• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ных трох тыпаў. Сукупнасць усіх П. клеткі наз. пластьшома.
    ПЛАСТЫКА (ад грэч. plastike скульптура), 1) у выяўленчым мастацт в е тое, што скульптура. У вузкім сэнсе — тэхніка скульптуры з мяккіх матэрыялаў; тое, што лепка. 2) Эмацыянальная выразнасць маст. формы, гармонія, зграбнасць. 3) У т а н ц ы плаўнасць, зграбнасць рухаў, гарманічная ўзгодненасць поз.
    ПЛАСТЫКАТ, эластычная пластмаса на аснове пластыфікаванага полівінілхларыду. Выпускаецца ў выглядзе гранул, плёнак, лістоў. Выкарыстоўваюць для ізаляцыі правадоў і кабеляў, у вытвсці шлангаў, цыраты, цацак.
    ПЛАСТЫКІ, тое, што пластычныя масы.
    ПЛАСТЫЛІН (італьян. plastilina ад грэч. plastos вылеплены), матэрыял для лепкі. Вырабляецца з ачышчанага і раздробненага парашку гліны з дамешкам воску, тлушчу і інш. рэчываў, якія не дапускаюць высыхання. Афарбоўваецца ў розныя колеры. Выкарыстоўваецца для лепкі эскізаў, невялікіх мадэляў, скульптуры малых форм.
    ПЛАСТЫФІКАТАРЫ (ад грэч. plastos вылеплены + лац. Гасеге рабіць), 1) рэчывы, што павышаюць пластычнасць і (ці) эластычнасць палімераў і матэрыялаў на іх аснове пры перапрацоўцы і эксплуатацыі. Аблягчаюць размеркаванне сыпучых інгрэдыентаў у палімернай матрыцы, зніжаюць тру перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, некаторыя надаюць ім негаручасць, тэрма, мароза, святлоўстойлівасць і інш. спец. ўласцівасці. П., якія аблягчаюць перапрацоўку (зніжаюць тру цякучасці гумавых сумесей), але не паляпшаюць марозаўстойлівасць вулканізату, наз. з м я к чальнікамі. Працэс увядзення П. у палімер наз. пластыфікацыяй. Найб. шырока П. выкарыстоўваюць пры перапрацоўцы пластмас (каля 70% ад агульнага аб’ёму пры перапрацоўцы полівінілхларыду) і эластамераў, вырабе лакафарбавых матэрыялаў.
    Асн. агульныя патрабаванні да П. — сумяшчальнасць з палімерам пры ўвядзенні значнай (да 50% па масе) колькасці П., нізкая лятучасць, адсутнасць паху і колеру, хім. інертнасць, устойлівасць да вымывання ў вадкім асяроддзі. Найб. пашыраныя П. — складаныя эфіры араматычных і аліфатычных кіслот (напр., дыбутылфталат), фосфарнай кты, нізкамалекулярныя поліэфіры, эпаксідаваныя алеі; змякчальнікі — нафтавае масла, парафіны, каніфоль, прадукты ўзаемадзеяння алеяў з серай (факсіты), нафтавыя бітумы (рубраксы), кумаронаіндэнавыя смолы.
    2	) Паверхневаакіыўныя рэчывы, што дадаюць у буд. растворы і бетонныя сумесі (0,15—0,3% ад масы вяжучага матэрыялу) для надання ім пластычнасці (аблягчэння ўкладкі ў форму) і зніжэння водазмяшчэння. Найб. шырока выкарыстоўваецца сульфітнаспіртавая брага (таварная форма лігнасульфанатаў — солей лігнасульфонавых кіслот), якая
    ПЛАСТЫЧНЫЯ 411
    паскарае працэс цвярдзення і павышае трываласць бетону. М.Р.Пракапчук.
    ПЛАСТЫЧНАСЦІ ТЭОРЫЯ. раздзел механікі, які вывучае пластычнае дэфармаванне (пластычнасць) цел. Займаецца пабудовай матэм. мадэляў пластычных цел, метадамі вызначэння напружанняў механічных і дэфармацый у пластычна дэфармаваных целах пад уздзеяннем нагрузак, тр і інш. Выкарыстоўваецца пры разліку канструкцый, збудаванняў, машын, тэхнал. працэсаў апрацоўкі металаў ціскам (коўкі, штампоўкі і інш.), шэрагу прыродных працэсаў (напр., гораўтварэння, дрэйфу кантынентаў).
    П.т. разглядае целы, якія не падпарадкоўваюцца законам пругкасці (гл, Пругкасці тэорыя) з пачатку прыкладання знешніх уздзеянняў (пластычнае цела) або з некаторай стадыі нагружэння (пруткапластычнае цела). Зыходныя даныя атрымліваюць эксперыментальна пры выпрабаваннях узораў нарасцяжэннесцісканне. Найб. развітыя тэорыі: пластычнага цячэння (устанаўлівае сувязь паміж тэнзарам напружанняў і тэнзарам прырашчэнняў пластычнай дэфармацыі), ідэальнай пластычнасці, пругкапластычных працэсаў, дэфармацыйныя тэорыі пластычнасці.
