Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Тв:. Роман Гончарова «Обрыв» в свете соцнальной нсторнн. Л., 1968.
Літ.: Н.К.Пнксанов. М., 1968.
ПІКСЕЛ [ад англ. pic(ture) el(ement)], элементарны ўчастак (святлівы пункт) відарыса, атрыманы пры яго дыскрэтызацыі, напр., у перадавальных тэлевізійных трубках, з мэтай далейшай перадачы ці апрацоўкі. Пры кадзіраванні П. ўлічваецца яго сярэдняя яркасць, для каляровых відарысаў дадаткова ўлічваюцца яркасці элементарных колераў,
піла 355
атрыманьгх пры колерадзяленні (гл. Лічбавая апрацоўка відарысаў).
ПІКТАГРАФІЧНАЕ ПІСЬМО, п і к таграфія (ад лай. pictus намаляваны + ...графія), найбольш старажытны тып пісьма з дапамогай малюнкаў. Малюнкі, або піктаграмы, прызначаныя для перадачы інтэлектуальнага зместу, аднолькава разумеліся разнамоўнымі супольнасцямі, якія карысталіся агульнай ці блізкай сукупнасцю паняццяў. Адрозніваюць піктаграмысігналы (зразумелыя толькі ў пэўнай сітуацыі) і піктаграмызнакі (нясуць сэнсавую інфар
Да арт. Піктаграфічнае гіісьмо Піктаграфічны расказ эскімоса пра ўдалае паляванне.
мацыю самі па сабе). Істотная рыса П.п. —пэўная адвольнасць інтэрпрэтацыі, прачытання малюнкаў. П.п. было пашырана з часоў палеаліту сярод карэнных жыхароў Амерыкі, Трапічнай Афрыкі, Аўстраліі, Сібіры і інш. рэгіёнаў свету да 20 ст. 3 П.п. ўзнікла ідэаграфічнае пісьмо. У наш час прынцып піктаграфіі знаходзіць адлюстраванне ў дапаможных сродках камунікацыі (дарожныя знакі, сімвалічныя выявы відаў спорту, малюнкі ў коміксах, рэклама, татуіроўка і інш.).
Літ.: Днрннгер Д. Алфавнт: Пер. с англ. М., 1963; Павленко Н.А. Мсторня пнсьма. 2 нзд. Мн., 1987. А.Я.Міхневіч.
ШКТЫ (лац. Picti), назва групы плямён, якія складалі стараж. насельніцтва Шатландыі. П. пастаянна рабілі набегі на рымскую Брытанію, у 360я г. дайшлі да Лондана. У 6 ст. ірландскі місіянер Калумбан схіліў іх да хрысціянства. У сярэдзіне 9 ст. заваяваны скотамі і змяшаліся з імі.
ПІКУЛЕЎ Анатоль Цімафеевіч (10.10.1931, ст. Глазуноўская Валгаградскай вобл., Расія —27.8.1993), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі. Др біял. н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Валгаградскі мед. інт (1955). 3 1961 у БДУ (з 1964 заг. кафедры). Навук. працы па біяхім. механізмах дзеяння іанізавальнай радыяцыі, камбінаваным уплыве фіз. і хім. фактараў на абмен рэчываў чалавека і жывёл, распрацоўцы лек. прэпаратаў з радыепратэктарным і антыаксідантным дзеяннем.
Тв:. Роль надпочечннков в бнохммнческнх сдвнгах прм действнн малых доз ноннзнруюшей раднацнн. Мн., 1969 (у сааўт.); Метаболнческне сдвмгн в мнтохондрнях облученного органмзма, связанные с цнклом трпкарбоновых кнслот Мн., 1977 (разам з Л.С.Чаркасавай. М.Ю.Тайцам).
ПІКЎЛІК Міхаіл Міхайлавіч (н. 19.4.1948, г. Чэрвень Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Чл.кар. Hau. АН Беларусі (1994), др біял. н. (1993), праф. (1’998). Скончыў Мінскі пед. інт (1971). 3 1976 у інце заалогіі Нац. АН Беларусі (з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1997 у Бел. пед. унце (заг. кафедры). Навук. працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой
М.М.Пікулік. В.С.Пікуль
зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біял. разнастайнасці. Распрацаваў асн. палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біял. разнастайнасці дзікай фауны.
