• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. X р у с т а л е в Б.М., Кнслов Н.В. Пневматнческнй транспорт. Мн., 1998.
    ІЛ.Леановіч.
    Пнеўматычны транспарт. Прынцыповая схема ўстаноўкі нагнягальнага тыпу: 1 — паветрадуўная машьша; 2 — сілкавальнік; 3 — змяшальнік; 4 — пераключальнік; 5 — аддзяляльнік; 6 — бункер.
    Да арт Пнеўматычныя канструкцыі: a — паветраапорная; б — паветранясёная; 1 — паветраны шлюз; 2 — абалонка; 3 — паветрадуўка; 4 — пнеўматычны каркас (трубчастая арка).
    ПНЕЎМАТЫЧНЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ будаўнічыя, мяккія абалонкі з тэхн. тканін ці арміраваных плёнак, нясучая здольнасць якіх забяспечваецца ўнутр. ціскам паветра. Адрозніваюць П.к. паветраапорныя (сціснутае паветра падаецца непасрэдна пад абалонку збудавання) і паветранясёныя (моцна сціснутае паветра напаўняе толькі нясучыя элементы). Выкарыстоўваюцца ў якасці памяшканняў для складоў, гаражоў, рамонтных майстэрняў, укрыцця аб’ектаў, якія будуюцца.
    ПНЕЎМОНІКА, струменная пнеўмааўтаматыка, галіна пнеўмааўгаматыкі, звязаная з вывучэннем, распрацоўкай і выкарыстаннем пнеўматычных прыстасаванняў. У іх перадача, пераўгварэнне і выяўленне інфармацыі заснавана на ўзаемадзеянні паветр. струмянёў, змене скорасці паветр. плыней і інш. аэрадынамічных эфектах. На прынцыпах П. створаны пераўтваральнікі тры, скорасці, паскарэння, вымяральнікі лінейных памераў дўгалей і вырабаў і інш. Выкарыстоўваецца для аўтам. кіравання станкамі, аўгам. лініямі, паравымі катламі, турбінамі, выбуха і пажаранебяспечнай вытвсцю, у выліч. і мед. тэхніцы (апараты штучнага кровазвароту і дыхання) і інш.
    ПНЕЎСКІ (Pniewski) Богдан (26.7.1897, Варшава — 5.9.1965), польскі архітэкгар, адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Ганаровы чл. франц. Акадэміі архітэктуры (з 1952). Скончыў політэхн. інт у Варшаве (1923). 3 1932 праф. Акадэміі выяўл. мастацтваў, з 1945 — політэхн. інта. Для творчасці П. характэрна спалучэнне рыс неакласіцызму і функцыяналізму. Яго пабудовы адметныя рацыянальнай прастатой форм, манументальнасцю аб’ёмаў, фактурнай выразнасцю: жылыя дамы на вул. Мадалінскага (1925—26), віла на вул. Клёнавай (1935—37), будынкі Польскага радыё (1939), Мінва шляхоў
    Б.Пнеўскі. Віла «Патрыя» ў г. Крыніца. 1934.
    446 р—nПЕРАХОД
    зносін (1946—47), Дом селяніна (1957—61, з М.Гандзялевіч), перабудова комплексу будынкаў Сейма (1948— 51), Вял. тра (1954—65, у сааўг.; усе ў Варшаве); віла «Патрыя» ў г. Крыніца (1934). Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
    р — пПЕРАХбД, тое, што электроннадзірачны пераход.
    ПО (Ро), самая вялікая рака Італіі. Даўж. 652 км, пл. басейна каля 75 тыс. км2. Вытокі ў Коцкіх Альпах, цячэ пераважна па Паданскай раўніне з 3 на У, упадае ў Адрыятычнае м., утварае забалочаную дэльту (пл. каля 1,5 тыс. км2). Гал. прытокі: ДораРыпарыя, ДораБальгэа, Агонья, Тычына, Ада, Ольё, Мінча,
    Тартара (злева); правыя прытокі больш кароткія і менш мнагаводныя. Частыя паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля г. Ферара 1460 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. У бас. П. шмат ГЭС. Суднаходная на 540 км ад вусця. Суднаходнымі прытокамі і каналамі злучана з азёрамі ЛагаМаджорэ, Кома, Гарда. На П. гарады Турын, П’ячэнца, Крэмона.
    ПО (Pau), горад на ПдЗ Францыі. Адм. ц. дэііартамента Ніжнія Пірэнеі і гіст. вобл. Беарн. Засн. ў 12 ст. Каля 100 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. вузел (лінія ў Іспанію праз перавал Сампорг). Прамсць; маш.буд., харч., тэкст., абутковая. Унт. Цэнтр турызму. Горнакліматычны курорт.
