Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ.: С м я р н о в А.А. Французскяй геронческмй эпос // Нсторня зарубежной лнтературы. 3 нм. М., 1978; Волкова З.Н. Эпос Францнн. М., 1984; Мнхайлов А.Д. Французскнй геромческяй эпос: Вопр. поэтвкя я стнлнстнкв. М., 1995. Т.У.Кавалёва.
«ПЕСНЯРЫ», бел. вакальнагінструментальны ансамбль. Створаны ў 1969 пры Бел. філармоніі, з 1985 Дзярж. бел. эстрадны ансамбль «П.» Маст. кіраўнік У.Г.Мулявін. Ансамбль вылучаецца экспрэсіўнасцю выканання, каларытнасцю гучання. Творчасці характэрны апора на нац. традыцыі, творчы пошук,
падпарадкаванасць мелодыцы і паэт. сэнсу песеннага сказа, уменне перадаць фальклорныя песенныя інтанацыі сучаснымі сродкамі. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень («Ой, рана на Йвана», «Перапёлачка», «Касіў Ясь канюшыну», «Купалінка», «А ў полі вярба», «Рэчанька», «Хлопец пашаньку пахае», «Як я ехаў да яе», цыкл каляндарнаабрадавых), творы бел. кампазітараў («Спадчына», «Хатынь», «Алеся», «Вераніка», «Мой родны куг», «Жураўлі на Палессе ляцяць», паэмалегенда «Гусляр» ІЛучанка, «Ты мне вясною прыснілася», «Явар і каліна» Ю.Семянякі, «Александрына», «Завушніцы», «Балада пра чатырох заложнікаў», муз. паэма «Песня пра долю», цыкл песень на вершы Я.Купалы, песенныя праграмы з муз. Мулявіна «Праз усю вайну», «Ва ўвесь голас», «Вянок» паводле твораў М.Багдановіча, «Голас душы» на нар. тэксты і інш.). У розныя гады ў склад ансамбля ўваходзілі засл. арт. Беларусі Л.Барткевіч, В.Дайнэка, А.Дзямешка, А.Кашапараў, У.Місевіч, І.Пеня, Л.Тышко. У 1990я г. склад П. цалкам абноўлены. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976. 1я прэмія міжнар. фестывалю песні «Залаты леў» у Лейпцыгу (1973), лаўрэат II фестывалю паліт. песні ў Хельсінкі (1978). Г.М.Загародні.
ПЕСОА (Pessoa) Фернанду Антоніу (13.6.1888, Лісабон — 30.11.1935), партугальскі паэт. Вучыўся ў Лісабонскім унце (1905—06), займаўся журналістыкай. У 1915 узначаліў групу паэтаўмадэрністаў, што гуртаваліся вакол час. «Orpheu» («Арфей»). Першыя вершы пісаў на англ. мове (збкі «35 санетаў», 1918; «Англійскія вершы», ч. 1—3, 1921). У збках «Пасланне» (1933), «Вершы Алвару ды Кампуша» (апубл. 1944), «Вершы Алберту Каэйру», «Оды Рыкарду Рэйша» (абодва апубл. 1946) выявілася супярэчнасць паміж дробязнасцю чалавечага існйвання і велічнасцю бясконйага сусвету. Яго паэзія вызначаецца дасканалым паэт. майстэрствам, здольнасцю перадаць найтанчэйшыя адценні думак і пачуццяў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв:. Рус. пер. — Лнрнка. М., 1978.
Л.П. Баршчэўскі.
Ансамбль «Песняры»
IІЕСТАЛОЦІ (Pestalozzi) Іаган Генрых (12.1.1746, г. Цюрых, Швейцарыя — 7.2.1827), швейцарскі педагог, адзін з існавальнікаў дыдактыкі пач. навучан
і я. Скончыў 2 курсы калегіума Караліі ум. У 1774—80 узначальваў «Установу ня бедных у Найхафе», у 1798—99 —
і рытулак для сірот у Станцы, у 1800— 1 4 — інты ў Бургдорфе і ў 1805—25 у
.Г.Песталоці. П.С.Пестрак.
іердоне. У сваім светапоглядзе спалу1 іў ідэі франй. асветнікаў, у асн. ЎІЖ.Русо, з тэорыямі ням. філосафаў \ Лейбніца, Х.Канта, Х.Г.Фіхтэ і інш.
