• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЕТЫПА Марыус Іванавіч (11.3.1818, г. Марсель, Францыя — 14.7.1910), рус
    АЗПетушкоу
    А.СПетушкоў
    М.І.Петыпа
    кі артыст балета, балетмайстар, педагог. На сцэне з 1838. Сярод партый: Феб («Эсмеральда» Ц.Пуні), Конрад («Карсар» А.Адана) і інш. 3 1847 жыў у Расіі. У 1855—87 выкладаў у Пецярб. тэатр. вучылішчы. 3 1862 балетмайстар, у 1869—1903 гал. балетмайстар Пецярб. балетнай трупы. Паставіў больш за 60 балетаў, у т.л. «Карсар» (1863) і «Жызэль» (1884) Адана, «Дон Кіхот» (1869) і «Баядэрка» (1877) Л.Мінкуса, «Наяда і рыбак» (1874) і «КанёкГарбунок» (1895) Пуні, «Лебядзінае возера» (1895) П.Чайкоўскага (з Л.Івановым). Вяршыня творчасці П. — пастаноўка балетаў «Спячая прыгажуня» Чайкоўскага (1890) і «Раймонда» А.Глазунова (1898). Яго пастаноўкі вызначаліся майстэрствам кампазіцыі, зладжанасцю харэаграфічнага ансамбля, віртуознай распрацоўкай сольных партый. Стварыў сістэму балетнага акадэмізму, панаватарску вырашыў праблему ўзаемадзеяння класічнага і характарнага танца, даў непераўзыдзеныя ўзоры абагульненай яго
    петэрсон	339
    вобразнасці. Многія балеты з харэаграфіяй П. пастаўлены ў Нац. акад. тры балета Рэспублікі Беларусь.
    Тв:. Матерналы. Воспомннання. Статьн. Л.. 1971.
    Літ.: Красовская В. Русскнй балетный театр второй половнны XIX в. М.; Л., 1963. Т.М.Мушынская.
    ПЕТЫТ (ад франц. petit маленькі), дробны друкарскі шрыфт, кегль якога роўны 8 пунктам (каля 3 мм); тэкст, надрукаваны такім шрыфтам.
    ПЕТЫЦЫЯ (ад лац. petitio), калектыўнае пісьмовае прашэнне, накіраванае вышэйшым органам улады.
    ПЕТЭН (Petain) Анры Філіп (24.4.1856, КашыалаТур, Францыя —23.7.1951), французскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1918). Скончыў ваен. вучылішча СенСір (1878), служыў у арміі. У 1ю сусв. вайну генерал, камандзір брыгады, корпуса, каманд. 2й арміяй, якая ўдзельнічала ў Вердэнскай аперацыі 1916; з мая 1916 каманд. групай армій «Цэнтр», з мая 1917 галоўнакаманд. франц. арміяй. У 1920—31 нам. старшыні вышэйшага ваен. савета, адначасова (з 1922) ген. інспектар арміі. У 1925—26 кіраваў задушэннем нац,вызв. паўстання ў Марока. У 1934 ваен. міністр. 3 16.6.1940 прэм’ерміністр Францыі. Падпісаў Камп’енскае перамір’е 1940 з Германіяй. 10.7.1940 атрымаў ад Нац. сходу ўсю паўнату ўлады, што азначала скасаванне Трэцяй рэспублікі. У ліп. 1940 — жн. 1944 кіраўнік дзяржавы (да крас. 1942 адначасова ўрада) прагерм. рэжыму «Вішы». У крас. 1945 арыштаваны, Вярх. судом Францыі прыгавораны за калабарацыянізм да смяротнага пакарання, якое было за.менена пажыццёвым зняволеннем.
    ПЁТЭРС Георгій Барысавіч (27.7.1897, г. Масква — 18.5.1978), удзельнік баёў у Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую ваеннаінж. школу (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік вызвалення Беларусі ад герм. і польскіх інтэрвентаў у 1918—20. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., 3м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з ген.маёрам П. вызначылася ў чэрв.—ліп. ў час ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944 пры вызваленні г. Орша і фарсіраванні Нёмана, у крас. 1945 у час штурму крэпасці Пілаў (цяпер г. Балтыйск, Расія). Да 1959 у Сав. Арміі.