    Літ.. Соколовскнй В.В. Теорня пластнчностн. 3 нзд. М., 1969; М в л е в Д.Д., Быковцев Г.М. Теорня угірочняюіцегося пластнческого тела. М., 1971; Н л ь ю ш н н А.А Пластнчность: Основы обіцей мат. теорнн. М., 1963; М ал н н н н Н.Н. Прнкладная теорня пластнчноста я ползучестн. 2 нзд. М., 1975. І.І.Леановіч.
    ПЛАСТЫЧНАСЦЬ (ад грэч.. plastikos прыдатны для лепкі, падатлівы) м a т э р ы я л а ў, уласцівасць цвёрдых цел (матэрыялаў) пад уздзеяннем мех. нагрузак зменьваць без разбурэння сваю форму і захоўваць частку атрыманай дэфармацыі пасля спынення ўздзеяння. Залежыць ад структуры цела і ўмоў яго дэфармавання (скорасці нагружэння, тры, ціску і інш ). Малое значэнне або адсутнасць П. азначае процілеглую ўласцівасць — крохкасць матэрыялаў. Улік П. дазваляе вызначаць запасы трываласці, дэфармавальнасці і ўстойлівасці канструкцый, магчымасці апрацоўкі матэрыялаў ціскам (валачэння, коўкі, пракаткі, штампоўкі). Вывучаюць П. пластычнасці тэорыя, супраціўленне матэрыялаў і інш.
    Пластычная дэфармацыя звязана з разрывам некаг. міжатамных сувязей і ўтварэннем новых. П. аморфных цел вызначаецца імавернасцю рэлаксацыйных перагруповак атамаў і малекул (гл. Рзлаксацыя), а цел з крышт. будовай — утварэннем, перамяшчэннем і ўзаемадзеяннем дэфектаў у крышталях. У залежнасці ад колькаёці атамаў, што ўдзельнічаюць у элементарным акце пластычнай дэфармацыі, адрозніваюць П.: самадыфузійную і дыфузійную (перамяшчэнне атамных слаёў крышталя, на якія ўздзейнічаюць знешнія сілы, на ўчасткі, дзе дзейнічаюць расцягвальныя сілы), краўдыённую (спараджэнне і перамяшчэнне краўдыёнаў — згушчэнняў атамаў уздоўж шчыльна ўпакаваных шэрагаў атамаў), дыслакацыйную (слізганне па крышталеграфічных плоскасцях, гл. Дыслакацыі ў крышталях), звязаную з дэфармацыяй элементарнай ячэйкі крышталя (гл. Двайнікаванне), з працяканнем фазавага пераўтварэння (гл. Фазавыя пераходы).
    Літ.: Хоннкомб Р. Пластяческая деформацня металлов: Пер. с англ. М., 1972; Полухян П.Й., Горелнк С.С., Вор о н ц о в В.К. Фнзнческме основы пластнческой деформацнн. М. 1982; Кайбышев О.А Сверхпластнчность промышленных сплавов. М., 1984; Работнов Ю.Н. Механнка деформнруемого твердого тела. 2 нзд. М., 1988.
    ПЛАСТЬІЧНАСЦЬ ГОРНЫХ ІІАРОД, уласцівасць пароды неабарачальна дэфармавацца без мікраскапічных парушэнняў суцэльнасці пад уздзеяннем мех. нагрузкі; яна павялічваецца з ростам тры і ціску. Найб. пластычныя горныя пароды — гліны, графіт, каменная соль і інш. Пад ціскам 0,98—1,96 МПа граніт і дыябаз робяцца пластычнымі. Пластычнасць гліністьіх парод залежыць ад вільготнасці пароды, дысперснасці, мінер. саставу і інш., характарызуецца межамі пластычнасці (верхняй — мяжа цякучасці і ніжняй — мяжа раскочвання) і лікам пластычнасці (рознасць вільготнасці верхняй і ніжняй мяжы). У інж.геал. практыцы грунты паводле ліку пластычнасці падзяляюць на групы: гліны (>17), суглінкі (17—7), супескі (7—0), пяскі (0).
    ПЛАСТЫЧНАЯ ДЭФАРМАЦЫЯ астаткавая дэфармацыя, утвораная ад уздзеяння сілавых фактараў, пры якой не адбываюцца макраскапічныя парушэнні суцэльнасці матэрыялу. У той ці інш. ступені пластычныя ўласцівасці маюць усе рэальныя целы (гл. Пластычнасць). Здольнасць канстр. матэрыялаў да П.д. — адна з найважн. уласцівасцей, што забяспечвае магчымасць атрымання з іх розных вырабаў шляхам апрацоўкі ціскам (коўка, пракат).
    ПЛАСТЬІЧНАЯ ХІРУРГІЯ, аднаўленчая хірургія, раздзел хірургіі, які распрацоўвае метады аднаўлення формы і функцыі тканак і органаў чалавека. Выкарыстоўваюць пры прыроджанай паталогіі, цяжкіх траўмах. Пашырана на вонкавых скурных покрывах цела (гл. Касметыка), у сківічнатварнай хірургіі (гл. ^ынапластыка), страўнікавым тракце, у практалогіі, уралогіі.
