Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Тв.: Нскусство жнзнн нлн нскусство «нячего». 2 нзд. М., 1964; Необыкновенность обыкновенного. М., 1964; Таннственный мнр зрелнш. М., 1974.
Літ.: Логвнова Е. Ю.Пнменов. 2 нзд. М., 1970; Барабанова Н. Ю.Пяменов: [Альбом]. Л., 1972; Кнрнллова Г.С. Ю.Пнменов. Л., 1980.
ПІНА, рака ў Іванаўскім і Пінскім рнах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 2460 км2. Пачынаецца каля в. Пераруб Іванаўскага рна (паводле інш. звестак — каля в. Дубай Пінскага рна з даўж. рэчышча 27 км), вусце ў межах г. Пінск. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі: канавы Выценская, Таўкачыха, Кобельская, без назвы каля в. Хамічава (справа), рэкі Струта, Няслуха, Піліпаўка (злева). На тэр. вадазбору пад азёрамі 1% (найб. Пясчанае, Скорань, Завішчанскае), пад балотамі і забалочанымі землямі 31%, пад лесам 28%, разарана 25%. Даліна слабавыразная. Рэчышча слабазвілістае, шыр. 30—40 м. У выніку каналізацыі лукавіны выпрастаны, рэчышча паглыблена на перакатах. Берагі нізкія, стромкія, выш. 1—1,5 м, складзеныя з пясчаных і тарфяністых грунтоў, месцамі насыпаныя. Жыўленне мяшанае: снегавое, дажджавое, грунтавое.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,6 м3/с. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 50% гадавога сцёку. Ледастаў з сярэдзіны снеж. да 2й пал. сакавіка. Веснавы ледаход 4 сут. Сярэдняя вышыня найб. ўзроўню веснавога разводдзя над межанным 1,8 м, воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з р. Прыпяць праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. П. з’яўляецца ч. ДняпроўскаБугскага канала. Суднаходная. У сутоках П. і Прыпяці г. Пінск (порт). А.А. Макарэвіч.
ПІНАЕВА (дзявочае Хведасюк) Людміла Іосіфаўна (н. 14.1.1936, г. Краснае Сяло Ленінградскай вобл., цяпер у межах г. С.Пецярбург), расійская спартсменка і трэнер (веславанне на байдарках). Засл. майстар спорту СССР (1964). Скончыла школу трэнераў пры Дзярж. інue фіз. культуры (1963, С.Пецярбург). Педагогвыхавацель. Чэмпіёнка XVIII і XIX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка) па веславанні на байдарцыадзіночцы (к1) на дыстанцыі 500 м, XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія) — на байдарцыдвойцы (к2) з К.Курышка; бронз. прызёр на к2 (з А.Серадзінай). Чэмпіёнка свету 1966 на к1 і на байдарцычацвёрцы (к4); 1970 на к1; 1971 на к1 і к4; 1973 на к4. Чэмпіёнка Еўропы 1961 на к2 (з Н.Грузінцавай); 1965 на к1 і к4; 1967 на к1, к2 (з Серадзінай) і к4. 19разовая чэмпіёнка СССР (1960—62, 1964—68, 1970—73) на к1, к2 і к4.
А.М.Петрыкаў.
ПІНАЕЎ Генадзь Фёдаравіч (н. 27.4.1937, г. Капейск Чэлябінскай вобл., Расія), бел. хімікнеарганік. Др хім. н. (1985), праф. (1987). Скончыў Уральскі політэхн. інт (1959). 3 1966 у Бел. тэхнал. унце. Навук. працы па тзарэт. асновах хім. тэхналогіі, хіміі і тэрмадынаміцы хім. элементаў і солепадобных злучэнняў.
Ю Піменаў Новая Масква. 1937.
362 ПІНАКАТЭКА
Тв.: Основы теорнн хммнкотехнологнческнх процессов. Мн.. 1973 (разам з У.В.Пячкоўскім); Технологня калмйных удобреннй. 2 нзд. Мн., 1978 (у сааўт.); Новая снстема стандартных эксерпій хнмнческнх элементов... // Мнженернофнз. журн. 1998. Т. 71, вып. 6.
Я.Г.Міляшкевіч.
ПІНАКАТЭКА (грэч. pinakotheke ад ріпах дошка, карціна + theke сховішча), сховішча жывапісу, карцінная галерэя. Тэрмін паходзійь ад назвы сховішча жывапісу на Акропалі ў Афінах (5 ст. да н.э.). У наш час П. называюць некат. зах.еўрап. музеі (напр., Старая П. ў Мюнхене).
