• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЁТР 3 ГАНЁНДЗА (П ё т р Г е з к a з Ганёндза; паміж 1525—30, мяст. Гонёндз Падляскага ваяв., Польшча — 15.9.1573), ідэолаг левай, сялянскаплебейскай плыні Рэфармацыі на Беларусі
    346	пётр
    і ў Літве, антытрынітарый. Скончыў Ягелонскі унт у Кракаве (1551), удасканальваў веды ў Італіі, Швейцарыі. У 1554 праф. сафістыкі ў Падуанскім унце. Паслядоўнік рэліг.філас. вучэння ісп. вучонага М.Сервета і сац.паліт. ідэй мараўскіх антыбаптыстаў. Адмаўляў царк.тэалагічную і філас. схаластычную традыцыі; выступаў супраць прыватнай уласнасці, сац. няроўнасці, войнаў, феад. права, свецкай улады, пакарання смерцю. Удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах, палемізаваў з С.Будным. Выдаў на лац. мове творы «Супраць боскасці Ісуса Хрыста» (1557), «Аб першахрысціянскай царкве» (1563?; не зберагліся), на польскай мове «Пра трох», «Пра сына Божага» і «Пра хрысніянскае хрышчэнне» (усе каля 1570). Яго паслядоўнікі Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, М.Чаховій.
    Літ.: Подокшнн С.А. Реформацяя н обшественная мысль Белорусснн н Лнтвы. Мн., 1970; Падокшын С.А., Сокал С.Ф. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. 2 выд. Мн., 2000.
    С.А.Падокшын.
    ПЁТР 3 ДЎСБУРГА (Petrus de Dusburg), храніст канца 13 — пач. 14 ст., святар Тэўтонскага ордэна. Паходзіў з ням. г. Дуйсбург або галандскага г. Дусбург. Падрабязнасйі жыцця і дзейнасці не захаваліся. Магчыма, быў набліжаным да вял. магістра ордэна Вернера фон Орзельна, якому прысвяціў «Хроніку зямлі Прускай» на лац. мове. «Хроніка» ахоплівае падзеі ад заснавання ордэна ў Палесціне ў 1190 і да 1326, асаблівая ўвага аддадзена падзеям канца 13 — пач. 14 ст., сучаснікам якіх быў аўтар. Ёсць дапаўненні за 1326—30, аўтарам якіх, верагодна, быў таксама Пётр. «Хроніка» змяшчае багаты і часта унікальны матэрыял пра войны ордэна з зах.балйкімі плямёнамі, Літвой, Польшчай, пра напады рыцараў на Гародна і Новагародак («Крывіцкую зямлю»), пра ваен. дзейнасць Давыда Гарадзенскага.
    Тв:. Рус. пер. — Хроннка землн Прусской. М„ 1997.
    ПЁТР ПЕТРЭЙ ДЭ ЭРЛЕЗЎНДА, Персан Пер (лац. Petrus Petrejus, швед. Peer Persson; 1577, г. Упсала, Швецыя — 1622), шведскі дыпламат і гісторык. 3 1595 на дзярж. службе. У 1605—11 тройчы наведваў Рас. дзяржаву. У 1614 пачаў працу па гісторыі Расіі ад стараж. часоў да 1612 (выд. ў 1615 у Стакгольме на швед. мове), пасля давёў яе да 1617 (выд. ў 1620 у Лейпцыгу на ням. мове). Значная ч. яго працы прысвечана адносінам паміж Расіяй і ВКЛ у 16 — пач. 17 ст. Назву Белая Русь ён выводзіў ад адзення жыхароў: «Адна мясціна ў гэтай краіне называецца Беларуссю, таму што там мужчыны ўлетку носяць на галовах белыя шапкі, а жанчыны фарбуюць і падводзяць сабе твар бяліламі...». У яго працы шмат некрытычных запазычанняў з сачыненняў
    З.Герберштэйна, А.Гваньіні і асабліва з хронікі Бусава, аднак шмат і самастойных назіранняў.
    ПЁТР ЯЎСЁЕВІЧ з Гал ы н ца, бел. іканапісей 17 ст. Прадстаўнік беларускай іканапіснай школы. Нарадзіўся ў в. Галынец Магілёўскага рна. Аўтар абраза «Нараджэнне Maui Божай» (1649), які вызначаецца жанравай трактоўкай рэлігійнакананічнага сюжэта.
    Пётр Яўсеевіч. Нараджэнне Маці Божай 1649.
    ПЁТРКАЎСКАЕ ВАЯВОДСТВА (Wojewddztwo Piotrkowskie), былая адм.тэр. адзінка ў цэнтр. частцы Польшчы. 3 1999 у складзе Додзінскага ваяводства.
