• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    442 пляхоўка
    рацьба» (1883) і «Нашы рознагалоссі» (1885) П. з марксісцкіх пазіцый крытыкаваў тэорыю і практыку народніцтва. Тэарэт. распрацоўкі П. высока цаніў Ф.Энгельс. Працы «Анархізм і сацыялізм» (1894), «Да пытання аб развіцці маністычнага погляду на гісторыю» (1895) і «Да пытання аб ролі асобы ў гісторыі» (1898) былі ўкладам у тэорыю гістарычнага матэрыялізму. П. — удзельнік устаноўчага кангрэсу Інтэрнацыянала 2га (1889, Парыж), чл. Міжнароднага сацыялістычнага бюро (з 1900). У палеміцы з Э.Бернштэйнам адстойваў неабходнасць сацыяліст. рэвалюцыі і магчымасць навук. сацыялізму, але пагаджаўся з ім у тым, што «на блізкае ажыццяўленне сацыялістычнага ідэалу... нельга разлічваць». 3 1900 адзін з арганізатараў і чл. рэдакцыі газ. «Пскра», актыўны ўдзельнік распрацоўкі праграмы Расійскай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП), змагаўся супраць «жанамізму». На 2м з’ездзе РСДРП (1903) абраны чл. рэдакцыі газ. «йскра» (Цэнтр. органа партыі) і старшынёй Савета партыі. Пасля з’езду адзін з лідэраў меншавікоў. У час рэвалюцыі 1905—07 палемізаваў з бальшавікамі, якія лічылі буржуазію і лібералаў рэакцыйнай сілай, крытыкаваў іх за Снежаньскае ўзбр. паўстанне 1905, якое лічыў непадрыхтаваным, за байкот выбараў у 1ю Дзярж. думу, адстойваў праграму муніцыпалізацыі зямлі. У час існавання трэццячэрвеньскага палітычнага рэжыму прадказваў паўтарэнне рэвалюцыі ў недалёкім будучым, крытыкаваў «ліквідатараў» (прыхільнікаў ператварэння РСДРП ў легальную рэфармісцкую партыю). У працах «Асноўныя пытанні марксізму» і «Ваяўнічы матэрыялізм» (1908) дапоўніў тэорыю гіст. матэрыялізму палажэннем аб сац.псіхал. кампаненце грамадскай свядомасці як звяне паміж сац.паліт. ладам і ідэалаг. надбудовай, адстойваў філас. матэрыялізм, крытыкаваў прыхільнікаў эмпірыякрытыцызму ў кіраўніцгве РСДРП. У 1ю сусв. вайну стаяў на пазіцыях абаронніцгва і сац.патрыятызму. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Выстутііў супраць абвешчанага У.І.Леніным у крас. 1917 курсу на сацыяліст. рэвалюцыю. Зыходзячы з марксісцкай тэорыі эканам. эвалюцыі, П. лічыў, uno «сацыялістычны лад мае на ўвазе па меншай меры дзве перадумовы: 1) высокую ступень развіцця прадукцыйных сіл...; 2) вельмі высокі ўзровень свядомасці ў працоўным насельніцтве краіны» і таму называў ленінскія планы сацыяліст. пераўладкавання тагачаснай Расіі «несумненнай і вельмі шкоднай утопіяй». Прыхільнік захавання тэр. цэласнасці Расіі і вядзення вайны да пераможнага канца. Цяжка хворы П. узначальваў с.д. аргцыю «Адзінства», выступаў як публіцыст у яе газ. «Едянство». Кастр. рэвалюцыю 1917 успрыняў адмоўна.
    Тв:. Соч. Т. 1—24. М.; Л., 1923—27; Фнлософсколнтературное наследае Г.В. Плеханова. Т. 1—3. М., 1973—74.
    Літ:. Т ю т ю к н н С.В. Г.В. Плеханов: Судьба рус. марксмста. М., 1997. А.М.Сідарэвіч.
    ГІЛЯХОУКА, Г л я х о ў к а, рака ў Дзятлаўскі.м рне Гродзенскай вобл., правы прыток р. Іса (бас. р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 110 ш2. Пачынаецца на ПдУ каля в. Дукрава, цячэ на паўд.зах. ускраіне Навагрудскага ўзв., упадае ў Ісу на ПдУ ад в. Дзераўная. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
    ПЛЯЦЕННЕ МАСТАЦКАЕ, выраб рэчаў утылітарнага і дэкар. характару злучэннем палос эластычнага матэрыялу пад прамым ці косым вуглом; від народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. Адрозніваюць П. ручное і машыннае. Матэрыялы для П. — лаза, салома, чарот, карані дрэў, лыка, мачала, бяроста, лучына, стружкі, дубцы арэшніку, ядлоўцу, рабіны, скура, ніткі і інш. У 1970— 80я г. шырока ўжываюцца і сінтэт. ма
    Да арт. Пляценне мастацкае. Саламяны посуд. 1я пал. 20 ст. Цэнтральная Беларусь.
