• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Класічныя раманы «П.с.» — «Уліс» (1922), «Памінкі па Фінегану» (1939) Джойса, «Шум і лютасць» Фолкнера (1929). Значнае месца займае «П.с.» ў цыкле раманаў Пруста «У пошуках згубленага часу». У 2й пал. 20 ст. маст. прыём «П.с.» выкарыстоўваецца Г.Грынам, Г.Грасам, А.Андэршам і інш., a таксама прадстаўнікамі «новага рамана» і тэатра абсурду. У бел. лры элементы «П.с.» сустракаюцца ў ранніх раманах К.Чорнага.
    Літ.: Мотылева Т.Л. Зарубежный роман сегодня. М., 1966; Жлуктенко Н.Ю. Англнйскнй пснхологнческнй роман XX в. Кнев, 1988; Лявонава Е.А Пльші і постаці: 3 гісторыі сусвет. літ. другой паловы XIX—XX стст. Мн., 1998. Е.А.Лявонава.
    ПЛЫТ, 1) транспаргная адзінка пры сплаве лесу. Складаецца з пучкоў бярвён. Аб’ём рачных і азёрных П. (звычайначатырохвугальных) бепьшы за 25 тыс. м3, марскіх (цыгарападобных) — каля 1,5 тыс. м3. 2) Прымітыўнае судна са звязаных бярвён. Звычайна мае насціл з дошак. Выкарыстоўваюць для суднарамонтных работ, наплаўных мастоў, прычалаў, паромаў і інш., а таксама плавання па рэках і ў моры.
    ПЛЬЗЕНЬ (Plzen), горад на 3 Чэхіі, на р. Бераўнка. Адм. ц. Зах.Чэшскай вобл. Каля 200 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны эканам. і культ. цэнтр краіны. Прамсць: цяжкае машынабудаванне, вытвсць абсталявання для АЭС, эл.тэхн., лакаматываі вагонабудаванне, харчас.макавая (у асн. піваварная), папяровая, керамічная,
    шкляная, гарбарная. Маст. галерэя. Музеі і тэатры. Арх. помнікі 14—18 ст.: касцёл св. Барталамея (14—15), будынкі ў стылях позняга рэнесансу і барока, ратуша ў стылі рэнесансу, касцёл св. Ганны ў стылі барока.
    Гарадзішча на месцы сучаснага П. існавала яшчэ ў 10 ст. У 12 ст. існавалі адпайм. мястэчка і крэпасць, паблізу якіх каля 1292 кароль Вацлаў II засн. новы П. У час гусіцкіх войнаў адзін з асн. цэнтраў гусітаў. У 1420 гусіты пакінулі горад. Пазней П. 4 разы адбіваў напады гусіцкіх атрадаў і не прызнаў іх караля \. Подзебрада. Пасля 1420 апора каталіцызму. У 1547 П. падтрымаў Габсбургаў, стаў 2м пасля Прагі каралеўскім горадам. Моцна пацярпеў у час 30гадовай вайны 1618—48. 3 канца 17 ст. адзін з цэнтраў чэш. нац. культуры (у 1648 тут засн. друкарня). У 19 ст. важны прамысл. цэнтр (у 1842 пабудаваны сусветна вядомы піваварны зд). У 1920—30я г. адзін з цэнграў рабочага руху. У 2ю сусв. вайну акупіраваны ням.фаш. войскамі (1939—45). У маі 1945 вызвалены амер. войскамі.
    ПЛЮВІЁГРАФ (ад лац. pluvia дождж + + ...граф), прылада для вымярэння колькасці, працягласці і інтэнсіўнасці вадкіх ападкаў. Уключае прыёмнік ападкаў пл. 500 см2 і злучаную з ім цыліндрычную пасудзіну з паплаўком, на якім ёсць стрэлка з пяром. Ападкі, што трапляюць у пасудзіну, падымаюць паплавок і адначасова пяро самапісца вычэрчвае крывую (верт. лінія на ёй адпавядае колькасці ападкаў, гарыз. — часу іх выпадзення).
    Плювіёграф.
    ПЛЮРАЛІЗМ (ад лац. pluralis множны), 1) філасофскае вучэнне, паводле якога існуе некалькі (мноства) незалежных пачаткаў быцця або асноў ведаў. Процілеглае манізму.
