• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Модуль П.в. роўны энергіі, якая пераносіцца за адзінку часу праз адзінку плошчы паверхні, перпендыкулярнай да напрамку распаўсюджвання эл.магн. хвалі (напра.мку П.в.). Паток П.в. праз замкнутую паверхню, якая абмяжоўвае сістэму зараджаных часціц, дае энергію. якую страчвае гэтая сістэма за адзінку часу ў выніку выпрамянення эл.магн. хваль (гл. Максвела ўраўненні).
    ПбЙНТЫНГА—РОБЕРТСАНА З’ЯВА паступовае памяншэнне моманту імпульсу часціцы пры яе руху ў полі прыцягнення зоркі з прычыны тармажэння, выкліканага паглынаннем і перавыпрамяненнем целам фатонаў поля выпрамянення зоркі. Названы па імю йжУ.Пойнтынга і амер. фізіка Г.Робертсана, які даследаваў гэтую з'яву ў 1937. П.—Р.з. ўлічваецца ў тэорыі эвалюцыі метэорнага рэчыва Сонечнай сістэмы і касмалогіі планетарных сістэм.
    ПОКАРНІ, П о к а р н ы (Pokorny) Карал (18.1.1891, Паўліцы, каля г. Знойма, Чэхія — 14.2.1962), чэшскі скульптар. Нар. мастак Чэхаславакіі (1956). Ганаровы чл. AM СССР (1958). Вучыўся ў Маст.прамысл. школе (1911—14), AM (1914—17) у І.Мысльбека ў Празе. Аўтар рэалістычна абагульненых па формах твораў: помнікі загінуўшым шахцёрам у Лазах (1925), у Осеку (1936—38), А.Ірасеку (1952), Б.Немйавай (1954) у Празе, рэльефы для Нац. помніка ў Празе (1936—38), манумент «Братанне» ў г. ЧэскаТршэбава (1947—50). Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1949, 1952, 1955.
    Літ:. Колпннскнй Ю.Д. Карел Покорны. М„ 1961.
    ПОКАЦЬ, рака ў Краснапольскім рне Магілёўскай вобл., Чачэрскім і Вет
    пола	449
    каўскім рнах Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 76 км. Пл. вадазбору 504 км2. Пачынаецца за 500 м на 3 ад пас. Няўмесны Краснапольскага рна, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Петраполле Веткаўскага рна. Цячэ па Чачорскай раўніне. Даліна на вял. працягу добра распрацаваная, трапецападобная, шыр. 0,5—1,5 км, у верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім зліваецца з пой.май р. Сож. Рэчышча каналізаванае ў Чачэрскім рне на працягу 3,3 км, на астатнім працягу моцназвілістае, меандруе. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
    ПОКЕЛЬСА З’ЯВА. змена паказчыка пераламлення святла ў крышталях, змешчаных у эл. поле, прапарцыянальная напружанасці прыкладзенага поля. Вядзе да ўзнікнення падвойнага праменеперсыамлення і яго змены. Выкарыстоўваецца ў сістэмах кіравання светлавымі патокамі з дапамогай эл. палёў (напр., мадуляцыя свяша). Выяўлена ням. фізікам Ф.Покельсам (1894).
    ПбКРАЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік драўлянага дойлідства каля в. Покры Брэсйкага рна. Пабудавана ў 1739, часткова перабудавана ў 19 ст. Узор драўлянай пабудовы цэнтрычнай кампазіцыі, у архітэктуры якой адзначаюцца рысы стылю барока. Крыжападобны ў плане будынак з 5граннай апсідай накрыты 2схільным дахам. Сяродкрыжжа завершана фігурнай вежачкай. Да апсіды прылягаюць 2 маленькія рызніцы. 3 захаду да царквы прыбудавана 2ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), накрытая 8гранным шатровым дахам. Сцены будынка вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вуглы апрацаваны разьбянымі накладкамі.
    С. Ф. Самбук.
    Покраўская царква
    пбКРАШАВА. вёска ў Слуцкім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск— Слуцк. Цэнтр сельсавета. За 18 км на Пн ад горада і 20 км ад чыг. ст. Слуцк, 85 км ад Мінска. 519 ж., 221 двор (2000). Слуцкі воцатны зд. Клуб, бка. Брацкія магілы сав. воінаў.
