Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ІІЛЕАХРАІЗМ (ад грэч. ріебп больш шматлікі + chroma колер), уласцівасць аптычна анізатропных цел (напр., крыштмёў} мець розную афарбоўку ў белым палярызаваным святле ў розных напрамках. Звязаны з паглынаннем (абсорбцыяй) прамянёў спектра рознай даўжыні хвалі. Аптычна аднавосевыя крышталі характарызуюцца 2 колерамі (дыхраізм), двухвосевыя — 3 колерамі (трыхраізм). Моцны П. мае аднавосевы крышталь турмаліну. Анізатрапіяй паглынання валодаюць і асобныя малекулы; іх пераважная арыентацыя выклікае П. рэчыва, якое змяшчае іх (напр., фарбавальнікі). З’ява П. выкарыстоўваецца ў паляроідах. У мінералогіі ідэнтыфікуюць мінералы па колерных табліцах за кошт асаблівасцей крышталёў плеахраіраваць у палярызаваным святле. Гл. таксама Анізатрапія, Крышталяоптыка, Палярызацыя святла.
ПЛЕБЕІ (лац. plebejus ад plebs просты народ), адно з саслоўяў свабоднага насельніцтва Стараж. Рыма. Да 3 ст. да н.э., як прышлае і падпарадкаванае насельніцтва, стаялі паза абшчынай, не маглі карыстацца. абшчыннай зямлёй (ager publicus), а валодалі ёю на правах прыватнай уласнасці. Беззямельныя П. займаліся рамесніцтвам і гандлем. У выніку працяглай барацьбы з патрыцыямі дамагліся некат. правоў: запісаны Законы 12 табліц (451—449 да н.э.),
якія абаранялі П. ад беззаконпя патрыцыяў; уведзены пасады нар. трыбунаў (449 да н.э.), прыняты закон пра дазвол шлк>баў паміж патрыцыямі і П. (445 да н.э.), аднаго консула ўводзілі з П. (367 да н.э.), рашэнні П. па трыбах атрымлівалі сілу закона і П. ўключаліся ў склад рым. народа (287 да н.э.). Тэрмін «П.» з 3—2 ст. да н.э. стаў азначаць паўнапраўных грамадзян нязнатнага паходжання.
Літ.: Н е ч а й Ф.М. Образованне Рнмского государства. Мн., 1972.
ІІЛЕБЕЙСТВА, прынятая ў гістарычнай лры назва бяднейшай ч. насельніцтва сярэдневяковых гарадоў Зах. Еўропы. У П. ўваходзілі збяднельм цэхавыя рамеснікі, чорнарабочыя і падзёншчыкі, якія не ўваходзілі ў цэхавую аргцыю, часткова чаляднікі, бадзягі, жабракі. 3за неаднароднасці сац. складу паліт. лінія П. была няўстойлівай. Найчасцей далучалася да сял. выступленняў (напр., сялянскаплебейскі кірунак Рэфармацыі ў Германіі і інш.). Актыўна ўдзельнічала ў ранніх бурж. рэвалюцыях.
ПЛЕБІСЦЫТ (ад лац. plebiscitum рашэнне народа), апытанне народа, звычайна з мэтай вызначэння лёсу адпаведнай тэрыторыі. У некаторых краінах (напр., у Францыі) лічыцца сінонімам рэферэндуму. 3 фармальнаюрыд. пункту гледжання працэдура правядзення П. нічым не адрозніваецца ад працэдуры рэферэмдуму.
ПЛЕВЕ Вячаслаў Канстанцінавіч (1846 — 28.7.1904), расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі унт (1867). Служыў у судовым ведамстве. 3 1881 дырэктар дэпартамента паліцыі, у 1884—94 сенатар і таварыш міністра ўнутр. спраў, з 1894 дзярж. сакратар і гал. кіраўнік кадыфікацыйнай часткі пры Дзярж. савеце. 3 1899 міністр, статссакратар па справах Фінляндыі. 3 1902 міністр унугр. спраў і шэф жандараў. Праводзіў палітыку разлажэння рэв. руху знутры, задушэння рабочых і сял. выступленняў. Актыўны прыхільнік рус.яп. вайны 1904—05. Забіты эсэрам Я.С.Сазонавым.
Літ.: Памятн В.К.Плеве: Краткяй бвогр. очерк. СПб., 1904; Мнхайловскнй Н.К. Воспомннання В.К.Плеве. Берлнн, 1906; Государственные деятелн Росснн XIX — начала XX в.: Бногр. справ. М., 1995.