Тв.: Земноводные Белорусснм. Мн., 1985; Пресмыкаюіцнеся Белоруссгш. Мн., 1988 (разам з В.АБахаравым, С.У.Косавым); Совершенствованме прннцнлов н методов охраны н рацнонального нспользовання жнвотного мнра. Мн., 1990 (разам з Л.М.Сушчэнем); Жнвотный мнр в зоне аварнн Чернобыльской АЭС. Мн., 1995 (у сааўт.); Атлас наземных пазваночных. Мн.. 1996 (у сааўт.).
ГІІКУЛЬ Валянцін Савіч (13.7.1928, С.Пецярбург — 16.7.1990), рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1950. Раманы «Акіялскі патруль» (1954), «Рэквіем каравану PQ — 17» (1978), «Барбароса» (апубл. 1991) пра 2ю сусв. вайну. Гіст. раманы: «Баязет» (1961, пра падзеі рус.тур. вайны 1877—78), «Слова і справа» (1974— 75), «Фаварыт» (т. 1—2, 1984); «Пяром і шпагай» (1972), «Бітва жалезных канцлераў» (1977, апошнія два з гісторыі рус. дыпламатыі). Падзеі рус.яп. вайны ў раманах «Багацце» (1977), «Тры ўзросты Акінісан» (1981), «Крэйсеры» (1985, Дзярж. прэмія Расіі 1988), «Катарга» (1987). Аўтар аповесці «Хлопчыкі з банцікамі» (1974), зб. гіст. мініяцюр «Са старой шкатулкі» (1976), кнігі роздумаў пра жыццё, гісторыю, армію «Жывая повязь часоў» (1987) і інш. Прозе П. ўласцівы зварот да малавядомых старонак гісторыі, панарамнасць, выкарыстанне факгычнага матэрыялу. На бел. мову яго гіст. мініяцкгу «Бабруйскі «мяшок» пераклала І.Выпас.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—20. М., 1991—94.
Літ.: Пнкуль AM. Валентнн Пнкуль: 11з первых уст. М., 1995. А.В.Спрынчан. ПІКУЛЬ Міхаіл Іванавіч (н. 5.7.1946, г. Жлобін Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Канд. фіз.матэм. н. (1976), праф. (1994). Скончыў Харкаўскі унт (1968). 3 1970 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 у Мінскім інце кіравання (з 1997 прарэктар). Навук. працы па плазменнай тэхналогіі. Распрацаваў метады вызначэння параметраў плазмы металаў, тэхнал. працэсы вытвcui вырабаў мікраэлектронікі з выкарыстаннем дасягненняў у галіне фізікі плазмы. Дзярж. прэ.міі Беларусі 1982, 1996.
Тв:. Плазменная металлнзацня в вакууме. Мн., 1983 (у сааўт.); Технологня пронзводства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з А.П.Дастанкам, А.А.Хмылем); Конструнрованне н технологня пронзводства ЭВМ. Мн„ 1996 (разам з І.М.Русаком, М.А.Цыральчуком).
ПІКФАРД (Pickford) Мэры [сапр. Сміт (Smith) Глэдзіс Мэры; 8.4.1893, г. Таронта, Канада — 29.5.1979], амерыканская кінаактрыса, прадзюсер. 3 1898 у тры, у 1909 дэбютавала ў кіно. Сусв. вядомасць атрымаў у яе выкананні вобраз маладой, сціплай, дабрадзейнай дзяўчыныпадлетка, амер. «папялушкі». Сярод фільмаў: «НьюЙоркскі капялюшык» (1912), «Бедная маленькая багачка» (1916), «Маленькая прынцэса» (1917), «Паліяна» (1920), «Мая лепшая дзяўчынка» (1927), «Какетка» (1929, прэмія «Оскар») і інш. Арганізатар і ўладальнійа многіх кінакампаній, у т.л. «Пікфард філм карпарэйшэн» (1916), «Юнайтэд артыстс» (1919, разам з Ч.Чапліным, Д.Грыфіта.м, Д.Фэрбенкса.м). Спец. прэмія «Оскар» 1975.
Літ.'. Унтфнлд А. Мэрн Пмкфорд: Пер. с англ. Смоленск, 1999.
ПІКША (Meianogrammtis aeglefinus), рыба сям. трасковых. Адзіны від роду. Пашырана ў паўн. ч. Атлантычнага ак., найб. у Паўночным м. (каля вва Ісландыя), у паўн. ч. Баранцава м., на Ньюфаўндлендскай банны. Жыве каля дна, трымаецца чародамі. Робіць кармавыя і нерастовыя міграцыі.