    ПЕТЭРСОН Эльмарт Адэльбертавіч (Сяргей Аляксандравіч; н. 1.1.1935. с. Каяк Чулымскага рна Новасібірскай вобл., Расія), бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыў БДУ (1962). 3 1960 працаваў у Дзярж. маст. музеі Беларусі. з 1969 выкладае ў Бел. AM (з 1998 праф.). Даследуе праблемы сучаснага выяўл. мастац
    340	пеўні
    тва Беларусі. Аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990—94), творчага партрэта «В.К.Жолтак» (1987), зб. артыкулаў «Крытык — давераная асоба мастацтва» (2001).
    7в.: Андрэй Бембель. Мн.. 1980; С.М.Вакар. Мн., 1980; Леў Гумілеўскі. Мн.. 1982; Портретная скульптура Советской Белоруссмн. Мн., 1982.
    «ПЁЎНІ», бел. нар. гульня. Удзельнічаюць 2 чал. Гульцы закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і, па камандзе, пачынаюць, скачучы на другой, штурхаць адзін аднаго грудзьмі ці плячом. Хто страціць раўнавагу — выбывае з гульні. У час спаборніцтва нельга пераскокваць з адной нагі на другую.
    Я. Р. Вйькін.
    ПЁЎНІК, гіднум в ы е м ч а т ы (Hydnum repandum), шапкавы базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца ў лясах з ліп. па верасень.
    Пеўнік	^
    Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—12 см, пукатая або злёгку ўвагнутая, часта няправільнай формы, ад белага да вохрыстажоўтага колеру. Гіменафор у выглядзе крохкіх шыпікаў. Ножка кароткая, суцэльная, часам уздутая каля асновы. Мякаць белая, шчыльная. Споры бясколерныя, яйцападобныя. Ядомы ў маладым узросце.
    «ПЁЎНІК», бел. нар. танец, гл. «Петушок».
    ПЁЎНІКАВЫ ГРАБЁНЬЧЫК, гл. ў арт. Цэлозія.
    ПЁЎЧЫЯ ПТЎШКІ. п е ў ч ы я вер а б ’ і н ы я (Oscines, або Passeres), падатрад птушак атр. вераб'інападобных. Прадстаўнікі сучасных відаў вядомы з ранняга алігацэну (каля 35 млн. г. назад). 33—56 сям. (2 вымерлыя), 761— 1017 родаў, больш за 4200 відаў (каля палавіны ўсіх відаў птушак на Зямлі). Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуйь у разнастайных ландшафтах усіх кліматычных зон, большасць відаў — у тропіках. На Беларусі ўсе П.п. належаць да вераб’інападобных.
    Маса ад 4 да 1500 г. Знешні выгляд. паводзіны, афарбоўка вельмі разнастайныя. Маюць спейыфічную будову галасавога апарату: ніжнія кольцы трахеі зрасліся і ўтварылі ніжнюю гартань; добра развіты 5—7 пар галасавых мышцаў. вонкавая і ўнутраная галасавыя перапонкі, што дае мЗгчымасць П.п. выдаваць больш разнастайныя гукі, чым у інш. птушак. Пры дапамозе песні П.п. забяспечваюць камунікатыўныя функцыі. Кожнаму віду характэрны свая песня або набор гукаў.
    П’ЁХА Эдзіта Станіславаўна (н. 31.7.1937, г. НуаэльсуЛян, Францыя), расійская эстрадная спявачка. Нар. арт. СССР (1988). Скончыла пед. ліцэй у Гданьску (Польшча), вучылася ў Ленінградскім унце. 3 1955 артыстка Ленканцэрта (з 1994 Пецярбургканцэрт). Першая выканальніца шматлікіх песень В.СалаўёваСядога, А.Астроўскага, А.Пятрова, А.Фельцмана і інш. Ў рэпертуары таксама франц. і польскія песні. Творчасць адметная лірычнасйю і высакароднасцю выканання. Знялася ў маст. фільмах: «Лёс рэзідэнта», «Непапраўны лгун», «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту».
    ПЕХЛЕВІ. дынастыя шахаў (шахіншахаў) Ірана ў 1925—79. Прадстаўнікі Рэзашах Пехлеві і Мухамед Рэза Пехлеві.