    П.х. вядома са стараж. часоў (асабліва скурная пластыка). Напр., у Індыі ажыццяўлялі пластыку носа ласкутом, выкраеным са скуры ілба або шчакі. У Расіі яе асновы залажылі У.П.Філатаў (скурная пластыка) і М.І./Йрагоў (касцявая пластыка). На Беларусі значны ўклад у П.х. зрабілі А.САрцюшкевіч, Ц.Е./Мларыбаў, Я.Б.Ешэ, Г.У.Кручынскі, У.М.Падгайскі, АП.Чудакоў. Метады Пх распрацбўваюцца ў Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Напр. укараненне мікрахірургіі сасудзістых анастамозаў дазволіла перамяшчаць фрагменты скурных акраўкаў разам з падскурнай клятчаткай і мышцамі, каб фарміраваць цэлыя органы; трансплантацыя органаў і тканак.
    І.М.Грышын.
    ПЛАСТЬІЧНЫЯ ЗМАЗКІ. кансіст э н т н ы я змазкі, высакавязкія мазі, якія атрымліваюцца ўвядзеннем у вадкія нафтавыя ці сінт. маслы цвёрдага загушчальніка (мьріа, парафіну, сілікагелю, сажы і інш.). Вызначаюцца высокай трай кроплепадзення, добрым
    прыліпаннем да паверхняў трэння, стабільнасцю ўласцівасцей. Найб. пашыраны: графітная і чыгуначная П.з., кансталін, літол, салідол і інш. Выкарыстоўваюць для змазвання вузлоў механізмаў (калі пддача вадкай змазкі немагчыма), для кансервацыі розных дэталей і механізмаў пры іх працяглым захоўванні і транспартаванні.
    НІАСІЬІЧНЫЯ МАСГАЦГВЫ, праст о равыя мастацтвы, прыгожыя мастацтвы, паняцце, што аб’ядноўвае віды мастацтва, творы якіх існуюць у прасторы, не змяняюцца і не развіваюцца ў часе і ўспрымаюцца зрокам. Умоўна падзяляюцца на выяўленчыя мастацтвы і невыяўл. (тэктанічныя), дзе зрокавапрасторавыя формы не маюць, як правіла, аналогій у рэчаіснасці ('архітэктура, дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, дызайн, мастацкае канструяванне). Асобны род П.м. — каліграфія. П.м. часта ўваходзяць у склад сінт. Biflay мастацтва (тэатральнаджарацыйнае мастацтва, кінамастацтва, тэлевізійнае мастацтва, медыямастацгва і інш.).
    ПЛАСТЫЧНЫЯ МАСЫ, пластмасы, пластыкі, матэрыялы на аснове палімераў, якія пры фармаванні іх у вырабы знаходзяцца ў вязкацякучым ці высокаэластычным стане, а пры эксплуатацыі — у шклопадобным або аморфнакрышталічным. У састаў П.м. акрамя палімераў уваходзяць напаўняльнікі: цвёрдыя (паводле іх прыроды адрозніваюць арганапласты, азбапластыкі, борапластыкі, вугляродапласты, графітапласты, металапалімеры, шклопластыкі) ці газападобныя (гл. Газанапоўненыя пластыкі), стабілізатары (антыаксіданты, антыпірэны і інш.), пластыфікатары, фарбавальнікі і пігменты. Паводле фіз. і хім. ператварэнняў, што адбываюцца з палімерам пры фармаванні вырабаў падзяляюць на тэрмапласты (найважн. на аснове поліэтылену, полівінілхларыду, полістыролу) і рэактапласты (найб. пашыраны від — фенапласты).
    Перапрацоўка рэактапластаў у вырабы адбываецца адначасова з ацвярдзеннем палімераў, пры гэтым пластык страчвае здольнасць пераходзіць у вязкацякучы стан. Пры фармаванні вырабаў з тэрмапластаў матэрыял цвярдзее пры ахаладжэнні расплаву без хім. сшывання макрамалекул і захоўвае здольнасць да шматразовых пераходаў у вязкацякучы стан. П.м. бываюць аднафазнымі (гамагеннымі) і мнагафазнымі (гетэрагеннымі кампазіцыйнымі) матэрыяламі; у гамагенных палімер з’яўляецца асн. кампанентам, які вызначае ўласцівасці матэрыялу, у кампазіцыйных выхонвае функцыю дысперсійнага асяроддзя (сувязнага) у адносінах да інш. кампанентаў. Найважн. добрыя якасці П.м.: малая шчыльнасць, нізкі каэф. трэння і малы знос пры эксплуатацыі, высокая хім. ўстойлівасць, выдатныя дыэлектрычныя і аптычныя ўласцівасці, шырокі спектр дэфармацыйнатрываласных уласцівасцей, прывабны знешні выгляд вырабаў. Асн. прамысл. метады перапрацоўкі тэрмапластаў — ліццё пад ціскам, экструзія, вакуумфармаванне, пнеўмафарма