Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
На Беларусі ў малой гідраэнергетыцы, меліярацыі, водазабеспячэнні пашыраны нізка і сярэдненапорныя грунтавыя і бетонныя П. (больш за 900 П. для стварэння вадасховішчаў і сажалак комплекснага выкарыстання). П.К. Чэрнік.
Будова плаціны: 1 — напорная грань, 2 — грэбень; 3 — нізавая грань; 4 — падэшва; 5 — зуб (выступ); 6 — панур; ВБ, НБ — верхні і ніжні б’ефы; Н — напор.
ПЛАЦІНА САМАРОДНАЯ, мінерал класа самародных элементаў. У крышталёвай структуры П.с. плаціна з’яўляецца металамрастваральнікам. Мінералы П.с.: цвёрдыя растворы жалеза ў плаціне — уласна П.с. (Pt больш за 80%), жалезістая плаціна (Fe 20—50%), ізафераплаціна (Pt3Fe), тэтрафераплаціна (PtFe); ірыдыстая плаціна (10,4— 37,5% Іг), паладыстая плаціна (14—40% Pd), паладыстая станаплаціна (16—23% Sn і 17,2—20,9% Pd) і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Украпанікі, у россыпах — зерні. Колер сталёвашэры, сярэбранабеты. Цв. 3,5—5,5. Шчыльн. Й,1—21,5 г/см3. Коўкі. Найб. самародкі знойдзены на Урале ў дунітах (маса 427,5 г) і алювіяльных россыпах (9635 г) Мінералы ГІ.с. канцэнтруюцца Ў радовішчах плацінавых руд. Сыравіна на плацінавыя металы.
ПЛАШКА 419
Асноўныя тыпы плацін: — грунт івая з ядром (1 — ад ародны грунт, 2 — ядро з малапранікальнага грунту ці іншага матэрыялу); 6 — каменнагрунтавая (1 — воданепранікальная частка з малапранікальнага грунту, 2 — прызма каменнага накіду); в — арачная (1 — вадаспуск, 2 — проціфільтрацыйная заслона, П — план); г — контрфорсная масіўная (I — бетонныя напорныя пе
ракрыцці, 2 — контрфорсы).
ПЛАЦІНАВАННЕ, 1) нанясенне тонкага слоя плаціны (таўшчынёй 1—5 мкм) на паверхню метал. вырабаў электралітычным спосабам. Павышае каразійную і зносаўстойлівасць, адбівальную здольнасць вырабаў, забяспечвае кантактную электраправоднасць. 2) Прамочванне гранул гліназёму плацінахлорыставадароднай ктой з наступным аднаўленнем плаціны; плацінавы гліназём выкарыстоўваецца як каталізатар, напр., пры перапрацоўцы нафтапрадуктаў.
ПЛАЦІНАВЫЯ МЕТАЛЫ, сям’я з 6 хім. элементаў VIII групы перыяд. сістэмы: рутэній (Ru), родый (Rh), паладый (Pd), осмій (Os), ірыдый (Іг), плаціна (Pt). Адносяцца да рэдкіх элементаў. Разам з золатам і серабром складаюць групу высакародных металаў.
Серабрыстабелыя металы з рознымі адценнямі. Маюць блізкія фіз. і хім. ўласцівасці; найб. падобныя ўласцівасцямі пары элементаў: Ru — Os; Rh — Ir, Pd — Pt. Tyгаплаўкія: мінім. t^ 1554 °C y Pd, макс,— 3027 °C y Os. Паводле шчыльнасці падзяляюць на лёгкія (Ru — Pd) і цяжкія (Os — Pt). Добра паддаюцца мех. апрацоўцы Pt, а таксама Pd і Rh; Ru, Os i Ir больш цвёрдыя i крохкія. Вызначаюцца хім. інертнасцю і выключна высокай каталітычнай актыўнасцю (найб. пашыраныя каталізатары — Pt і Pd). Выкарыстоўваюць П.м. і іх сплавы паміж сабой, а таксама з інш. металамі як кагалізатары гідрыравання, дэгідрыравання, акіслення, дапальвання выхлапных газаў аўгамабіляў, у паліўных элементах, як матэрыялы для высокатэмпературных тэрмапар, тэрмометраў супраціўлення, эл. кантактаў, хімічна ўстойлівага посуду, мед. інструментаў і інш.
Літ.: Л н в н н г с то н С. Хнмня рутенмя, родая, палладая, осмня, нрцдня, платнны: Пер. с англ. М., 1978; Металлургня благородных металлов. 2 нзд. М., 1987. А.П.Чарнякова.