    ПЁТРКАЎСКІ СТАТЎТ 1496. пастановы на карысць шляхты, прынятыя сеймам Польшчы ў г. ПётркаўТрыбунальскі. Заканадаўча аформіў прымацаванне польскіх сялян да зямлі, пазбавіў мяшчан права валодаць шляхецкай зямлёй (гэта значыць і магчымасці пераходзіць у шляхецтва), вызваліў шляхту ад пошлін на ўвоз замежных тавараў і вываз с.г. прадукцыі, даў ёй выключнае права вытвсці і продажу спіртных напіткаў (т.зв. права прапінацыі). П.с. нанёс эканам. ўдар па польскіх гарадах.
    ПЁТРКАЎТРЫБУНАЛЬСКІ (Piotrkdw Trybunalski), горад у цэнтр. частцы Польшчы, у Лодзінскім ваяводстве. Вядомы з 1217. Каля 100 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: шкляная (1е месца ў краіне), маш.буд. (горныя, шкларобчыя, дарожныя машыны), харч. (малочная, мукамольная, піваварная, па перапрацоўцы агародніны), дрэваапр., буд. матэрыялаў, швейная, папяровая. Філіял Лодзінскага унта. Музеі. Арх. помнікі 14—18 ст.: каралеўскі замак (1511—19), касцёлы, кляштары, каплійы.
    ПЁТУХ Павел, бел. хормайстар 2й пал. 18 ст. Працаваў у Магілёве ў епіскапа
    Г.Каніскага, з 1781 у Шклоўскім тры С.Г.Зорыча, дзе навучаў прыгонных спевакоў.
    ПЗСМАТРЫЦА. святлоадчувальная інтэграаьная схема, у аснову работы якой закладзены прынйып захоўвання лакалізаванага эл. зараду; цвердайельны аналаг перадавальных тэлевізійных трубак.
    Асн. элемент — паўправадніковая прылада з зарадавай сувяззю (ПЗС. адсюль назва). Калі матрыца з такіх прылад, размешчаных на 1 крышталі паўправадніка, знаходзіцца ў факальнай плоскасці аб’ектыва, то ў кожнай ячэйцы матрыцы збярэцца зарад, які адпавядае асветленасці ў дадзеным пункце, і відарыс будзе «запісаны» ў выглядзе такіх зарадавых пакетаў. У канцы кожнага радка размяшчаецца счытвальнае прыстасаванне і ўзмацняльнік. Калі падаваць на электроды ПЗСм. тактавыя імпульсы, якія забяспечваюць перадачу зарадавых пакетаў выхадной прыладзе, з выхаднога ўзмацняльніка здымецца паслядоўнасць імпульсаў. адпаведных зыходнаму відарысу.
    ПІ, л і к л, лік, роўны адносінам даўжыні акружнасці да яе дыяметра; бясконцы дзесятковы дроб, роўны 3,1415926...; адзін з трансцэндэнтных лікаў. Абазначэнне агульнапрынятае з 1736 пасля працы Л.Эйлера.
    Да ліку П. прыводзіць адшуканне лімітаў некат. арыфм. паслядоўнасцей і шэрагаў. Адна з формул вылічэння П. — формула раскладання функцыі arctg х у ступеневы шэраг. Набліжанае значэнне П. з дапамогай рацыянальных лікаў спрабавалі знайсці ў старажытнасці, напр. Архімед (3 ст. да н.э.) вызначыў, што 223/71 < л < 22/7. Значэнне л = 355/113 = = 3,1415929... вылічыў кіт. матэматык Цзу Чунчжы (5 ст.); у Еўропе гэтае ж значэнне знойдзена ў 16 ст. Пры выкарыстанні ЭВМ разлічана больш за тысячу дзесятковых знакаў ліку П.
    ПІВА, слабаалкагольны пеністы напітак з хмелевай гаркавасцю, які вырабляюць шляхам спіртавога браджэння піўнога сусла. Асн. сыравіна — ячменны піваварны солад (светлы, цёмны, карамельны, палены і інш.), хмель, вада, дрожджы. Для некат. гатункаў П. солад часткова замяняюць рысавай, кукурузнай ці ячменнай мукой, цукрам. П. мае ў сабе 5—7% алкаголю, 0,3—0,4% вуглекіслаты, 4—10% лёгказасваяльных вугляводаў, а.мінакіслоты, вітаміны, дубільныя і мінер. рэчывы і інш. Вызначаецца высокай каларыйнасцю (100 г — 1470—1890 кДж).
