• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Аптычная схема перыскола: 1 — акно; 2 — прамавутольная прызма; 3 і 5 — прызмы; 4 — аб’ектыў; 6 — візірныя ніткі (схрыжаванне); 7 — акуляр.
    імі. Выкарыстоўваюць у простых фотаапаратах.
    ПЕРЫСПЁРМ (ад перы... + сперма), назапашаная пажыўная тканка насення раслін, якая ўжываецца зародкам пры прарастанні. У адрозненне ад эндасперму развіваецца з нуцэлуса і мае клеткі з падвоеным (дыплоідным) наборам храмасом. Характэрны для шэрагу кветкавых раслін (напр., гваздзіковыя, лебядовыя, марэнавыя). Наяўнасйь П., як і эндасперму, лічыцца прымітыўнай адзнакай, бо зародак у большай ступені залежыць ад навакольных тканак.
    ПЁРЫСТАКУЧАВЫЯ ВОБЛАКІ [міжнар. назва Cirrocumulus (Сс)], грады або слаі тонкіх белых воблакаў у верхняй трапасферы. Складзеныя з вельмі дробных элементаў у выглядзе зерняў, камякоў або рабізны, суцэльных або адасобленых, часткова па краях валакністыя. Утвараюіша пераважна з ледзяных крышталёў. Узнікаюць у выніку канвекцыйных і хвалевых рухаў, а таксама ў сувязі з франтамі, асабліва халоднымі. Ападкаў не даюць. Гл. Воблакі, Воблачнасць.
    ПЕРЫСТАЛЬТЫКА (ад грэч. peristaltikos які ахоплівае, сціскае), скарачэнні сценак полых органаў (стрававода, страўніка, кішэчніка), якія хвалепадобна распаўсюджваюцца і ў норме садзейнічаюць перамяшчэнню змесціва да выхадной адтуліны. Перыстальтычныя рухі адбываюцца ў выніку каардынаныйнай дзейнасці падоўжнага і кальцавога слаёў мышцаў. У чалавека П. страўніка 2—3, дванаццаціперснай кішкі — 10— 12 хваляў за мінуту. Рэгулюецца вегетатыўнай нерв. сістэмай, ц.н.с. і гумаральнымі фактарамі. На П. ўплываюць
    фіз. і хім. ўласцівасці ежы. А н т ы п е рыстальтыка — рух хвалі скарачэнняў у пройілеглым напрамку (да ротавай адтуліны). Для тоўстага кішэчніка з’яўляецца фізіял. уласцівасцю (забяспечвае затрымку змесціва, паляпшэнне ўсмоктвання вады і электралітаў). Узнікае таксама з прычыны паталогіі (напр., спайкі) і пры рвоце. Перыстальтычныя рухі ўласцівы йелу кольчатых чарвей.
    А. С.Леанцюк.
    ПЁРЫСТАСЛАІСТЫЯ ВОБЛАКІ [міжнар. назва Cirrostratus (Cs)], бялявае паўпразрыстае покрыва, звычайна валакністае, у верхняй трапасферы. Утвараюцца з дробных ледзяных крышталёў, што звязана з узыходным рухам паветра. Характэрны для воблачных сістэм цёплых франтоў або франтоў аклюзіі, зрэаку ўзнікаюць у выніку трансфармацыі інш. тыпаў воблакаў. Ападкаў не даюць. Часта вакол іх назіраецца гало. Гл. Воблакі, Воблачнасць.
    ПЕРЫСТАШЧЭЛЕПНЫЯ, к р ы л a шчэлепныя (Pterobranchia), клас другаснаротых жывёл тыпу паўхордавых. 2 атр., 3 роды: атубарыі — Athubaria (пашыраны каля берагоў Японіі), рабдаплеўры — Rhabdopleura (ва ўсіх акіянах) і цэфаладыскусы — Cephalodiscus (у Антарктыцы), 22 віды. Трапляюцца на глыб. 100—650 м. Жывуць прымацаванымі да субстрату, утвараюць калоніі (акрамя атубарый).
