Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПІЛАС (Pylos), старажытнагрэчаскі горад у Месеніі на паўд.зах. узбярэжжы Пелапанеса (цяпер гарадзішча на ўзгорку АнаЭнгліянас паблізу сучаснага г. Пілас). Першае паселішча на месцы П. ўзнікла на мяжы 3—2га тыс. да н.э. У 16—13 ст. да н.э. рэзідэнцыя мясй. ахейскіх правіцеляў, адным з якіх, паводле Гамера, быў легендарны Нестар. Каля 1200 да н.э. горад знішчаны пажарам. Раскопкамі акропаля ў 1939 і 1952 адкрыты рэшткі магутнага палацавага комплексу (пабудаваны ў 13 ст. да н.э.), які ўключаў парадныя, жылыя і гасп. памяшканні. Сцены некаторых былі ўпрыгожаны фрэскамі. Сярод шматлікіх знаходак (прылады працы, кераміка, упрыгожанні) асаблівае значэнне маюць гліняныя таблічкі (болей за 600) з лінейньш пісьмом Б.
Діт.: Полякова Г.Ф. Соцнальнополнтнческая структура пнлосского обшества (по данным лннейного пнсьма В). М , 1978; Бартонек А. Златообнльные Мнкены: Пер. с чеш. М., 1991. Я.У.Новікаў.
ПІЛАТАЖ (франц. pilotage), майстэрства кіравання самалётам (планёрам, інш. лятальным апаратам — ЛА) у га
10
11 12
Піламатэрыялы: 1—3 — брусы (2, 3 і 4кантовыя); 4—6 — брускі (чыста абразны, з тупым і вострым абзолам); 7—9 — дошкі (чыста абразная, неабразная і аднабакова абразная); 10 —абалал дашчаны; 11—12 —шпалы (неабразная і абразная).
рыз. і верт. плоскасцях з наданнем яму розных становішчаў. Адбываецца са зменай скорасці, вышыні, напрамку палёту ЛА. Характарызуецца т.зв. фігурамі П.
Паводле складанасці выканання фігур П. падзяляецца на просты (віраж, спіраль, слізганне, пікіраванне і інш.), складаны (баявы разварот, паўпераварот, бочка, Несцерава пят.ія. штопар. пераварот на горцы і інш., a таксама ўсе фігуры простага П., калі яны выконваюцца групай ЛА), вышэйшы (замаруджаная кіроўная бочка, паўтарачная і шматразовая бочка, паўтарачная пятля, верт. васьмёрка і інш., а таксама ўсе фігуры складанага П., калі яны выконваюцца групай ЛА, і ўсе віды перавернутага палёту).
ШЛАТОВГЧ Валерый Станіслававіч (н. 15.4.1945, г. Чэрвень Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне нефралогіі. Др мед. н. (1986), праф. (2000). Скончыў Мінскі мед. інт (1969), з 1971 працаваў у ім. 3 1986 у Бел. НДІ кардыялогіі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па лячэнні хворых з нырачнай недастатковасцю, дыялізе і трансплантацыі ныркі, уралогіі.
Тв:. Методы нсследованнй в нефрологнм н урологнн. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, У.Р.Колбам); Хроннческая почечная недостаточность: ннтеграцня н дяфференцнацяя лечення. Мн„ 1994 (разам з У.І.Саклаковым); Дмагностяка болезней почек а мочевых путей (разам з А.С.Чыжам) // Клнннческая дмагностнка: Справ. пособне для семейного врача. Мн„ 1999.
ГПЛАТОВІЧ Станіслаў Антонавіч (25.9.1922. в. Барок Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 15.6.1986), партыйны і дзярж. дзеяч БССР, дыпламат. Скончыў Бабруйскую фельчарскую школу (1940), Баранавіцкі настаўнійкі (1952) і Мінскі пед. (1956) інты. У Вял. Айч. вайну з вер. 1942 партызан атрада «Полымя» ў Пухавійкім рне, у кастр. 1942 — ліп. 1944 сакратар Пухавійкага, Чэрвеньскага падп. райкомаў, адначасова да ліст. 1943 сакратар Мінскага падп. міжрайкома ЛКСМБ. У 1944—53 сакратар Чэрвеньскага райкома, Мінскага, 1ы сакратар Баранавіцкага абкомаў ЛКСМБ. У 1953—62 1ы сакратар Навагрудскага райкома, 2і сакратар Гродзенскага абкома, заг. аддзела парг. органаў UK КПБ. 3 1962 1ы сакратйр Віцебскага абкома КПБ. 3 1965 сакратар ЦК КПБ. У 1971—78 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у ПНР. У маі 1978 — снеж. 1983 нам. старшыні CM БССР. Чл. ЦК КПБ у 1960—71, 1981 — 86, чл. Прэзідыума UK КПБ у 1965—66, чл. Бюро ЦК КПБ у 1966—71. Чп. ЦК КПСС у 1971—81. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1959—67, 1978—85, Вярх. Савета СССР у 1966—74. Трагічна загінуў.
