Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
На Беларусі з вучэннем П. знаёміліся па шматлікіх перакладных зборніках выслоўяў ант. філосафаў, пісьменнікаў, айцоў царквы («Пчала», «Ізмарагд» і інш.). Паводле сведчанняў сучаснікаў, Клімент Смаляціч напісаў некалькі твораў «ад Аміра і ад Арыстоцеля і ад Платона», якія да нас не дайшлі. У эпоху Адраджэння і Асветніцтва бел. мысліцелі звярталіся да ідэй П. і неаплатанізму ў пошуках пазітыўнай праграмы абнаўлення дзярж.прававых інтаў, маральнага ўдасканалення грамадства (Ф.Скарына, М.Сматрыцкі, А.Волан, Б.Дабшэвіч, К.Лышчынскі, К.Нарбут і інш.). Напр., С.Будны ў духу сац.паліт. і этычных поглядаў П. (дыялогі «Дзяржава», «Законы»), крытыкаваў тыранію, развіваў ідэі аб дыялектыцы закону і беззаконня, палітыкі і маралі. Ф.Карпінскі ў «Гутарках Платона» распрацаваў маральнагуманіст. канцэпцыю, асновай якой з’яўляецца сардэчнасць, праяўленне чалавечай любові і чалавечага шчасця. Сімяон Полацкі спасьшаўся на платонаўскі твор «Тээтэт» у сваіх разважаннях аб ролі пазнання і ведаў, маральных каштоўнасцей асобы. І.Капіевіч, А.Скарульскі на аснове філас.ідэаліст. канцэпцый П. вялі палеміку з атамістычным вучэннем Дэмакрыта, Леўкіла, Эпікура. Эстэт. вучэнне П. паўплывала на погляды асветнікаў Беларусі і Літвы (Ф.Галянскі, Л.Бароўскі, Е.Славацкі, А.Фіялкоўскі). Яго творы ўключаліся ў школьныя праграмы, вывучаліся ў брацкіх, кальвінісцкіх, ары
414 ПЛАТОНАЎ
янскіх школах, езуіцкіх калегіумах і акадэміях Беларусі.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—3. М., 1968—72; Собр. соч. Т. 1—4. М., 1990—94; Длалогм. М., 1998; Законы. М., 1999.
Літ:. Асмус В.Ф. Платон. 2 нзд. М., 1975; Нерсесянц В.С. Платон. М., 1984; Панченко Д.В. Платон н Атлантада. Л., 1990; Л о с е в А.Ф. Словарь антлчной фнлософнн: йзбр. ст. М., 1995; Эрш Ж. Філасофскае здумленне: Гісторыя заходняе філасофіі: Пер. з фр. Мн., 1996. С.Ф.Дубянецкі.
АП.Платонаў. Б.В.Платонаў.
ПЛАТбНАЎ (сапр. Кліментаў) Андрэй Платонавіч (1.9.1899, г. Варонеж, Расія — 5.1.1951), рускі пісьменнік. Скончыў Варонежскі чыг. палітэхнікум (1924). У 1923—26 працаваў губернскім меліяратарам, кіраваў будаўніцтвам варонежскай электрастанцыі. Першая публіцыст. кн. «Электрыфікацыя» (1921). Першы зб. прозы — «Епіфанскія шлюзы» (1927). У раманах «Чавянгур» (апубл. 1972), «Шчаслівая Масква» (не завершаны, апубл. 1991), аповесцях «Джан» (апубл. 1964), «Катлаван» (апубл. 1969), «Ювенільнае мора» (апубл. 1979) непрыманне навязваемых форм сац. перабудовы жыцця. Аўтар зб. вершаў «Блакітная глыбіня» (1922), кн. аповесцей і апавяд. «Рака Патудань» (1937), аповесцей «Горад Градаў», «Запаветны чалавек» (абедзве 1928), п’ес «Высокае напружанне» (пач. 1930х г., апубл. 1984), «Вучань ліцэя» (1950, апубл. 1974), кніг ваен. карэспандэнцый «Апавяданні пра Радзіму» (1943), «Салдацкае сэрца» (1946), літ.крытычных артыкулаў «Роздумы чытача» (1939, апубл. 1970), кінасцэнарыяў, твораў для дзяцей і інш. Творчасці П. ўласціва сістэма філас. метафар, спецыфічная лексіка і стылістыка. Бел. матывамі прасякнуты апавяданні «Сёмы чалавек», «Сяржант Шадрын (Гісторыя рускага маладога чалавека нашага часу)», нарысы «Прарыў на Захад», «Дарога на Магілёў», «У Магілёве», «Падзенне немцаў», «На магілах рускіх салдат», «Роздумы афіцэра». На бел. мову асобныя апавяданні П. пераклалі А.Марціновіч, М.Навіцкі, А.Шарахоўская.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1984—85; йзбранное. М., 1983; йзбранное. Мн., 1989; Государственный жктель: Проза. Раннне соч. Пнсьма. Мн., 1990; Антнсексус. М., 1991; Сокровенный человек: Повеста, рассказы. Мн., 1993; Чевенгур; Котлован. Мн., 1999.
