Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
лат. мову пераклаў камедыю Я.Купалы «Паўлінка» (паст. ў 1949 Латвійскім трам імя Я.Райніса). Апублікаваў у лат. друку шмат артыкулаў пра бел. лру і тэатр, творчасць Я.Купалы і Я.Коласа. На бел. мову перакладаў творы лат. і чэшскіх пісьменнікаў. У.М.Міхнюк.
ПІДЖЫН (ад скажонага англ. business справа), лексічна і граматычна спрошчаная мова, што ўзнікае з неабходнасці зносін паміж 2 народамі, калі адсутнічае інш. агульны сродак моўнай камунікацыі. Тэрмін з’явіўся ў сярэдзіне 19 ст. для абазначэння гібрыднай мовы, што склалася і ўжывалася ў зносінах паміж кітайцамі і еўрапейцамі. П. узнікае ў выпадках, дзе назіраецца працяглае ўзаемадзеянне паміж прадстаўнікамі разнамоўных супольнасцей, і з’яўляецца адным з вынікаў моўных кантактаў. Выкарыстоўваецца ў сацыяльна абмежаваных сферах камунікацыі (гандаль, найманне рабочай сілы і інш.). Пашыраны пераважна ў Паўд.Усх. Азіі, Акіяніі і Афрьшы. Мовы на аснове П., якія сталі роднымі для пэўнага калектыву іх носьбітаў, наз. крэольскімі.
Літ.: Holm J. Pidgins and Creoles. Vol. 1—2. New Jork, 1988—89. А.Я.Міхневіч.
ПІДМАНТ (Piedmont), перадгорнае плато, якое прымыкае да ўсх. краю Апалачаў, у ЗША. Выш. ад 40—80 м на У, да 200—400 м на 3, шыр. ад 50 да 200 км. Складзена з крышт. і метамарфічных парод. Паверхня слабаўзгорыстая, на ПдУ стромка абрываецца да Прыатлантычнай нізіны. Астанцовыя ўзгоркі дасягаюнь выш. 500—700 м. Paid, якія перасякаюць усх. край П., утвараюць серыю стромаў і вадаспадаў. Месцамі захаваліся мяшаныя лясы.
ПІДбпЛІЧКА Аляксандр Паўлавіч (10.9.1907, с. Казацкае Звянігародскага рна Чаркаскай вобл., Украіна — 1980), бел. вучоны ў галіне батанікі і балотазнаўства. Др біял. н. (1963). Скончыў Кіеўскі інт прафес. адукацыі (1931). Ў 1945—78 у Інце торфу АН Беларусі (з 1947 заг. лабараторыі). Навук. працы па генезісе тарфяных і азёрных адкладаў.
Тв.: Флора сфагновых (торфяных) мхов Белорусской ССР. Мн., 1948; Торфяные месторождення Белоруссші: (Генезяс, стратнграфня н районнрованне). Мн., 1961; Озерные отложенмя Белорусской ССР: (Генезнс, стратнграфня н некоторые качественные особенностн). Мн., 1975.
ПІДУРУТАЛАГАЛА. самая высокая вяршыня на вве ШрыЛанка (Цэйлон). Выш. 2524 м, над прылеглымі пласкагор’ямі ўзвышаецца на 500—700 м. Складзена з гранітаў і гнейсаў. Mae купалападобную форму. На схілах — гушчары экватарыяльнага драбналесся, каля падножжа чайныя плантацыі.
ПІЕЛАНЕФРЫТ (ад грэч. pyelos лаханка + nephros нырка), інфекцыйназапаленчае захворванне лаханкі і парэнхімы ныркі з пераважным пашкоджаннем яе
350 ПІЕТА
прамежкавай тканкі. Узбуджальнікі П. — стрэптакокі, стафілакокі, сінягнойная палачка і інш. Развіваецца як самаст. захворванне або на фоне хвароб мочапалавой сістэмы (напр., мочакамянёвая хвароба), як ускладненне пасля грыпу, запалення лёгкіх і інш. Бывае ў цяжарных жанчын. Адрозніваюць П. востры і хранічны. Прыкметы вострага: дрыжыкі, тра цела да 40 °C, моташнасць, ірвота, боль у паясніцы, мышцах, лейкацыты ў мачы. Пры хранічным П. — слабасць, хуткая стамляльнасць, ацёчнасць твару, расстройствы мочаспускання, у мачы лейкацыты і бактэрыі; бывае нырачная недастатковасць. Лячэнне тэрапеўт. і хірургічнае.
ПІЙА, гл. Пёта.
ПІЕТЫЗМ (ад лац. pietas набожнасць), містычная плынь, якая ставіла рэліг. пачуцці вышэй за рэліг. догматы; супрацьлеглая артадаксальнаму пратэстантызму. Узнік у канцы 17—18 ст. ў Германіі. Яго заснавальнік ням. тэолаг Ф.Шпенер абвяргаў царк. абраднасць, падкрэсліваў неабходнасць для вернікаў асабістага перажывання Бога, якое дазваляе зацвердзіць высокамаральныя прынцыпы жыцця і атрымаць «боскую ласку». Прыхільнікі П. абвяшчалі грахоўнымі тэатр, танцы, песні, забавы, насаджалі веру ў цуды, фанатызм, містыку, выступалі супраць навукі, розуму, прагрэсу, праследавалі вучоных і філосафаў. У 18 ст. іх ідэі былі выкарыстаны ў барацьбе супраць ідэй Асветніцтва. У шырокім сэнсе П. — рэліг.містычны настрой, паводзіны.