ПЛАЦІНАВЫЯ РЎДЫ, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія змяшчаюць плацінавыя металы ў прамысл. канцэнтрацыях. Гал. мінералы: плаціна самародная, паліксен, фераплаціна, плаціністы ірыдый, неўянскіт, сысерцкіт і інш. Карэнныя радовішчы пераважна магматычнага паходжання, маюць канцэнтрацыі плаціны ад доляў грама да некалькіх кілаграм на тону. Гал. здабыўныя краіны: Паўд. Афрыканская Рэспубліка, ЗША, Зімбабве, Канада, Калумбія.
ПЛАЦІНАТРбН [ад грэч. platyno раблю шырэй, пашыраю + (элек)трон], электравакуумная прылада магнетроннага тыпу (прылада адваротнай хвалі) для шырокапалоснага ўзмацнення і генерыравання электрамагнітных хваль звышвысокай частаты. Выкарыстоўваецца ў перадавальных прыстасаваннях радыёлакацыйных станцый, сістэм сувязі, навігацыі, тэлеметрыі і інш.
ПЛАЦІЧНАЕ вбЗЕРА У Расонскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,23 км2, даўж. 630 м, найб. шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 2,7 км2. Схілы катлавіны невыразныя, нізкія, пад забалочаным лесам. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Уздоўж зах. берага цягнецца озавая града выш. 10—15 м. Выцякае р. Нячэрская, злучае яго з воз. Тутча.
ПЛАЦІШНА, возера ў Бешанковіцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 20 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,23 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 260 м, найб. глыб. 17,9 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км. Пл. вадазбору 1,45 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—5 м (на 3 і ПнУ да 8 м, стромкія), параслі лесам, на 3 часткова разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыб. 5—7 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Выцякае ручай у воз. Лешна.
ПЛАЦЭНТА (лац. placenta ад грэч. placus аладка), 1) дзіцячае мес ц а, орган сувязі зародка з целам маці ў перыяд унутрычэраўнага развіцця. Ёсць у чалавека, плацэнтарных млекакормячых жывёл, у некат. хордавых і беспазваночных. Выконвае трафічную, дыхальную, выдзяляльную, бар’ерную, эндакрынную, імунапратэктыўную функцыі. П. млекакормячых утворана вырастамі вонкавай абалонкі зародка (харыёнам) і слізістай сценкі маткі. У даношанага плода чалавека П. мае форму плоскага дыска дыяметрам 17—20 см, таўшчынёй 2—4 см, масай 500—600 г. Парушэнні функцыі П. выклікаюць невыношванне цяжарнасці, таксікозы цяжарнасці. 2)У кветкавых р а с
л і н П., ці семяноід — месца закладкі і прымацавання семязавязі. А.С.Леанцюк.
ПЛАЦЭНТАРНЫЯ, паследавыя, вышэйшыя звяры (Placentalia, або Eutheria), інфраклас жывародных млекакормячых падкл. сапраўдных звяроў. Вядомы з ранняга мелу (каля 190 млн. г. назад). 14 вымерлых і 17—18 сучасных атрадаў. На Беларусі да П. належаць усе млекакормячыя.
У П. зародак развіваецца ў матцы, з арганізмам маці звязаны праз плацэнту (адсюль назва). Выключэнне складаюць аднапраходныя і сумчатыя. Маткі ў самак П. розныя: ад двайной да адзіночнай, простай. Характэрныя рысы П.: пастаянная тра цела, развітыя паўшар’і галаўнога мозга, аб’яднаныя мазолістым целам, наяўнасць другаснага мазгавога купала — неапаліума, змена зубоў. Дзіцяняты нараджаюцца адносна развітыя, здольныя смактаць малако. Дзякуючы высокай морфафізіял. aprцыі П. здольныя да складаных праяўленняў вышэйшай нерв. дзейнасці і існавання ў разнастайных умовах асяроддзя.
ПЛАЦЯЖЫ, разліковыя аперацыі па аплаце грашовых сум, іх унясенні, a таксама сумы, якія павінны быць выплачаны. Бываюць П. наяўныя, калі прызнаюцца выкананымі пры паступленні (атрыманні) наяўных грошай, і безнаяўныя, што ажыццяўляюцца без удзелу наяўных грошай, праз пералічэнне пэўных сум з рахункаў плацельшчыка ў банку на рахунак атрымальніка або праз залік узаемных патрабаванняў. Усе безнаяўныя П. ажыццяўляюцца праз крэдытныя ўстановы або пад іх кантролем. Такія П. ажыццяўляюцца і ўнутры краіны і ў сферы міжнар. эканам. адносін. Асн. віды разліковых дакументаў: плацежныя запатрабаванні і даручэнні, чэкі (гл. Плацежны сродак), акрэдытывы. Адрозніваюць: П. ў бюджэт — узносы і адлічэнні фіз. і юрыд. асоб, якія складаюць даходы дзярж. бюджэту; П. авансавыя — у аплату паслуг, сродкаў або матэрыялаў для іх атрымання або выкарыстання;П. дзяржаўныя трансфертн ы я — выплаты па сац. страхаванні, дапамозе па беспрацоўі, пенсіі і інш. (гэтыя выплаты і іх атрымальнікі не ўносяць якоган. укладу ў вытворчасць); П. накладныя — спосаб разлікаў пры адпраўцы тавараў невялікімі партыямі на нязначныя сумы (прадугледжвае адрасную выдачу грузу пры ўмове аплаты вызначанай грузаадпраўшчыкам сумы безнаяўным або наяўным разлікам; П. н а с е л ь н і ц т в а, якія ажыццяўляюцца наяўным і безнаяўным шляхам (П. за камунальныя паслугі, узносы за тавары, купленыя ў крэдыт, і інш). У.Р.Залатагораў.
