• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ца комплекс пейзажных паркаў: Англійскі (1779—94, арх. Дж.Кварэнгі), Александрыя (1826—29, арх. А.Менелас), Аляксандраўскі (1830я г.) і інш. з палацамі і павільёнамі ў стылях класіцызму і псеўдаготыкі. У Вял. Айч. вайну ансамбль моцна пашкоджаны, адноўлены (праект 1945, арх. А.Гесен, А.Оль і інш.). 3 1983 музейзапаведнік.
    ПЕТРАЗАВОДСК. горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс. ж. (1996). Порт на Анежскім воз. Чыг. вузел. Аэрапорт. Прамсць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прамсці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, вы
    ПЕТРАКАВЕЦ Марк Іосіфавіч (н. 10.4.1937, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне трыбалогіі. Др тэхн. н. (1993). Скончыў Гомельскі пед. інт (1959). 3 1963 у Інце механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі. Навук. працы па механіцы дыскрэтнага фрыкцыйнага кантакту і разліку высакахуткасных вузлоў трэння.
    Тв.: Тренне н нзнос матерналов на основе полнмеров. М., 1976 (у сааўт.); Механнка дяскретного фрнкцнонного контакта. Мн., 1990 (разам з А.І.Свірыдзенкам, С.А.Чыжыкам); Русскобелорусскоанглнйскмй толковый словарь в областн трення, взнашнванмя н смазкн. Гомель, 1996 (разам з А.В.Халадзілавым, Т.П.ПІліповіч).
    Петрадварэц. Вялікі палац. 1714—25.
    Панарама рэгулярнага парку ў Петрадварцы.
    ПЕТРАРКА	333
    Петразаводск.
    рама горада.
    ПЕТРАЛЁЙНЫ ЭФІР, сумесь лёгкіх насычаных аліфатычных вуглевадародаў (пераважна пентанаў і гексанаў ізабудовы). Бясколерная вадкасць, шчыльн. 650—695 кг/м\ выкіпае пры 30—80 °C. Атрымліваюць адгонам лёгкіх фракцый з бензінаў прамой перагонкі нафты ці з прадуктаў гідракрэкінгу. Выкарыстоўваюць пераважна як растваральнік смол, тлушчаў, эфірных алеяў.
    ПЕТРАЛбГІЯ (ад грэч. petros камень + ...логія), навука, якая вывучае горныя пароды, іх мінералагічны і хім. саставы, структуры і тэкстуры, умовы залягання, заканамернасці пашырэння, паходжання і пераўтварэння ў зямной кары і на паверхні. Займаецца таксама пытаннямі класіфікайыі і наменклатуры горных парод. Паводле тыпу парод адрозніваюць П. магматычных, метамарфічных, асадкавых (літамгія), метасаматычных горных парод, метэарытаў, тэхн. каменю. Паводле характару ўласцівасцей горных парод і метадаў іх вывучэння П. падзяляецца на петраграфію, петрахімію, петрафізіку, петратэктоніку і П. эксперыментальную, тэхнічную, касмічную. Звязана з мінералогіяй, крышталяграфіяй, геахіміяй, тэктонікай і інш.
    Даследаванні праводзяцца крышталеаптычнымі і рэнтгенаскапічнымі метадамі, спектральным, рэнтгенаўскім мікрааналітычным, хім. і ізатопным аналізамі. фотаэлектроннай спектраскапіяй, фіз. і матэм. метадамі. Паводле петралагічных даных вывучаецца эвалюцыя зямной кары, устаноўлена неабарачальнасць магматычных працэсаў і іх зменлівасць у прасторы і часе. Вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца пры геал. карціраванні. пошуках карысных выкапняў і інш.
    На Беларусі петралагічныя даследаванні вядуйца па вывучэнні горных парод у Інце геал. навук Нац. АН Беларусі, у арганізацыях ВА «Белгеалогія» (у т.л. ў Бел. геолагаразведачным НДІ), у Цэнтр. лабараторыі.
    Літ:. Рухнн Л.Б. Основы лнтологнм. 3 взд. Л., 1961; Петрографня. Ч. 1—3. М., 1976—86; Мейсон Р. Петрологня метаморфнческнх пород: Пер. с англ. М., 1981; П a п AM. Крнсталлііческнй фундамент Белорусснм М.. 1977. І.В.Найдзянкоў.
    ПЕТРАПАЎЛАЎСК. горад у Казахстане, цэнтр Паўн.Казахстанскай вобл., на р. Ішым. Засн. ў 1752. 247 тыс. ж. (1991). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (зды: маш.буд., малалітражных рухавікоў, ізаляцыйных матэрыялаў і інш.), харч. і лёгкая прамсйь, вытвсць буд. матэрыялаў. ДРЭС. Пед. інт. Тэатр, філармонія. Краязн. музей.
    ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ КРЭПАСЦЬ, крэпасць у С.Пецярбургу на Заечым вве. Засн. 27.5.1703 (дата заснавання С.Пецярбурга) як ваен. крэпасць, але ў 1й чвэрці 18 ст. амаль страціла баявое значэнне. 3 часоў Пятра I памяшканні П.к. выкарыстоўваліся для зняволення дзярж. злачынцаў, для якіх пазней існавалі спец. пабудаваныя турмы ўнутры Аляксееўскага равеліна (1797—1884) і Трубяцкога бастыёна (1872—1917). Сярод вязняў крэпасці былі царэвіч А/іяксей Пятровіч, эканаміст і публіцыст І.М.Пасашкоў, ахвяры дварйовых пераваротаў 18 ст., \М.Радзішчаў. ТКасцюшка, дзекабрысты. члены Патрыятычнага таварыства. петрашэўцы, народнікі. рэвалюцыянерымарксісты, удзельнікі рэвалюцыі 1905—07. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 у П.к. знаходзіў
    Петралаўлаўская пасць
    ся штаб узбр. паўстання. 3 1924 гіст,рэв. музей, з 1993 гіст.культ. запаведнік «П.к. — Дзярж. музей гісторыі С.Пецярбурга»
    Арх. помнікі: вароты Пятроўскія (1717—18, арх. Д.Трэзіні; драўляны рэльеф «Звяржэнне Сімона Волхва». скульпт. К.Оснер) і Неўскія (1784—87, арх. М.Львоў, класіцызм), кронверк (1752; перабудаваны ў 1850, арх. П.Таманскі; з 1872 Артыл. гіст. музей). Унутры П.к. — Петрапаўлаўскі сабор (1712—33, арх. Трэзіні, барока, 3нефавая базіліка са званіцай, завершанай залачоным шпілем; разны драўляны іканастас, 1722—27, паводле малюнка І.Заруднага, майстры Т.іваноў і І.Цялега) з пахавальняй рас. імператараў; домік для боціка Пятра I — Ботны домік (1761 — 62, арх. А.Віст; тэракотавая фігура «Навігацыя», 1891, скульпт. Д.Іенсен); комплекс манетнага двара (1798—1806, прыпісваецца арх. А.Порта) і інш. Уключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны
    Літ:. Бастарева Л.М , Сндорова В Н. Петропавловская крепость: Путеводмтель. 7 нзд. Л., 1989; Шеголев П. Алексеевскнй равелнн: Кн. о паденнн н велнчнн человека. М., 1989.
    ПЕТРАПАЎЛАЎСККАМЧАЦКІ, горад, цэнтр Камчацкай вобл. ў Расіі, на ўсх. беразе пва Камчатка. Засн. ў 1740; у 1822—1924 наз. Петрапаўлаўскі порт. 204,8 тыс. ж. (1996). Порт у Авачынскай губе Uixara ак. Аэрапорт. База рыбалавецкага флоту. Суднабуд. верф; суднарамонтны; суднарамонтнамех. зды, ВА «Камчатрыбпрам», бляшаначная фка і інш.; вытвсць буд. матэрыялаў. 3 ВНУ. Інт вулканалогіі Pac. АН. Драм. тэатр. Музей.
    ПЕТРАРКА (Petrarca) Франчэска (20.7.1304, г. Арэца, Італія — 19.7.1374), італьянскі паэт, вучоныгуманіст эпохі Адраджэння. Вучыўся ва унтах Манпелье (1316) і Балонні (1320—26). У 1326 прыняў духоўны сан. Падтрымаў паўстанне К. ды Рыенца. У 1353—61 сакратар пры міланскім правіцелі Вісконці, выконваў дыпламат. і паліт. даручэнні. Светапогляд П. супярэчлівы: спалучэнне ідэй гуманізму з элементамі феад.йарк. культуры. У філас. і палемічных трактатах на лац. мове «Пра па
    334 ПЕТРАТЭКТОНІКА
    гарду да свету» (1342—43), «Інвектывы супраць урачоў» (1352—53) адлюстраваў перажыты ім рэліг. крызіс, цікавасць да зямнога жыцця і светапогляду чалавека, абараняў паэзію ад нападак сярэдневяковых дыдактаў. Адзін з першых еўрап. гуманістаў ідэалізаваў ант. свет. Аўтар эпічнай паэмы «Афрыка» (1339—42, на лац. мове) пра заваяванне Карфагена Рымам, пастаральных эклог алегарычнага зместу «Буколікі» (1346—57). Вяршыня яго творчасці — зб. лірыкі «Канцаньерэ» («Кніга песень», 1327—74). У 317 санетах, 29 канцонах, 9 сексцінах, 7 баладах і 4 мадрыгалах, аб’яднаных у цыклы «На жыццё мадонны Лауры» і «На смерць мадонны Лауры», уславіў каханне, раскрыў унутр. свет чалавека, яго пачуцці і перажыванні. Лауры прысвяціў алегарычную паэму ў тэрцынах «Трыумфы» (пач. ў 1354), прасякнутую аскетычнымі матывамі. Аўтар аўтабіяграфіі «Лісты да нашчадкаў» (1374). Лірыка П. паўплывала на развіццё еўрап. паэзіі (т.зв. петраркізм). Разам з Дантэ і Цж.Бакачыо лічыцца стваральнікам італьян. літ. мовы. На бел. мову яго паасобныя творы пераклалі Л.Баршчэўскі, Ю.Гаўрук, МДуброўскі.