    Асн. этапы піваварэння: прыгатаванне соладу, атрыманне піўнога сусла, браджэнне і выспяванне сусла, філыраванне і разліў П. Для атрымання соладу ячмень замочваюць і прарошчваюць, у зернях адбываюцца складаныя біяхім. працэсы, узмацняецца ферментатыўная актыўнасць, утвараюцца прадукты гідролізу бялкоў, крухмалу, назапашваюцца араматычныя і смакавыя рэчывы. Зялёны солад высушваюць (у залежнасці ад тры і працягласці сушкі атрымліваюць цёмны ці светлы солад) і адбіваюць расткі. Гатовы сухі солад мае салодкі смак і характэрны пах. Для атрымання экстракту (піўнога сусла) солад здрабняюць, заціраюць з вадой, фільтруюць, вараць з хмелем, асвятляюць, астуджваюць. Піўное сусла зброджваюць спец. расамі дражджэй у брадзільных чанах 7—8 дзён. Даброджванне (вытрымка) зялёнага піва адбываецца ў зачыненых чанах пад ціскам вуглякіслага
    газу ў 0,5—0,7 атм, пры тры 0—2 °C 11—100 дзён. Гатовае П. фільтруюць і разліваюць.
    Светлае П. Вырабляюць з светлага соладу, яно мае пэўныя хмелевыя гаркавасць і пах. Цёмнае П. гатуюць з цёмнага соладу, для яго характэрна сярэдняя хмелевая гаркавасць і соладавы смак. На Беларусі вырабляюць светлыя гатункі П. («Лёгкае», «Крыніца», «Люкс», «Лідскае», «Народнае», «Світанак» і інш.) і цёмныя («Леў», «Портэр», «Спадчына», «Старажытнае», «Траецкае», «Чорны прынц» і інш.) Гл. таксама Піваварная прамысловасць.
    Н.М.Котава.
    ШВАВАРАЎ Зяма Раманавіч (Залман Рувімавіч; 5.6.1910, г. Касцюковічы Магілёўскай вобл. — 29.10.1937), бел. паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед. інт (1934). 3 1929 працаваў у Ленінградзе. 3 1934 у газ. «Чырвоная змена». У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб. вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (1934), у якім услаўленне працоўнага гераізму народа. Выступаў як тэатральны рэцэнзент. Перакладаў на бел. мову паасобныя творы А.Пушкіна, З.Аксельрода і інш.
    ПІВАВАРН.АЯ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна харчовай прамысловасці па вырабе піва. На Беларусі старэйшыя прадпрыемствы П.п. — «Аліварыя» (былы зд братоў Лекерт, 1864), піўзаводы ў Лідзе (1876), Мазыры (1885). 16 прадпрыемстваў П.п. (1999) уваходзяць у асацыяцыю «Белпіва». Выпускаецца каля 50 гатункаў піва. Найб. прадпрыемствы: акц. твы «Аліварыя», «Лідскі піваварны завод», акц. прадпрыемства «Крыніца». Працуюць піўзаводы ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Навагрудку, Оршы, Полацку, Рагачове, Рэчыцы, Слуйку і інш., бел.шведскае прадпрыемства па вытвcui піва «Залаты егер» у Мазыры. На долю П.п. прыпадае 3% валавой прадукцыі харч. прамсці, 4,8% прамысл.вытв. сродкаў. Спажыванне
    піва — 27 л на чалавека за год. Частка прадукцыі П.п. Беларусі экспартуецца ў Расію.
    Таблі ца
    Вытворчасць піва на Беларусі, тыс. дэкалітраў
    Вобласці Беларусі	Гады		
    	1990	1995	1998
    Брэсцкая	2577	1328	1975
    Вінебская	4183	1627	2409
    Гомельская	5829	2358	4280
    Гродзенская	4215	2679	4360
    Магілёўская	5545	1055	2897
    Мінская	2573	638	1532
    Мінск	7907	5496	8585
    Усяго	32829	15181	26038
    Найб. развіта П.п. у Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Чэхіі, ЗША, Японіі і інш. Спажыванне піва на чалавека за год — у Чэхіі 90, у Внлікабрытаніі 103, у Германіі 140 літраў. П.І.Рогач.
    ПІВЕНЬ Надзея Віктараўна (н. 16.10.1941, г. Новасібірск, Расія), бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Др мед. н. (1993). Скончыла Новасібірскі мед. інт (1965). 3 1981 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1987 заг. лабараторыі), адначасова з 1998 у Міжнар. унце імя А.Дз.Сахарава. Навук. працы па імунных механізмах рэгулявання арганізма, навук. асновах стварэння новых сродкаў імунахім. аналізу біярэгулятараў, метадалогіі іх выкарыстання ў практычнай медыцыне. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.