    ПО (Рое) Эдгар Алан (19.1.1809, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 7.10.1949), амерыканскі нісьменнік, крытык. Вучыўся ў Англіі (1815—20), Віргінскім унце (1826), ваен. акадэміі УэстПойнт (1830—31). У 1835—46 рэдактар часопісаў і газет. У творчасці пераважаюць матывы прыгажосці, кахання, смерці, хуткаплыннасці ўсяго існага. Паэт. збкам «Тамерлан і іншыя вершы» (1827, выд. ананімна), «АльАарааф, Тамерлан і малыя вершы» (1829), «Вершы» (1831), «Крумкач і іншыя вершы» (1845) уласцівы сімволіка, сугестыўнасць, музыкальнасць, спалучэнне рамант. зместу і лагічнай формы. Стваральнік псіхалагічнай, ці «жахлівай» («Падзенне дома Ашэраў», «Чорны кот», «Вільям Вільсан»), дэтэктыўнай, ці «лагічнай» («Забойства на вуліцы Морг», «Таямніца
    Мары Ражэ», «Украдзенае пісьмо», «Залаты жук»), навуковафантаст. («Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы», «Незвычайныя прыгоды нейкага Ганса Пфааля», «Гісторыя з паветраным шарам») навелы. Аўтар «Аловесці аб прыгодах Артура Гордана Піма» (1838), збкаў прозы «Гратэскі і арабескі» (т. 1—2, 1840), «Апавяданні» (1845), філас. паэмы ў прозе «Эўрыка» (1848), гумарыстычных і сатыр. апавяданняў і інш. Распрацаваў эстэт. праграму паэзіі («Філасофія творчасці», 1846; «Паэтычны прынцып», 1850), у якой падкрэсліваў значэнне эмацыянальнапсіхал. ўздзеяння твораў («татальны эфект»), Да творчасці П. звярталіся кампазітары К.Дэбюсі. М.Равель, С.Рахманінаў, С.Пракоф’еў. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Ю.Бушлякоў, С.Шупа, У.Шчасны (проза), А.Мінкін, В.Савіч, А.Хадановіч (лірыка).
    Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—4. М., 1993; йзбранное: Стнхотворення. Проза. Эссе. М., 1984; Рассказы. Мн., 1997; Лмрнка. Мн., 1999.
    Літ:. К о в а л е в Ю.В. Эдгар Аллан По: Новелляст н поэт. Л., 1984; Ал л е н Г. Эдгар По: Пер. с англ. 2 язд. М., 1987.
    С.Дз. Малюковіч.
    ПбБАЛАВА, вёска ў Рагачоўскім рне Гомельскай вобл., на р. Дабасна, каля аўгадарогі Бабруйск—Жлобін. Цэнтр сельсавета. За 24 км на ПдЗ ад г. Рагачоў, 145 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг. 705 ж., 263 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква Пятра і Паўла (1990). Брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1918. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
    Вядома з 16 ст. як вёска Рэчыцкага пав. ВКЛ. 3 1595 мястэчка, мела каралеўскі прывілей на гандаль і кірмашы, пацверджаны ў 1788. Належала Зяньковічам, Варанецкім, Жукоўскім, Маліноўскім. 3 1793 у Рас. імперыі, з 1795 у Бабруйскім пав. Мінскай губ., з 1865 належала Кутаеву. У 1880я г. каля 300 ж., 50 двароў, царква, млын, 4 крамы. 3 1924 цэнтр сельсавета Рагачоўскага раёна. У Вял. Айч. вайну акупіравана ням. фашыстамі, разбурана. Адноўлена пасля вайны.
    пбБАЛЬ Леанід Давыдавіч (н. 28.5.1924, в. Мікалаева Іўеўскага рна Гродзенскай вобл ), бел. археолаг. Др гіст. н. (1978), праф. (1990). Скончыў інт фізічнай культуры (1950), БДУ (1951). У 1950—55 працаваў ва ўстановах нар. асветы. 3 1958 супрацоўнік Інта гісторыі АН Беларусі; з 1970 заг. сектара, з 1980 заг. аддзела археалогіі, у 1986—91 — археалогіі першабытнага грамадства. 3 1991 вядучы навук. супрацоўнік, з 1997 гал. хавальнік фондаў Музея гісторыі Нац. АН Беларусі. Чл. Міжнар. уніі слав. археалогіі, Польскага археал. тва. Асн. кірунак навук. дзейнасці — вывучэнне гісторыі стараж. славян ў Еўропе, у т.л. на Беларусі.
