• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    П.тошча святоіа Пятра ў Рыме.
    Плошча Кастрычніцкая ў Міпску.
    тэктурны ансамбль, Гарадніца, Пастаўскі архітэктурны ансамбль, Полацкая Парадная плошча). У канцы 18 — пач. 19 ст. многія гарады (Барысаў, Бабруйск, Віцебск, Мінск і інш.) былі распланаваны паводле рэгулярнай схемы, кампазіцыйныя восі іх складалі гал. вуліцы, на перасячэнні якіх ствараліся цэнтр. П. 3 2й пал. 20 ст. П. выконваюць ролю грамадскіх цэнтраў, маюць значныя памеры, вылучаюцца ансамблевасцю забудовы (ІІерамогі плошча, Якуба Коласа, Кастрычніцкая, Прывакзальная ў Мінску, Перамогі плошча ў Віцебску, пл. Цырыманіялаў у Брэсцкай крэпасцігероі, Тэатральная ў Магілёве, Будаўнікоў у Наваполацку).
    Літ:. Заславскнй Е.Л. Проблема форммровання архмтектурных ансамблей главных городскнх плошадей // Стрво н архнтекгура Белорусснн. 1981. №4; Обшественные центры городскмх населенных мест БССР. Мн., 1991.
    ПЛУГ, прылада для асноўнай апрацоўкі глебы — ворыва. Бываюць: агульнага прызначэння — для ўзворвання глебы на глыб. 20—35 см з абаротам пласта (адвальныя П.) і без абароту (безадваль
    нож. Перадплужнік зразае верхні слой глебавага пласта і скідвае яго на дно баразны; нож падразае бок пласта перад корпусам; глебапаглыбляльнік разрыхляе падворыўны слой (ніжэй лемяша) без вынасу яго на паверхню;
    4 секцыі карпусоў у верхнім і ніжнім ярусе (або ў 3 ярусах); прызначаны для паслойнага ворыва глебы на глыб. да 45 см з перамяшчэннем глебавых слаёў (для карэннага паляпшэння падзолістых і саланцовых глеб; гл.
    Плуті — тыпы карпусоў; a — скарасны (1 — лямеш, 2 — адвал); б — паўвінтавы (1 — пягка, 2 — палявая дошка, 3 — пяро); в — безадвальны (1 — палявая дошка, 2 — пашыральнік); г — выразны (1—2 — ніжні і верхні лемяшы); д — ратацыйны (1 — ратацыйны рыхліцель, 2 — корпус, 3 — пад'ёмныя лапаткі); е — культурны (1 — глебапаглыбляльнік, 2 — стойка).
    Глебапаглыбленне). Дыскавыя П, замест карпусоў з лемяшамі маюць пастаўленыя пад вуглом сферычныя дыскі, выкарыстоўваюцца пераважна для першаснай апрацоўкі глебы з драўніннымі рэшткамі, пераўвільготненых цяжкіх камяністых глеб (гл. Дыскаванне). Для паляпшэння якасці апрацоўкі глебы выпускаюцца П. з ротарнымі адваламі (добра пераварочваюць і рыхляць пласт на павышаных скарасцях) і ратацыйныя.
    П. — найб. стараж. глебаапрацоўчая прылада, вядома з 2га тыс. да н.э. (Вавілонія, Стараж. Егіпет і інш.). Вырабляўся з дрэва, меў дышаль для запрагання жывёл. Рабочы орган —лямеш, замацоўваўся нахілена (саха) ці гарызантальна (уласна П.). У 1м тыс. да н.э. з'явіліся П. з жалезным лемяшом; у Стараж. Рыме вынайдзены перадок на колах, які дазваляў рэгуляваць глыбіню ворыва; выкарыстаны нож, размешчаны перад лемяшом для разразання глебы, і дошкіадвалы. 3 17 ст. пачалося развіццё сучаснага тыпу П. Першыя метал. конныя П, з'явіліся ў канцы 18 ст. Заводская вытвсць у Расіі пачалася ў 1802, П.
    П.туті: a — конны 19 ст. (1 — рэгулятар глыбіні ворыва, 2 — нож, 3 — лямеш, 4 — адвал); б — трактарны прычапны (1 — вінтавы механізм палявота кола, 2 — перадплужнік, 3 — корпус); в — навясны (1 — аўтасчэпка, 2 — перадплужнік, 3 — корпус); г — дыскавы (1 — чысцік, 2 — дыск, 3 — перадплужнік); д — навясны абаротны (1, 2— права і леваабарачальныя карпусы, 3 —леваабарачальны перадплужнік, 4—навеска); е—трох’ярусны (1—3 —задні, сярэдні і пярэдні карпусы, 4 — чаранковы нож); ж —лясны завода «Лідсельмаш» (1 —корпус, 2 — цгчокі для падвескі, 3 — дыск); з — для пескавання тарфянікаў канструкцыі БелНДІМіЛ (1 — перадплужнік, 2 — корпус).
    з мех. цягай — пасля 1917, серыйных трактарных у СССР — у 1925 (у Адэсе).