    Тв:. Бел. пер. —Санеты. Мн., 1996; У кн.: Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. Мн., 1928; Рус. пер. — Мзбранное. М., 1974; Сонеты. Мн., 1982; Эстетнческне фрагменты. М., 1982; Лнряка. М., 1989; Афрнка: Поэма. М., 1992; Канцоньере. Моя тайна, млм Кнвга бесед о презренян к мнру. Кннга пнсем о делах повседневных. Старческве пнсьма. М., 1996; Сочнненяя фялософскме я полемяческне. М„ 1998.
    Літ.: Хлодовскнй Р Н. Франческо Петрарка: Поэзяя гуманнзма. М., 1974; Франческо Петрарка: Бнбляогр. указ. М., 1986.
    ПЕТРАТЭКТбНІКА, мікраструктурны (петраструктурны) аналіз горных парод; дысцыпліна на мяжы тэктонікі і петраграфіі, вывучае структуры дынамаметамарфізаваных парод (тэктанітаў), інтрузіўных масіваў і дэфармаваных асадкавых тоўшчаў. Распрацавана ням. вучоным Б. Зандэрам у 1930. У шліфах пад мікраскопам у вял. колькасці зерняў аднаго або некалькіх мінералаў вымяраюць арыенціроўку іх спайнасці, аптычныя восі або інш. крышталеграфічныя элементы. Вынікі аналізу наносяць на стэрэаграфічную сетку. Атрыманыя дыяграмы дазваляюць вызначаць характар тэктанічных рухаў, што абумовілі дэфармацыі і метамарфізм горных парод.
    ПЕТРАФІЗІКА, раздзел петра.іогіі, які вывучае сувязь фіз. уласцівасцей горных парод з іх саставам, структурай і гісторыяй фарміравання.
    ПЕТРАФІТЫ, тое. што літафіты.
    ПЕТРАХІМІЯ. раздзел петралогіі, які вывучае размеркаванне хім. элементаў у горных пародах і пародаўтваральных мінералах.
    ПЕТРАЧКОВА Валянціна Цімафееўна (н. 21.5.1939, г. Рудня Смаленскай вобл., Расія), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1984). Пасля сканчэння студыі Бел. тра імя Я.Коласа (1958) працуе ў гэтым тры. Выканаўца драм., камедыйных, вострахарактарных роляў. Створаныя ёй вобразы адметныя яркім знешнім малюнкам, пластычнай выразнасцю і псіхал. дакладнасцю характарыстык. Сярод роляў: Еўга Бабук («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Ганна («Вечар» А.Дударава), Марфа («Улада цемры» Л.Талстога), Цыепа («Вей, ветрык!» Я.Райніса), Смеральдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Сойка («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) і інш. Здымаецца ў кіно і на тэлебачанні.
    Г. П. Маркіна. ПЕТРАЧ^НКА Галіна Гаўрылаўна (20.1.1924, в. Бярозаўка Кармянскага рна Гомельскай вобл. — 12.2.1993), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1954), праф. (1983). Скончыла Астраханскі (1945) і Ленінградскі (1948) пед. інты. 3 1948 у Мінве асветы БССР. У 1953—93 у Бел. пед. унце (з 1966 заг. кафедры). Навук. працы па псіхолагапед. асновах дашкольнага выхавання і праблемах адукацыі дашкольнікаў.
    Тв.: Задачн м упражнення по дошкольной педагогнке. 2 мзд. М., 1970 (разам з Т.М.Курыленка); Развігтне детей 6—7 лет н подготовка ях к школе. 2 язд. Мн., 1982; Педагогмческне сятуацмв в дошкольной педагогяке. Мн., 1984; Aufgaben und (jbungen zur Vorschulpadagogik. 5 Aufl. Berlin, 1986 (разам з Т.М.Курыленка); Снтуатнвные задачн в педагогнке. Мн„ 1990.