Пікаіа
Даўж. да 1 м (звычайна 50—75 см), маса да 19 кг. Корміцца бентасам, часам рыбай, ікрой селядцоў і мойвы. Ікра пелагічная. Маляўкі жывуць у тоўшчы вады, хаваюцца ад драпежнікаў пад купаламі медуз. Аб’ект промыслу.
ПІЛА. ручны або механізаваны (станочны) шматразцовы інструмент для распі
356 ПІЛАД
лоўвання (рэзкі) драўніны, металу, каменю і інш. матэрыялаў.
У дрэваапрацоўцы выкарыстоўваюць П.: ручныя (двухручныя) са свабодным палатном; лучковыя з нацягнутым палатном; нажоўкі, дыскавыя і ланцуговыя пілы\ станочныя паласавыя, стужачныя, дыскавыя, цыліндрычныя, сферычныя і інш., якія выкарыстоўваюцца ў лесапільных рамах, круглапільных станках, стужачнапыьных станках і інш. дрэварэзальных станках. Для рэзання металу існуюць П.: д ы с к а в ы я, у т.л. П. трэння — для размякчэння матэрыялу трэннем дыскам без зубоў і абразіўныя — для рэзання вярчальным абразіўным дыскам (гл. Абразіўны інструмент)\ нажовачныя і стужачныя — для рэзання бясконцай гнуткай стальной стужкай з зубамі. У каменеапрацоўцы выкарыстоўваюць дыскавыя, канатныя і ланцуговыя П. (гл. Каменярэзныя машыны).
ПІЛАД, у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Строфія, цара Факіды (у Сярэдняй Грэцыі), у доме якога выхоўваўся выратаваны пасля забойства Агамемнана яго малалетні сын Арэст. У стараж. афінскіх трагедыях (Эўрыпіда і інш.) П. выступае як верны, самаахвярны сябар і спадарожнік Арэста ў яго шматлікіх прыгодах і выпрабаваннях. Імя П. ў спалучэнні з імем Арэста стала сімвалам вернага, адданага сяброўства.
ПІЛАЛІСНІК (Lentinus), род шапкавых грыбоў сям. плеўротавых. 12 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 5 відаў П.: бакалападобны (L. cyathyformis), духмяны (L. suavissimus), лускаваты, або шпальны грыб (L. lepideus), складкаваты (L. ftilvidus), тыгровы (L. tigrinus). Трапляюцца з мая па вер. у лясах, на адмерлай (пні, ламачча) і апрайаванай (слупы, дошкі) драўніне. У краінах Паўд.Усх. Азіі больш за 2 тыс. гадоў на драўніне лісцевых парод культывуюць ядомы грыб шыітаке (L. edodes).
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 2—15 см, сухая, пукатая, потым увагнутая або лейкападобная, пераважна светлабурага колеру. Мякаць вельмі шчыльная, з узростам амаль дравяністая. Пласцінкі прырослыя або зыходныя. Ножка суцэльная, дравяністая. Споры цыліндрычныя, бясколерныя. Некат. віды ў маладым узросце ядомыя.
ПІЛАМАТЭРЫЯЛЫ, матэрыялы з драўніны, атрыманыя распілоўкай або фразераваннем бярвён уздоўж валокнаў; асн. прадукцыя лесапільнай вытворчасці.
Адрозніваюць П. радыяльнай, тангенцыяльнай і змешанай распілоўкі. П. з абпілаванымі кантамі наз. абразнымі, з неабпілаванымі — неабразнымі, апрацаваныя пасля пілавання (для згладжвання паверхні або фасоннай прафілёўкі) — струганымі. Бываюць агульнага прызначэння, спецыяльныя, экспартныя. Асн. віды П.: брусы, дошкі, брускі, абапалы, шпалы. Гл. таксама Дрэваапрацоўчая прамысмвасць.
ПІЛАРАМА, тое, што лесапільная рама.
ПІЛАРАСПАЗМА (ад грэч. pyloros прываротнік + спазмаў спазма мускулатуры прываротніка страўніка, у выніку якой адсутнічае ці затрымліваецца яго апаражненне. Назіраецца пераважна ў
грудных дзяцей (часцей у першыя месяцы жыцця) у сувязі з функйыян. парушэннямі вегетатыўнай нерв. сістэмы.
ГІІЛАРАСТЭНбЗ (ад грэч. pyloros прываротнік + стэноз), звужэнне прываротніка страўніка. Бывае прыроджаны (заганы развіцйя) і набыты (напр., у выніку рубцавання язвы). Лячэнне хірургічнае.