    Да арт. Пляценне мастацкае Т. A г а ф о н е н к а. Маска «Казёл», 1978.
    тэрыялы. Пашырана ў многіх народаў, папярэднічала ткацтву. Шырока вядома маст. шіяценне народаў Усходу, а таксама пляценне карункаў у Расіі.
    На Беларусі вядома з неаліту (выяўлены рэшткі сплеценых з лыка сетак, адбіткі плеценых вырабаў на гліне). Найб. захаваліся вырабы 19—1й пал. 20 ст. Пашырана было пляценне з лазы. На Палессі з яе плялі агароджы (пляцень), сцены гасп. пабудоў. Простай, спіральнай, крыжовай, рабровакрыжовай тэхнікамі П. выраблялі лазовыя палукашкі для вазоў і саней, рыбалоўныя снасці (каробкі, бучы, венцеры), посуд на збожжа, агародніну (кашы, кашолкі, сявенькі, карзіны), мэблю (крэслы, калыскі, падстаўкі пад вазоны, карабы на бялізну) і інш. Разнастайным камбінаваннем тэхнік П. вызначаецца мэбля, кузавы выязных вазкоў. Каркас вязалі з тоўстых прутоў, якія скрыжоўваліся пад розным вутлом і ўтваралі розныя геам. фігуры, потым яго перапляталі тонкімі дубцамі, нярэдка чаргуючы белыя, ачыіпчаныя ад кары, з неакоранымі, таніравалі лазу ў больш цёмны колер, абпальвалі на агні, аздаблялі вьшаленымі ўзорамі. Вырабамі мэблі з лазы славіліся майстры Магілёва, Гомеля, Суража (Віцебскі рн), кузаваў — ДавыдГарадка (Стслінскі рн), Лахвы (Лунінецкі рн). 3 саламяных жгуіоў, пераплеценых лазой, выраблялі шыяны, карабы, сявенькі, кублы, гарцы; з саломы плялі шкатулкі, цацкі, сумкі, капелюшы (гл. Саломка мастацкая). 3 сасновай лучыны (дранкі) выраблялі посуд на садавіну і гародніну, карабы для перанбскі сена (Паазер’е), з бяросты — заплечныя кашалі для збору грыбоў, сумкі, вярэнькі (Палессе), ёю ж апляталі ганчарны посуд для малака і малочных прадуктаў (берасцянкі). 3 рагозу (пераважна на Палессі) выраблялі лёгкія, эластычныя сумкі і кашолкі. Дробныя вырабы: каробачкі для рукадзелля, карзінкі, сумачкі, фруктоўніцы — плялі з карэньчыкаў хваёвых дрэў, арэшніку. 3 лыка, вяровак плялі лапці, са скуры дэталі конскай вупражы, бізуны. Узоры П. вызначаюцца прыгожым шахматным, спіральным, дыяганальным малонкам. Вят пашырэнне мела П. з тэксгыльных матэрыялаў: нітак, шнуроў, вяровак і інш. Найб. простым прыёмам з’яўляецца віццё (суканне) — злучэнне дзвюх ці болей пасмаў у шнур. Суканыя шнуры і вяровачкі выкарыстоўваліся як дэкар. элементы на адзенні (разнастайныя нашыўкі), абрусах, ручніках (для кутасоў, махроў). 3 каляровых нітак вілі шнуркі для завязак на адзенні і паяскоў. Плоскія пляцёнкі з трох (у выглядзе касы) і больш нітак выкарыстоўвалі для вырабу паясоў, завязак, шнуркоў, нашывак на адзенне. Больш складаны від пляцення засн. на выгінанні суцэльных нітак у петлі, якія пераплятаюцца паміж сабой удоўж і ўпоперак (вязанне). Разнастайныя рэчы угылітарнага і маст. характару вырабляліся ў тэхніцы вузельчыкавага П. — завязвання вузлоў рознай канфігурацыі. 3 дапамогай чаўнака (ігліцы) і дошчачкі
    ПНЕЎМАКАНІЁЗ 443
    вязалі рыбацкія сеткі (Паазер’е). Такім чынам сплеценыя сеткі, нацягнутыя на раму, прызначаныя для абрусаў, сурвэтаў, пакрывалаў, аздаблялі вышыўкай насцілам ці крыжыкам з каляровых шарсцяных нітак. 3 развіццём прамысловасці П. захоўваецца як від дэкар,прыкладнога мастацтва і займае значнае месца ў маст. прамысловасці рэспублікі. Сурвэткі, абрусы, лазовыя кошыкі на садавіну і гародніну, цукерачніцы, хлебніцы, саламяныя капелюшы, шкатулкі і інш. плеценыя вырабы выпускаюць фкі маст. вырабаў. Некат. вытв. аб’яднанні вырабляюць мэблю з лазы. Шырокую папулярнасць набыло вузельчыкавае П. —макрамэ. Найб. вядомыя бел. майстры П.: Т.Агафоненка, К.Арцёменка, А.Белановіч, С.Галанчанка, В.Гаўрылюк, Л.Главацкая, М.Кулак, Н.Ліцюк, Л.Лось, У.Лук’янец, Г.Сапун, Л.Скрыпнічэнка, В.Сташкевіч, Т.Федаркова і інш.