ўтар шматлікіх пед. і літ. твораў, у т.л. Іінгард і Гертруда» (1781—87), «Як Г гртруда вучыць сваіх дзяцей» (1801),
Іісьмо да сябра пра знаходжанне ў ' танцы» (1799), трактата «Лебядзіная п:сня» (1826) і інш. Паводле П., выха! інне павінна быць прыродазгодным ( лічваць прыроду дзіцяці і закладзеныя ім задаткі). Важнай задачай выхаванн ч лічыў развіццё ў дзяцей высокіх мар ільных пачуццяў, фарміраванне мар ільнай свядомасці і перакананняў. Навуі інне імкнуўся будаваць на псіхал. аснове іачуццёвым пазнанні), выкладаў ідэю э ізвіццёвага навучання (КДз.Ушынскі чазваў яе «вялікім адкрыццём П.»). ' фармуляваў дыдактычныя прынцыпы т іслядоўнасці ў навучанні, адстойваў і іынцып сістэматычнасці, вял. значэнз: надаваў нагляднасці. Прыхільнік і учэння навучання і прац. актыўнасці. Ч 'о ідэі паўплывалі на развіццё дыдак■ ікі і педагогікі.
Тв:. Рус. пер. — Нзбр. пед. соч. Т. 1—2. V.. 1981.
Літ.: Пвнкевнч А.П. Й.Г.Песталоцйн. v ., 1933; К л а р м н В.М. Теорня элементаріі го образовання // Магнстр. 1993. №2.
ЕСТРАК Піліп Сямёнавіч (27.11.1903, з Сакоўцы Івацэвіцкага рна Брэсцкай з ібл. — 22.8.1978), бел. пісьменнік. I ісл. дз. культ. Беларусі (1968). Вучыўся 7 Самарскім унце (1920—21). 3 1921 у 3 іх. Беларусі. Удзельнік рэв. руху (з 1 '27 сакратар Косаўскага падп. райком і, чл. Слонімскага акругкома КПЗБ, у
'33—34 інструктар ЦК К.ПЗБ). Амаль гадоў быў зняволены ў турмах. 3
’39 сакратар гаркома КП(б)Б у Гродн і, з 1940 старшыня Беластоцкага адд ялення СП Беларусі. Працаваў на
330 ПЕСТРЫКАЎ
чальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР, у Інце мовы, лры і мастацтва АН БССР, літ. кансультантам СП БССР. Друкаваўся з 1926. Аўтар збкаў вершаў «На варце» (1940), «За сваю Айчыну» (1946), «Падарожнае» (1962), паэмы «Слова пра Мінск» (1968), збкаў апавяд. «Першыя ўсходы» (1951), «Неспадзяванак» (1957), «Лясная песня» (1958), «Сярод чаротаў» (1964), «Апавяданні» (1970). Гіст.рэв. эпапея «Сустрэнемся на барыкадах» (1951—54) — летапіс жыцця і барацьбы нар. мас Зах. Беларусі за сац. і нац. вызваленне. У цэнтры ўвагі аўтара — рост рэв. свядомасці рабочых і сялян, дзейнасць камуністаўпадпольшчыкаў, змаганне паліт. вязняў у астрогах. У рамане «Серадзібор» (1961—63, Літ. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1964) на матэрыяле пасляваен. жыцця вёскі ўславіў стваральную працу народа. Раман «Лесавічанка» (не закончаны, часткова апубл. ў 1980) пра станаўленне новага жыцця ў Зах. Беларусі ў першыя гады пасля ўз’яднання. Аўтар літ.крытычных і публіцыст. артыкулаў. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі, Ю.Славацкага, У.Бранеўскага, С.Дабравольскага, Е.Путраманта, А.Чэхава, І.Франко, Л.Украінкі, М.Рыльскага, П.Тычыны, У.Сасюры, Л.Первамайскага і інш.
Тв:. 36. тв. Т. 1—4. Мн., 1969—71; 36. тв. Т. 1—5. Мн., 1984—86.
Літ.: Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Т. 2. Мн., 1966; Хромчанка К.Р. Піліп Пестрак. Мн., 1960; Беларуская савецкая проза: Раман і аповесйь. Мн., 1971; Кал е с н і к У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982; В a т а ц ы Н.Б. Піліп Пестрак: Бібліягр. памятка. Мн., 1961. К.Р.Хромчанка. ПЁСТРЫКАЎ Мікалай Мікалаевіч (1864, Мінск?—?), бел. віяланчэліст, педагог, муз.грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1885). 3 1886 у Мінску, выступаў у канцэртах як саліст віяланчэліст і ансамбліст (у трыо з піяністкай А.Клімовіч і скрыпачом Я.Чыжэўскім; у квартэце са скрыпачамі Чыжэўскім і І.Ягудкіным, альтыстам Н.Рубінштэйнам). Ініцьытар стварэння і кіраўнік харавых калекгываў Мінскага муз. тва (1896), Тва аматараў прыгожых мастацтваў (1898). 3 1907 выкладаў ігру на віяланчэлі ў Мінскім муз. вучылішчы Рубінштэйна. А.Л.Капілаў.
