Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Тв.'. Рус. пер. — Повестн. М., 1958; Трафальгар. М.. 1961; Двор Карла IV; Сарагоса. М., 1970; Мвлый Мансо. М., 1971; 19 марта н 2 мая; Байлен; Наполеон в Чамартнне. М., 1972; Херона; Кадвс. М., 1973; Хуан Мартмн эль Эмпесннадо; Сраженме прв Арапнлях. М . 1975.
ПЕРЭС ДЭ КУЭЛЬЯР (Perez de Cuellar) Хаўер (н. 19.1.1920, Ліма), перуанскі дыпламат. Скончыў унт СанМаркас (Ліма). 3 1940 на дыпламат. службе, з 1944 на розных пасадах у пасольствах Перу ў Францыі, Вялікабрытаніі, Балівіі і Бразіліі. У 1961—63 дырэктар юрыд. дэпартамента, у 1963—64 — дэпарта
мента па паліт. і дыпламат. пытаннях мінва замежных спраў Перу. У 1964— 71 пасол Перу ў Швейцарыі і пасланнік у Аўстрыі, потым пасол у СССР і Польшчы. 3 1971 пастаянны прадстаўнік Перу пры ААН, з 1975 спец. прадстаўнік ген. сакратара ААН на Кіпры. 3 1977 пасол Перу ў Венесуэле. 3 1978 пам. па спец. паліт. справах, з 1979 — нам. ген. сакратара ААН. У 1982—91 ген. сакратар Арганізацыі Аб ’яднаных Нацый.
ПЕРЭС ЭСКІВЕЛЬ (Perez Esquivel) Адольфа Марыя (н. 26.11.1931, БуэнасАйрэс), аргенцінскі скульптар, праваабаронец. Скончыў Нац. школу выяўл. мастацтваў у БуэнасАйрэсе (1956), у 1956—71 выкладаў у ёй і ў Нац. унце г. ЛаПлата. Адзін са стваральнікаў (1971) праваабарончай хрысц. аргцыі «Служба ў імя міру і справядлівасйі ў Лац. Амерыцы», з 1974 яе ген. сакратар. Адзін з заснавальнікаў аргцыі «Пастаянная асамблея ў абарону правоў чалавека». За праваабарончую дзейнасць праследаваўся ў час кіравання ў Аргенйіне ваенных (1976—83), у 1977—78 зняволены. Са снеж. 1987 старшыня Міжнар. лігі барацьбы за правы і вызваленне народаў. Каардынатар Экуменічнага руху за правы чалавека. Для яго скульптурных твораў характэрна ўвасабленне матываў дакалумбавай Амерыкі. Нобелеўская прэмія міру 1980.
П’ЕСА (ад франц. piece кавалак, частка), 1) у м у з ы ц ы — невялікі закончаны пераважна інстр. твор для сольнага, ансамблевага або аркестравага выканання. Вылучаецца разнастайнасцю зместу і формы. У муз. практьшы абазначае сінонім паняцця «твор» або прыналежнасць да сферы камернай музыкі, што выяўляе ўзаемасувязь паняцця «П » з рознымі муз. жанрамі, прадстаўленымі самаст. творамі — мініяцюрамі.