    Цела даўж. да 1.4 см. Змяшчаецйа ў доміку або трубцы, па паверхні якіх жывёлы могуць перамяшчацца. Расшыраны залозісты галаўны шчыток на пярэднім канцы цела (хабаток) служыць для поўзання і выдзяляе рэчыва для пабудовы доміка. На сярэднім аддзеле цела— каўнерыку 1—8 пар перыстых шчупальцаў, пакрытых раснічкамі. якія выконваюць функцыю дыхання (адсюль назва) і збірання кармавых часцінак. Рот на брушным баку цела. Кішэчнік петлепадобны. Кормяцца фіта і зоапланктонам. Раздзельнаполыя. размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне), ёсць гермафрадыты. Лічынкі свабоднаплаваючыя і поўзаючыя. А.М.Петрыкаў. ПЁРЫСТЫЯ ВОБЛАКІ [міжнар назва Cirrus(Ci)], тонкія валакністыя воблакі белага колеру з шаўкавістым бляскам, складзеныя з асобных перыстападобных элементаў, у верхняй трапасферы, зрэдку на вышыні трапапаўзы. Утвараюцца з буйных ледзяных крышталёў. Характэрны для пярэдняга краю воблачнай сістэмы нёплага фронту або фронту аклюзіі. Часта развіваюцца і ў антыцыкланальных умовах, зрэдку з’яўляюцца часткамі або рэшткамі ледзяных вяршынь кучавадажджавых воблакаў. Ападкі з П.в. амаль заўсёды выпараюцца на вял. вышынях, утвараюць толькі палосы падзення. Гл. Воблакі, Воблачнасць.
    ПЕРЫТАНІТ, запаленне брушыны. Узнікае пераважна як ускладненне запаленчага працэсу ў органах брушной поласці (апендыцыт, халецыстыт, прабад
    11. Зак. 103.
    322	перытэцый
    ная язва страўніка ці 12перснай кішкі). Радзей сустракаецца як першаснае захворванне (пнеўмакокавы П. у дзяўчынак). Бывае інфекц. (выклікаецйа кішэчнай палачкай, стрэптакокам, стафілакокам і інш.), асептычны (ад пападання ў брушную поласць крыві, жоўйі, мачы). Адрозніваюць П. востры і хранічны. Найб. характэрныя прыкметы вострага П.: боль у жываце, напружанне (потым расслабленне) мышцаў брушной сценкі, ірвота. Пры П. адбываецца цяжкая інтаксікацыя. Класіфікуецца паводле гадзінных фактараў: першыя 24 гадзіны, пасля 72 гадзін, тэрмінальная стадыя. У першыя гадзіны ўсмоктванне ў кроў рэзка нарастае, што мае ахоўны характар (асабліва, калі змесціва перытанеальнай поласці не таксічнае, яно нейтралізуецца ў крыві і П. працякае лёгка); калі таксічнае (напр., у абадочнай кішцы), арганізм хутка гіне. Улічваецца таксама пашыранасць працэсу: мясцовы, дыфузны, агульны (пры якім смяротнасць дасягае 60—80%). Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. і.М.Грышын. ПЕРЫТ^ЦЫЙ (ад перы... + грэч. theke ёмішча, сумка), мікраскапічнае пладовае цела некат. грыбоў аскаміцэтаў (напр., пірэнаміцэтаў). Форма звычайна грушападобная з вывадной адтулінай на верхавінцы, праз якую выкідваюцца аскаспоры. Утвараецца пераважна на міцэліі.
    ПЕРЫФЕРЫЧНАЯ НЕРВОВАЯ СІСТЭМА, гл. ў арт. Вегетатыўная нервовая сістэма.
    ПЕРЫФЕРЫЯ (ад грэч. periphereia акружнасць), 1) ускраіна, аддаленая ад цэнтра мясновасць, а таксама мясц. ўстановы ў адрозненне ад цэнтральных. 2) Дддаленая ад цэнтра частка чагон., напр., нервовая П.
    ПЕРЫФІТбН. гл. Абрастанні.
    ПЕРЫФРАЗ, перыфраза (ад грэч. periphrasis апісальны выраз, алегорыя), сэнсаванепадзельны выраз, утвораны ў маўленні як апісальная назва прадмета або дзеяння, што адначасова паказвае яго адметнасць.
    Структурна П. супадаюць са словазлучэннямі («бачыць вачыма памяці» — успамінаць) або сказамі [«Усюды мае сябры, камбайнер і сталь хто варыць...» (П.Броўка)]. Як вобразны сінонім слова П. і называе пэўную з’яву, і характарызуе яе («крылатая мудрасць народа» — фальклор). Бываюць вобразныя: метафарычныя («раніца жыцця» — маладосць), метанімічныя («зямля Купалы» — Беларусь) і лагічныя («прадзедаў зямля» — радзіма). Амаль у кожным П. ёсць невялічкая загадка. Раскрыць яе дапамагае семантычная арганізацыя самога П. і кантэкст. Пашыраны традыц. П. («пан сахі і касы», «другі хлеб»), некат. з іх патэнцыяльныя фразеалагізмы.
    Літ.: М а л а ж а й Г.М. Сучасная беларуская мова: Перыфраза. Мн., 1980.
    Г.М.Малажаіі.
    ПЕРЫЦЫКЛ (ад перы... + цыкл), пер ы к а м б і й, утваральная тканка з
    жывых танкасценных клетак; вонкавая ч. праводных восевых органаў маладых раслін, іх каранёў і сцёблаў, якая знаходзіцца вакол цэнтральнага цшіндра. У П. закладваюцца бакавыя і прыдаткавыя карані, у сцёблах П фарміруе мех. тканкі (склеранхіму).
