• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    336	ПЕТРУШЭЎСКІ
    ных казак» (1993—94), кінасцэнарыяў і інш. Піша для дзяцей. Творчасць П. адметная жорсткасцю псіхал. аналізу, разнастайнасню персанажаў і моўных стыляў.
    Тв:. Собр. соч. Т. 1—5. Харьков, 1996; Бал последнего человека; Повестн it рассказы. М., 1996; Настояшне сказкн. М., 1997; Дом девушек: Рассказы н повестн. М., 1998.
    ПЕТРУШЭЎСКІ Аляксандр Васі.іевіч (9.10.1898, г. Лунінец Брэсцкай вобл. — 21.10.1976), Герой Сав. Саюза (1944),
    А.В.Петрушэўскі.
    Л.Л.Петрык,
    П.Ц.Петрыкаў
    ген.палк. (1954). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1928) і Генштаба (1938). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1919—20. 3 1932 на выкладчыцкай рабоце, з 1938 нам. нач. штаба БВА. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Бранскім, 1м, 2м і 3м Укр. франтах: нач. штаба арміі, камандзір корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, ВаронежскаКасторненскай, СеўскаАрлоўскай, ЧарнігаўскаПрыпяцкай, ЖытомірскаБярдзічаўскай, КорсуньШаўчэнкаўскай, Уманскай, Дэбрэцэнскай, Будапешцкай, Балатонскай і Венскай аперацый. Стралк. корпус на чале з ген.лейт. П. вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на тэр. Румыніі. Да 1960 у Сав. Арміі.
    ПЕГРУШЭЎСКІ Васіль Фаміч (6.12.1829, С.Пецярбург — 5.5.1891), расійскі вучоны, артылерыст і хімік. Ген.лейт. (1881). Брат Ф .Ф .Петрушэўскага. Скончыў 1ы кадэцкі корпус (1848) і Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1850). 3 1856 на выкладчыцкай і навук.даследчай рабоце. 3 1871 нач. Пецярбургскага патроннага зда. Удасканаліў сістэму наводкі артыл. гармат, вынайшаў дальнамер для берагавой артылерыі і інш. артыл. прылады. Наладзіў прамысл. вытвсць нітрагліцэрыны як выбуховага рэчыва.
    Літ:. Авербух АЯ. В.Ф. Петрушевсклй. М.; Л., 1963.
    ПЕТРУШЭЎСКІ Дзмітрый Майсеевіч (13.9.1863, с. Кобрынава Чаркаскай вобл., Украіна —12.12.1942), расійскі гісторыкмедыявіст. Акад. AH СССР (1929, чл.кар. 1924), засл. праф. (1925). Скончыў Кіеўскі унт (1886). Праф. Варшаўскага (1897—1906), Петраградскага (1914—17), Маскоўскага (1906— 11 і 1917—42) унтаў. Прадстаўнік сац.эканам. кірунку ў рас. медыявістыцы. Даследаваў гісторыю агр. адносін сярэд
    невяковай Англіі, ў прыватнасці крызіс англ. манара. Сац.эканам. адносіны ў Англіі 14 ст. разглядаў як капіталістычныя, генезіс феадалізму паказваў як мірны эвалюц. працэс. Асн. працы: «Паўстанне Уота Тайлера» (ч. 1—2, 1897—1901), «Нарысы з гісторыі сярэдневяковага грамадства і дзяржавы» (1907), «Нарысы з гісторыі англійскай дзяржавы і грамадства ў сярэднія вякі» (1903).
    ГІЕГРУШ^ЎСКІ Фёдар Фаміч (24.3.1828, С.Пецярбург — 17.2.1904), расійскі фізік, заснавальнік навук. школы фізікаў. Брат В Ф Петруйіэўскага. Скончыў Пе
    цярбургскі унт (1851) і з 1862 працаваў у ім (у 1865—1901 заг. кафедры). Навук. працы па оптыцы і электрамагнетызме. Вынайшаў і сканструяваў шэраг аптычных прылад, першы ў Расіі арганізаваў фіз. практыкум для студэнтаў, які ператварыўся ў навук. лабараторыю. Першы старшыня Рас. фіз. тва (з 1872) і Фіз. аддзялення Рас. фіз.хім. тва (1878—1901). Адзін з гал. рэдакгараў энцыкл. слоўніка Бракгаўза і Эфрона.
    Літ.: Ч е н а к а л В.Л. Ф.Ф.Петрушевскнй м его работы по оптмке н цветоведенмю // Успехн фнз. наук. 1948. Т. 36, вып. 2.
