• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Я.Ф Шунейка.
    ПЛЕСА, П л ё с а, возера ў Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 26 км на ПдУ ад г. Жыткавічы. Пл. 0,22 км2, даўж. 2,1 км,
    найб. шыр. 250 м, даўж, берагавой лініі 4,5 км. Старычнае. Берагі высокія, пясчаныя, участкамі пад хмызняком. Праз возера цячэ ручай Малы Свінавод, злучае з воз. Шчодрае.
    ПЛЁСІ, вёска ў Зах. Бенгаліі (Індыя), каля якой 23.7.1757 атрад англічан і сіпаяў (3 тыс. чал.) на чале з Р.Клайвам перамог армію наваба (правіцеля) Бенгаліі. У выніку бітвы брыт. ОстІндская кампанія ўсталявала кантроль над Бенгаліяй, што стала пачаткам брыт. заваявання Індыі.
    ПЛЕСКАЦЙВІЧ Мікалай Міронавіч (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед. інт (1963). 3 1965 у Бел. пед. унце (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). 3 1999 узначальвае Рэсп. дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах аптымізацыі вучэбнавыхаваўчага працэсу, aprцыі н.д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.
    ПЛЕСКАЧ^ЎСКІ Юрый Міхайлавіч (н. 22.10.1943, с. Садовае Атбасарскага рна Акмолінскай вобл., Казахстан), бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1991), др тэхн. н. (1984), праф. (1997). Скончыў Кіеўскі політэхн. інт (1965). 3 1966 у Інце механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нац. АН Беларусі (з 1991 дырэкгар). Навук. працы па механіцы і тэхналогіі металапалімерных сістэм, тэорыі трываласці гетэрафазных матэрыялаў, інжынерыі паверхняў і дэталяў машын. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асн. заканамернасці ўзаемадзеяння металаў з расплавамі палімераў, фіксацыі напружанняў у малекулярных ланцугах міжмалекулярным сшываннем. Развіў прынцыпы фарміравання адаптыўных матэрыялаў, стварыў навук. асновы радыяцыйнатэрмічнай апрацоўкі металапалімерных сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола 1973.
    Тв:. Введенне в раднацнонное матерналоведенне полнмерных компознтов. Мн., 1991 (разам з В.В.Смірновым, У.М.Макаранкам); Трнбологня: Нсслед. н прнложення: Опыт США н стран СНГ. М., 1993 (у сааўт.); Трн
    424 ПЛЕСНЕВЫЯ
    ботехннческне покрытмя на основе порошковых меднографнтовых снстем. Гомель, 1998 (разам з У.АКаўтуном); Электрофязяческая актявацйя полммерных матерналов. Гомель, 1999 (разам з У.С.Міронавым).
    ПЛЕСНЕВЫЯ ГРЫБЬІ, мікраскапічныя грыбы, што ўтвараюць характэрныя налёты (плесені) на паверхні арган. субстратаў (харч. прадукты, папера, скура, тэкстыль і інш.). Належаць да розных сістэм. груп: ааміцэты, зігаміцэты, недасканалыя грыбы, сумчатыя грыбы і інш. Каля 250 відаў. Пашыраны ў глебе, раскладаюць арган. рэйггкі і прымаюць удзел у іх мінералізацыі. Выклікаюць хваробы раслін, псаванне прадуктаў, разбурэнне прамысл. вырабаў і матэрыялаў.
    Для П.г. характэрны паветраны міцэлій, які добра развіваецца на паверхні і ўнутры субстрату. Споры ўтвараюцца на гіфах. Выкарыстоўваюць П.г. для атрымання ферментаў, арган. кт, антыбіётыкаў, вітамінаў.
    ПЛЕТАЫЯСФЕРА (ад грэч. plethora напаўненне + біясфера), гл. «Плеўка жыцця».
    ПЛЕГАРОЎСКАЯ КАРДОННАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў в. Плетарова Дзісенскага пав. (цяпер у Браслаўскім рне Віцебскай вобл.) у 1889—1914, Выпускала кардон (белы і жоўты). У 1902 былі 3, у 1913 — 2 паравыя катлы, працавала 170 рабочых, выраблена прадукцыі на 80 тыс. руб.
    ПЛЕТАРОЎСКАЯ ФАБРЫКА ЗАПАЛКАВАЙ САЛбмКІ. Дзейнічала ў в. Плетарова Дзісенскага пав. (цяпер у Браслаўскім рне Віцебскай вобл.) у 1908—10. Мела паравую машыну. У 1910 працавала 100 рабочых, выраблена 11 тыс. скрынак саломкі на 60 тыс. руб.