Літ:. Васнльев В.В. Андрей Платонов: Очерк жнзнн н творчества. 2 нзд. М., 1990; Кузьменко О.А Андрей Платонов: прмзванме н судьба: Очерк творчества. Кнев. 1991; «Страна фнлософов» Андрея Платонова: Пробл. творчества. М., 1994.
ПЛАТОНАЎ Барыс Віктаравіч (6.8.1903, Мінск — 15.2.1967), бел. акцёр, педагог. Нар. арт. Беларусі (1946). Нар. арт. СССР (1948). 3 1920 працаваў у тэатр. калектыве пры «Беларускай хатцы», у Тры рэв. сатыры ў Мінску. 3 1922 у Бел. тры імя Я.Купалы (у 1961—63 яго маст. кіраўнік). 3 1965 заг. кафедры ў Бел. тэатр.маст. інце. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, вял. сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхал. малюнак ролі з вонкавай тэатр. яркасцю. Сярод лепшых драм. роляў: Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, Дзярж. прэмія СССР 1948), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, Дзярж. прэмія СССР 1952), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава). Стварыў гранічна завостраныя
Б.Платонаў у ролі Эзопа.
камед. вобразы ў нац. рэпертуары: Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Зёлкін, Жлукта («Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Лявон («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка). Высокім трагедыйным гучаннем вызначаліся ролі: Рамэо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Эзоп («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Жадаў («Даходнае месца» Астроўскага), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Пётр («Апошнія» М.Горкага). Выступаў на Бел. радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я.Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра П. зняты дакумент. фільм «Думкі і вобразы» (1965).
Літ.: Сабалеўскі А. Барыс Платонаў: Жыццё і творчасць вялікага бел. артыста. 2 выд. Мн., 1989. А.В.Сабалеўскі. ПЛАТОНАЎ Расціслаў Пятровіч (н. 15.4.1930, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. гісторык, публіцыст. Др гіст. н. (1982), праф. (1984). Скончыў БДУ (1955). Працаваў у друку, камсам. і парт. органах, мінскіх ВНУ. У 1973—80 сакратар Мінскага абкома КПБ, у 1980—91 дырэктар Інта гісторыі партыі пры ЦК КПБ. 3 1992 у Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы, з 1999 нам. дырэкгара інта, старшыня Археаі’р. камісіі Дзяржкамархіва Рэспублікі Беларусь, з 2000 гал. рэдактар «Беларускага археаграфічнага штогодніка». Даследуе праблемы дзярж. будаўніцтва, паліт. гісторыі Беларусі, КПБ, барацьбы бел. народа супраць ням.фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну. Працуе ў галіне крыніцазнаўства і практычнай археаграфіі. Адзін з аўтараў калекгыўных прац: «Усенародная барацьба ў Беларусі супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Старонкі гісторыі Кампартыі Беларусі: меркаванні, аргументы, факты» (1990), «Нямецкафашысцкі генацыд на Беддрусі (1941—1944)» (1995), «Дзяржаўнасць Беларусі: Праблемы фарміравання ў праграмах палітычных партый» (1999), «Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і цэнтральнага кіравання БССР (1965—1991гг.)» (ч. 1—3, 2000), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000) і інш. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1980—89.
Те.. Пропаганда научного атензма: йст,соцяол. нсслед. на матерналах Компартнн Белорусснн. Мн., 1982, Авангардная снла советского обіцества. Мн., 1986; На крутом переломе: Очерк основных направленнй деятельноста Компартнн Белорусснн по осуіцествленню перестройкм. Мн., 1989 (разам з Ю.П.Смірновым); Палітыкі. Ідэі. Лёсы: Грамадзян. пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолагапаліт. дыктату ў Беларусі 20—30х гг. Мн., 1996; Лёсы: Гіст.дак. нарысы аб людзях і малавядомых падзеях духоўнага жыцця ў Беларусі 20—30х гг. Мн., 1998; На круты.м павароце: Ідэолагапаліт. барацьба на Беларусі ў 1929—1931 гг. Мн., 1999; Белоруссня, 1941й: нзвестное н нензвестное. Мн., 2000.
