Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПІНКЕРТОН (Pinkerton) Роберт, англійскі падарожнік 1й пал. 19 ст., агент брытанскага біблейскага тва. У 1816 і 1822 наведаў Беларусь, пабываў у Барысаве, Вільні, Віцебску, Копысі, Магілёве, Мінску, Оршы, Полацку, Шклове. У 1816 заснаваў у Віцебску Беларускае біблейскае тва. У 1833 у Лондане выдаў свае ўспаміны «Расія: або рознабаковыя назіранні аб мінулым і сучасным стане краіны і яе насельнікаў» (раздзелы 3—5 прысвечаны Беларусі). Вял. ўражанне зрабілі на яго Полацк, Віцебск і Магілёў.
ПІНКУС Саламон Шыманавіч (28.8.1908, г. Адэса, Украіна — 1.7.1971), бел. вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Др мед. н. (1968), праф. (1969). Скончыў Адэскі мед. інт (1933). 3 1961 у Гродзенскім мед. інце (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях згусальнай і процізгусальнай сістэм крыві пры сардэчнасасудзістых хваробах.
Тв:. Тромботест прн гнпертоннческой болезня м атеросклерозе // Врачебное дело. 1967. № 3; Тромбоэластографня в карднологнн. Мн., 1972.
ПІНСК, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Пінскага рна Брэсцкай вобл., у сутоках р. Піна і Прыпяць. Чыг. ст. на лініі Брэст—Лунінец, вузел аўтадарог на Іванава, Івацэвічы, Лунінец, Столін. Рачны порт. За 180 км на У ад Брэста. 131 тыс. ж. (2000).
П. (летапісны Пннеск, Пнньск) упершыню ўпамінаецца пад 1097. Назва ад р. Піна. Стараж. П. складаўся з дзядзінца, вакольнага горада (гл. Пінскія ўмацаванні) і гар. пасада. Пры археал. раскопках знойдзены сашнік, сярпы, косы, наканечнікі стрэл, шпоры, упрыгожанні, каляровыя керамічныя пліткі, каменны абразок з выявай Спаса Эмануіла (12 ст.), высокамастацкая касцяная капавушка, рэчы з надпісамі. Да сярэдзіны 12 ст. горад уваходзіў у Тураўскае княства, з 2й пал. 12 ст. йэнтр удзельнага Пінскага княства. У 13 ст. ўтворана Пінская праваслаўная епархія.
3 пач. 14 ст. П. у складзе ВКЛ, з 15 ст. ў Трокскім ваяв. 3 1й пал. 16 ст. цэнтр Пінскага староства, з 1565—66 — Пінскага павета Берасцейскага ваяв. У 1581 П. атрымаў магдэбургскае права і герб — у чырв. полі залатыя лук са стралой і напятай цецівой. У 1596— 1795 існавала ПінскаТураўская уніяцкая епархія. У час антыфеадальнай вайны 164S—51 у вер. 1648 паўстанцы П. разам з казацкім атрадам А.Нябабы аказалі супраціўленне войску вял. стражніка ВКЛ Р.Мірскага. У сярэдзіне 17 ст. ў П. каля 10 тыс. ж. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у вер. 1655 П. заняты атрада.м Ф.Ф.Валконскага, разрабаваны і спалены. У час Паўночнай вайны 1700—21 у маі 1706 войскі шведскага караля Карла XII захапілі і разрабавалі горад. У 1й пал. 18 ст. ў П. працавала друкарня (належала
Пінск. Тэатр «Казіно». Фота пач. 20 ст.
езуітам). Пінская кангрэгацыя 1791 зрабіла спробу ўтварыць асобную аргцыю правасл. царквы ў Рэчы Паспалітай. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) П. у Рас. імперыі, цэнтр павета Мінскай губ. У 1794 у горадзе 3716 ж., 548 дамоў. У сярэдзіне 19 ст. працавалі медзеапрацоўчы зд, тытунёвая фка, 2 гарбарні, піваварня, млыны і інш. У 1858 адкрыта гімназія (з 1872 Лінскае рэальнае вучылішча). У 1882 праз П. прайшла паўд. ветка Палескіх чыгунак. У канцы 19 ст. ў горадзе дзейнічала 27
Пінсх. Панарама раёна вуліцы М.Горкага.
