Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Тэр. раёна ў межах Прыпяцкага Палесся, паверхня плоская, забалочаная, 95% яе на выш. 120—140 м, найвыш. пункт 185 м (каля в. Чалюшчавічы). Уздоўж рэк пясчаныя дзюны і грады. Карысныя выкапні: калійная соль, нафта, буры вугаль, торф, пяскі, гліны і суглінкі. Сярэдняя тра студа. 6 °C, ліп. 18,5 °C. Ападкаў 554 мм за год. Вегетац. перыяд 198 сут. Найб. рэкі Прыпяць з прытокамі Пціч, Бобрык, Трэмля, Убарць. Воз. Дзікае. Меліяpau. каналы: МіхедаваГрабаўскі, Лукіч, Курыціцкі, Галоўчыцкі. Пераважаюць глебы: дзярновападзолістыя забало.чаныя (31,1%), тарфянабалотныя (26,9%), поймавыя (алювіяльныя, 19,1%), дзярновападзолістыя (13,2%). Пад лесам 56,3% тэр. раёна, у т.л. штучныя хваёвыя насаджэнні (18%). Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, дубовыя. Пад балотамі 4% тэрыторыі. На тэр. раёна ч. най. парку Прыпяцкі; біял. заказнікі мясц. значэння: Камаровіцкі, Бобрыкаўскі, Возера Белеў; ахоўныя тарфянікі: Глухі Мох, Снапішча1, Маркаў Мох, Ліпнікі (частка), Варанецкі Мох, Слабадское, Бажылаў Гул, Касішча, Тапіла. Помнікі прыроды: рэсп. значэння — геал. агаленне Дарашэвічы, мясц. зна
Петрыкаўская Мікалаеўская царква.
Петрыкаўская Пакроўская царква
338 ПЕТРЫКАЎСКІ
чэння — паркі: Дарашэвічы, І.Шклярэўскага, дубровы ў Капаткевіцкім, Петрыкаўскім, Кашэвіцкім лясніцтвах.
Агульная пл. с.г. утоддзяў 89,6 тыс. га, з іх асушаных 45,2 тыс. га. На 1.1.2000 у раёне 10 калгасаў, 12 саўгасаў, 9 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясама
лочнай жывёлагадоўлі і свінагадоўлі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр. (Петрыкаўскі суднабудаўнічасуднарамонтны заводў буд. матэрыялаў (керамзіт, сценавыя блокі, цэгла, сталярныя вырабы і інш.), дрэваапр. (мэбля, сувеніры), камбікормавай, харч. (цэльнамалочныя прадукты, сухое і абястлушчанае малако, масла, казеін, кансервы), кааператыўнай (каўбасныя, хлебабулачныя, к.індытарскія, макаронныя вырабы, кісель) прамсці. Лясгас. Па тэр. раёна праходзяць чыг. Гомель—Брэст, аўтадарога Гомель—Кобрын. У раёне 23 сярэднія, 9 базавых, 9 пач., у т.л. школасадок, 4 муз., дзіцячаюнайкая спарт. школы, Капаткевіцкая дапаможная школа для дзяцей з недахопамі разумовага і фіз. развіцця, Петрыкаўская школаінтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, СПТВ, 2 навучальнавытв. камбінаты, 2 цэнтры пазашкольнай працы, 2 дамы рамёстваў, клуб «Юны марак», 27 дашкольных устаноў, 50 клубаў, 49 бк, 4 бальніцы, паліклініка, 8 амбулаторый, 37 фельч.ак. пунктаў, Пціцкі дзіцячы рэабілітацыйнааздараўленчы цэнтр. Музей В.І.Талаша ў в. Навасёлкі. Помнікі архітэктуры: Успенская царква (1642) у в. Кашэвічы, паркі (19 — пач. 20 ст.) у вёсках Брынёў, Дарашэвічы, Лучыцы, свіран (19 — пач. 20 ст.) у в. Людзвіноў. Мемарыяльны комплекс «Загінуўшым і жывым» (1975) у в. Навасёлкі ў гонар партызан і на ўшанаванне памяці 520 землякоў, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Выдаеййа газ. «Петрыкаўскія навіНЫ». Г.П.Вяракса, Р.Р.Паўлавец. ПЕТРЫКАЎСКІ СУДНАБУДАЎНІЧАСУДНАРАМОНТНЫ ЗАВбД Створа
ны ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл. ў 1929 як суднабудаўнічая вытворчасць (верф). У Вял. Айч. вайну разбураны, у 1944 адноўлены. У 1947 рэканструяваны як суднабудаўнічасуднарамонтныя майстэрні. У 1968—74 рэканструяваны і перайменаваны ў суднабудаўнічасуднарамонтны зд, які будаваў судны тэхн. флоту (брандвахты, грэйферныя земснарады, плаўэлектрастанцыі, баржы і інш.) і праводзіў суднарамонт. На 1.1.2000 зд рамантуе судны, вырабляе металапрадукцыю, аказвае паслугі насельніцтву і аргныям.