ПІНАКЛЬ (франй. ріпасіе), дэкаратыўная вежачка, слупок на контрфорсе ці інш. частках будынкаў. Звычайна завяршаейца дэкар. востраканцовай пірамідкай (фіялам) і ўпрыгожваецца крабамі (дэталі ў выглядзе скульпт. стылізава
ных лістоў і кветак). П. шырока вядомы ў еўрап. архітэктуры познараманскага і гатычнага стыляў, а таксама ў збудаваннях несапраўднай готыкі. С.А.Сергачоў.
ПІНАНГ (Pinang), адна з назваў горада Джорджтаўн у Малайзіі.
ПІНАРДЭЛЬРЫО (Pinar del Rio), горад на 3 Кубы. Адм. цэнтр аднайменнай правінцыі. Засн. ў 1571. Каля 130 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл.фін. цэнтр с.г. раёна. Прамсць: харчасмакавая, хім., буд. матэрыялаў. Музей.
ПІНАС, адна з назваў вва Хувентуд у Карыбскім м. да 1978.
ПІНАЦЫТбЗ (ад грэч. ріпо п’ю + kytos ёмістасць, тут — клетка), захопліванне
клетачнай паверхняй вадкасці з растворанымі ў ёй рэчывамі Адзін з асн. механізмаў пранікнення ў клетку высокамалекулярных злучэнняў (бялкоў, глікапратэідаў, ліпідаў). Пры П. на спецыялізаваных участках плазматычнай мембраны паяўляюцца кароткія тонкія вырасты, якія акружаюць кроплю вадкасці і перамяшчаюць яе ўнутр клеткі. Адбываецца П. у эпітэліяльных клетках кішэчніка, ныркавых канальцах; найб. характэрны для амёб. Часам тэрміны «П.» і «фагацытоз аб’ядноўваюць агульным паняццем — эндацытоз.
А. СЛеанцюк.
ПІНАЧЭТ УГАРТЭ (Pinochet Ugarte) Аўгуста (н. 25.11.1915, г. Вальпараіса, Чылі), ваенны і дзярж. дзеяч Чылі. Скончыў Ваен. акадэмію Чылі (1936). Генерал. У 1956—58 ваен. аташэ пры пасольстве Чылі ў ЗША. У 1959—64 нам. нач. Ваен. акадэміі Чылі. 3 1968 нач. штаба, з 1969 камандзір дывізіі, з 1972 нач. штаба сухап. войск, са жн. 1973 каманд. сухап. войскамі Чылі. 11.9.1973 здзейсніў ваен. пераварот, у выніку якога скінуты ўрад «Народнага адзінства» і загінуў прэзідэнт С.Альендэ Госенс. Узначаліў ваен. хунту (савет), у снеж. 1974 абвешчаны прэзідэнтам Чылі. Разам з жорсткімі паліт. рэпрэсіямі і масавымі грубымі парушэннямі правоў чалавека (у 1973—74 больш за 130 тыс. чал. арыштаваны, многія загінулі) праводзіў курс на эканам. рэформы, якія ператварылі эканоміку Чылі ў адну з найб. дынамічных у Лац. Амерыцы. У 1988 прайграў рэферэндум па працягванні сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, у 1989 прэзідэнцкія выбары. У 1990 вымушаны перадаць уладу цывільнаму прэзідэнту, захаваўшы да 1998 пасаду галоўнакаманд. ўзбр. сіламі. 3 1998 пажыццёвы сенатар.
ПІНГВІНАПАДОБНЫЯ п і н г в і н ы (Sphenisciformes), атрад нелятаючых птушак. Вядомы з эацэну (каля 60 млн. г. назад). 1 сям., 21 род (6 сучасных), 44
Да арт. Пімгвінаііадобныя Пінгвіны: 1 — гумбальтаў; 2 — каралеўскі; 3 — малы; 4________імператарскі; 5 — субантарктычны, або пінгвін Папуа; 6 — акулярны.
віды (16 сучасных). Пашыраны ў Антарктыцы, на паўд. узбярэжжах Аўстраліі, Афрыкі і Паўд. Амерыкі, на Пн — да авоў Галапагас. Гняздукшца калоніямі (да 1 млн. асобін), некат. віды жывуць невял. групамі ці паасобна. 3 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 120 см, маса да 45 кг. Апярэнне кароткае, шчыльнае, раўнамерна ўкрывае цела. Крылы ператвораны ў пакрытыя лускападобнымі пёрамі ласты, з дапамогай якіх П. плаваюць (са скорасцю да 40 км/гадз) і ныраюць (да глыб. 200 м). Кормяцца рыбай, малюскамі, ракападобнымі. Нясуць 1—2 яйцы.
Э.Р.Самусенка.
ПІНГПОНГ, гл. Тэніс настольны.
ПІНД (Pindos), горы на 3 Балканскага пва, у Грэцыі (паўн. перадгор’і ў Албаніі). Даўж. каля 200 км. Выш. да 2637 м (г. Змолікас). Складзены з вапнякоў, сланцаў, пясчанікаў; развіты карст. Утвараюць некалькі хрыбтоў, падзеленых глыбокімі рачнымі далінамі. Міжземнаморскія хмызнякі, мяшаныя і хваёвыя лясы.