У бел. музыцы сярод. П.: прэлюдыі (М.Аладава, П.Падкавырава, Р.Суруса і інш.), імправізацыі (для віяланчэлі сола Г.Гарэлавай, імправізацыя і танец для скрыпкі з фп. Э.Тырманд), рапсодыі для 2 цымбалаў і нар. арк. Дз.Смольскага, фантазіі (на 2 бел. нар. песні для нар. аркестра Я.Глебава). экспромты, муз. моманты (для ансамбля скрыпачоў і фп. А.Мдывані), скерца (для цымбалаў з фп. ІЛучанка), вальсы, маршы і інш. Часам інстр. П ўзнікаюць як сінтэз муз. жанраў з літаратурнымі (балада, незакончаная казка для скрыпкі з фп. А.Багатырова; казка, П. для фп. С.Картэса; эпіталама, канцэртная П. для ансамбля скрыпачоў і фп. К.Цесакова; навелета, П. для скрыпкі і фп. У.Солтана; паэма для фп. Ф.Пыталева), тэатр.драматычнымі (2 драм. маналогі для габоя сола Смольскага, Маскі для скрыпкі з фп. Г.Вагнера), жывапіснымі (Акварэлі для віяланчэлі з фп. Цесакова, фрэскавыя ўзоры для цымбалаў сола Л.Шлег). Інстр. П. ўзнікаюць таксама на аснове вак. жанраў (напр., раманс, калыханка для віяланчэлі з фп. Аладава; арыета для валторны з фп. Багатырова).
2 ) У л і т а р а т у р ы — усе творы драматычнага роду, сінонім паняцця драма. Тэрмін «П.», які напачатку абазначаў невял. муз. твор, у 19 ст. выкарыстоўваўся і ў дачыненні да лірычных вершаў. У 20 ст. П. сталі называць дра
мы; часта гэта слова замяняе іх жанравае абазначэнне аўтарам.
Т.А.Шчэрба (музыка).
ПЕСАЧАНКА, рака ў Лоеўскім рне Гомельскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 40 км. Пл. вадазбору каля 340 км2. Пачынаецца за 1,3 км на 3 ад в. Міхалёўка, працякае праз воз. Лутаўскае. Цячэ ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна невыразная на ўсім працягу, за выключэннем невял. ўчастка ў сярэднім цячэнні, дзе яна набывае рысы трапецападобнай. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да воз. Лутаўскае, шыр. ў верхнім цячэнні 3—5 м, у ніжнім 10—18 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
ПЕСАЧАНКА, рака ў Сенненскім рне Віцебскай вобл., левы прыток р. Серакаратнянка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 57 км2. Пачынаецua каля в. Калантаёва, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Шылы. ІДячэ ў межах Чашніцкай раўніны. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,3 км каналізаванае.
ПЕСІМІЗМ. гл. ў арт. Аптымізм і песімізм.
ПЕСІМУМ (ад лай. pessimum найгоршае) у фізіялогіі, прыгнечанне дзейнасці нерв. і мышачнай тканак. Выклікаецца празмернай частатой стымуляцый нерв. ствала, якая не можа быць узноўлена ў выглядзе біяпатэнцыялаў самога нерва і сінхронных скарачэнняў мышцы, што ён інервуе. Апісаны ў 1886 М.Я.Увядзенскім. Адпаведная П. частата трапляе на мышцу ў фазе яе абс. неўзбуджальнасці (рэфрактарнасці) і суправаджаецца аслабленнем скарачэння мышцы ў выніку трансфармацыі частаты раздражнення. Працэс мае абарачальны характар: зніжэнне інтэнсіўнасці раздражнення аднаўляе мышачнае скарачэнне.
Схема пескадуўнага механізма пескадуўнай машыны: 1 — рэзервуар; 2 — механічны разрыхляльнік; 3 — выдзіманая адгуліна; 4 — апока; 5 — мадэль.
Сціснутае паветра
ПЕСКАВІК, горная парода, тое, што пясчанік.
ПЕСКАДОРСКІЯ АСТРАВЫ. у Тайваньскім праліве, тэр. Кітая, гл. ў арт. Пэнхуледао.
ПЕСКАДЎЎНАЯ МАШЬІНА, машына, якая энергіяй сціснутага паветра падае фармовачную або стрыжнёвую сумесь у апоку ці стрыжнёвую скрыню. Выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці для вырабу ліцейных форм і стрыжняў. На аснове П.м. створаны аўтам. фармовачныя лініі. Пры вырабе стрыжняў выкарыстоўваюцца пераважна пескастрэльныя машыны.