    ПбКРЫВА ТЭКТАНІЧНАЕ, ш а р ’ я ж, пакаты насоў мас горных парод у выніку тэктанічных рухаў на іншыя (часцей больш маладыя пароды) па субгарыз. або пакатахвалістай паверхні на вял. плошчы з перамяшчэннем у дзесяткі — некалькі соцень кіламетраў. Перамешчаныя масы наз. алахтон, a пароды, што залягаюць у аснове покрыва, — аўтахтон. Выступы аўтахтона сярод алахтона наз. т э к танічныя вокны, аастанцыалахтона сярод аўтахтона — к л і п ы. Характэрны для горных збудаванняў Альпаў, Скалістых гор, Карпат, Каўказа і інш.
    пбКРЫЎНЫ ЛЕДАВІК. мацерык о в ы л ё д, наземны ледавік у выглядзе суйэльнага ледзянога шчыта (купала). Дасягае магутнасці некалькіх кіламетраў (больш за 4 км у Антарктыдзе) і плошчай у мільёны квадратных кіламетраў. Утвараецца там, дзе снегавая лінія апускаецца да ўзроўню нізін. Напрамак руху і шчытападобная пукатая форма П.л. не залежаць ад характару рэльефу дна. Вобласць жыўлення размешчана ў йэнтр., найб. узвышанай частцы, адкуль лёд расцякаецца да краёў. Расход лёду ажыйцяўляецца пераважна за кошт яго сцёку ў шэльфавыя ледавікі і адколвання айсбергаў. П.л. займаюць пл. 14,4. млн. км2, з іх 85,3% прыпадае на Антарктыду, 12,1% на Грэнландыю, 2,6% на ледавікі Канадскага Аркгычнага архіпелага, Ісландыі, Шпіцбергена і інш. астравоў Арктычнага басейна.
    ПОКРЫЎНЫЯ КУЛЬТЎРЫ. с.г. культуры, пад якія падсяваюць насенне інш. раслін (падсяўных культур). Сумеснае іх вырошчванне дазваляе атрымаць 2 ураджаі кармавых раслін за год, рацыянальна выкарыстоўвайь сонечную энергію, вільгаць, пажыўныя рэчывы глебы.
    П.к. павінны мець кароткі вегетац. перыяд, рана вызваляць пашу, не зацяняць падсяўную культуру. Як П.к. выкарыстоўваюць азімыя (жыта, пшаніца) і яравыя (ячмень, пшаніца, авёс) збожжавыя, лён і інш. Усходы падсяўных культур павінны добра пераносіць зацяненне, запаволена расці ў першую палову вегетац. перыяду. не пагаршаць умовы росту П.к. Часйей гэта травы — шматгадовыя (канюшына, цімафееўка, люцэрна, эспарйэт) або аднагадовыя (сырадэля, лубін, баркун, морква, турнэпс).
    ПОКРЫЎНЫЯ ТКАНКІ. вонкавыя ўтварэнні арганізма на мяжы са знешнім асяроддзем. Асн. функцыі П.т. — ахова, абмен рэчываў (у т.л. газаабмен, транспірацыя), тэрмарэгуляцыя, дотык, выдаленне, часам жыўленне (напр., у стужачных чарвей. скрэбняў. паганафор). У р а с л і н адрозніваюць П.т. першасныя і другасныя. Першасныя (эпідэрміс, або эпідэрма, і эпіблема) вылучаюцца з пратадэрмы. Эпідэрма развіваецца на парастках, лісці, ч. кветак, пладах, насенні; сценкі яе клетак укрыты кутыкулай. Эпіблема ўтвараецца на канйы кораня, выконвае функцыі двухбаковапранікальнай мембраны. Пасля яе адміран
    ня абарончую функцыю выконвае экзадэрма, якая адасабляецца з вонкавых слаёў клетак першаснай кары. У голанасенных і двухдомных раслін на сцёблах і каранях першасныя П.т. замяняюцца на другасныя — корак (вытворнае фелагену), непранікальны для газападобных і вадкіх рэчываў. Ён уваходзіць у склад перыдэрмы, газаабмен у якой адбываецца праз рыхлыя ўчасткі — чачавічкі. У жывёл П.т. складаюцца з покрыўнага (скурнага) эпітэлію (эпідэрмісу). У некат. з іх (немертыны, галаваногія малюскі, пазваночныя) у састаў П.т. уваходзійь мезадэрмальны злучальнатканкавы слой, або дэрма. Для П.т. жывёл характэрны вытворныя: валасы, хіцін панцыра членістаногіх, кутыкула, ракавіны малюскаў, луска, пер’е, кіпцюры, пазногці, скурныя залозы і інш. 3 П.т. звязаны пігментныя клеткі. А.М.Петрыкаў.
