцэнзуе працы бел. літ.знаўцаў. Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гіст. нарыса «Беларуская літаратура» ў кн. «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989). В.П.РагоЛша. пбЙМА, п о п л а ў, частка дна рачной даліны, якая заліваецца вадой у разводдзе або ў час паводкі. Фарміруецца ў выніку адкладання наносаў пры бакавых зрухах рэчышча.
    У аснове П. залягае рэчышчавы алювій або карэнныя пароды, перакрытыя поймавым наілкам, які штогод намнажаецца ў разводдзе. Выш. П. над рэчышчам у межань — ад некалькіх дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў, шырыня на вял. раўнінных рэках ад некалькіх да дзесяткаў кіламетраў. У далінах горных рэк П. трапляюцца толькі на асобных участках. П. падзяляюцца на п р ы р э чышчавыя — найб. высокія, складзеныя з буйназярністага пяску; цэнтральныя — складзеныя з больш дробнага матэрыялу; прытэрасныя — паніжаныя, забалочаныя, высланыя ілістым матэрыялам. Адрозніваюць П. двухбаковыя іаднабак о в ы я. Паверхня П. часта падзелена невысокім уступам на н і з к у ю, якая заліваецца
    В.Позняк Вітраж у будынку Галоўпаійтамта ў Мінску 1980.
    вадой штогод, і в ы с о к у ю, якая затапляецца 1 раз у некалькі гадоў (у час высокіх паводак). Рэльеф П. ўскладняецца прырэчышчавымі валамі, поймавымі грывамі, старыцамі, старычнымі азёрамі, дзюнамі, астанцамі першай надпоймавай тэрасы. На П. фарміруюцца ўрадлівыя поймавыя глебы. Расліннасць пераважна лугавая, цэнтр. і прытэрасная П. звычайна ўкрыты хмызнякамі або поймавымі лясамі. Жывёльны свет П. багаты вадаплаўнымі і балотнымі птушкамі. Вясной на П. нерастуе рыба. Скарыстоўваюцца пад сенажаць і пашу, асушаныя ўчасткі — зрэдку пад ворыва.
    На тэр. Беларусі, у вобласці распаўсюджвання ледавіковых адкладаў апошняга зледзянення (Бел. Паазер’е), дзе рачныя даліны вызначаюцца адноснай маладосцю, П. не распрацаваныя, вузкія (шыр. да 300—500 м, месцамі 2,5— 3 км) або адсутнічаюць. У больш стараж. распрацаваных далінах (цэнтр. і паўд. раёны) шыр. П. ад 2—8 да 15 км, месцамі 20—30 км (р. Прыпяць пры ўпадзенні Піны і Ясельды). Выш. П. над межанным узроўнем у рачных далінах Палесся 0,5—3 м, у цэнтр. і паўн. ч. —ад 1,5—4 да 6 м. У разводдзе П. затапляецца на глыб. 0,3—0,8 м, найб. 1,5—2 м. Перыяд затаплення на сярэдніх і вял. рэках 1—3 месяцы, на малых — ад некалькіх сутак да месяца. ПОЙМАВЫЯ ГЛЁБЫ, алювіяльн ы я г л е б ы, тыпы глеб, якія ўтвараюцца ў поймах на рачных адкладах ва ўмовах перыяд. затаплення. Вызначаюцца высокай біягеннасцю (населенасцю жывымі істотамі), інтэнсіўнымі глебаўтваральнымі працэсамі, слаістым марфал. профілем. Паводле воднага і цеплавога рэжымаў, мех. складу, ступені агляення, колькасці гумусу П.г. падзяляюцца на поймавыя дзярновыя, поймавыя дзярновыя забалочаныя і поймавыя тарфянабалотныя глебы. Найб. пашыраны на Палессі. Большасць П.г. вызначаейца высокай урадлівасцю, але патрабуе рэгулявання воднага рэжыму (арашэнне, асушэнне). Выкарыстоўваюць пад сенажаці і пашы, радзей пад вырошчванне агародніны.
    ПбЙМАВЫЯ ЛЯСЬІ, лясы ў поймах рэк, якія перыядычна затапляюцца ў час веснавога разводдзя і пры разлівах ад дажджоў у летнеасенні перыяд. Склад і структура П.л. вызначаюцца геамарфал. і экалагічнымі ўмовамі розных ч. рачной поймы: працягласцю і вышынёй затаплення, амплітудай вагання і ступенню праточнасці грунтавых вод, саставам алювіяльных адкладаў. У П.л. пашыраны ўстойлівыя да затаплення віды раслін: дуб звычайны, вольха чорная, ясень звычайны, радзей бярозы павіслая і пушыстая, асіна, вяз гладкі, бераст, некат. віды вербаў, свідзіна крывавачырвоная, брызгліна еўрапейская, крушына ломкая, парэчкі чорныя, ажыны. На павышаных участках з непрацяглым затапленнем растуць ляшчына і снітка. У далінах старых пойм, дзе адсутнічае затапленне, трапляюцца пазапоймавыя расліны: граб. клён, ліпа, рабіна, маліны, чарніцы. кісліца, арляк. Масівы П.л. пашыраны ў поймах рэк
    Дняпро, Нёман, Бярэзіна, Пціч, Сож, найлепш захаваліся ў пойме р. Прыпяць і ў нізоўях яе прытокаў. П.л. маюць важнае вода і глебаахоўнае значэнне. В.С. Гельтман. пбЙНТЫНГ (Poynting) Джон Генры (9.9.1852, Монтан, Вялікабрытанія — 30.3.1914), англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва. Скончыў Лонданскі (1872) і Кембрыджскі (1876) унты. 3 1876 у Манчэстэрскім унце, з 1878 у Кавендышскай лабараторыі, з 1880 у Бірмінгемскім унue (з 1890 праф.). Навук. працы па даследаванні эл. з’яў, пераносу энергіі, тэорыі выпрамянення. Увёў паняцце пра шчыльнасць патоку эл.магн. энергіі (гл. Пойнтынга вектар), вызначыў шчыльнасць Зямлі (1891) і гравітайыйную пастаянную (1893). У 1903 выказаў ідэю аб тармажэнні сонечным святлом геліяцэнтрычнага руху касм. цел (гл. Пойнтынга—Робертсана з'ява).
    Літ:. Спасскнй Б.Н. Нстормя фнзнкм. Ч. 2. 2 нзд. М., 1977.
    ПбЙНТЫНГА ВЁКТАР, вектар шчыльнасці патоку эл.магн. энергіі; асобны выпадак Умава вектара. Выражаецца формулай 7? = ^ х ^, дзе?і^— напружанасці эл. і магн. палёў у электрамагнітнай хвалі адпаведна. Паняцце ўведзена Rm.V Пойнтынгам.