Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Тв:. Спецвфнческне антнтеяа в методах радйонммунологмческого аналнза // Мед. раамологмя. 1986. № 12; Свободные легкне цепн нммуноглобулйнов: Пробл. клйнйч. ннтерпретацям пх прояшіенвя в органмзме (разам з І.П.ВІгдаровіч, Ю.П.Рэзнікавым) // йммунологая. 1990. № 4.
пігдль 347
ПІВОНЯ (Раеопіа), род кветкавых раслін сям. півоневых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных і горных абласцях Еўразіі, Пн Афрыкі і на 3 Паўн. Амерыкі. Трапляюцца ў светлых лясах, на субальпійскіх лугах, а таксама ў лесастэпах і стэпах. На Беларусі інтрадукаваны 3 травяністыя віды ІІ.: адваротнаяйцападобная (Р. obovata), адхіленая (Р. anomala), маточнакветкавая (Р. lactiflora) — родапачынальніца мноства культурных сартоў, і 1 дрэвападобны — П. паўкустовая (Р. suffruticosa).
Шматгадовыя (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты з бульба або верацёнападобнымі каранямі. Лісце чаргаванае, двойчы, тройчы або шматрассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырв., радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя. Плод — шматлістоўка. Лек., дэкар. расліны.
ПІВУНОЎСКІ Ігнацій Іванавіч (н. 29.8.1930, г. Горкі Магілёўскай вобл.) бел. вучоны ў галіне механізацыі с.г. вытвсці. Др тэхн. н. (1992), праф. (1998). Скончыў БСГА (1953). 3 1961 у БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. Навук. працы па ўдасканальванні тэхнал. працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасаваннях для ўнясення хім. кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытвсці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кармасумесей.
Тв.: Досушнванйе сена актнвным вентмлнрованнем. Мн., 1979 (разам з В.В.Рамановічам); Совершенствованве коснлокплюшйлок для скашнвання трав (разам з А.А.Шупілавым) // Техннка в сельском хозяйстве. 1999. № I.
ПІГАЛЬ (Pigalle) Жан Батыст (26.1.1714, Парыж — 21.8.1785), французскі скульптар. Вучыўся (з 1722) у Р. Ле Ларэна і Ж.Б.Лемуана. Працаваў у стылі, пераходным ад ракако да класіцызму. У творчасці спалучаў грамадз. пафас з імкненнем да вострай, часам натураліс
Да арт. Піваварная прамысловасць Вытворчыя ўчасткі Мінскага завода «Азіварыя»: 1—цыліндраканічных танкаў; 2 — варачны.
3 4
Півоня: 1 — Амабіліс Супербісіма; 2 — Андрэ Лар'е; 3 — Мадам Рузвельт; 4 — Фестыва Максіма.
тычнай праўдзівасці. Аўтар статуй і скульпт. груп на міфалагічныя і алегарычныя тэмы «Меркурый завязвае сандалю» (1774), «Хлопчык з клеткай» (1749) і інш.; бюста калекцыянера Т.Э.Дэфрыша і яго слугі негра Поля (каля 1760), надмагілля маршала Марыца Саксонскага (1753—76), грабніцы графа д’Аркур у саборы НотрДам у Парыжы (1771—76), статуі Вальтэра (1776) і інш. Сярод яго вучняў Ж.А.Лдон і Ф.І.Шубін.
Ж.Б.Пігаль. Грабніца графа д'Аркур у саборы НотрДам у Парыжы. 1771—76.
ПІГАРЭВІЧ Афанасій, мастак 2й пал. 17 — пач. 18 ст. Працаваў у Магілёве. Пісаў абразы з выявамі евангелістаў, Maui Божай, афармляў інтэр’еры, размалёўваў печы і інш.
ПІГАРЭВІЧ Барыс Аляксеевіч (27.5.1898, пас. Ільіно Смаленскай вобл., Расія — 7.10.1961), генералпалкоўнік (1945). Беларус. Скончыў Ваен акадэмію Генштаба (1941). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1й сусв., грамадз. 1918—20, сав.фінл. 1939—40
Б.А Пігарэвіч.
войнаў. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах.. Калінінскім, Карэльскім франтах: нач. штаба армій, франтоў, камандзір корпуса. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Масквой, у Сав. Запаляр’і. Пасля вайны выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба, у 1950—57 нам. нач. Генштаба
Войска Польскага, да 1959 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
ПІГМАЛІЁН, у старажытнагрэчаскай міфалогіі скульптар, цар вва Кіпр, які закахаўся ў выразаную ім са слановай косці статую дзяўчыныпрыгажуні Галатэі. У адказ на маленне П. багіня Афрадыта ажывіла статую. У пераносным сэнсе П. — чалавек, закаханы ў свой твор. Сюжэт «П. і Галатэя» неаднаразова выкарыстаны ў лры (Ж.Ж.Русо. Б.Шоу і інш.) і мастацтве (ф.Бушэ, Э.М.Фальканэ і інш.).