    Тэрмін «П.» увёў у філасофію К.Вольф. У залежнасці ад вырашэння асноўнага пытання філасофіі П. можа быць матэрыялістычны (Эмпедокл у анталогіі, Спіноза ў гнасеалогіі) і ідэалістычны (Г.Лейбніц). Асобная форма філас. П. — дуалізм, які адстойвае незалежнае існаванне матэрыяльнага і ідэальнага (Р.Дэкарт, картэзіянцы). Філас. сістэмы мінулага, якія імкнуліся выявіць унутр. ўзаемасувязь з’яў, звесці іх разнастайнасць да адзінай асновы, мелі маністычную накіраванасць. 3 канца 19 ст. назіраецца ўзмацненне тэндэн
    ПЛЮШЧАЙ
    439
    цый да плюралістычнай. трактоўкі быцця і пазнання.
    2)	Харакгарыстыка дэмакр. паліт. сістэмы грамадства, пры якой сцвярджаецца неабходнасць разнастайнасці суб’ектаў эканам., паліт. і культ. жыцця; арганізацыя ўлады, якая абапіраецца на ўзаемадзеянне асн. партый, палгг. рухаў і прадухіляе манапалізацыю ўлады ў адных руках. Паліт. П. мае на мэце паслядоўнае правядзенне прынцыпу раздзялення ўлады (заканадаўчай, выканаўчай, судовай) і ажыццяўляецца ў форме прававой дзяржавы. 3) Разнастайнасць чагон., напр., форм уласнасці, думак, поглядаў, партый.
    ПЛЮРАЛЬНЫ ВОТУМ у к а н с т ы туцыйным праве, наданне аднаму выбаршчыку права галасаваць некалькі разоў. Быў пашыраны ў 19 ст. У краінах Зах. Еўропы, Вялікабрытаніі, Германіі і інш. існаваў парадак, калі побач з уключэннем у выбарчы спіс па месцы жыхарства грамадзянін уключаўся ў спіс той акругі, дзе знаходзілася яго нерухомая маёмасць або універсітэт, дзе ён атрымаў вышэйшую адукацыю. Захаваўся ў Новай Зеландыі, некат. штатах Аўстраліі, дзе ўладальнікі буйной уласнасці на выбарах органаў мясц. самакіравання валодаюць некалькімі галасамі.
    ПЛЮСЕНСКАЯ КАНАВА. другая назва СлаўкавіцкаЯмінскага канала.
    ПЛЮСКАЕ ВОЗЕРА, другая назва возера Плюсы.
    ПЛЮСКАЕ ПЕРАМІРЕ 1583, адзін з дагавораў паміж Расіяй і Швецыяй, якімі закончылася Лівонская вайна 1558— 83. Заключаны на р. Плюса тэрмінам на 3 гады (потым прадоўжаны да 1590). Паводле П.п. пад уладай Швецыі заставаліся рус. землі, якія яна захапіла ў час вайны: гарады ІваНгорад, Ям, Капор’е і Карэла з іх паветамі. У выніку рус.шведскай вайны 1590—93 паводле Цяўзінскага мірнага дагавора 1595 усе гэтыя тэрыторыі вернуты Расіі. Гл. таксама ЯмЗапольскі мірны дагавор 1582.
    ІІЛЮСКАЎКА, назва р. Вішня ў верхнім цячэнні.
    ПЛЮСКВАМПЕРФЕКТ (ад лац. plusquamperfectum), даўно мінулы ч а с, складаная дзеяслоўная форма прошлага часу старажытных славянскіх моў. У стараж.рус. мове ўжываўся пераважна для абазначэння даўно мінулага дзеяння, якое адбылося раней за якоен. інш. дзеянне. Утвараўся шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова «бытн» ў форме імперфекта і аорыста адпаведнай асобы з дзеепрыметнікам на «л», які змяняўся па родах і ліках. Са знікненнем у жывой мове аорыста і імперфекта 'дапаможны дзеяслоў у складзс П. ўжываўся ў форме перфекта «есмь быль прмшель». Паступова была страчана звязка ў складзе перфекта і ў
    дзеепрыметніках мужч. роду адз. л., канцавое «л» змянілася ў «ў»: «есмь быль прншель — я быў прыйшоў». П. зрэдку выкарыстоўваецца ў сучаснай бел. мове для абазначэння мінулага дзеяння, якое толькі пачыналася, але было перапынена якімн. іншым: «Дзве хурманкі прыехалі былі на вяселле, дык і тыя сёння рана паехалі дадому» (К.Крапіва). У літ. творах зрэдку пад уплывам рус. мовы трапляюцца формы П., дзе пры дзеепрыметніку на «л» ужываецца нязменная часціца «было»: «Следам за ім памкнуліся было злазіць і сувязныя, але Злобіч стрымаў іх» (М.Ткачоў). Аднак такое ўжыванне — парушэнне літ. нормы.