    ПЕГРЫК Ларыса Леанідаўна (н. 28.8.1949, г. Долінск Сахалінскай вобл., Расія), бел. спартсменка (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыла Цэнтр. інт фіз. культуры (1974, Масква), Маскоўскі дзярж. унт (1979). У 1963—69 інструкгар Бел. рэсп. фіз.спарт. тва «Дынама». Чэмпіёнка XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка) у камандным заліку і ў вольных практыкаваннях, бронз. прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне. Чэмпіёнка свету (1970, г. Любляна, Югаславія) у камандным заліку, бронз. прызёр у пракгыкаваннях на бервяне; сярэбраны прызёр (1966, г. Дортмунд, Германія) у камандным заліку і бронз. ў практыкаваннях на бервяне. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1965, Сафія) у вольных практыкаваннях і на бервяне. Чэмпіёнка СССР (1964 — абсалютная; 1966 — у практыкаваннях на брусах). 3 1977 жыве ў Расіі (з 1992 на трэнерскай рабоце ў ЗША).
    ПЕТРЫКАЎ, горад, цэнтр Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл., прыстань на р. Прыпяць. За 190 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Муляраўка на лініі Калінкавічы—Лунінец. аўтадарогамі злучаны з Мазыром, Калінкавічамі, Жыгкавічамі. 11,6 тыс. ж. (2000).
    Паводле падання заснаваны ў 10 ст. яцвяж
    скім кн. Петрыкам. У пісьмовых крыншах 15 ст. вядомы як мястэчка ў ВКЛ, з канца 15 ст. ў Слуцкім княстве, з 1507 у Навагрудскім пав. Належала Алелькавічам, з 17 ст. Хадкевічам. У 15—16 ст. існавала крэпасць, якая разбурана ў час вайны Маск. даяржавы з ВКЛ 1534— 37. У 1595—96 двойчы захоплены казацкасялянскім атрадам С.Налівайкі. У час народнавызваленчай вайны беларускага і ўкраінскага народаў 1648—54 П. быў базай паўстанцаў, з якой адпраўлялі боепрьшасы ў суседнія бел. гарады. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай
    1654—67 у 1655 туг стаяў гарнізон з навакольнай шляхты і мяшчан. У 1664 знаходзіўся ў руках казакоў палкоўніка Дацко Васілевіча. У 18 ст. ў П. былі развіты шавецкі Нромысел і выраб аўчын. 3 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Мазырскага пав. У 1897 —5,5 тыс. ж., каля 400 двароў, прыстань, 2 пач. школы, бальніца, касцёл, 2 царквы. У 1924 у П. чарапічны і 8 гарбарных здаў, 2 цагельні, 460 саматужнікаў. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, з 3.7.1925 горад; працавала арцель па будве баржаў. У 1939 — 5,8 тыс. ж., цагельны зд, леспрамгас, рыбгас. 3 29.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі тут 1,2 тыс. чал.; дзейнічала Петрыкаўскае патрыятычнае падполле, падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. Вызвалены 29.6.1944 воінамі 61й арміі 1га Бел. фронту і маракамі Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў ходзе Мінскай аперацыі 1944. У 1959 —7,2 тыс. ж., у 1970 — 8,5 тыс. жыхароў.
    Петрыкаў Фраг.мент забудовы вуліцы Гагарына.
    Працуюць Петрыкаўскі суднабудаўнічасуднарамонтны завод, зд керамзітавага гравію, акц. твы «Агратэхсервіс» і «Сельгасхімія», зд сухога абястлушчанага малака, камбінаты буд. матэрыялаў і быт. абслугоўвання, лясгас і хлебазавод. 3 бкі.'Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і падполыпчыкаў. Помнікі: сав. воінамвызваліцелям, В .1. Талашу; архітэктуры — Петрыкаўская Мікалаеўская царква, Петрыкаўская Пакроўская царква.
    ІІЕТРЫКАЎ Пётр Ціханавіч (н. 12.7.1927, в. Мікалаеўка Добрушскага рна Гомельскай вобл.), бел. гісторык. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1977). Др гіст. н. (1973), праф. (1978). Скончыў БДУ (1956). Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1961 у Інце гісторыі АН БССР (з 1962 вучоны сакратар, з 1968 нам. дырэктара, у 1975—88 дырэктар Інта гісторыі АН БССР, у 1984—90 заг. аддзела гісторыі навукі). 3 1991 дырэктар музея Нац. АН Беларусі. У 1996—99 першы нам. гал. рэдактара выдва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1999 гал. навук. супрацоўнік Інта гісторыі Нац. АН Беларусі. Асн. працы прысвечаны гісторыі нац.дзярж. будаўніцтва ў БССР. Кіраў
    ПЕТРЫКАЎСКІ 337
    нік аўгарскага калекгыву, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 т. (т. 5, 1975), «Псторыі рабочага класа БССР» (т. 1—4, 1984—87), «Нарысаў гісторыі навукі і культуры Беларусі, IX — пач. XX ст.» (1996).