ПІГМЕІ, група народаў у Цэнтр. Афрыцы. У Дэмакр. Рэсп. Конга (165 тыс. чал.), Руандзе (70 тыс. чал.), Бурундзі (55 тыс. чал.) і Угандзе іх наз. тва, у Габоне (15 тыс. чал.) і Рэсп. Конга (30 тыс. чал.) — бінга (бабінга), Камеруне (25 тыс. чал.) — бібая, гіелі; у ЦэнтрАфр. Рэсп. — 23 тыс. чал., Анголе — 5 тыс. чал. Агульная колькасць 390 тыс. чал. (сярэдзіна 1990х г.). Маюць малы рост (мужчыны 142—145 см), вузкія губы, вузкае і нізкае пераноссе. Гавораць на банту мовах. Прытрымліваюцца традыц. вераванняў.
ПІГМЕНТ (ад лац. pigmentum фарба) у выяўленчым мастацтве, каляровы парашок, што ўваходзіць як састаўная частка ва ўсе віды фарбаў і вызначае іх колеравыя якасйі. Бываюць П. арганічныя і неарганічныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на натуральныя (вохра, мел, сурык і інш.) і штучныя (сажа, ультрамарын, бялілы і інш.). Да П. адносяць таксама арган. лакі. Дамешкі да П. сувязнога рэчыва вызначаюць тэхн. якасці фарбаў (напр. Акварэль, Пастэль і інш.).
Піімаліён і Галатэя. Скульптар Э.М.Фальканэ. 1763.
ПІЕЛАНЕФРЫТ 349
ПІГМЁНТНЫЯ КЛЁТКІ. х р а м а т a ф о р ы, свабодныя і эпітэліяльныя клеткі нейраэктадэрмальнага паходжання, якія сінтэзуюць пігменты. Абумоўліваюць афарбоўку скурных покрываў, іх вытворных (валасоў, пер’я), унутр. высцілак цела і вока ў шэрагу груп беспазваночных, пазваночных жывёл і чалавека. Забяспечваюць ахоўную, агрэсіўную і шлюбную афарбоўку, прымаюць удзел у тэрмарэгуляцыі і ахове арганізма ад празмернага ультрафіялетавага выпрамянення. Функйыя П.к. знаходзіцца пад гарманальным, а ў рыб і нерв. кантролем, залежыць ад пары года, асвечанасці, эндагенных рытмаў і інш. Звычайна змена афарбоўкі з’яўляецца прыстасаваннем жывёлы да колеру навакольнага фону (асабліва ў насякомых, малюскаў, ракападобных і інш.). Парушэнні развіцця П.к. у зародка прыводзяць да радзімак (атыпічныя П.к.). У выніку злаякаснага перараджэння П.к. радзімак у чалавека развіваюцца пігментныя пўхліны — меланомы.
А. С.Леанцюк.
ШГМЁНТЫ ў б і я л о г і і, афарбаваныя злучэнні, якія ўваходзяць у склад тканак арганізмаў. Колер П. вызначаецца наяўнасцю ў іх малекуле храмафорных груп, якія выбіральна паглынаюць святло ў бачнай вобласці сонечнага спектра. Уваходзяць у склад цытахромаў, каталазы і інш. ферментаў, утвараюць комплексы з бялкамі, ліпідамі і ўключаюцца ў структуру мембран. Знаходзяцца пераважна ў спец. утварэннях (хларапластах, храмапластах і інш.), радзей у клетачным соку, у шэрагу жывёл існуюць пігментныя клеткі. Адыгрываюць важную ролю ў фотабіял. працэсах (у фотасінтэзе — хларафілы, караціноіды, фікабеліны, у зроку — радапсіны, у фотарэгуляторных працэсах раслін — фітахром), прымаюць удзел у дыханні (гемаглабіны, цытахромы, дыхальныя храмагены), ахоўваюць арганізм ад УФвыпрамянення (у раслін — караціноіды, флаваноіды, у жывёл — меланіны), вызначаюць афарбоўку жывёл і раслін. Выкарыстоўваюцца ў харч. і фармацэўтычнай прамысловасці. С.С.Ермакова.