    ПОЛ, сукупнасць марфалагічных, фізіялагічных, біяхімічных і інш. адзнак арганізма, якія абумоўліваюць узнаўленне падобнага да сябе. Уласцівы ўсім жывым арганізмам. Асобіны з процілеглымі адзнакамі здольны злівацца адна з адной (некат. аднаклетачныя водарасці) або прадуцыраваць гаметы розных тыпаў, якія пры зліцці ўтвараюць зіготу (большасць раслін і жывёл). 3 зіготы развіваецца новы арганізм; ён мае 2 адзінарныя (матчын і бацькаў) наборы храмасом гамет, што забяспечвае працэс генет. рэкамбінацыі і спрыяе натуральнаму адбору больш прыстасаваных форм. Гэта з’яўляецца асн. перавагай палавога размнажэння перад бясполым размнажэннем. Р.Г.Заяц.
    ПОЛА Вера Мікалаеўна (7.2.1901, Мінск — 15.10.1989), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1953). Прафес. падрыхтоўку атрымала ў ЕА.Міровіча. У 1922—77 у Бел. тры імя Я.Купалы. Адначасова выступала на эстрадзе як выканаўца бел. нар. песень. Актрыса яркага камед. таленту. Яе мастацтву былі ўласцівы гранічная тыповасць створаных вобразаў, псіхал. дакладнасць, шматграннасць характараў. Найб. значныя ролі: Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Малання («Кар’ера таварыша Брызгаліна» Міровіча), Кацярына, Ганна Паўлаўна, Насця, Паўліна Бохан («Партызаны», «Хто смяецца апошнім», «Канец дружбы», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы; за апошнюю ролю Дзярж. прэмія СССР 1952), Марыля («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Карміцелька («Рамэо і Джульета» У.ІІІэкспіра), Дуэння («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана), Жыўка Попавіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча), Прастакова («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Лябёдкіна, Манефа, Белацелава, Карміна («Позняе каханне», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Жаніцьба Бальзамінава», «Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага, апошняя з М.Салаўёвым), графіня Чар
    15. Зак. 103.
    450	пола
    ская («Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава). Знялася ў фільмах «Хвоі гамоняць», «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Несцерка».
    Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985 Г.Г.Коваль.
    В.М.Пола	М Пола.
    пбЛА (Polo) Марка (каля 1254, г. Венецыя, Італія — 8.1.1324), італьянскі падарожнік. У 1271 разам з бацькам і дзядзькам (венецыянскія гандляры) адправіўся ў Кітай праз М.Азію, Іранскае нагор’е, Памір, пустыні ТаклаМакан і Гобі. У Кітаі пражыў каля 17 гадоў, быў на службе ў манг. хана Хубілая. Па яго даручэннях пабываў амаль ва ўсіх абласцях краіны. У 1292 пакінуў Кітай морам цераз Малаку, Яву, Суматру, Цэйлон, Персію і вярнуўся ў Венецьію ў 1295. Прымаў удзел у вайне Венецыі з Генуяй. Каля 1297 трапіў у палон да генуэзцаў. Яго расказы аб падарожжах запісаны пізанцам Рустычана і змешчаны ў «Кнізе» Марка Пола (1298) — адной з першых еўрап. крыніц па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі краін Усходу.
    Тв:. Рус. пер. — «Кнмга» Марко Поло. М., 1956.
    В Пола ў ролі Агаты.
    Літ:. X а р т Г. Венецнанец Марко Поло: Пер. с англ. М., 1999.
    пбЛАВА. вёска ў Белькаўскім с/с Пастаўскага рна Віцебскай вобл., на р. Дзісна. Цэнтр калгаса. За 37 км на ПнУ ад г. Паставы, 250 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Полава. 210 ж., 82 двары (2000). Пач. школа, клуб, бка, аддз. сувязі.
    ПбЛАЗАЎ Канстанцін Мікалаевіч (22.6.1914, г. Віцебск — 10.9.1977), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Сцяпным і 1м Укр. франтах. Удзельнік ЛьвоўскаСандамірскай, Пражскай і Берлінскай аперацый. Камандзір роты аўтаматчыкаў ст. лейтэнант П. вызначыўся ў жн. 1944 у баях за г. Самбар (Украіна), дзе рота на чале з ім уварвалася ў горад і вяла бой з ворагам да падыходу асн. сіл брыгады. Да 1969 працаваў у калгасе.