ПЕСКАМЫЙКА. будаўнічая машына для вымывання з пяску гліны і інш. дамешкаў. Бываюць дражныя (рабочы орган — скрабалкі, замацаваныя на бясконцых ланцугах) і шнэкавыя (з адным або двума паралельнымі шнэкамі, якія перамяшчаюць да выгрузачнага акна пясок, што асеў з пульпы). Прадукцыйнасць да 20 м3 ачышчанага пяску за гадзіну.
ПЕСКАРЫЙКА, а м а ц э т, лічынка міногі. Жыве ў рэках, ручаях, пратоках пераважна ў грунце (адсюль назва).
Пескарыйка
Даўж. цела дасягае даўж. дарослых міног. Афарбоўка ад жоўтабелай да цёмнашэрай. Рот у выглядзе трохвугольнай шчыліны. Вочы недаразвітыя. Плаўнікі няпарныя, развіты слаба. Корміцца дэтрытам, дробнымі беспазваночнымі. Ва ўзросце 3—5 гадоў ператвараецца ў дарослую міногу. Раней П. памылкова лічылі самаст. родам міног (Ammocoetes).
ПЕСКАСТРУМЕННАЯ АПРАЦОЎКА. апрацоўка паверхняў адлівак, метал. загатовак, дэталей і інш. вырабаў перад афарбоўкай, а таксама ачыстка фасадаў будынкаў, збудаванняў струменем сціснутага паветра з завіслымі ў ім часцінкамі пяску. Робіцца спец. пескаструменнымі апаратамі. У ліцейнай вытвсці заменена шротамётнай або шротаструменнай ачысткай.
ПЕСКАСТРЭЛЬНАЯ МАШЫНА, машына для падачы (выкідвання з вял. скорасйю, нібыта выстрэльвання) сціснутым паветрам стрыжнёвай сумесі ў стрыжнёвыя скрыні з гарыз. або верт. раздымам. Сумесь ушчыльняецца пры ўдары струменя і тармажэнні часцінак сумесі аб сценкі скрыні. Ад пескадуўнай машыны адрозніваецца канструкцыяй выдзіманага механізма, які забяспечвае большую скорасць выдзімання. Выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці пераважна для вырабу ліцейных стрыжняў (часам і ліцейных форм). На аснове П.м. створаны аўтам. стрыжнёвыя лініі (даюць да 600 стрыжняў за гадзіну пры масе стрыжняў да 150 кг).
ПЕСКАЎСКАЕ АГАЛЕННЕ РАЧНЫХ АДКЛАДАЎ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 250 м на
Пн ад в. Пескі Мастоўскага рна Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Зальвянка. Ва ўступе поймы (выш. да 5 м) ускрываюцца рэчышчавыя, поймавыя і старычныя рачныя адклады (пяскі з праслоямі торфу), якія ўтварыліся ў галацэне 8—2,7 тыс. г. назад. У іх выяўлены рэшткі раслін і жывёл. Адно з найб. дэталёва даследаваных агаленняў адкладаў галацэну.
ПЕСКАЎЦЫ, вёска ў Лідскім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдЗ ад г. Ліда, 100 км ад Гродна, 20 км ад чыг. ст. Жалудок. 415 ж., 174 двары (2000). Пач. школа, клуб. бка, аддз. сувязі. Каля вёскі стаянкі эпох неаліту, мезаліту і бронзавага веку.