ПЕСТУНІЦА. вёска ў Віцебскім рне, на беразе аднайм. возера. Цэнтр Заронаўскага с/с і саўгаса. За 15 км на ПнЗ ад Віцебска. 379 ж., 165 двароў (2000). Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
ПЕСТЫЦЫДЫ (ад лац. pestis зараза + caedere забіваць), хімічныя сродкі аховы раслін і жывёл ад шкоднікаў і непажаданых мікраарганізмаў. Больш за 80% П. выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. Асн. групы П. для аховы с.г. культур: інсектыцыды —хім. сродкі знішчэння шкодных насякомых, фунгіцы
ды — сродкі барацьбы з грыбковымі захворваннямі, гербіцыды — сродкі барацьбы з пустазеллем, інсектарэпеленты — для адпужвання і інсектаатрактанты (напр., ферамоны) —для прываблівання насякомых, хемастэрылізатары — пазбаўляюць шкоднікаў здольнасці да размнажэння, заацыды — сродкі знішчэння шкодных грызуноў, птушак, рыб, а таксама рэгулятары росту раслін, дэфаліянты (выклікаюць ранняе ападанне лісця), дэсіканты (падсушваюць расліны на корані), антыдоты для раслін (надаюць устойлівасць да гербіцыДаў).
Дзейная аснова П. — прыродныя або сінт. рэчывы. Звычайна для практычнага выкарыстання на іх аснове рыхтуюць парашкі, эмульсіі, растворы, гранулы, аэразольныя прэпараты. Вядома больш за 10 тыс. найменняў пестыцыдных прэпаратаў. Вытвсць і выкарыстанне кожнага П. дапускаецца з дазволу дзярж. органаў, адначасова вызначаюцца правілы і тэрміны іх выкарыстання, лімітадапушчальныя нормы астачы П. у прадуктах харчавання і ГДК у паветры і вадзе.
Літ.: Мельннков Н.Н. Пестнцнды: Хнммя, технологня н прнмененне. М., 1987.
Я. Г. Міляшкевіч.
ПІСЦЕЛЬ Павел Іванавіч (5.7.1793, Масква — 25.7.1826), дзекабрыст, палкоўнік (1821). Вучыўся ў Дрэздэне (1805—09), у Пажскім корпусе (1810— 11). 3 1811 прапаршчык лейбгвардыі Літоўскага палка. Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў 1813—14. У 1816 уступіў у «Саюз выратавання», у 1818 арганізаваў у Тульчыне ўправу «Саюз дабрабыту», у сак. 1821 стварыў і ўзначаліў Паўд. тва. 3 ліст. 1821 камандзір Вяцкага палка. Аўтар 2 рэдакцый паліт. праграм тва — «Рускай праўды». Прыхільнік устанаўлення у Рас. імперыі рэсп. ладу шляхам дзярж. перавароту, адмены прыгону і саслоўных прывілеяў, надзялення сялян зямлёй. Аддаваў вял. ўвагу нац. пытанню; беларусаў адносіў да «малых народаў», лічыў, што ўсе народы Расіі «павінны злітымі быць у адзін народ». У 1824—25 вёў перагаворы з прадстаўнікамі польскага Патрыятычнага тва аб сумеснай барацьбе. 13.12.1825 арыштаваны ў Тульчыне. Павешаны разам з 4 інш. дзекабрыстамі ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
Літ.: Лебедев Н.М. Пестель — ндеолог н руководнтель декабрнстов. М.. 1972; Грыцкевіч А. Нацыянальнае пытанне’ ў праграме дзекабрыстаў // 3 гісторыяй на «Вы». Мн., 1994. Вып. 2. В.В.Швед. ПІСЦІК, асноўная частка кветкі (жаночы орган), якая прымае ўдзел ва ўтварэнні плода. Mae завязь, слупок і рыльца. Фарміруецца адным або некалькімі пладалісцікамі. У кветцы бывае адзін (напр., вішня) ці некалькі (напр., півоня) простых песцікаў. Пасля апылення і апладнення ў семязавязі П. пераўтвараецца ў плод.
ntcmc Вітольд Казіміравіч (н. 22.2.1949, в. Парэчча Гродзенскага рна), бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Чл.кар. Акад. агр. навук Беларусі (1999). Др с.г. н., праф. (1998). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1971). 3 1976
у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1982 у Гродзенскім с.г. інце (з 1987 заг. кафедры, з 1991 прарэктар, з 1995 рэктар). Навук. працы па распрацоўцы рэцэптуры кармоў і кармавых дабавак для с.г. жывёл, тэхналогіі вытвсці комплексных кармавых дабавак, атрыманні мясц. натуральнай крыніцы бялковай, мінер. і вітаміннай сыравіны, павышэнні эфектыўнасці вытвсці прадукгаў жывёлагадоўлі.