ПЛЁВЕН, П л е ў н а, горад на Пн Балгарыі. Каля 400 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Трансп. вузел. Цэнтр с.г. раёна Дунайскай раўніны. Прамсць: харчовая і харчасмакавая (мясамалочная, плодакансервавая, вінаробчая, тытунёвая), маш.буд. (кавальскапрэсавае і энергет. абсталяванне, прыладабудаванне), нафтаперапр., гумавая, цэм., тэкст., шкляная. НДІ вінаградарства і вінаробства, кармавых культур. Маўзалей рус. і рум. воінаў, якія загінулі ў рус.тур. вайне 1877—78; паркмузей рас. генерала М.Дз.Скобелева. Гіст. музей. Маст.
ПЛЕЙСТОН 421
комплекс — панарама «Плевенская эпапея 1877». Турызм.
На тэр. сучаснага П. першае паселішча ўзнікла ў 4—3 ст. да н.э. У 1—2 ст. н.э. рым. крэпасць пад наз. Старгозія. 3 3 ст. горад. У 11—12 ст. балг. гандлёвы цэнтр. Як П. упершьшю згадваецца ў 1266. У 14 ст. пасля saxony туркамі заняпаў. У час рус.тур. вайны 1806—12 рас. войскі ў 1810 разбурылі rap. крапасныя ўмацаванні. У 1877 у П. і вакол яго туркі стварылі буйны ўмацаваны лагер. У час рус.тур. вайны 1877—78 каля П. адбываліся працяглыя і ўпартыя баі саюзных (рус. і рум.) армій і балг. нар. апалчэння супраць групоўкі тур. войск, якая была вымушана капітуляваць. У 1919—21 і 1922—23 П. — камуна. У 2ю сусв. вайну вызвалены Сав. Арміяй у 1944.
ПЛЕВЁН (Pleven) Рэнэ Жан (15.4.1901, г. Рэн, Францыя — 13.1.1993), французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Парыжскі унт. У 2ю сусв. вайну з 1940 чл. руху «Свабодная Францыя». У 1941—44 камісар фінансаў, калоній, замежных спраў Франц. нац. кта і Франц. кта нац. вызвалення. У 1944—46 міністр калоній, фінансаў, нац. эканомікі Часовага ўрада. У 1946—69 дэп. Нац. сходу. У 1946—53 старшыня партыі Дэмакр. і сацыяліст. саюза Супраціўлення. Міністр нац. абароны (1949—50, 1952—54), прэм’ерміністр (ліп. 1950 — лют. 1951 і жн. 1951 — студз. 1952) Францыі. Выступаў за стварэнне і ўмацаванне зах. саюза і НАТО. У 1950 прапанаваў праект стварэння ваен. блока зах.еўрап. дзяржаў (Плевена план). Садзейнічаў уцягванню Францыі ў калан. вайну ў Індакітаі. Міністр замежных спраў (1958), юстыцыі (1969—73). У 1974—76 старшыня Брэтонскага рэгіянальнага савета.
ПЛЕВЁНА ПЛАН, праекг арганізацыі ваен. блока зах.еўрап. дзяржаў, пакладзены ў аснову Парыжскага дагавора 1952, які прадуі'леджваў стварэнне «Еўрапейскага абарончага таварыства». Прапанаваны ў кастр. 1950 прэм’ерміністрам Францыі Р. Плевенам (адсюль назва).
ПЛЕД (ад англ. plaid), 1) клятчастая тоўстая шарсцяная шаль з махрамі — прыналежнасць шатландскага нац. касцюма. 2) Прамавугольны кавалак грубай шарсцяной або паўшарсцяной тканіны, якая выкарыстоўваецца ў якасці пакрывала.
ПЛЕЕР (ад англ. player), малагабарытны магнітафон (ці магнітола), прызначаны толькі для узнаўлення фанаграм, звычайна праз навушнікі. Адрозніваецца адсутнасцю ўзмацняльніка запісу, гучнагаварыцеляў і інш. Існуюць таксама пішучыя П. Відэаплеер прызначаны для ўзнаўлення відэафільмаў праз тэлевізар ці на малагабарьггным вадкакрышталічным экране. Ад відэамагнітафона адрозніваецца адсутнасцю радыёканала для запісу тэлевіз. праграм. Носьбітамі інфармацыі для П. з’яўляюцца аўдыё і відэакасеты з магн. стужкай, кампактдыскі (у т.л. лазерныя і магнітааптычныя), а таксама цвёрда
цельныя прылады памяці. Існуюць П., якія маюць выхад для падключэння да камп’ютэра. А.П. Ткачэнка.