    ПЛЕГАРОЎСКІ ЛЕСАПІЛЬНАГОНТАВЫ ЗАВбД Дзейнічаў у в. Плетарова Дзісенскага пав. (цяпер ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл.) у 1898— 1910. Выпускаў гонту, клёпкі, дошкі, шпалы. Меў паравую машыну, паравы рухавік. У 1900 працавала 60 чал.
    «ПЛЕЎКА ЖЫЦЦЯ», абалонка біягеацэнатычная, біякліма, біяфільм, пікнабіясфера, плетабіясфера, слой жывога рэчыва, сукупнасць наземных і паверхневаводных біяцэнозаў, у якіх сканцэнтравана амаль уся маса жывога рэчыва біясферы. Найб. актыўны гарызонт біясферы, дзе адбываецца найб. цеснае ўзаемадзеянне паміж усімі экалагічнымі кампанентамі. Тэрмін прапанаваны УЛ.Вярнадскім.
    ПЛЕЎРА (ад грэч. pleura рабро, бок, сценка), серозная абалонка, што пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці наземных пазваночных і чалавека. Адрозніваюць унутраны, ці вісцэральны лісток П., які зрастаецца з тканкай лёг
    кага, і прысценны, або парыетальны, які высцілае знутры сценкі грудной поласці. У млекакормячых плеўральная (грудная) поласць поўнасцю адмежавана ад брушной дыяфрагмай і запоўнена герознай вадкасцю, якая памяншае трэнне лёгкіх пры дыханні. Запаленне П. выклікае плеўрыт. А.С.Леанцюк. ПЛЕЎРбЗІЙ (Pleurozium), род брыевых імхоў сям. энтадонтавых. 1 від — П.Шрэбера (Р. schreberi). Пашыраны ва ўмераных і цёплых абласцях, радзей у гарах Паўд. Амерыкі. У хвойных лясах часта ўтварае амаль суцэльнае покрыва. На Беларусі трапляецца ў хмызняках, на сухіх лясных глебах, лугах, мохавых балотах.
    Лістасцябловая двухдомная расліна. Дзярнінкі рыхлыя, зялёныя або жоўтазялёныя. Сцябло даўж. 5—15 см, узыходнае, карычневачырв., аблісцелае. Лісце чарапічнае, увагнутае. Каробачка на чырв. ножцы, схіленая, падоўжаная. Каўпачок клабукападобны.
    ПЛЕЎРЫТ, запаленне плеўры. Бывае першасны і другасны, серознафібрынозны і гнойны з пераходнымі формамі. Да першаснага адносяць запаленчыя працэсы ў плеўры ў выніку сэпсісу, міграцыі мікробнай флоры ў лімфатычныя залозы, калі ўтвараюцца гнойныя ачагі. Другасныя П. — вынік мігрыравання асн. працэсу ў выглядзе абсцэсу ў лёгкіх, пярэдняй сценцы грудной клеткі, таксама раневыя П. Першасныя і другасныя П. бываюць неспецыфічныя (узбуджальнікі стафілакок, стрэптакок) і спецыфічныя (туберкулёзная палачка); паводле клінічнага цячэння — вострыя і хранічныя. Пры адсутнасці інтэнсіўнага лячэння востры П. пераходзіць у хранічны. П. адрозніваюць таксама па ступені пашыранасці — лакалізаваныя і дыфузныя (па ўсёй поласці грудной клеткі). Пры эксудатыўным П. (пера
    ходная форма да гнойнага) у плеўральнай поласці назапашваецца запаленчая вадкасць, у хворых павышаецца тра цела да 40 °C, задышка, боль у баку, кашаль. Гнойны П. (плеўральная вадкасць уяўляе сабой гнойнае змесціва) у вострай форме працякае з высокай трай, агульнай інтаксікацыяй. Асн. метады дыягностыкі — рэнтген, камп’ютэрная тамаграфія, пункцыя поласцей. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. На П. хварэюць таксама жывёлы.
    І.М.Грышын.
    ПЛЕЦІ ў р а с л і н, травяністыя парасткі, што сцелюцца па зямлі, часам укараняюцца (напр., у агурка, гарбуза, кавуна). Адрозніваюцца ад сталонаў больш кароткімі міжвузеллямі.
    ПЛЕЦЮХбЎ Уладзімір Анесціевіч (н. 17.12.1944, с. Ендавішча Сямілуцкага рна Варонежскай вобл., Расія), бел. фізік і дзярж. дзеяч. Др фіз.матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1966). 3 1970 у Брэсцкім пед. інце (з 1985 заг. кафедры, з 1991 прарэктар). У 1996—99 старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Вярх. Савета (з 1996 Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь). 3 1999 рэктар Брэсцкага унта. Навук. працы па класічнай і квантавай тэорыі поля, тэорыі рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў. AyTap навуч. дапаможнікаў па фізіцы.
