• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Мужчынскую кашулю кроілі з плечавымі ўстаўкамі, падпяразвалі шырокім плеценым поясамручніком чырвонабурачковаіа колеру з мноствам дробных кутасікаў на канцах. Летам насілі саламяныя брылі, абвязаныя паверху ўзорыстай тасьмой, зімой — круглыя шапкі з шэрага ці блакітнага сукна і з чорным аўчынным аколышам. Дапаўнялася мужчынскае адзенне скураною кайстрачкайкалітой (насілі на раменьчыку цераз плячо або падвешвалі да пояса), скураным чэхлікам для ножыка.
    Літ.: Р а м а н ю к М.Ф. Беларускае народнае адзенне: (Альбом). Мн., 1981.
    М. Ф.Раманюк.
    ІПНСКАІВАЦЭВІЦКІЯ РУЧНІКІ, тып бел. традыц. тканых ручнікоў, якія вырабляюць нар. майстры вёсак Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Пінскага рнаў Брэсцкай вобл. Вядомы з 19 ст. Даўж. 180—250, шыр. 23—30 см. Па колеравай гаме, стылістыцы арнаменту, якасці палатна блізкія да мотальскіх ручнікоў. Ткуць з ільняных і баваўняных нітак, па краях аздабляюць шматколер
    ПІНСКАЯ	367
    ным вышытым гладдзю арнаментам (выявы букетаў, ваз, гірляндаў кветак і інш.). Бываюць звычайныя і з прышытымі па канцах вузейшымі кавалкамі палатна. Звычайныя ткуць у 3 ніты арнаментам «у коскі», канцы аздабляюць мохрыкамі ці паскамі карункаў (плеценыя з нітак асновы або вязаныя з белых баваўняных). У арнамеіггыцы пашыраны палрскі: вузкія папярочныя, адзінкавыя ці згрупаваныя па некалькі (чырвоныя, чырвонаблакітныя, шэрабелыя), а таксама падоўжныя і папярочныя, якія ўтвараюць буйнарапортную клстку. Ручнікі з прышытымі канцамі ткуць у 2 ніты, асн. (шырэйшую) частку аздабляюць глалкімі ці ўзорыс
    ПшскаІвацэвіцкія ручнікі. 1я пал. 20 ст.
    тымі палосамі геам. арнамепту, канцы — дробнаажурпымі вузельчыкавымі карункамі, плецснымі з суканых нітак асновы, вышытым крыжыкам арнаментам антрапаморфнага, зааморфнага, расліннага характару, выкананым чырвонымі і чорнымі ніткамі бавоўныгорынь. Шырока выкарыстоўваюцца ў афармленні інтэр’ераў хат, традыц. абрадах, служаць узорамі пры распрацоўцы сувенірных вырабаў. М.Ф.Раманюк.
    ПІНСКАЯ ВАЕННАЯ ФЛАТЬІЛІЯ, 1) фарміраванне ВМФ Полыіічы на Прыняці і яе прытоках у 1919—39. Гал. база — г. Пінск. Створана ў крас.—маі 1919 у час сав.польскай вайны 1919—20. У навігацыю 1920 рухалася з баямі па Прыпяці і Дняпры да Кіева. 4.8.1920 у час наступлення Чырв. Арміі флатылія расфарміравана, судны знішчаны або затоплены. У 1921—22 адноўлена, папоўнсна новымі караблямі. Напярэдадні 2й сусв. вайны налічвала 54 адзінкі (у тл. 26 баявых: 6 манітораў, 3 кананеркі, 15 узбр. катэраў і інш ). У вер. 1939 у ходзе польскай кампаніі 1939 вяла проціпаветраную абарону Пінска і мастоў цераз Піну, Прыпяць, Ясельду. 17—21.9.1939 караблі флатыліі былі самазатоплены; да 12.11.1939 яны падняты сав. маракамі і пасля рамонту і пераўзбраення ўключаны ў склад Дняпроўскай ваеннай флатыліі.