ПІЁН (Pion) Марыс (Маўрыцы; 11.9.1801, Парыж — 14.2.1869), польскі танцоўшчык, балетмайстар, тэатр. дзеяч. Творчую дзейнасйь пачаў у Парыжы. Працаваў у Польшчы і на Беларусі. У 1818— 25 першы танцоўшчык, у 1826—43 балетмайстар і дырэктар «Тэатра Нарадовага»; адначасова з 1832 кіраўнік балетнай школы ў Варшаве (у 1833—34 стажыраваўся ў Парыжскай оперы). У 1837 падрыхтаваў балетную трупу, у рабоце з якой карыстаўся навейшымі метадамі навучання. У большасці пастановак выконваў гал. партыі. У 1843 стварыў уласную балетную трупу, гастраліраваў з ёю ў розных гарадах, у т.л. ў Вільні, Магілёве, Мінску. Стваральнік і кіраўнік Віцебскага балета Піёна. Ставіў балеты на музыку кампазітараў Ю.Дамсе, К.Курпінскага, Ю.Эльснера. У 1852— 56 дырэктар тра ў Кіеве, з 1868 выкладчык балетнай школы ў Варшаве.
ПІЁНАВА Рэўміра Сяргееўна (н. 25.3.1931, Мінск), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1985), праф. (1987). Акад. Бел. акадэміі адукацыі (з 1998). Скончыла БДУ (1954). 3 1954 на камсамольскай і парт. рабоце (сакратар UK ЛКСМБ, сакратар Ленінскага райкома КПБ Мінска). 3 1973 у Мінскім пед. інце замежных моў (заг. кафедры). 3 1979 дырэктар Бел. філіяла Усесаюз
нага НДІ прафтэхадукайыі, у 1990— 92 — НДІ пед. адукацыі АПН СССР. 3 1992 у Бел. дзярж. пед. унце. Навук. працы па праблемах дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аргцый, выхавання і развіцця грамадскай актыўнасці моладзі, пед. адукацыі, навуковапрафес. падрыхтоўкі магістраў і аспірантаў і інш.
Тв.: Очеркн нсторнн пнонерской органнзацнм Белорусснн. Мн„ 1975 (у сааўт.); Воспнтанне обшественнополнгнческой актмвностн учашнхся средннх профтехучнлмш. М., 1987; Сушность н спеннфнка студенческого самоуправлення. Мн., 1991; Педагогнка высшей школы. Мн., 2000.
ПІЖМА (Tanacetum), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 50 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і.
Піжма звычайная.
У Забайкаллі і Манголіі ўтвараюць піжмавыя стэпы. На Беларусі 1 дзікарослы від — П. звычайная, або дзікая рабінка (Т. vulgare), стараж. лек. расліна. Трап
Піза. Ансамбль саборнай плошчы.
ляецца на палях, у хмызняках, каля дарог і жылля. Інтрадукавана П. паўночная (Т. boreale).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя. Лісце перыстарассечанае ці чаргаванае з кропкавымі паглыбленнямі, апушанае. Кветкі жоўтыя, трубчастыя, у кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — сямянка. Траву П. выкарыстоўваюць у харч. і лікёрагарэлачнай прамсці (заменнік карьшы, мускатнага арэху). Харч., лек., інсектыцыдныя расліны.
ПІЗА (Pisa), горад у Цэнтр. Італіі, на р. Арна, у вобл. Таскана. Адм. цэнтр прав. Піза. Каля 120 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Злучаны суднаходным каналам з портам Ліворна. Прамсць: маш.буд., хім., фармацэўтычная, шкляная, керамічная, тэкст., гарбарнаабутковая. Унт (з 1343), у якім вучыўся Г.Галілей. Нац. музей СанМатэа.
У старажытнасці горад этрускаў, з 180 да н.э. рым. калонія. 3 4 ст. н.э. рэзідэнцыя епіскапа. У 9—11 ст. буйны гандл. цэнтр. У пач. 11 ст. жыхары П. вялі паспяховую барацьбу з арабамі, авалодалі Корсікай і Сардзініяй, удзельнічалі ў Ім крыжовым паходзе (1096—99), атрымалі вял. прывілеі на Усходзе, мелі факторыі ў Сірыі, Палесціне і Канстанцінопалі. Паспяховы паход у 1113—14 супраць араб. панавання на Балеарекіх авах забяспечыў П. ўплыў у Зах. Міжземнамор’і. Канкурэнцыя Генуі і Венецыі. разгром генуэзцамі пізанскага флоту (1284) прывялі да заняпаду ў П. марскога гандлю, да страты Сардзініі. У сярэдзіне 11 ст. ў П. консульскае праўленне, у сярэдзіне 12 ст. камуна. у 14 ст. ўсталявана тыранія. У 1406 П. заваявана Фларэнцыяй. 3 1569 у складзе Вял. герцагства Тасканскага, разам з якім у 1861 увайшла ў аб’яднанае Італьян. каралеўства.