    Тв.: Геометрнзованная 811(3)калнбровочная теорйя в решеточном пространстве (разам з В.І.Стражавым) // Теорет. н мат. фйзнка. 1991. Т. 87, № 2; К опйсэнйю дйраковскйх частнц посредством тензорных полей // Докл. АН Беларусй. 1993. Т. 37, № 5.
    М.П.Савік.
    ПЛЕЧАНОПЯ, б р а х і я по д ы (Вгаchiopoda), клас (тып) беспазваночных жывёл. Вядомы з кембрыю (каля 560 млн. г. назад). 2 кл., 11—12 атр. (5 сучасных), каля 10 тыс. відаў (каля 300 сучасных). Марскія адзіночныя, пераважна прымацаваныя формы. Да субстрату прымацоўваюцца пры дапамозе сцяблінкі або ракавінай. Выкапнёвыя рэшткі выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту геал. адкладаў.
    Даўж. двухстворкавай вапняковай ракавіны (у сучасных П.) да 10 см. Цела знаходзіцца ў задняй ч. ракавіны; пярэдняя яе ч., высланая мантыяй, заняга парай доўгіх нарасцяў цела — «рукамі», на якіх размешчаны шчупальцы з раснічкамі. Другасная поласць цела вялікая, ёсць сэрца і крывяносныя сасуды, каляглотачнае нерв. кольца і нервы. Большаснь раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам; лічынкі свабоднаплаваючыя. А.М.Петрыкаў.
    ПЛЕШЧАНІЦЫ 425
    ПЛЁЧНІК (Plecnik) Іожэ (23.1.1872, Любляна — 6.1.1957), славенскі архітэктар; заснавальнік славенскай арх. школы 20 ст. Вучыўся ў Вене ў AM і ў майстэрні О.Вагнера. 3 1911 выкладаў у маст.прамысл. школе, AM у Празе, з 1920 ва унце ў Любляне. Эвалюцыяніраваў ад стылю мадэрн да нац. рамантызму і функцыяналізму. Асн. работы: «Захерлаў дом» (1903—05) і царква св. Духа (1911) у Вене, універсітэцкая бка ў Любляне (1936—40); рэканструкцыя раёна Градчаны ў Празе (1920—39), ші. Рэвалюцыі, набярэжных рэк Градашчыца і Любляніца (з 1920) у Любляне.
    I Плечніх. «Захерлаў дом» у Любляне. 1903 —05.
    ПЛЕШЧАНІЦКАЕ ВАДАСХбвіШЧА, Войкаўскае вадасховішча. У Лагойскім рне Мінскай вобл., каля зах. ускраіны г.п. Плешчаніцы. Створана на р. Дзвінаса ў 1958. Пл. 2 км2, даўж. 2,9 км, найб. шыр. 900 м, найб. глыб. 6,3 м, аб’ём вады 5,1 млн. м3, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Катлавіна выцягнута з ПдУ на ПнЗ. Берагі пад лесам, правы забалочаны, левы высокі (ад 1,5 да 3 м). Дно выслана ілам, на мелкаводдзі — пяском. Замярзае ў пач. снеж., лёд (таўшчыня 40—50 см) трымаецца да 2й пал. сакавіка. Сярэднега
    Плешчаніцкае вадасховіпіча
    давая амплітуда вагання ўзроўню 50 см. Зарастае каля 40% плошчы. Выкарыстоўваецца для рэгулявання рачного сцёку, адпачынку і спарт. мерапрыемстваў.
    ПЛЕШЧАНІЦКАЕ МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДГібЛЛЕ ў Вялікую А й ч ы н ную вайну. Дзейнічала з 18.8.1941 да 25.11.1942 у г.п. Плешчаніцы Лагойскага рна Мінскай вобл. Складалася з груп (23 чал., кіраўнік П.І.Адамовіч). Са жн. 1942 дзейнічала пад кіраўніцтвам Барысаўскага падп. міжрайкома ЛКСМБ. Падпольшчыкі па радыё прымалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, дакументы, звесткі пра карныя экспедыцыі акупантаў. У 1942 арганізавалі ўцёкі зняволеных з канцлагера, за.мініравалі будынак жандармерыі, падпалілі ўправу, падарвалі лесапільню. Пасля дыверсій большасць членаў аргцыі пайшла ў партызаны, 6 падпольшчыкаў фашысты загубілі.