    2) Фарміраванне сав. ВМФ на Дняпры і яго прытоках (Прыпяці, Бярэзіне і інш.) у чэрв. 1940 — кастр. 1941. Гал. база — Пінск. Створана 17.6.1940 з час
    ткі сіл расфарміраванай Дняпроўскай ваен. флатыліі. Камандуючы контрадмірал ЦзДз.Рагачоў. Напярэдадні Вял. Айч. вайны складалася з 7 манітораў, 4 кананерскіх лодак, 15 бранякатэраў, авіяэскадрыллі і інш. (усяго 2300 чал.). Аператыўна падпарадкоўвалася камандуючаму войскамі Зах. асобай ваен. акругі (з 22.6.1941 Заходні фронт). 3 пач. вайны павялічана за кошт суднаў грамадз. рачнога флоту, а таксама ў ліп. 2 манітораў з Дунайскай ваен. флатыліі. Да канца чэрв. 1941 разам з часцямі 4й арміі Зах. фронту абараняла Пінск, а да 9.7.1941 — Лунінец, Тураў. 11 ліп. падзелена на 3 атрады: Бярэзінскі (3 маніторы, 5 бранякатэраў), Прыпяцкі (манітор, 4 вартавыя караблі, 2 бранякатэры і інш.), Дняпроўскі (гал. сілы флатыліі, у т.л. 4 маніторы, 4 кананерскія лодкі). Бярэзінскі і Прыпяцкі атрады абстрэльвалі занятыя праціўнікам прырэчныя нас. пункты, абаранялі сав. і парушалі варожыя пераправы, цесна ўзаемадзейнічалі з сухапутнымі войскамі. У канцы жн. караблі абодвух атрадаў прарваліся з баямі да Кіева (пры гэтым частка іх загінула) і разам з Дняпроўскім атрадам удзельнічалі ў абароне Кіеўскага ўмацаванага раёна. Большасць караблёў загінула ў баях, астатнія ўзарваны 18 вер. ў сувязі з адыходам сав. войск на У ад Дняпра. Атрад маракоў ваяваў на сушы да 20—28 вер. Флатылія расфарміравана 5.10.1941. Гл. таксама Марская авіяцыя, Марская артылерыя, Марская пяхота, Мінны загараджальнік.
    Літ.: П а ў л о в і ч Р.К. Пінская флатылія // Бел. мінуўшчына. 1995. № 3; Яго ж. Пннскне моннторы // Армня. 1998. № 3; Я г о ж. Да пытання аб стварэнні і дзейнасці Пінскай рачной ваеннай флатыліі // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1999. № 1.
    Р К.Паўловіч.
    ПІНСКАЯ ВрБЛАСЦЬ. адм.тэр. адзінка ў БССР у 1939—54. Цэ:ітр — г. ІТінск. Утворана 4.12.1939, уключала 5 паветаў: Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі (часткова). 15.1.1940 паветы скасаваны, утвораны 11 раёнаў: Ганцавіцкі, ДавыдГарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі. У 1941 ші. вобласці 16,3 тыс. км2, нас. 533,6 тыс. чал., 4 гарады, 5 гар. пасёлкаў, 1 раб. пасёлак, 159 сельсаветаў. 8.1.1954 пасля скасавання тэр. вобласці ўключана ў Брэсцкую вобласць.
    ІПНСКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала ў 1729 ?—46 ? у г. Пінск Брэсцкай вобл. Належала езуітам. Выпускала кнігі на лац. і польскай мовах (вядома 8 назваў, ёсць звесткі яшчэ пра 3): літургічныя выданні, панегірыкі, казанні, белетрыстычныя збкі «Усякай усячыны», складзеныя смаленскім кашталянам паэтам К.Несялоўскім. У збках змешчаны вершы складальніка, дакумент. і эпісталярныя матэрыялы, легенды, апокрыфы, эпітафіі і інш.
    Літ.: Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Кннга, бнблнотечное дело н бнблнографня в Белоруссмм Мн., 1974.