    ПЕЦЕХІЯЛЬНАЯ ЛІХАМАНКА. к р ы ваплямістая хвароба, неінфекцыйная хвароба коней, буйн. par. жывёлы, свіней, коз і маладых сабак. Узнікае як алергічная рэакцыя на бактэрыяльную інтаксікацыю ў жывёл, якія перахварэлі кантагіёзнай плеўрапнеўманіяй, фарынгітам, гаймарытам, мытам, мастытам і інш. Развіваецца паступова. Узнікаюць кропкавыя кровазліцці на слізістай абалонцы рота, похвы, носа і на скуры, якія ператвараюцца ў вял. кровападцёкі. Павялічваецца тра, зніжаецца апетыт. Пры цяжкім цячэнні хваробы разам з ацёкамі ўзнікаюць язвы і ачагі некрозу. Смяротнаснь да 70%. ПЁЦЁФІ (PetOfi) Шандар (1.1.1823, г. Кішкёрэш, Венгрыя — 31.7.1849), венгерскі паэт; прадстаўнік рэв. рамантызму. Быў статыстам у тры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842. Ў ранняй паэзіі (зб. «Вершы», 1844; паэмаказка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фалькл. матывамі, гал. тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычнарамант. настроі ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—46), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 у Галіцыі і рэв. падзей у Пешце 1848—49 яго паэзія набыла яскрава рэв.дэмакр. характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я...», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэв. ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апубл. 1874) пра трагічны лёс рэвалюцыянера. На бел. мову яго вершы пераклалі А.Зарьшкі, Я.Семяжон, М.Хве
    даровіч, апавяданні — Г.Сапрыка, М.Татур.
    Тв.: Бел. пер. — Ліра і меч: Выбр. Мн., 1971; У кн.: Венгерскія апавяданні. Мн.. 1957; У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн.. 1977; У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1978; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. Будапешт, 1973.
    Літ.: Петефн в мнровой культуре. М.. 1975; П а р н о в Е.Н. Внтязь честа: Повесть о Шандоре Петефн. М., 1982; Мйеш Д. Шандор Петефн: Пер. с венг. М., 1984.
    Л. П. Баршчэўскі.
    Ш.Пецёфі	У.Пеці.
    ПЁЦІ (Petty) Уільям (26.5.1623, г. Ромсі, Вялікабрытанія — 16.12.1687), англійскі эканаміст, адзін з заснавальнікаў класічнай палітэканоміі. Атрымаў мед. адукацыю ва унтах Лейдэна, Парьгжа, Оксфарда. Др фізікі (1649), праф. анатоміі і музыкі (1651). Ў творах «Трактат аб падатках і зборах» (1662), «Палітычная арыфметыка» (1676), «Некалькі слоў наконт грошай» (1682) і інш. даследаваў унутр. заканамернасйі вытвсці; лічыў крыніцай багацця сферу вытвсці. Аўтар тэорыі прац. вартасці, на падставе якой аналізаваў праблему заработнай платы, прыбытку, зямельнай рэнты і інш. Лічыў капіталіст. лад натуральным і вечным. Навук. палажэнні яго вучэння атрымалі развіццё ў працах \.Сміта і Л.Рыкарда.
    Тв:. Рус. пер. — Экономнческне н статнстнческне работы. Т. I—2. М., 1940.
    ПЕЦбЛЬД Цімафей Максімавіч (н. 25.10.1934, Мінск), бел. вучоны ў галіне буд. канструкцый. Др тэхн. н. (1986), праф. (1988). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў БПІ (1958). 3 1972 у БПА (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні канструктыўных сістэм будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыі і метадах узмацнення буд. канструкцый.
    Тв.: Армоцементные конструкцня. Мн., 1965 (у сааўт.); Руководство по проектнрованяю, нзготовленяю н прнмененню железобетонных центрнфугнрованных конструкцмй кольцевого сечення. М., 1979 (у сааўт.); Расчет усмлення железобетонцых конструкцнй эксплуатнруемых стронтельных сооруженнй (разам з Дз.МЛазоўскім) // Бетон н железобетон. 1998. № 6.
    ПЕЦЫЦАЛЬНЫЯ (Pezizales), парадак сумчатых грыбоў. Больш за 250 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных і трапічных паясах. На Беларусі каля 30 відаў. Найб. вядомыя роды: смаржок, страчок, шапачка, гельвела (лопаснік),
    ПЕЦЯРБУРГСКІ	341
    пецыца, піранема. Сапратрофы. Растуць на глебе, ламаччы, драўніне ў лясах, на вогнішчах. Некат. паразітуюць на раслінах.