ПЛАШКА, металарэзны інструмент, якім наразаюць ці накатваюць вонкавую разьбу на балтах, шрубах або інш. дэталях машын. Да найб. пашыраных наразных П. адносяцца разразныя (круг
420 ПЛАШЧАНОСНАЯ
лыя, квадратныя, шасцігранныя), суцэльныя круглыя (леркі) і трубчастыя. Накатныя П. складаюцца з дзвюх прамавугольных прызмаў (ці двух ролікаў), профіль рабочай часткі якіх процілеглы профілю разьбы.
плашка
ГІЛАШЧАНбСНАЯ ЯШЧАРКА (СЫаmidosaurus kingi), паўзун сям. агам; адзіны від аднайменнага роду. Пашырана на Пн і ПнЗ Аўстраліі і вве Новая Гвінея. Жыве пераважна на дрэвах, па зямлі можа бегаць на задніх нагах.
Даўж. да 80 cm. Mae шырокую лускаватую складку скуры ў выглядзе каўняра—«плашча» (адсюль назва) шыр. да 15 см. У самцоў на каўняры каляровыя плямы; грудзі і горла чорныя. Раскрывае «плашч» пры абароне, небяспецы, узбуджэнні, у час гону. Корміцца пераважна насякомымі, а таксама інш. беспазваночнымі, дробнымі паўзунамі і млекакормячымі.
ІІЛАШЧЬІНСКІ Ізідар Паўлавіч (1908, в. Каралішчавічы Мінскага рна — 25.2.1986), бел. літ.знавец, крытык, мемуарыст. Брат Я.Пушчы. У 1920я г. скончыў БДУ. Настаўнічаў у Мінску, працаваў у БелТА. У гады Вял. Айч. вайны быў акцёрам тра. 3 1940х г. за мяжою. Жыў у Германіі, ЗША (пад прозвішчам Язэп Гуткоўскі). Быў сябрам Бел. інта навукі і мастацтва. Друкаваўся з 1927. 3‘яўляўся чл. літ. аб’яднання «Узвышша». Даследаваў творы С.Баранавых, П.Броўкі, П.Галавача, П.Глебкі, Т.Кляшторнага, М.Лужаніна, П.Панчанкі, Ю.Таўбіна, У.Хадыкі і інш. У 1930я г. падвяргаўся нападкам вульгарных сацыёлагаў. У эміграцыі пад
псеўданімам Язэп Менскі і інш. пісаў пра У.Жылку, Я.Купалу, Я.Лёсіка і інш.
С.Б.Сачанка.
ПЛЕАНАЗМ (ад грэч. pleonasmos лішак), спалучэнне тоесных або блізкіх паводле значэння слоў, з якіх адно ці некалькі лагічна лішнія. Напр., «свая аўтабіяграфія» (паняцце «свая» ўваходзіць у слова «аўтабіяграфія»), «свабодная вакансія» (слова «вакансія» абазначае «незамешчаная пасада, свабоднае месца ў штаце якойн. установы»). Такія словазлучэнні не адпавядаюць літ. норме бел. мовы. Выкарыстанне П. апраўдана, калі спалучэнне аднолькавых ці блізкіх па сэнсе слоў служыць стылістычным сродкам і надае мове большую выразнасць ці пераканаўчасць («бачыць на свае ўласныя вочы»), а таксама калі ён выступае як стылістычная фігура, што надае мове маст. вобразнасць («Паляці, мая мысль, лёгкім сокалам і прагледзь гэты свет кругомвокалам». Я.Купала). У фразеалагічных словазлучэннях П. не лічыцца стылістычнай па.мылкай. Падобны П. — частая з’ява ў нар. паэт. творчасці («ні роду, ні племені»). Да П. адносяцца і эпітэты, што не пашыраюць уяўлення пра пэўную з’яву, прадмет («чорная сажа»), Словазлучэнні, у якіх азначэнне ўдакладняе паняцце, не лічацца інфарматыўна лішнімі і не супярэчаць нормам сучаснага словаўжывання («практычны вопыт», «рэальная рэчаіснасць»). Крайнім выражэннем П. з’яўляецца таўталогія. Т.П.Бандарэнка.