    Да арт. Пляценне мастадае. Посуд з сасновай лучыны. Вёска Шахноўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобл. 1982.
    Літ:. Беларусы. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995; Сахута Я. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
    Я.М.Сахута.
    ПЛЯШЧАНКА Сяргей Іванавіч (н. 20.10.1924, с. Шыраева Калачаеўскага рна Варонежскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др вет. н., праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі вет. інт (1951). 3 I960 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (заг. аддзела), з 1992 у Бел. аір.тэхн. унце. Навук. працы па гігіене с.г. жывёл на фермах і прамысл. комплексах, спосабах умацавання прыродных ахоўных сіл арганізма і прафілактыцы стрэсаў у с.г. жывёл.
    Тв.: Стрессы у сельскохозяйственных жнвотных. М., 1987 (разам з В.Ц.СІдаравым); Энергоресурсосбереженне в жнвотноводстве. Барановячн, 1998 (у сааўт.).
    ПЛЯШЧ^ЕВА ВЙЗЕРА, ГІ е р а с лаўскае возера, на ПдЗ Яраслаўскай вобл. Расіі. Пл. 50,8 км2, глыб. да 25 м. Упадае р. Трубеж, выцякае р. Нерль
    (пад назвай ВексаПляшчэеўская). Замярзае ў ліст., крыгалом у красавіку. Ваганні ўзроўню вады 1,3 м. Рыбалоўства. На паўд.ўсх. беразе — г. ПераслаўльЗалескі.
    ПЛЯШЧЙЕЎ Аляксей Мікалаевіч (4.12.1825, г. Кастрама, Расія — 8.10.1893), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Пецярбургскім унце (1843—45). У 1849 за ўдзел у гуртку М. В.Петрашэўскага прыгавораны да пакарання смерцю, замененага ссылкай радавым у Арэнбургскія лінейныя войскі. У 1859 вярнуўся ў Маскву. Друкаваўся з 1844. У ранняй лірыцы (зб. «Вершы», 1846) ідэі сацыяліст. утапізму. Вершы «Уперад! Без страху і сумнення», «Па пачуццях браты мы з табою» сталі рэв. песнямі. Проза («Аповесці і апавяданні», ч. 1—2, 1860, і інш.) блізкая да натуральнай школы. AyTap зб. «Новыя вершы» (1863), п’ес, блізкіх да вадэвілю, крытычных артыкулаў, фельетонаў, вершаў для дзяцей і інш. Перакладаў славянскую, ням., франц., англ., венг., італьян. паэзію. Многія вершы П. пакладзены на музыку М.РымскімКорсакавым, П.Чайкоўскім і інш.
    Тв:. Мзбранное: Стнхотворення. Проза. М., 1960; Полн. собр. стмхотвореннй. М.; Л., 1964; Жнтейскне сцены. М., 1986; Стнхотворення; Проза. М., 1991.
    Літ.: Кузнн Н.Г. Плешеев. М., 1988; Пустнльннк Л.С. Жнзнь н творчество АН.Плешеева. 2 нзд. М., 1988.
    ГІЛЯШЫВАСЦЬ, тое, нгто аблысенне.
    ПНАМПЕНЬ, горад, сталіца Камбоджы, на р. Меконг, каля ўпадзення ў яе прытока Танлесап. 984 тыс. ж. (1994). Рачны порт, даступны для марскіх суднаў. Вузел аўтадарог. Чыгункай злучаны з портам Кампонгсаам і Бангкокам (Тайланд). Міжнар. аэрапорт. Гал. паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прамсць: дрэваапр., тэкст., харч. (рысаачыстка, вытвсць пальмавага алею, цукру і інш.), харчасмакавая, мылаварная, тытунёвая. Прадпрыемствы па суднарамонце, аўтазборцы. ЦЭС. 3 унты. Вышэйшая тэхн. школа. Школа выяўл. мастацтваў і музыкі. Музеі: археалогіі і гісторыі, Каралеўскі палац «Сярэбраная пагада» і інш.