    Літ.: Б у л ы к a AM., Ж у р а ў с к і А.І., К р а м к о І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979. А.І.Жураўскі.
    ПЛЮСЫ, Плюскае возера. У Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 20 км на Пн ад г. Браслаў. У межах ахоўнай зоны нац. парку Браслаўскія азёры. Пл. 1,54 км2, даўж. больш за 2 км, найб. шыр. 1,6 км, найб. глыб. 5,8 м., даўж. берагавой лініі 8,6 км. Пл. вадазбору 6,56 км2. Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на 3 і Пн выш. 4—5 м, разараныя, на Пд 8—10 м, пад хмызняком. Пойма шыр. 10—80 м, на ПдУ да 300 м. Борагі нізкія, пясчаныя. 9 астравоў агульнай ііл. 10 га, з якіх Вялікі і Малы вызначаюцца значнымі памерамі. Некалькі заліваў. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, глыбей пераважна сапрапелістае і ілістае. Мінералізацыя вады 195—210 мг/л, празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Зараслі ўсх. і паўн. залівы, участкі паміж астравамі, шматлікія мелі. Упадаюць некалькі каналізаваных ручаёў, выцякае ручай у воз. Прысвяты.
    плйсы, вёска ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., на паўд.зах. беразе воз. Плюсы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пн ад г. Браслаў, 247 км ад Віцебска, 48 км ад чыг. ст. Друя. 266 ж., 109 двароў (2000). Піларама, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэкгуры — касцёл св. Тройцы (пач. 20 ст.).
    ПЛЮІПЧ (Hedera), род кветкавых раслін сям. араліевых. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. Растуць у лясах, на камяністых месцах, падымаюцца на значную вышыню па дрэвах, якія з гэтай прычыны часта гінуць. На Беларусі 1 атлантычнаміжземнаморскаеўрап. рэліктавы від — П. звычайны (Н. helix), занесены ў Чырв. кнігу (цвіценне ў вер.—кастр., плоданашэння не назіраецца, размнажэнне вегетатыўнае).
    Вечназялёныя драўнінныя ліяны з паветранымі караняміпрысоскамі на сцёблах. Лісце суцэльнае ці 3—5лопасцевае. Кветкі дробныя, у шарападобных парасоніках ці сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўваюцца дая прысценнага азелянення як хатнія і аранжарэйныя расліны. Меданосныя, дэкар. расліны. І.М.Гарановіч.
    ПЛЮШЧАЙ (Sparganium), род кветкавых раслін сям. рагозавых. Каля 20 Biflay. Пашыраны ў халодным, умераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я, а таксама ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 7 відаў. Найб. пашыраны П.: малы (S. minimum), прамы (S. erectum), усплылы, або просты (S. emersum). Трапляюцца па берагах рэк, азёр, вадасховішчаў.
    Шматгадовыя водныя ці балотныя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамасгойнае або плаваючае. Лісце вузкалінейнае, у відаў, што растуць у глыбокай вадзе, — стужкападобнае.
    440	ПЛЯБАН
    Кветкі дробныя, аднаполыя, у шчыльных галоўках. Плод — касцянка. Корм андатры, нутрыі і вадаплаўных птушак. Некат. віды П. маюць пяргу.
    ПЛЯБАН, гл. ў арт. Пробашч.
    ПЛЯБАНІЯ (сярэднелац. plebania ад лац. plebs народ), 1) двор святара каталіцкай, рэфарматарскай ці уніяцкай царквы ў Польшчы і на Беларусі. Вядомы з 16 ст. На Беларусі аснову двара, які звычайна размяшчаўся каля храма, складалі жылы дом і гасп. пабудовы (свіран, хлявы, стайня і інш.). Забудова часцей была драўляная (хата 3камерная) і вырашалася ў традыцыях нар. дойлідства.
    Будынак былой плябаніі ў в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл. 19 ст.
    Некат. дамы мелі ганкі, галерэі, падчэні на гал. фасадзе (вёскі Ішкалдзь Баранавіцкага, Касцяневічы Вілейскага рнаў, 19 ст.). 3 канца 19 ст. будавалі П. больш складанай планіровачнай структуры: 2павярховыя, мураваныя (гарады Мядзел, Глыбокае, Мінск і інш.). Выкарыстоўваліся П. і як своеасаблівыя грамадскія цэнтры (друкарня ў нясвіжскай П., 18 ст.). Сучасныя П. маюць шматфункцыян. залы для сходаў, бкі, вучэбныя і кам