Я. С. Фалей.
ПІЛЕШЧЫНА, вёска ў Цемравіцкім с/с Чавускага рна Магілёўскай вобл., на р. Бася. Цэнтр калгаса. За 22 км на Пн ад горада і 26 км ад чыг. ст. Чавусы, 39 км ад Магілёва. 165 ж., 56 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
пілон 357
ПІЛІГРЫМ (італьян. pellegrino ад лац. peregrinus чужаземец), багамольн і к, вандроўны багамолец; тое, што паломнік (гл. Паломніцтва).
ПІЛІПАЎ Іван (сапр. Н я л е п к a Язэп Піліпавіч; каля 1879, в. Касцянёўцы ці чыг. ст. Парэчча Гродзенскага рна — пасля 1920), бел. пісьменнік, публіцыст. Працаваў тэлеграфістам на чыг. ст. Парэчча, з 1910 у Вільні. 3 1909 друкаваўся ў газ, «Наша ніва», пасля ў «Вольнай Беларусі», «Белорусском эхе», бел. календарах і інш. Вершы П. адметныя лірызмам, уменнем перадаць настрой, фарбы роднай прыроды. У апавяданнях «Голас з магілы» (1909), «Казкі і сны» (1914) смутак, туга, унутранае хваляванне. У публіцыст. артыкулах пісаў пра стан родных мясцін, ахопленых вайной. У нарысе «На парозе будучыні» (1915) думкі пра гіст. перспектыву развіцця Беларусі.
Тв.: У кн. — Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн.. 1965; Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.
Літ.: Г а р э ц к і М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992; Каханоўскі Г.А. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
Г.А.Каханоўскі.
ПІЛІПАЎСКІЯ ПЕСНІ. песні зімовага цыкла каляндарнаабрадавай паэзіі. Выконвалі іх на вячорках, прадучы кудзелю ў піліпаўку (6тыднёвы пост перад калядамі). У іх пераважаюць сумныя матывы, у т.л. пра гаротнае жыццё замужняй жанчынысялянкі. Вылучаюцца 2 асн. тэмы П.п.: праца сялянкі ў доўгія зімовыя вечары (услаўляюцца ўмелыя працавітыя майстрыхірукадзельніцы, з’едліва высмейваюйца гультайкі і няўмекі), сямейныя ўзаемаадносіны (цяжкае, бяспраўнае становішча нявесткі ў сям’і мужа). Сярод П.п. трапляюцца таксама песні баладнага тыпу, жартоўныя, любоўная лірыка.
Публ:. Зімовыя песні. Мн., 1975.
Літ:. Карскнй Е.Ф. Белорусы. М., 1916. Т. 3, ч. 1.,С. 97—137. А./.Гурскі.
ШЛІПЕНКА Міхаіл Карнеевіч (н. 3.9.1924, в. Дубраўка Хоцімскага рна Магілёўскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1943), ген.лейтэнант (1984). Скончыў Куйбышаўскае ваен. вучылішча сувязі (1946), Ваен. акадэмію сувязі (1953) і акад. курсы пры ёй (1972). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.Зах., Ленінградскім, Варонежскім, 1м Укр. франтах. Сувязіст мал. сяржант П. вызначыўся 2 і 5.10.1943 у час пераправы цераз Дняпро на Пд ад Кіева: удзельнічаў у яго вызваленні. Да 1973 на камандных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кн, «Самнасам з вайною» (1999). Ганаровы грамадзянін г. Кіеў.
ПІЛІПІНКА Міхаіл Фёдаравіч (н. 19.5.1936, в. Нежыхаў Брагінскага рна Гомельскай вобл.), бел. этнолаг. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1994), др гіст. н. (1993), праф. (1995). Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1961). Працаваў настаўнікам. 3 1967 у БДУ (з 1977 дацэнт). 3 1991 заг. аддзела этна
графіі, з 1995 этналогіі, з 1994 дырэктар Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Hau. AH Беларусі. Даследуе пытанні гісторыі бел. этналогіі і фалькларыстыкі, бел. этнагенезу, сямейнага побыту, вясельных звычаяў і абрадаў бел. сялянства, нар. рэлігійных вераванняў. Адзін з аўтараў кніг «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980), «Народная педагогіка беларусаў» (1996), «Беларусы» (1998), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000).