    ПІНСКАЯ ДРЭВААПРАЦбЎЧАФАНЁРНАЯ ФАЬРЫКА Дзейнічала ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880—1916. Вырабляла дошкі і фанеру. Мела лакамабіль, 2 паравыя рухавікі, паравы кацёл. У 1909 працавала 620 чал. У 1900 выпушчана прадукцыі ка 350,1 тыс. руб. Закрыта ў сувязі з ням. акупацыяй.
    52"
    26
    ШНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
    25
    НосаваАРАН АЬх/’
    Бялав/чь/\ Івацэвічы/
    ^ ^Бабровічы.
    .ЯРОЗА
    * 7
    Хомсн
    
    2Г
    О ГанцавічыК
    Свяціца О/ БорніІ
    '•'^,Морач\.~
    Вялінае
    О Будча
    О с
    БА БРУЙСКАЯ ° I Чырв.Слабада
    *' Раздзялавічы
    Выганашчы\
    Хатынічы
    МьірняУ^
    ДзяніскавІчьІ*
    іЛюсіна
    'уреятая Воляу
    [еляханы
    Рэчкі
    'Д^у^Задуб'і 'Плртніца
    Яглееічы
    Моталь
    Драгічын \ ^^>^'іванаві
    .Восаўцы J
    \ Зорэчкп j
    '^брэчча
    • В 0 Б
    Чуд3*г} УСтаробін
    f ГаўрыльчыцьР . ДоўгЬе, k г>ВрлЧУчав'ЧЬІ I'4 \ /Бараеікі °Лу* '\Чаланец 1 /	Гоця )
    '•р' Пласнінь 7	\ Люшча^К
    Лышча Багданаўна \Бастынь0к / О	Дзятлаі
    Пагішын
    Жабчыцы ^Юхнавічы Q
    \ ВолькаО
    ' ПІНСК*
    Couihuq
    'ОВелута
    Вулма^
    ОБараўцы \
    \
    О
    Беразняні •
    ° X
    МілееічЯ/\,
    Нончыцы
    ^і^<~ч^^Лдрь,^ о Hypo
    © ©
    ПІНСК
    Моталь
    Плотніца
    ЛУНІНЕЦ®
    (Гарадзішча. Л • v.,
    Лемяшэвічы I
    ^Жытнавічы
    Хойна Q/
    
    ,Сг
    Мна.
    іхава
    ^лотніца Д^бай
    ч9^ л Орадчыі уФядоры
    Сіннееічьі,
    Цімашэеічы//' ^
    Ленін/ Ельня^Р/ qO \Юркев!чы /Мі наш эвічы___
    Сітнта }
    Альшаны
    
    “ДАВЫДГАРАДОКу
    
    Цэнтр вобласці
    Цэнтры раёнаў Пінскай вобласці
    Гарады
    Пасёлні гарадскога тыпу
    Населеныя пункты сельснага тыпу
    Межы	^^
    _ саюзных рэспублік
    ... абласцей
    — раенаў Пінснай вобласці
    Межы дадзены на 20.09.1944г.