Літ:. Р.П.Платонаў (Да 70годдзя з дня нараджэння); Бібліягр. паказ. Мн., 2000; М і хальчанка А і інш. Вучоны, грамадскі дзеяч, журналіст // Бел. гіст. часоп. 2000. № 2.
ПЛАТбНАЎ Сяргей Фёдаравіч (28.6.1860, г. Чарнігаў, Украіна — 10.1.1933), расійскі гісторык. Акад. AH СССР у 1920—31. Скончыў Пецярбургскі унт (1882), з 1899 праф. гэтага унта. Старшыня Археагр. камісіі (1918—29), камісіі па выданні твораў А.С.Пушкіна, дырэктар Пушкінскага дома Інта рус. лры AH СССР (1925—29) і Бкі АН СССР (1925—28). Даследаваў падзеі 2й пал. 16 — пач. 17 ст. ў Расіі, эпоху Пятра I, каланізацыю рас. Поўначы і інш. У гал. праны «Нарысы па гісторыі смуты ў Маскоўскай дзяржаве, XVI—XVII стст.: Спроба вывучэння грамадскага ладу і саслоўных адносін у Смутны час» (1899, перавыд. 1995) разглядаў спробы дасягнуць раўнапраўнай уніі Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, ход вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. У 1930 арыштаваны, абвінавачаны ў антысав. дзейнасці і сасланы (1931) на 5 гадоў у Самару, дзе і памёр.
Тв.: Учебннк русской нсторнн. М., 1992; Русская нсторня. М., 1995; Полный курс лекцнй по русской нсторнн. СПб., 1998.
Літ.'. Очеркя нсторнн нсторнческой наукн в СССР. Т. 3. М., 1963; Рахматуллнн М.А Дело по обвнненню академнка С.Ф.Платонава // Отечественная нсторня. 1994. № 6.
У.І.Вернігораў.
ІІЛАТбНАЎ Уладзімір Пятровіч (н. 1.12.1939, в. Стайкі Аршанскага рна Віцебскай вобл.), бел. матэматык. Акад. Нац. АН Беларусі (1972, чл.кар. 1969). Акад. Pac. АН (1987). Замежны чл. Індыйскай АН (1993). Др фіз.матэм. н. (1967), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. У 1971—92 у Інце матэматыкі АН Беларусі (з 1977 дырэктар). Адначасова ў 1987—92 прэзідэнт АН Беларусі, у 1988—91 старшыня Камітэта па Дзярж. прэміях Беларусі, у 1987—92 гал. рэдакгар часопіса «Даклады АН БССР». 3 1991 у Інце перспекгыўных даследаванняў (Прынстан, ЗША). 3 1992 у ЗША, Канадзе. Навук. працы па алгебры, алг. геаметрыі, лінейных групах, тапалагічнай алгебры. Распрацаваў агульны метад даследавання лінейных груп, прыведзеную Ктэорыю. Вырашыў праблемы Кнезера—Тьггса, Танака—Арціна, праблему рацыянальнасці для групавых алг. мнагастайнасцей над лакальнымі і глабальнымі палямі. Ленінская прэмія 1978. Прэмія Ленінскага камсамола 1968.
Тв:. Проблема снльной аппрокснмацнм н гмпотеза Кнезера—Тнтса для алгебрамческмх групп // Нзв. AH СССР. Сер. мат. 1969. Т. 33, № 6; Проблема Таннака—Артана н прнведенная Ктеорня // Там жа. 1976. Т. 40, № 2; Алгебранческме группы н теорня чнсел. М., 1991 (разам з АС.Рапінчуком).
Літ:. В.П.Платонов // Успехн мат. наук. 1990. Т. 45, вьпі. 3.
ПЛАТЎН Антон Мартынавіч (13.11.1896, в. Амлынцы Нясвіжскага рна Мінскай вобл. — 1938), дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Акадэмік АН БССР (1931). Вучыўся ў Нясвіжскім гар. вучьшішчы. Удзельнік 1й сусв. і грамадз. войнаў. У 1920—27 на парт. і сав. рабоце ў Мазыры, Барысаве, Слуцку. 3 1927 старшыня