ПЕТРЫНЕНКА Дзіяна Ігнацьеўна (н. 8.11.1930, с. Белавусаўка Драбаўскага рна Чаркаскай вобл., Украіна), украінская спявачка (лірыкакаларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1975). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1955). 3 1955 салістка капэлы «Думка», у 1962—87 — Кіеўскай філармоніі. 3 1961 выкладае ва Укр. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). У рэпертуары творы ўкр. кампазітараў, укр. і рус. нар. песні, арыі з опер. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1972.
ПЕТСАМАКІРКЕНЕСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, наступальная аперацыя войск Карэльскага фронту (каманд. ген. арміі, з 26 кастр. Маршал Сав. Саюза К.А.Мерацкоў) і сіл Паўн. флоту (каманд. адм. А.Р.Галаўко) 7—29 кастр. ў Вял. Айч. вайну. Пасля разгрому войск праціўніка на Карэльскім перашыйку і ў Паўд. Карэліі, выхаду з вайны Фінляндыі стварыліся ўмовы для вызвалення Сав. Запаляр’я, якое абаранялі часці ням. 19га горнастралк. корпуса 20й горнай арміі (ген.палк. Л.Рэндуліч). Сав. войскі перавышалі праціўніка па асабовым складзе ў 1,8, па артылерыі — 2,8, па танках — 2,5, па самалётах — у 6,3 раза. Гал. ўдар наносілі войскі 14й агульнавайск. і 7й паветр. армій; Паўн. флот выконваў задачы па высадцы марскіх дэсантаў у тыле праціўніка, парушэнні яго водных камунікацый і абароне сваіх водных шляхоў. Раніцай 7 кастр. пасля артыл. падрыхтоўкі войскі 14й арміі прарвалі тактычную зону абароны праціўніка на фронце да 20 км і глыбінёю да 16 км. Паспяхова дзейнічалі маракі і марскія дэсанты (з 10 па 25 кастр. высадзілі 6 марскіх тактычных дэсантаў). Ужо 15 кастр. войскі фронту вызвалілі г. Петсама (Печанга), 25 — г. Кіркенес (Нарвегія) і да 27 завяршылі наступленне ў Запаляр’і. У выніку ПК.а. сав. войскі прасунуліся на глыбіню да 150 к.м. Праціўнік страціў каля 30 тыс. забітымі, 156 караблёў і суднаў, 125 самалётаў. За воінскую доблесць і гераізм 51 часці і злучэнню прысвоены ганаровыя найменні «Печангскіх» і «Кіркенескіх». Сярод удзельнікаў, што вызначыліся ў баях, былі беларусы і ўраджэнцы Беларусі, у т.л. нач. паходнага штаба каманд. Паўн. флотам М.Б.Лаўмвіч.
Літл Р у м я н ц е в Н.М. Разгром врага в Заполярье (1941—1944 гг.): Воен.нст. очерк. М.. 1963; Козлов М.А., Шломнн В.С
Краснознаменный Северный флот. 3 мзд. М., 1983.
ПЕТЎНІЯ (Petunia), род кветкавых раслін сям. паслёнавых. 15 (па інш. звестках да 40) відаў. Пашыраны пераважна ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. На Беларусі ў культуры П. гібрыдная (Р. х hybrida). Вядома некалькі садовых форм, у т.л. буйнакветкавая, шматкветкавая, махровая, махрыстая, нізкая.
Пстунія гібрыдная.
Адна 1 шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 90 см. Сцёблы прамастойныя або паўсцелістыя, густагалінастыя. Часта парасткі і лісйе ўкрыты валаскамі. Кветкі адзіночныя, шырокалейкападобныя, белыя, ружовыя, ліловыя, чырв., фіялетавыя. Плод —■ каробачка. Дэкар. расліны.
ПЕТУХОЎ Аляксандр Іванавіч (н. 23.5.1919, в. Чырвонае Лагойскага рна Мінскай вобл ), бел. вучоныэканаміст. Канд. эканам. н. (1965). Засл. эканаміст Беларусі (1979). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1946). У 1965—91 у Мінве харч. прамcui, адначасова выкладаў у Бел. дзярж. эканам. унце. Навук. працы па праблемах ажыццяўлення эканам. рэформы, павышэння эфектыўнасці і рэнтабельнасці прадпрыемстваў харч. прамсці.