Тв.: Этнографня Белорусснн. Мн., 1981; Возннкновенне Белорусснн: Новая концепцня. Мн., 1991.
ПІЛШЕНКА Сяргей Уладзіміравіч (22.7.1891, Кіеў — 11.7.1943), украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім унце (з 1906), адкуль за антыўрадавую дзейнасць быў выключаны і высланы. Друкаваўся з 1917. Аўтар збкаў баек «Байкаўніца» (1922), «Байкі» (1927), «Свінні на дубе» (1932), кніг апавяданняў і гумарэсак «Асколкі жыцця» (1925), «Kapa» (1927), «Анекдоты старога рэдактара» (1933), аповесці «Востраў Драйкрайцэн» (1930), публіцыстычных і літ,знаўчых артыкулаў. Адзін з першых перакладчыкаў вершаў і баек Я.Купалы (з 1917), пераклаў таксама асобныя творы Ц.Гартнага, М.Чарота, З.Бядулі, К.Крапівы. Рэдактар альманаха «Нова Білорусь» (Харкаў, 1929). На бел. мову байку П. «Грамафон» пераклаў Э.Валасевіч. В.А. Чабаненка.
ПІЛІПбВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 5.1.1931, в. Слабада Мазырскага рна Гомельскай вобл.), бел. фізік. Акад. Нац. АН (1980; чл.кар. 1977). Др фіз,матэм. н. (1972), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1954). 3 1967 у Інце фізікі, з 1971 заг. Лабараторыі электронікі, з 1973 у Інце электронікі Нац. АН Беларусі (да 1998 дырэктар). Адначасова ў 1983—87 гал. вучоны сакратар Прэзідыума Нац. АН Беларусі. Навук. працы па даследаваннях цвердацельных аптычных квантавых генератараў, імпульсных мадулятараў дыхтоўнасці рэзанатараў, узаемадзеянні магутнага выпрамянення з кандэнсаванымі асяроддзямі. Прапанаваў метады вызначэння страт выпрамянення ў працэсе генерайыі, устанавіў сувязь параметраў вымушанага выпрамянення з уласцівасцямі малекул ф°татропных асяроддзяў. Распрацаваў галаграфічнае запамінальнае прыстасаванне
і інш. Дзярж. прэмія СССР 1985. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв:. Оптмческне квантовые генераторы с просветляюшммнся фнльтрамя. Мн., 1975 (разам з А.А.Кавалёвым); Фотоэлектрнческне преобразователн в снстемах оптнческой обработкн ннформацнн. Мн., 1990 (разам з А.КЕсМанам, А.А.Візнерам); Многоэлементные фотопрнемннкн в преобразователях перемешеннй. Мн., 1991 (разам з А.К.Есманам, В.С.Паседзькам).
М К Піліпенка.
М.Ф Піліпенка.
У.А.ПІЛІПОВІЧ.
ПІЛГГЫ, у Вялікабрытаніі прадстаўнікі плыні, якая існавала ў партыі торы ў 1820—40я г. Назва ад імя лідэра Р.Піля (міністр унутр. спраў у 1822—27 і 1828—30, прэм’ерміністр у 1834—35 і 1841—46). Выступалі за эканам. ўступкі гандл.прамысл. буржуазіі пры захаванні паліт. панавання буйных землеўладальнікаў і фінансістаў. У 1846, выконваючы праграму прыхільнікаў свабоды гандлю (гл. Фрытрэдэрства), дамагаліся адмены «хлебных законаў», што прывяло да значнага зніжэння ўвазных пошлін на многія віды харчавання і сыравіны. Гэта выклікала незадавальненне торыпратэкцыяністаў і прывяло да расколу партыі торы. П. далучыліся да вігаў (з сярэдзіны 19 ст. Ліберальная партыя Вялікабрытаніі).
пілбн (грэч. pylon літар. брама, уваход), 1) масіўны слуп (слупы), які служыць апорай арак, мастоў, перакрыццяў будынкаў ці падземных збудаванняў. 2) Невысокія слупы, пастаўленыя па баках уезда ці ўвахода на тэр. сядзіб, палацаў, паркаў і інш. (найб. пашыраны ў архітэктуры класіцызму). 3) Вежападобнае збудаванне ў форме ўсечанай піраміды (у плане выйягнуты прамавугольнік) з трапецападобным фасадам. П. ставілі абапал вузкага ўвахода ў ста