    На тэр. Беларусі для ворыва з часоў жал. веку выкарыстоўвалася драўлянае рала (з 8—9 ст. мела метал. наральнікі), з 10—11 ст. драўляная саха з метал. сашнікамі, з канца 19 ст. — метал. П. Сучасныя 2 і 3карпусныя трактарныя, а таксама конныя П. выпускае зд «Лідсельмаш». В.М.Кандрацьеў.
    ПЛУГ Адам (сапр. П я т к е в і ч Антоні Антонавіч; 23.10.1823, в. Замосце Слуцкага рна Мінскай вобл. — 2.11.1903), польскі і бел. пісьменнік, публіцыст. Скончыў Слуцкую гімназію (1842), вучыўся ў Кіеўскім унце (1845—46). 3 1831 жыў у в. ЖукаўБарок на Стаўбцоўшчыне, дзе пасябраваў з У.Сыракомлем. Працаваў настаўнікам на>Украіне. У 1856 у Мінску сустракаўся з
    плужнікаў 435
    В .Дуніным Марцінкевічам, С. Манюшкам. За ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях знявалены (1864—66, Кіеў). 3 1874 у Варшаве. Адзін з арганізатараў бел. літ.асв. гуртка. У 1879—90 рэдактар час. «Klosy» («Каласы») і аўтар шматлікіх матэрыялаў пра Беларусь у ім. У 1891—1903 гал. рэдактар «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапе
    А.Плуг.
    дыі», адначасова літ. кіраўнік час. «W^drowiec» («Вандроўнік», 1894—99), уваходзіў у склад рэдакцыі газ. «Kurjer Waiszawski» («Варшаўскі веснік», 1899— 1903). Дэбютаваў у 1847. У 1849 напісаў на бел. мове 4 апавяданні і адну легенду (захавалася апавяд. «Кручаная баба», апубл. ў 1918). Першы паэт. зб. «Родны загон» (1854) заснаваны на рэаліях бел. жыцця. У зб. «Каласы з роднай нівы» (1856) фалькл. і хрысц. матывы. Рэаліст. паказ жыцця шляхты ў цэнтры сац. раманаў «Дух і кроў» (1859), «Афіцыяліст» (1866—67) і інш. Аўтар артыкулаў і нарысаў пра культ. жыццё Беларусі («Некалькі ўражанняў з падарожжа на Літву», 1858; «Уладзіслаў Сыракомля», 1862; «Манюшка ў Мінску», 1896, і інш.), вершаваных прысвячэнняў ДунінуМарцінкевічу і Сыракомлю. Адзін з першых пераклаў на польскую мову творы ДунінаМарцінкевіча, Г.Гейнэ, В.Гюго, А.Пушкіна, У.Шэкспіра. Творы П. друкаваліся ў Мінску (у зб. «Голас з Літвы», 1859). Сумесна з В.Каратынскім падрыхтаваў выданне «Выбранай паэзіі» Сыракомлі (т. 1—5, 1890). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі П.Бітэль, У.Мархель, К.Цвірка.
    Te.: Zupelny zbior pism. Ser. 1—2. T. 1—6. Zytomierz; Wilno, 1862—63; Бел. nep. — Kpyчаная баба // Спадчына. 1992. № 4; Да Сганіслава Манюшкі. Жукаў Барок // Полымя. 1999. №7.
    Літ.: Мальдзіс А. Адам Плуг // Мальдзіс АІ. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969.
    М.М.Хмяльніцкі.
    ПЛЎЖНІКАЎ Вікгар Мікалаевіч (18.7.1931, г. Стаўрапаль, Расія — 1.1.1998), бел. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі. Др тэхн. н. (1992). Скончыў Маскоўскі інт інжынераў воднай гаспадаркі (1953). У 1961—97 у Цэнр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск, з 1966 заг. лабараторыі). Навук. працы па метадалогіі складання водагасп. балансаў і гідралагічных разлікаў у роз
    436	ПЛУТАКРАТЫЯ
    ных прыродных і гасп. умовах, аптымізацыі рэжымаў і параметраў водагасп. сістэм, прагназіраванні ў галіне выкарыстання і аховы вод.
    Тв:. ВнлейскоМннская водная снстема. Мн., 1987 (у сааўт.); йспользованне н охрана малых рек. Мн., 1989 (у сааўт.) В.С.Усенка.
    ПЛУТАКРАТЫЯ (ад грэч. plutos багацце + kratos улада, моц), 1) улада багатых. 2) Паліт. лад, пры якім прадстаўнікі найб. багатых слаёў карыстаюцца ўсёй паўнатой дзярж. улады.
    Плутарх.
    ГІЛУТАНІЗМ (ад грэч. Pluton Плутон, бог падземнага царства), геалагічная канцэпцыя канца 18 — пач. 19 ст. пра вядучую ролю ўнутраных сіл у геал. гісторыі Зямлі. Надаваў гал. значэнне дзеянню эндагенных працэсаў (асабліва глыбіннаму магматызму і вулканізму) у фарміраванні і пераўтварэнні парод зямной кары. Канцэпцыя распрацавана шатл. геолагам Дж. Гетанам («Тэорыя Зямлі», 1795). Развіццё П. адбывалася ў супрацьпастаўленні нептунізму. Уяўленне пра ўтварэнне асадкавых горных парод было памылковым.