ПІНДАР (Pindaros; каля 518 да н.э.. Кінаскефалы, каля г. Фівы, Грэцыя — каля 442 ці 438 да н.э.), старажытнагрэчаскі паэт; буйнейшы прадстаўнік харавой мелікі (лірыкі). Праславіўся эпінікіямі — гімнамі (па памерах — лірычныя паэмы) у гонар пераможцаў агульнаэлінскіх спарт. гульняў. 3 17 кніг яго твораў захаваліся 4, якія ўключаюць 45 эпінікіяў. У іх роздум пра магутнасйь багоў, міфічных герояў, продкаў пераможцаў, заклік да ўсебаковага развіцця закладзеных у чалавеку магчымасцей. Эпінікіі П. адметныя надзвычай складанымі сінтаксісам, метафорыкай, непрадказальнай асацыятыўнасцю. Яго стыль паўплываў на фарміраванне т.зв. піндарычнай оды ў еўрап. лры, а таксама філас. і духоўнага гімна ў вольных рытмах.
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Антмчная лнрнка. М., 1968; У кн.: Пандар. Вакхнлмд: Оды. Фрагменты. М., 1980.
Літ.: Г р н й б а у м Н.С. Язык древнегре
ПІНСК
363
ческой хоровой лнрнкн: (Пмндар). Кншннев, 1973; Смннло Г.В Гёльдерлнн н Пнндар // Весн. БДУ. Сер. 4. 1990. № 1. ГВ.Сініла. ПІНДЫЁД, паўправадніковы дыёд з р/лструктурай. Адрозніваецца ад дыёдаў рлструктуры наяўнасцю базавай вобласці з нізкай праводнасцю (/вобласці) паміж р і лабласцямі з высокай праводнасцю ў крышталі паўправадніка. Такія дыёды маюць павышанае хуткадзеянне ў рэжыме пераключэння, высокае значэнне напружання прабою, малую паразітную ёмістасць. Выкарыстоўваюцца ў якасці высакавольтных магутных дыёдаў, пераключальных і абмежавальных ЗВЧдыёдаў, лавіннапралётных дыёдаў, паўправадніковых дэтэктараў ядз. выпрамяненняў і інш.
ПІНЕН (ад лац. pinus хвоя), біцыклічны тэрпен, СІ0Н]6.
Паводле размяшчэння падвойнай сувязі ў малекуле адрозніваюць 3 ізамеры: а, р і 8П. Бясколерныя вадкасці з пахам хвоі. Доб
Да арт. Пінен: a — апінен, б — рпінен.
ра раствараюцца ў непалярных арган. растваральніках, не раствараюцца ў вадзе. Вельмі рэакцыйназдольныя, у паветры (асабліва на святле) лёгка акісляюцца, пры награванні ізамерызуюцца (напр., у прысутнасці дыаксіду тытану пры 150 °C у камфен). У прыродзе пашыраны а і рП., ці нопінен, якія маюйь t . 156,2 °C і 164 °C, шчыльн. 858,2 кг/м3 і 869,4 кг/м3 адпаведна. Уваходзяйь у састаў шкіпінару, з якога П. вылучаюць рэктыфікацыяй, і эфірных алеяў. Выкарыстоўваюць як растваральнікі лакаў і фарбаў, сыравіну ў вытвcui камфоры, тэрпінеолу, інсектыцыдаў, пахучых рэчываў і інш.
ПІШПН Мікалай Мікалаевіч (н. 6.9.1957, г. Ізюм Харкаўскай вобл., Украіна), бел. рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979). 3 1979 працаваў у Дзярж. рус. драм. тры, з 1984 рэжысёр Нац. акад. тра імя Я.Купалы. З 1998 у СПецярбургу рэжысёр Вял. акад. драм. тра імя Г.А.Таўстаногава. Прыхільнік дынамічнай, шматфарбнай рэжысуры, майстар яркага тэатр.сінт. відовішча. Сярод пастановак на Беларусі: «Жанчына з мора» Г.Ібсена (1984), «Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ера (1986), «Дракон» Я.Шварца і «Эмігранты» С.Мрожака (1989), «Тутэйшыя» Я.Купалы (1990, Дзярж. прэмія Беларусі 1993), «Дзіця з Віфлеема» (1992 у Трыстудыі кінаакцёра), оперы «Візіт дамы» С.Картэса (1995), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (2001; абедзве у Нац. акад. тры оперы), «Art» Я.Рэза (1998, у Малым тры ў Мінску). Паставіў такса
ма «Капрызы Марыяны» А.Мюсэ (1997), «Хлусня на доўгіх нагах» Э. дэ Філіпа (2000) у тры імя Таўстаногава.