Тв.: Опыт осушествлення хозяйственной реформы в пмшевой промышленностя БССР. Мн.. 1971; Фннансы пншевой промышленностн. 2 нзд. М., 1977; Экспернмент в пяшевой промышленностн: опыт, пробл. Мн., 1986.
ПЕТУХбЎ Іван Антонавіч (н. 27.4.1917, в. Кісялёва Дарагабужскага рна Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1974), праф. (1976). Скончыў Смаленскі мед. інт (1940). У 1956—98 у Віцебскі.м мед. інце (у 1968—84 заг. кафедры). Навук. працы па захворванні шчытападобнай залозы, пасляапераныйных ускладненнях, анкалогіі, рэаніматалогіі, анестэзіялогіі.
Тв:. Пособме no онколопш. Мн., 1977 (разам з Я.П.Дзямідчыкам); Послеоперацнонный пернтоннт. Мн., 1980.
ПЕТУХОЎКА, вёска ў Чавускім рне Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Чавусы—Чэрыкаў. Цэнтр Прудкоўскага с/с і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Чавусы, 53 км ад Магілёва. 302 ж., 108 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
ПЕТУШКОВА Яўгенія Васілеўна (н. 21.5.1934, с. Старая Барда Алтайскага краю, Расія), бел. філосаф. Др філас. н. (1987), праф. (1989). Скончыла Маскоўскі унт (1957). 3 1962 у БДУ. 3 1994 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па тэорыі адлюстравання, філасофіі і метадалогіі навукі, філас. і культуралагічных аспектах адукацыі і выхавання.
Тв.: Отраженне в жнвой прнроде: Дннамнка теоретнч. моделей. Мн., 1983; Научные революцнн в дннамнке культуры. Мн., 1987 (у сааўт.); Культура мнра как предмет воспптанмя // Прабл. выхавання. 1998. № 4.
ПЕТУШКОЎ Адам Захаравіч (22.4.1918, в. Фядотава Буда Клімавіцкага рна Магілёўскай вобл. — 24.7.1976), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Рагачоўскае пед. вучылішча, Пушкінскае танк. вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1947). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1943
на 1м Укр. фронце. Камандзір узвода танкаўтральшчыкаў ст. лейтэнант П. вызначыўся 3 — 6.11.1943 пры вызваленні Кіева: забяспечыў праходы для танкаў у мінных палях, знішчыў артыл. батарэю, абоз, 4 аўтамашыны праціўніка. Да 1969 у Сав. Арміі.
ПЕТУШКОЎ Аляксей Свірыдавіч (18.10.1913, г. Лісічанск Луганскай вобл., Ўкраіна —27.7.1991), Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў Сталінградскую ваен. авіяшколу (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра авіяпалка далёкага дзеяння падпалк. П. да крас. 1944 зрабіў 250 баявых вылетаў на бамбардзіроўку варожых аб’ектаў у Варонежы, Курску, Арле, Харкаве, Кіеве, Мінску, Таліне, Нарве, Пскове, Оршы. Удзельнічаў у вызваленні Кёнігсберга, Бухарэста, Данцыга, Будапешта, Берліна. Да 1959 у Сав. Арміі, да 1977 на адм. рабоце.
«ПЕТУШОК». «П е ў н і к», бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваецца некалькімі парамі, якія кружацца, узяўшыся за рукі. Зафіксаваны ў 19 ст. на Віцебшчыне. Сцэн. варыянт «П.» стварыў у 1930я г. балетмайстар К.Алексютовіч. Падобны танец вядомы ў Латвіі. Л.К.Ліексютовіч ПЁТЫНГ (англ. petting), дасягненне партнёрамі палавога задавальнення шляхам узаемных ласкаў, але без палавых зносін. Акрамя захавання нявіннасці, П. карыстаюцца, каб засцерагчыся ад цяжарнасці, з мэтай прафілактыкі венерычных захворванняў і інш.
ПЕТЫНЁЦІ. Петынелі (Petinetti. Petinelli) Гаэтана, танцоўшчык, педагог і балетмайстар 2й пал. 18 ст. Працаваў у Неапалі. У 1774—79 разам з братам Ладавіка П. ў прыдворным тры і тэатр. школе А.Тызенгаўза ў Гродне. Быў пастаноўшчыкам балетаў «Квартэт дудароў», «Другі балет пекараў», «Сялянскі балет» (у апошнім выступалі яго вучні). 3 1779 па запрашэнні К.С.Радзівіла працаваў танцорам і балетмайстрам Нясвіжскага тра (разам з А.Лойкам і Ф.Каселі ў 1784 удзельнічаў у падрыхтоўцы балетаў «Арфей у пекле» і, магчыма, «Пігмаліён»). Пакінуў Нясвіж у 1786.