    Тв.: Советы депугатов трудяшнхся БССР м нх роль в созданнн матернальнотехннческой базы коммуннзма (1959—1965 п.). Мн., 1972; Ревкомы Белорусснн. Мн., 1975; Забота Советской властн о здоровье трудяшмхся. Мн., 1976; Нацмональная Академня наук Беларусн, 1929—1999. Мн., 1998 (усааўт.); Нзученне П.О.Горнным нсторнм Советов // Презвдент Академнн наук академнк П.О.Горнн: Выступлення н ст. Мн., 2001.
    ПЕТРЫКАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПбЛЛЕ ў Вялікую А й чынную вайну. Дзейнічала з крас. 1942 да студз. 1943 у г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Падпольшчыкі (9 чал., кіраўнік Ф.В.Кляўцоў) прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, з восені 1942 для партыз. атрадаў «Балотнікава» і М.Ф.Бабкова здабывалі ням. пропускі, спісы жыхароў, прызначаных для вывазу ў Германію, звесткі пра фаш. гарнізон у Петрыкаве, ням. агентуру, падрыхтоўку карных аперацый. 29.1.1943 пасля падрыву будынка гебітскамісар'ыята і знішчэння 12 рухавікоў для бронекатэраў, 3 аўтамашын, 2 зенітных гармат акупантаў падпольшчыкі з сем’ямі пайшлі ў партыз. атрад Бабкова.
    ПЁТРЫКАЎСК.АЕ РАДбвіШЧА КАЛІЙНЫХ СОЛЕЙ У Гомельскай вобл., каля г. Петрыкаў. Адкрыта ў 1966. Паклады звязаны з верхнедэвонскай саляноснай тоўшчай, прымеркаваны да цэнтр. зоны Прыпяцкага прагіну. Калійныя солі залягаюць на глыб. 521 — 1440 м, магутнасць саляноснай тоўшчы
    1600—1900 м. Складзены з сільвініту, сільвінкарналітавых і карналітавых парод, якія ўтвараюць 11 калійных гарызонтаў, шматлікія праслоі і ўкрапанні ў каменнай солі. Плошча асноўнага (4) гарызонту больш за 500 км2, магутнасць 0,29—3,52 м, мае ў сярэднім 21% хлорыстага калію, 1,3% хлорыстага магнію, 0,5% нерастваральных рэшткаў. Разведаныя запасы 1,06 млрд. т, перспектыўныя 1,9 млрд. т. А.П.Шчураў.
    ПЁТРЫКАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры псеўдавізант. стылю ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. з цэглы. Будынак мае крыжападобную кампазіцыю з 3апсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвянчана вял. светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчана 3ярусная вежазваніца з купалам, завершаным галоўкай. У дэкоры выкарыстаны закамары, паяскі, сухарыкі. Т.В.Габрусь. ПЁТРЫКАЎСКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Пабудавана ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў в. Сотнічы. Першапачаткова — стараверская, з 1746 —уніяцкая, у 1836 перанесена ў Петрыкаў, перададзена праваслаўным. Тры квадратныя ў плане зрубы — бабінец, асн. аб’ём і алтарная частка — складзены з круглых бярвён з 6граннымі «астаткамі». Знадворку сцены ашаляваны, аформлены пілястрамі і простымі карнізамі. Асн. аб’ём мае 3ярусную кампазійыю: 2 ніжнія ярусы чацверыковыя (з усечаным зверху шатром паміж імі), верхні — васьмярык на купальнай аснове і з купальным пакрыццём. Астатнія аб’ёмы трактаваны як невял. прыбудовы з 2 і 3схільнымі даха
    мі. Над бабінцам невял. каркасная званійа з шатровым пакрыццём.
    Ю.А.Якімовіч.
    ПЁТРЫКАЎСКІ РАЁН Размешчаны на 3 Гомельскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1962). Пл. 2,8 тыс. км2. Нас. 43,1 тыс. чал. (2000), гарадскога 36,4%. Сярэдняя шчыльн. 15 чал. на 1 км . Цэнтр — г. Петрыкаў. Уключае г.п. Капаткевічы, 125 сельскіх населеных пунктаў, Капаткевіцкі пасялковы Савет, 16 сельсаветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабаўскі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі. Колкаўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі. Муляраўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Снядзінскі і Чалюшчавіцкі.