ПЕСКІ, вёска ў Хідрынскім с/с Кобрынскага рна Брэсцкай вобл., каля р. Мухавец, на аўтадарозе Мінск—Брэст. Цэнтр аграфірмы «Беларусь». За 8 км на 3 ад горада і чыг. ст. Кобрын, 37 км ад Брэста. 733 ж., 356 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Брайкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПЕСКІ вёска ў Мастоўскім рне Гродзенскай вобл., на р. Зальвянка, на скрыжаванні аўтадарог Масты—Зэльва і Ваўкавыск—ІІІчучын. Цэнтр сельсавета. За 14 км на ПдУ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Масты, 74 км ад Гродна. 816 ж., 284 двары (2000). Рамонтны зд, філіял Ваўкавыскага акц. тва «Беллакт», млын, лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, філіял раённага камбіната быт. аб
Пясчаная сумесь
2 1
Схема пескастрэльнага механізма пескастрэльнай машыны: 1 — вентыляцыйныя адгуліны;
2 — выдзіманая адтуліна; 3 — вентыляцыйная пліта; 4 — канічны насадак; 5 — рэзервуар.
песні 327
слугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: касцёл Маці Божай Ружанцовай (1918), Мікалаеўская царква (1870). Каля вёскі археал. комплекс (7 стаянак каменнага веку і 4 селішчы сярэдневякоўя), Лескаўскае агаленне рачных адкладаў.
Вядо.мы з 17 ст. як уладанне Сапегаў. 3 1795 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У 1886 мястэчка, 1352 ж., 43 двары. школа, царква, касцёл, капліца, сінагога, 3 яўр. малітоўныя дамы, яўр. багадзельня, гарбарня, 5 вадзяных млыноў, заезны дом, 14 крам, 6 корчмаў, кірмаш. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Ваўкавыскага пав. Беластойкага ваяв. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Мастоўскага раёна. У 1962—65 у Ваўкавыскім рне.
ПЕСНІ ПРА КАХАННЕ, пазаабрадавая песенная паэзія розных народаў, звязаная з інтымнымі перажываннямі лірычнага героя. Сярод інш. песенных жанраў і груп вылучаюцца глыбокім рэалізмам. Іх лірычныя героі — канкрэтныя асобы (хлопец і дзяўчына) і іх унутр. свет, часта споведзь лірычнага героя. Вобраз дзяўчыны надзелены асабліва прывабнымі рысамі — пяшчотай, шчырасцю, адданасцю, багаццем духоўнага свету, высакароднасцю, мудрасцю. працавітасцю. Вернасць у каханні і самаахвярнасць узняты на самую высокую ступень агульначалавечай маралі. У бел. песнях шырока паказаны бяспраўнае становішча сял. дзяўчыны ва ўмовах патрыярхальнасямейнага ўкладу і феад.прыгоннійкага ладу, залежнасць яе ад бацькоў. Гераіня нярэдка ўздымаецца над суровай рэчаіснасцю, бароніць сваю годнасць, права на свабоду выбару, сваіх пачуццяў, ідэалаў і поглядаў. У іх цэлы комплекс чалавечых узаемаадносін, у якім паядналіся розныя сямейнабытавыя і грамадскія праблемы — звычаёваправавыя, сац., маральныя, філас., этычныя, эстэтычныя і інш. Дамінуе нар. мараль, якая выхоўвае ў чалавеку ідэалы дабра, справядлівасці, вышыні духу. Праз многія песні праходзіць матыў горкай долі напачатку ў бацькоў, потым у сям’і мужа, што ўспрымаецца як доля самога народа, суровая і беспрасветная. Сац. становішча, якое вызначала адносіны паміж людзьмі, негатыўна адбівалася на шчырых па.мкненнях закаханых. Але якім цяжкім ні было б каханне, калі яно заснавана на шчырым і ўзаемным пачуцці, яно заўсёды прыносіць чалавеку вял. радасць і шчасйе — асн. змест большасці такіх песень. Прывабнымі фарбамі ў іх намаляваны і вобраз хлопца. Яго заляцанні, жаданне пабачыцца з каханаю, звязаць з ёю свой лёс маляўніча ўвасоблены ў многіх песнях. Побач з каханнем крочыць здрада, якая ніколі не даруецца. У песнях асуджаецца рэўнасць як сляпое пачуццё, як трагедыя вызначаецца адзінота, спароджаная маральнаэтычнымі нормамі. Рускія П.п.к.