    ^столін е.Д?мРо '’очыоа \р„ьтны \ I
    Нленне О
    оі
    Рубрын \
    2
    НолнІ0 ; Бунча
    Чыгунні
    Аўтамабільныя дарогі
    368	ПІНСКАЯ
    ПІНСКАЯ ЗАПАЛКАВАЯ ФАБРЫКА Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1892 пад назвай «ПрагрэсВулкан». У 1897 многія працэсы механізаваны; выпускала за суткі 250 тыс. карабкоў запалак. У тым жа годзе фка згарэла, пазней адноўлена. У 1902 працавала 674 чал. 3 1909 уваходзіла ў акц. тва запалкавых фк «ПрагрэсВулкан». У 1915—18 фка не працанала, абсталяванне часткова вывезена ў Германію. У 1918 фка аднавіла выпуск запалак. У 1931 на фцы былі 183 машыны па выпуску запалак.У 1939 нацыяналізавана. У 1944 усё абсталяванне было вывезена ў Германію, a будынак спалены. 3 1944 П.з.ф. ў складзе Пінскага фанерназапалкавага камбіната (былы фанерны зд), а з 1947 аднавіла выпуск запалак, у 1948 набыла самастойнасць і наз. Пінская запалкавая фабрыка «17 Верасня». У 1950 рэканструявана. У 1959—70 у складзе Пінскага фанерназапалкавага камбіната, з 1971 — Пінскага вытв. дрэваапр. аб’яднання «Пінскдрэў». У 1984—85 пераабсталявана, перайшла на выпуск запалак у кардонных карабках. 3 1992 з сучаснай назвай на правах філіяла ўваходзіць у «Пінскдрэў». Асн. прадукцыя (2001) — запалкі. М.А.Галавешкін.
    ПІНСКАЯ КАФЛЯ, архітэклурнадэкар. кераміка 16—19 ст. з г. Пінск Брэсцкай вобл. Кафля 16 ст. гаршковая з квадратным вусцем, а таксама (з канца 16 ст.) каробчатая з вонкавай пласцінай, дэкарыраванай геам. малюнкам. Кафля 17—18 ст. каробчатая гзымсавая, вуглавая дывановая), аздобленая расл. арнаментам, геральдычнымі выявамі, манаграмамі; выраблялі таксама каронкі. У 2й пал. 17 ■— пач. 18 ст. ў Пінску пашырылася паліхромная рэльефная кафля, у 18 ст. — размаляваная гладкая. 3 канца 17 ст. малюнак паступова спрашчаўся, з сярэдзіны 18 ст. выраблялі кафлю звычайна без дэкору. Пры абпальванні выкарыстоўвалі пераважна зялёную, а таксама паліхромную паліву. 3 2й пал. 19 ст. была наладжана прамысл. вьггвсць кафлі з расл. дэкорам па замежных ўзорах. 7 А6 Чарняўскі.
    Да арт. Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся». Вышываныя пано і размалёўка па дрэве.
    ІЙНСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕІІАРХІЯ, адм.тэр. адзінка праваслаўнай царквы на Беларусі. 3 канца 10 — пач. 11 ст. тэр. епархіі ўваходзіла ў склад Тураўскай праваслаўнай епархіі ў падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі. У 1241 кафедра перанесена ў Пінск, што лічыцца пачаткам дзейнасці П.п.е. У 14 ст. епархія тройчы знаходзілася ў юрысдыкцыі Галіцкай мітраполіі, пасля яе скасавання — зноў у Кіеўскай. У 1595—1795 пінскай кафедрай валодалі уніяты, аднак у 1620—32 П.п.е. адраджалася і існавала адначасова з уніяцкай. У 1795—1839 уніяцкія прыходы епархіі аб’ядналіся з правасл. царквой і іх тэр. была ўключана ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі. У 1920 епархія адноўлена, у 1922—39 знаходзілася ў складзе Польскай аўтакефальнай правасл. царквы. У 1941 на пінскую кафедру быў прызначаны епіскап Маскоўскага патрыярхату, аднак зза ваен. дзеянняў ён не змог кіраваць епархіяй. У 1942—44 епархія знаходзілася ў падпарадкаванні Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы; у 1944 вернуга ў юрысдыкцыю Маскоўс:<ага патрыярхату. У 1839—40 і 1980—90 тьпул «епіскап пінскі» насілі вікарыі Мінскай епархіі. У 1990 дзейнасць П.п.е. адноўлена ў складзе Беларускай праваслаўнай царквы, яе тэр. ахоплівае 8 адм. раёнаў Брэсцкай вобл.: Пінскі, Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Столінскі. На канец 1999 у епархіі 147 прыходаў, 34 капліцы, 128 святароў, 5 дыяканаў, Пінскі Варварынскі манастыр (адноўлены з 1993).