ПІГМЕНТЫ ў х і м і і, тонкадысперсныя афарбаваныя парашкі, нерастваральныя ў вадзе і плёнкаўтваральных рэчывах. Паводле паходжання П. падзяляюць на прыродныя і сінт., паводле складу — на мінер. (неарган.) і арган., паводле колеру — на ахраматычныя (белыя, шэрыя, чорныя) і храматычныя (інш. колераў), паводле прызначэння — на дэкар., ахоўныя, мэтавага прызначэння (сігнальныя, тэрмаіндыкатарныя, бактэрыцыдныя і інш.).
П.неарганічныя — пераважнааксіды, сульфіды і солі пераходных металаў (жалеза, кобальту, хрому і інш.), парашкі каляровых металаў (алюмінію, медзі, цынку, нікелю) і сплаваў (бронзы, латуні), сажа. Прыродныя (напр., жалезны сурык, вохра, умбра) атрымліваюць з мінералаў, сінт. — хім. асаджэннем з водных раствораў і суспензій (напр., кроны), награваннем (напр., аксід хрому Сг2О3 — з хромпіку), рэакцыямі ў паравой
ці газавай фазе з наступнай кандэнсацыяй прадуктаў (напр., бялілы). П. арганічн ы я — найб. пашыраны азапігменты (гл. Азафарбавальнікі), азалакі (нерастваральныя солі азазлучэнняў), трыфенілметанавыя. поліцыклічныя (спец. формы кубавых фарбавальнікаў) і фталацыянінавыя П. (комплексныя злучэнні фталацыяніну). Выкарыстоўваюць для вырабу лакафарбавых матэрыялаў і паліграф. фарбаў, фарбавання неарган. буд. матэрыялаў, пластмас, хім. валокнаў, гумы, паперы, штучнай скуры і інш.
Літ.: Ермнлов П.Н., Нндейквн Е.А., Толмачев Н.А. Пнгменты н пнгментнрованные лакокрасочные матерналы. Л., 1987. Я.Г.Міляшкевіч. ГПГУ (Pigou) Артур Сесіл (18.11.1877, г. Райд, Вялікабрытанія — 7.3.1959), англійскі эканаміст, прадстаўнік кембрыджскай школы паліт. эканоміі. Скончыў Кембрыджскі унт. У 1908—43 кіраваў у ім кафедрай. 3 1918 чл. валютнага Кта, у 1919 чл. каралеўскай камісіі па падаходных падатках, у 1924—25 чл. кабінета міністраў па пытаннях грашовага абарачэння. Даследаваў праблемы тарыфнай палітыкі, цыклічных ваганняў у прамсці, занятасці, дзярж. фінансаў («Прамысловыя ваганні», 1929; «Даследаванне грамадскіх фінансаў», 3е выд. 1947), распрацоўваў каннэпцыю «эканомікі дабрабыту». У кн. «Эканоміка дабрабыту» (1920) выклаў пачаткі тэорыі дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту, адно з палажэнняў якой — неабходнасць умяшання дзяржавы ў эканам. жыццё.
ПІГУЛЁЎСКІ Мікалай Мікалаевіч (15.10.1897, в. Вял. Падлессе Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл. — 16.3.1967), бел. спявак (барытон), муз. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скончыў БДУ (1925), Бел. муз. тэхнікум (1928), Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1920— 24 артыст БДТ. У 1928—41 і 1944—48 саліст, у 1948—53 адказны рэдактар муз. вяшчання Бел. радыё. У 1933—35 і 1942—44 саліст Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Артыст лірыкадрам. плана, выконваў гал. партыі ў операх рус. і замежных класікаў: Анегін, Ялецкі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш. Удзельнік Беларускага вакальнага квартэта.
ПІГУЛЁЎСКІ Уладзімір Васілевіч (10.3.1889, г. Гродна — 17.6.1958), бел. пісьменнік, перакладчык. Скончыў Мінскую гімназію (1907), Пецярбургскі унт (1912). 3 1922 выкладчык Дзвінскай, у 1924—25 дырэктар Люцынскай бел. гімназій (Латвія). У 1926—34 заг. Бел. аддзела пры Мінве асветы Латвіі, пасля займаўся журналістыкай. У 1940—41 інспектар Мінва асветы Латвіі. Пасля Вял. Айч. вайны на выкладчыцкай рабойе ў Рызе. Друкаваўся з 1924. Аўтар п’ес «Хамуты», «Ў трамваі», «Вечар пад Каляды», «Гідра», вершаў, апавяданняў. Склаў чьгтанку для бел. школ у Латвіі «Наш край» (1928). На