    ПЛУТАРХ (Plutarchos) з X е р а н е і (каля 45 — каля 127 н.э.), старажытнагрэчаскі гісторык, філосаф і пісьменнік. Вучыўся ў Афінах, жыў пераважна ў Беотыі. Быў архантам, вярх. жрацом Апалона Піфійскага ў Дэльфах. Як філосаф быў прыхільнікам вучэння Платона. Зведаў значны ўплыў піфагарэізму (вучэння аб манадзе, ліку і інш.) і акадэмічнага скептыцызму. Аднак не падзяляў матэрыяліст. і пантэістычных ідэй («Платонаўскія пытанні», «Аб псіхалогіі ў «Тымеі»); не прытрымліваўся адзінай, выразнай філас. лініі, схіляўся да пазіцый эклектыкі і дуалізму. Прызнаваў як нешта вечнае бясформенную, бяз’якасную матэрыю і божага Дэміурга, які ўпарадкоўвае «няўладжанасць» космасу, у выніку чаго матэрыя набывае гармонію і прыгажосць. Больш вядомы як гісторык. У гал. сваім творы «Параўнальныя жыццеапісанні» змясціў 50 біяграфій выдатных дзеячаў Стараж. Грэцыі і Рыма. Развіваў вучэнне аб нагляднасці, спецыфічнасці эстэт. сферы свядомасці і інш.; раскрыў сутнасць і ролю паэзіі і музыкі ў фарміраванні асобы («Аб тым як падабае юнаку чытаць паэтычныя творы», «Аб музыцы»), Разглядаў паэзію як сродак падрыхтоўкі да засва
    ення філасофіі, музыку лічыў найважнейшым інструментам выхавання. У яго тэарэт. разважаннях філасофія, прыгажосць і мараль арганічна звязаны. Работы П. прасякнуты ідэямі гуманізму і чалавекалюбства.
    Te.: Рус. пер. — Сравннтельные жнзнеопнсання. Т. 1—2. 2 мзд. М., 1994; Соч. М., 1983; Застольные беседы. Л., 1990; йзбр. жнзнеопмсання. Мн., 1998.
    Літ:. Аверннцев С.С. Плутарх н антнчная бмографня. М., 1973; Лосев АФ. Эллняясттескврнмская эстететнка I—II вв. н.э. М., 1979. А.І.Адула.
    ПЛУТАС, у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог багацця. Лічыўся сынам багіні Дэметры і крыцкага бога земляробства Іасіёна. Яго ўяўлялі або сляпым старым, які надзяляе людзей багаццем незалежна ад іх маральных якасцей, або малым хлопчыкам з рогам багацця, якога трымае на руках багіня міру Эйрэна. У глыбокай старажытнасці П. часам атаясамлівалі з богам падземнага царства Плутонам (Аідам), бо той лічыўся ўладальнікам незлічоных багаццяў.
    ІІЛУІОН. у старажытнагрэчаскай міфалогіі адно з імён бога падземнага царства Аіда (Гадэса). Пад гэтым імем яго шанавалі ў Стараж. Рыме.
    ПЛУТбН, дзевятая па адлегласці ад Сонца і апошняя з вядомых планет Сонечнай сістэмы. Астр. знак R. Адкрыты К.Томба (1930, ЗША). Існаванне П. тэарэтычна памылкова прадказаў амер. астраном ПЛовел (1915) з аналізу ўзбурэнняў, якія П. быццам аказвае на рух планеты Нептун. Вывучэнне арбіты П. паказала, што Ловел ііамьыіўся ў разліках і адкрыццё П. было выпадковым.
    Бляск П. 14,7 візуальнай зорнай велічыні (простым вокам не назіраецца). Абарачаецца вакол Сонца па вельмі выцягнутай арбіце з перыядам 247,7 зямнога года і сярэдняй скорасцю 4,7 км/с; перасякае арбіту планеты Нептун. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 39,4 а.а. Mae вял. спадарожнік Харон, параўнальны па памерах з П., таму сістэму П. — Харон наз. падвойнай планетай. Яны знаходзяцца блізка адзін ад аднаго і першапачаткова пры назіранні зліваліся ў адно цела (памеры П. былі завышаныя). Пры дапамозе касм. тэлескопа імя ЭХабла (1995, НАСА) атрыманы відарысы П. і Харона; вызначаны дыяметры П. — 2320 км і Харона — 1270 км, радьіус арбіты Харона 19 130 км; перыяд абарачэння спадарожніка роўны перыяду вярчэння самога П. — 6,387 зямных сутак (сінхронная арбіта). Сярэдняя шчыльнасць П. 2,06 • ІО’кг/м3, Харона 2,18 • 1О5кг/м3. Абодва целы складаюцца ў ас