Ад рым. часоў захаваліся рэшткі тэрмаў (2 ст. н.э.), амфітэатра, форума. Раманскія пабудовы ў П. паўплывалі на развіццё сярэдневяковага дойлідства Італіі. Яны адметныя багатай пластыкай фасадаў, ажурнасйю арх. дэкору (шмат’ярусныя аркатуры), арыгінальнай колеравай кампазіцыяй (чаргаванне белага і чорнага мармуру); ансамбль саборнай плошчы («Плошчы цудаў») з саборам (1063— 1160, 5нефавая базіліка, у інтэр'еры амбон работы Дж.Пізана); кампаніла, ui т. зв. «Падаючая вежа» (1174—1372); баптыстэрый (пачаты ў 1153, скульпт. вонкавы дэкор і амбон — Н.Пізана); крытыя могілкі Кампасанта (з 1278 арх. Дж. ды Сімоне). Сярод інш. помнікаў: касцёл СанПаала а Рыпа д’Арна (1148), Палацца дэі Кавальеры (перабудова,
1562), касцёл СанСтэфана дэі Кавальеры (1565—69. абодва арх. Дж. Вазары). Нац. музей СанМатэа (тасканскі жывапіс і скульптура 12—15 ст.). Ансамбль саборнай плошчы ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Я.Ф.Шунейка (архітэктура).
ПІЗАНА (Pisano), мянушка шэрагу італьянскіх скульптараў і архітэктараў 13—14 ст. Нікало П. (каля 1220, Апулія, Італія — паміж 1278 і 1284), скульптар; адзін з заснавальнікаў Протарэнесансу. Зазнаў уплывы паўд.італьян., тасканскай і стараж.рым. скульптуры. Сцвярджаў пластыку як мастацтва, тэктанічна раўнапраўнае з архітэктурай. Творы вызначаюцца велічнасцю, пластычнай магутнасцю і адчувальнасцю скульпт. формы: кафедры баптыстэрыя ў Пізе (1260) і сабора ў Сіене (з
АПізана. Мадонна з дзіцем. Статуя кампанілы фларэнційскага сабора. 1337—43.
Арнольфа ды Камбіо, Джавані П. і Лапа), рака св. Дамініка ў царкве СанДамініка ў Балонні (1264—67, з Арнольфа ды Камбіо, Фра Гульельма і інш.). Д ж а в а н і П. (каля 1245—50, г. Піза, Італія — пасля 1314), скульптар і архітэктар; прадстаўнік Протарэнесансу. Сын і вучань Нікало П. Зазнаў уплыў франц. готыкі. Творы адметныя эмац. напружанасцю, спалучэннем традыцый протарэнесансавай пластыкі з гатычнай ламанасцю контураў: 4 мармуровыя статуі мадонны (каля 1276, 1295, 1305— 06, 1312), статуя мадонны са слановай косці (1299), статуі на фасадзе сіенскага сабора (1284—99), кафедры ў царкве СантАндрэа ў Пістоі (1301) і ў пізанскім саборы (1302—10), фрагменты надмагілля Маргарыты Люксембургскай (1313) і інш. Арх. творчасць развівалася ў рэчышчы готыкі (ніжняя частка фаса
Н.Пізана. Раство. Рэльеф кафедры баптыстэрыя ў Пізе. 1260.
да сіенскага сабора, 1284—99). Андрэа П. [сапр. Андрэа да Пантэдэра (Andrea da Pontedera); каля 1290, г. Пантэдэра, Італія — 1348— 49], скульптар і архітэктар. Творы вызначаюцца спалучэннем яснасці кампазіцыі з вытанчанасцю форм, лінеарнасцю і мяккай плаўнасцю рытмаў (рэльефы паўд. дзвярэй фларэнційскага баптыстэрыя, 1330—36; рэльефы і статуі кампанілы фларэнційскага сабора 1337—43). У архітэктуры спалучаў познагатычныя і протарэнесансавыя тэндэнцыі (кіраваў будвам кампанілы фларэнційскага сабора 1337—43, сабора ў Арвіета, 1347—48). Ніна П. (каля 1315, г. Піза ?, Італія — 1368), скульптар, ювелір, архітэктар. Сын і вучань Андрэа П. Зазнаў уплыў франц. готыкі. Для пластычных твораў характэрны Sпадобны выгін фігур, ірацыянальнасць лінейных рытмаў. Аўтар скульптур «Мадонна» (1343—47), «Мадонна дэль Латэ», скульпт. групы на грабніцы дожа Марка Карнара ў царкве СанціДжавані э Паала ў Венейыі, надмагілля Сальтарэлі ў царкве СантаКатарына ў Пізе і інш. Пасля смерці бацькі працягваў будва сабора ў Арвіета.