ПЛЕЗІЯЗАЎРЫ (Plesiosauria), падатрад вымерлых марскіх паўзуноў атр. заўраптэрыгій падкл. сінаптазаўраў. Вядомы з сярэдняга трыясу да позняга мелу (каля 220—70 млн. г. назад). Вялі спосаб жыцця, падобны да сучасных ластаногіх. 3
надсям.: пістазаўрыды (Pistosauroidea), плезіязаўрыды (Plesiosaurdidea), пліязаўрыды (Pliosauroidea). Жылі пераважна ў прыбярэжнай зоне. Характэрныя прадстаўнікі — эласмазаўр (Elasmosaurus), натазаўр (Nothosaurus) і інш. Рэшткі знойдзены на ўсіх мацерыках, па іх вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Даўж. ад 1,5 да 16 м. Плезіязаўрыды мелі доўгую шыю, невял. галаву; пліязаўрыды — кароткую шыю, вял. галаву. Канечнасці адносна кароткія, ластападобныя. Пазванкоў да 150, з пляскатымі сучляноўнымі паверхнямі. Зубы канічныя, аднародныя або дыферэнцыраваныя на іклы і больш дробныя зубы. Драпежнікі. П. Ф. Каліноўскі.
ПЛЕЙСТАСЕЙСТАВАЯ вбБЛАСЦЬ (ад грэч. pleistos найбольшы + seistos страсянуты), вобласць зямной паверхні, у межах якой пры землетрасеннях бываюць макс. разбурэнні. Найчасцей размешчана ў эпіцэнтры ці непадалёку ад яго (напр., плошча П.в. ташкенцкага землетрасення ў 1966 роўна 20 км2). Плошча і форма П.в. залежаць ад інтэнсіўнасці землетрасення, глыбіні гіпацэнтра, характару і кірунку сіл, якія
дзейнічаюць у гіпацэнтры, ад геал. будовы мясцовасці і інш.
ПЛЕЙСТАЦ^НАВЫ АДДЗЁЛ (ЭПбХА), плейстацэн (ад грэч. pleistos найбольшы 4 kainos новы), ніжні аддзел антрапагенавай сістэмы (перыя
дуў апошні адрэзак ледавіковай гісторыі Зямлі, які адпавядае найб. працяглай эпосе антрапагенавага (чацвярцічнага) перыяду. Паводле розных ацэнак П.а.(э.) доўжыўся 0,7—3,5 млн. г. і завяршыўся 0,1 млн. г. назад. Ён падзелены на ніжні (ранні), сярэдні і верхні (позні) плейстацэн або эа, меза і неаплейстацэн. Характарызуецца глабальным пахаладаннем клімату Зямлі і чаргаваннем у сярэдніх шыротах халодных (ледавіковых) і адносна цёплых (міжледавіковых) інтэрвалаў. Тэр. Беларусі належыць да рэгіёнаў класічнага развіцця ледавіковых з’яў і падзей у плейстацэне. А.Ф.Санько.
ПЛЕЙСТбн (ад грэч. ріеіп плысці на судне), сукупнасць водных арганізмаў, якія трымаюцца на паверхні вады або паўпаглыбленыя ў яе. Прадстаўнікі марскога П. найб. разнастайныя. Для многіх арганізмаў з П. характэрна ўтварэнне газавых камер (напр., сіфанафора фізалія) або выдзяленне пеністых паплаўкоў (актынія мініяс, малюск янціна і інш.); інш. выкарыстоўваюць паверхне
422 ПЛЕКСІГЛАС
вую плеўку вады як апору (напр., малюск глаўкус). 3 раслін да П. адносяцца, напр., саргасавыя водарасці, раска.
ПЛЕКСІГЛАС (ням. Plexiglas ад лац. plexus пераплецены + ням. Glas шкло), тэхнічная назва агггычна празрыстых пластычных мас на аснове поліметылметакрылату. Гл. Шкло арганічнае.
ПЛЕКСІТ, пашкоджанне нервовага спляцення, утворанага пярэднімі галінамі спіннамазгавых нерваў. Адрозніваюць П. шыйны, плечавы і паяснічнакрыжавы. Прычыны ўзнікнення: траўмы (у тл. родавая), пухліны, запаленчыя працэсы пазваночніка, суставаў і інш. Зрэдку бывае пры інфекц. хваробах (напр., ангіне, грыпе). Харакгарызуецца адчувальнымі, рухальнымі і трафічнымі расстройствамі. Лячэнне комплекснае, пры неабходнасці хірургічнае.
ПЛЕКТААСКАЛЬНЫЯ, парадак сумчатых грыбоў, тое, што эўрацыяльныя.
ПЛЕКТАМІЦЙТЫ (Plectomycetiidae), група найб. недасканалых грыбоў падшса эўаскамійртаў. 3 парадкі: эўрацыяльныя, анігенавыя, мікрааскавыя. Каля 140 родаў, 250 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 10 родаў, 50 відаў. Большасць сапратрофы, жывуць у глебе і на розных сабстратах расл. паходжання, выклікаюць цвіль на харч. прадукгах, пашкоджваюць прамысл. вырабы і матэрыялы, некат. — паразіты вышэйшых раслін, жывёл і чалавека.