364 пінск
прадпрыемстваў, найб. з іх — майстэрні Палескіх чыгунак, суднабудаўнічы зд, фкі — шпілечнафанерная, тытунёвая, запалкавая «ПрагрэсВулкан», 3 лесапільні, маслабойня і інш. У 1897 у П. 28 368 ж. У час рэвалюцыі 1905—07 туг адбываліся забастоўкі рабочых, усеагульная стачка 1905 задушана карнай экспедыцыяй ген. Арлова. 3 15.9.1915 да 25.1.1919 горад акупіраваны герм. войскамі. У 1921—39 П. у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяв., база Пінскай (Рачной) флатыліі ВМФ Польшчы. У 1925—39 існавала Пінская рымскакаталіцкая епархія. 3 ліст. 1939 П. у складзе БССР, база Дняпроўскай ваеннай флатыліі. 3 4.12.1939 цэнтр Пінскай вобласці, з 15.1.1940 — Пінскага раё'на. У 1939 у П. 35,9 тыс. ж. У 1940 працавалі суднарамонтны і 2 фанерныя зды, запалкавая фка «17 Верасня» і інш.; 19 школ, настаўніцкі інт, пед. вучылішча, муз. і фельчарская школы, абл. драм. тэатр, бкі, 8 дзіцячых садоў, абл. і гар. бальніцы. паліклінікі, база Пінскай ваеннаіі флатыліі. 5.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі. У час Вял. Айч. вайны дзейнічала Пінскае патрыятычнае падполле. Ням.фаш. захопнікі знішчылі ў П. 59 084 чал., з іх 20 тыс. ваеннапалонных. Вызвалены 14.7.1944 у ходзе Беларускай аперацыі 1944. У 1947—51 база Дняпроўскай
ваен. флатыліі апошняга фарміравання, у 1951—93 тут існаваў вучэбны цэнтр сав. (з канца 1991 рас ) ВМФ. 3 8.1.1954 П. — раённы цэнтр Брэсцкай вобл. У 1959 у П. 41,5 тыс. ж., у 1986 — 112,6 тыс. жыхароў.
Працуюць (2000) прадпрыемствы маш.буд. (Пінскі суднабудаўнічасуднарамонтны завод, Пінскі ліцейнамеханічны завод, зды доследнамех., сродкаў малой механізацыі і металаканструкцый і інш.), лёгкай (Пінскі завод штучных скур, Пінскі камбінат верхняга трыкатажу, Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся», прамысл.гандл. трыкат. прадпрыемства «Дынама», ільнозавод і інш.), дрэваапр. (Пінская запалкавая фабрыка, Пінскі фанерны завод), буд. ма~эрыялаў, мікрабіял. (Пінскі завод кармавых вітамінаў), харч. (Пінскі кансервавы завод, масласырбаза, мясакамбінат, хлебазавод і інш.) прамсці. Дзейнічаюць Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, Пінскі індустрыяльнапедагагічны каледж, Пінскі сельскагаспадарчы каледж, Пінскі тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці, Пінскі банкаўскі каледж, Пінскае вучылішча мастацтваў, Музей Беларускага Палесся. Мемарыяльны комплекс вызваліцелям на брацкай магіле сав. воінаў, маракоў Дняпроўскай ваеннай флатыліі і партызан. Стэла на месцы знішчэння сав. грамадзян ням.фаш. захопнікамі. Помнікі: Айч. вайны 1812, у гонар будва шашы Пінск—Брэст, воінамвызваліце
Піяск: панарама го[іада (уверсе), жылыя дамы 19 — 1й пал, 20 ст.
лям, маракам Дняпроўскай флатыліі, В.З.Харужай, у гонар 40годдзя вызвалення Пінска. Археал. помнік — гарадзішча старажытнага Пінска (археал. запаведнік).