    ПЕРЫЭКІ. п е р ы о й к і (грэч. perioikoi літар. сўседзі), непаўнапраўная частка насельніцтва ў стараж.грэч. дзяржавах (Спарце, Аргасе, Элідзе, Фесаліі). Спартанскія П. — нашчадкі карэннага насельніцтва, якое падпарадкавалі дарыйцы і адцяснілі на ўскраіны Лаконіі. He мелі паліт. правоў, але ў адрозненне ад ілотаў былі асабіста свабоднымі. Жылі ў пасёлках з абмежаваным самакіраваннем, маглі мець невял. зямельныя ўчасткі, займаліся рамёствамі і гандлем, плацілі спартанцам даніну. У войску павінны былі служыць у цяжкаўзброенай пяхоце.
    ПЕРЫЯД ГЕАЛАГІЧНЫ. гл. ў арт. Сістэма (перыяд) геалагічная.
    ПЕРЫЯД у м у з ы ц ы, найбольш простая кампазіцыйная форма, якая ўвасабляе завершаную ці адносна завершаную муз. думку; мае самаст. значэнне ці ўваходзіць у больш буйныя формы музычныя. Нарматыўным лічыцца П. з 2 падобных па структуры частак — сказаў, якія заканчваюцца рознымі кадэнцыямі: 1ы сказ звычайна палавіннай, 2і — поўнай (гл. Сказ у музыцы). Метрычная аснова П. — квадратнасць, заснаваная на аднолькавай колькасці тактаў (2, 4, 8, 16, 32) у кожным сказе. Іншыя тыпы П. абумоўлены жанрам, стылем музыкі, прынцыпамі будовы формы, пэўнай маст. мэтай (змяняюцца колькасць і памер сказаў, тыпы кадансавання, метрычная будова і інш.).
    П. вядомы з 16—17 ст. у еўрап. прафес. музыцы. Вял. значэнне ў яго фарміраванні мелі нар. і быт. танц. і песеннатанц. жанры. Адсюль тэндэнцыя да квадратнасці — асновы танц. музыкі. Для працяжнай бел., рус. і ўкр. песні квадратнасць не характэрна. У прафес. творчасці П. звычайна ўваходзяць у больш буйныя формы. Як самаст. форма сустракаецца пераважна ў песні, у вакальнай ці інстр. мініяцюры.
    Літ.: Гл. да арт. Форма музычная.
    Т.А.Дубкова.
    ПЕРЫЯД ВАГАННЯЎ, найменшы прамежак часу, праз які вагальная сістэма вяртаецца да зыходнага стану. Велічыня, адваротная частаце ваганняў. Паняцце «П.в.» выкарыстоўваюць як для перыядычных працэсаў (напр., гарманічныя ваганні), так і для працэсаў, дзе перыядычнасць парушаецца (гл. Затуханне ваганняў). Адзінка П.в. у СІ — секунда.
    ПЕРЫЯД ПАЎРАСПАДУ. прамежак часу, за які колькасць радыеактыўных ядзер у сярэднім памяншаецца ў 2 разы; адна з асн. характарыстык радыеактыўных ізатопаў. Пры наяўнасці No радыеактыўных ядзер у момант часу t = 0 іх колькасць памяншаецца ў часе паводле закону N = Noe'lt, дзе X — пастаянная распаду, т = 1Д —сярэдні час
    жыцця радыеактыўных ядзер. П.п. (Тш) разлічваецца па формуле Т,/2 = т1п2 = = (1п2)/Х. Для розных радыеактыўных ядзер П.п. вагаецца ад доляў секунды (для малаўстойлівых ізатопаў менш за 1 мкс) да 109—1010 гадоў (гл. Радыеактыўныя элементы). Вядомы радыенукліды з П.п. Ю15—1021 гадоў (напр., кадмій113, волава124, тэлур130).
    ПЕРЫЯДАНТЫТ, перыцэментыт, запаленне тканак (перыядонту), што акружаюць корань зуба. Адрозніваюць востры, хранічны і хранічны ў стадыі абвастрэння. Паводле ступені пашыранасці паталаг. працэсу П. падзяляюць на ачаговы і дыфузны. Узнікае ад інфекцыі (напр., нявылечаны пульпіт), траўмы (напр., пералом зуба ад удару, раскусвання арэхаў), таксічнага ўздзеяння лек. сродкаў (напр., мыш’яковістай пасты). Прыкметы: ныючы боль, які ўзмацняецца пры націсканні на зуб, прыпухласць і пачырваненне дзясны вакол хворага зуба. Запаленчы працэс пашыраецца ад цеплавых працэдур. Лячэнне стаматалагічнае.