    Тв.: Славянскне древноста Белорусснн: (ранняй этап зарубннецкой культуры). Мн., 1971; Славянскме древностн Белоруссям: (могмльнмкн раннего эгапа зарубянецкой культуры). Мн., 1973; Славянскяе древностн
    Белорусснн: (свод археологнческмх памятняков раннего этапа зарубннецкой культуры — с середнны III в. до н.э. по начало II в. н.э.). Мн., 1974; Древностя Белоруссня в музеях Полыіш. Мн., 1979; Археологмческне памятнякя Белоруссня. Железный век. Мн., 1983; Новые данные о древнем Менеске (Мннске) // Древноста славян н Руся. М., 1988; Нндоевропейскне черты в древностях археологнческнх культур железного века Белорусснм: (К проблеме этногенеза славян) // VI Междунар. конгр. славянской археологян. М., 1990.
    Т. М. Каробушкіна.
    Герб «Побуг».
    «ПОБУГ», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 160 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Грабоўскія, ДоўнарЗапольскія, Каняцпольскія. Mae ў блакітным полі выяву сярэбранай падковы з пастаўленым на ёй залатым кавалерскім крыжом. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова сярэбранага харта. У першапачатковым варыянце герб меў чырв. поле. Вядомы з канца 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
    ПбБЫТ, гл. Быт.
    «ПбВЕСТЬ ВРЕМЕННЫХ ЛЕТ» , гл. «Аповесць мінулых гадоў».
    ПбГЕНДОРФ (Poggendorff) Іаган Крысціян (29.12.1796, г. Гамбург, Германія — 24.1.1877), нямецкі фізік і выдавец. Чл. Берлінскай АН (1839). Замежны чл.кар. Пецярбургскай АН (1869). Вучыўся ў Берлінскім унце (1820—24), з 1834 праф. гэтага унта. Навук. працы па электрамагнетызме і гісторыі фізікі. Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг электравымяральных прьшад. Заснавальнік і рэдакгар бібліягр. даведніка прыродазнаўчых і матэм. навук (1863), які носіць яго імя і выдаецца цяпер.
    ІібДКІНА Марыяна Барысаўна (н. 10.2.1931, г. Краснадар, Расія), расій
    позняк 447
    ская і бел. артыстка балета, педагог. Нар. арт. Расіі (1967). Скончыла Пермскае харэагр. вуч. (1950), у 1951—89 выкладала ў ім (з перапынкамі). У 1950—91 працавала ў рас. і замежных трах. 3 1994 на Беларусі: рэпетытарпедагог у Дзярж. тры муз. камедыі, з 1998 у Нац. акад. тры балета Беларусі. Да 1974 выступала на сцэне. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы яркі, вобразны стыль танца, які вызначаўся віртуознай тэхнікай, тэмпераментам. Першая выканаўца партый: Грушанька («Грушанька» Б.Машкова), Maui («Бераг надзеі» А.Пятрова), Марутка («Выбух» М.Крукава і Г.Церпілоўскага). Сярод інш. партый: Кітры («Дон Кіхот* Л.Мінкуса), Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева) і інш.
    Ю. Пожэла.
    «ПОДЛЫЯ Ліддзі», тэрмін, што ўжываўся ў некаторых заканад. актах Расіі 18 ст. ў адносінах да ніжэйшых пластоў гар. насельніцтва. Рэгламент Гал. магістрата (1721) называў «П.л.» асоб, якія знаходзіліся «ў наймах і чорных работах», г. зн. «нерэгулярных» (немаёмасных) гараджан, што не ўваходзілі ў склад мяшчан.
    ГЮДСЦІЛЬНАЯ ПАВЕРХНЯ ў геаг р а ф і і, паверхня Зямлі (расліннасць, глеба, грунт, вада, снег і інш.), якая ўзаемадзейнічае з атмасферай у працэсе цепла і вільгацеабмену. З’яўляецца таксама крыніцай пылу і ядраў кандэнсацыі для атмасферы. Уплывае на фіз. стан атмасферы, у т. л. на надвор’е і клімат, вызначае мясц. асаблівасці атм. цыркуляцыі. П.п. ў г е а л о г і і фіксуе мяжу сутыкнення больш маладых адкладаў горных парод з больш стараж.; крыцйё ніжняга і падэшва верхняга слоя. У межах тэктанічных структурных комплексаў П.п. з’яўляецца перадперарыўнай, таксама паверхняй размыву, дэнудацыі. І.В.Клімовіч. ПбДЫУМ, п о д ы й (лай. podium), 1) высокая, звычайна прамавугольная платформа з лесвіцай з алнаго боку і стромкімі іншымі бакамі. На П. ўзводзіліся ант. (пераважна рым. і этрускія) храмы. 2) Узвышэнне ў старажьггнарым. цырку з крэсламі для імператара, сенатараў і інш. высокапастаўленых асоб. 3) Узвышэнне для натуры ў скульптараў, мастакоў.