У 16 ст. на месцы стараж. дзядзінца размяшчаўся драўляны старосцінскі замак. На месцы б. вакольнага горада сфарміраваліся 2 паўкальцы: унутр. і вонкавае, абнесенае землянымі ўмацаваннямі. На Пн ад замка ва ўнутр. паўкальцы знаходзілася гандл. плошча (Стары рынак). Паводле інвентара 1660х г., у горадзе вылучаліся 2 раёны: асн. (паблізу замка) і па р. Ясельла, у паўн. частцы паселішча. Былі 2 масты — Троіцкі і Спаскі, 6 брам на асн. магістральных напрамках — Віленская, Берасцейская, Спаская, Парканавая, Гарадская, Уладычная. Найб. вуліца — Вял. Спаская, утварала гал. вось горада ўздоўж р. Піна. Тут знаходзіліся 143 пляцы мяшчанскіх сядзіб, францысканскі кляштар, карчма, гай, агароды. У сярэдзіне 17 ст. горад вырас, у выніку рэгулявання планіроўкі арх.планіровачная структура яго была ўпарадкавана. Утварыліся 3 асн. магістральныя напрамкі: зах., усх. і паўночны. Мяркуюйь, што ў гэты час склалася квартальная планіроўка. У сярэдзіне 16 ст. ў горадзе было 14 правасл. цэркваў (у замку знаходзіліся Дзмітраўская саборная і Афанасьеўская), Пінскі касцёл і кляштар францысканцаў, касцёл і кляштар дамініканйаў (засн. ў 1542), 2 правасл. манастыры (у горадзе і прадмесці Лешча—Пінскі Лешчанскі манастыр). У 2й пал. 16 ст. пабудаваны правасл. Богаяўленскі манастыр. У 17—18 ст. сфарміраваўся сучасны цэнтр горада. Паводле плана 1798 П. меў складаную планіроўку. Цэнтр. месца займаў замак з земляным валам, за ім знаходзілася плошча з крамамі і каморамі, спіхлерамі, важніцай, гандл. радамі. Сярод правасл. цэркваў у 16—17 ст. былі простыя збудаванні (без вярхоў і купалоў), якія нагадвалі хаты або клеці (царква св. Духа, Манастырская царква на Полазаўшчыне і інш.). і складаныя па кампазіцыі шматкупальныя (напр., Дзмітраўская царква мела 4 прытворы. званіцу з 5 званамі). Сярод манум. мураваных і драўляных пабудоў Пінскі касцёл і капегіум езуітаў, кляштары францысканцаў, кармелітаў (1734), марыявітак (1746), Пінскі палац (канец 18 ст.). У канйы 16 ст. на У ад П. ўзнікла прадмесце Каралін, забудаванае паводле рэгулярнага плана, узведзены Пінскі Каралінскі замак. У 18 ст. тут пабудаваны Пінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў і Пінскі касцёл Карла Барамеуша з кляштарамі. Першы праектны план забудовы П. (1800) прадугледжваў ліквідацыю паўкальцавых магістралей, упаралкаванне вулічнай сеткі, узбуйненне гар. кварталаў і пракладку 2 новых радыяльных вуліц, каб злучыць цэнтр з дарогамі на Брэст і Нясвіж (ажыццёўлены ў агульных рысах). Да 1860х г. у паўн. частцы
ПІНСКАЕ 365
пабудавана некалькі кварталаў, царква на могілках (1823, цяпер па вул. Спакойнай), гімназія (1858). У канйы 19 — пач. 20 ст. ўзведзены грамадскія будынкі і жылыя дамы ў духу эклектыкі (тр «Казіно»), Рост прамсці з 1880х г., пракладка чыгункі паўплывалі на арх. аблічча горада. Пасля Вял. Айч. вайны ГІ. забудоўваўся паводле генплана 1952 («Белдзяржпраект», арх. Я.Косціч, М.Андросаў), які прадугледжваў упарадкаванне планіроўкі
пры захаванні веернай сістэмЬі магістралей, якія сыходзіліся да цэнтральнай плошчы. Горад развіваўся ўадоўж Піны, структурна падзяляўся на паўн. (адмежаваны чыгункай), цэнтр., зах. і ўсх. планіровачныя раёны. У 1950я г. горад пазбаўлены гал. дамінанты — разабраны езуіцкі касцёл, знесены гандл. рады. на месцы цэнтр. гіст. плошчы ўтворана пл. Леніна, забудаваная тыпавымі 4—5павярховымі дамамі. У 1950—60я г. пастаўлены жылыя і адм. будынкі, у дэкоры якіх выкарыстаны класічныя ордэрныя формы. У 1970—80я г. масавае жыллёвае будва вялося ў паўн., усх. і зах. раёнах горада. Створаны зоны адпачынку — набярэжныя рэк Піна і Прыпяйь, некалькі сквераў, дзіцячыя паркі. Запланавана стварэнне водназялёнага дыяметра ў межах П., прыгарадных зон алпачынку. У 1990 распрацаваны праект дэталёвай планіроўкі цэнтр. раёна горада з прапановамі па рэгенерацыі гіст. ядра (арх. Л.Зайцава). Праект рэалізуецйа з улікам захавання, рэстаўрацыі помнікаў і будынкаў гіст. забудовы.
Літ:. Нетылькян А.Т. Пянск: йст. очерк. Мн., 1961; Дунец А.П., Мярол ю б о в Б.В. Пннск: йст.экон. очерк. Мн., 1977; Пнлецкяй Е.Н. Пннск: йст.экон. очерк. Мн., 1988; Л ы с е н к о П.Ф. Древннй Пннск, XI—ХІП вв. Мн., 1997; Памяць: Гіст.дак. хроніка Пінска. Мн., 1998.
Ю.А.Якітвіч, С.Ф.Самбук (архітэктура).