• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Р
    
    в. Крыт
    /' /змір Л О
    Галоўная ваеннамарская база Ваеннамарская база Крэпасць
    0
    ^ Трыпалі
    (Іг.) і
    Бенгазі
    Я
    
    Ніказія® Й Бейруто Дамаск с
    Александрыя
    Хайфа о Іерусалім о
    Зыходнае становішча войск для наступлення
    ПЛАНЫ ГЕРМАНІІ
    Наступленне галоўнымі сіламі супраць Францыі і разгром яе за 68 тыдняў (да заканчэння мабілізацыі рускай арміі) Абарона Усходняй Прусіі
    Пераразгортванне сіл.Наступленне супраць Расіі з мэтаю вываду яе з вайны
    Ураўноўванне сіл на Паўночным моры для генеральнай бітвы з англійскім флотам
    Дэманстратыўныя дзеянні на Балтыйскім моры
    Аўстра венгерскі план наступлення супраць Расіі і Сербіі
    Маштаб 1:2б 000 000
    , Qnopm^Coid Т ®КА1Р Дзр.
    ПЛАНЫ ФРАНЦЫІ
    Наступленне ў Эльзас н Латарынгію
    Перавозка каланіяльных войск у Францыю
    ПЛАНЫ АНГЛІІ
    Дальняя блакада Германіі на Паўночным моры і генеральная бітва з германскім флотам
    Перавозка экспедыцыйных войск у Францыю
    ПЛАНЫ РАСІІ
    Адначасовае наступленне супраць АўстраВенгрыі і Германіі (пасля завяршэння мабілізацыі)
    Абарона марскіх подступаў да сталіцы С.Пецярбурга
    312 ПЕРШАЯ
    дыю і захапіць іх калоніі; аслабіць Расію, забраць у яе Польшчу, Беларусь, Украіну, Прыбалтыку, замацавацца на Балканах і Б. Усходзе. АўстраВенгрыя хацела захапіць Сербію і Чарнагорыю, Турцыя — рас. Закаўказзе, Балгарыя — усх. ч. Сербіі. Англія імкнулася захаваць сваё калан. панаванне, для чаго намервалася разграміць Германію, захапіць яе калоніі і адваяваць арабскія тэрыторыі ў Турцыі. Францыя разлічвала вярнуць сабе захопленыя Гер.маніяй у 1871 правінцыі Эльзас і Латарынгію і завалодаць сумежным Саарскім вугальным басей
    Да арт. Першая сусветная вайна. Бой вядуць амерыханскія салдаты.
    нам, абараніць свае калоніі (найперш Марока) ад дамаганняў Германіі. Расія імкнулася адлучыць ад АўстраВенгрыі Галіцыю, завалодаць Канстанцінопалем (Стамбулам) і Чарнаморскімі пралівамі. Свае агрэсіўныя мэты мелі Японія, Італія і інш. Гал. імперыял. дзяржавы спадзяваліся таксама, што вайна дапаможа адцягнуць прац. масы метраполій ад
    рэв. руху, а калан. народы — ад нац,вызв. барацьбы. Рыхтуючыся да перадзелу свету, Германія (гал. ініцыятар вайны) заключыла ў 1879 ваен. саюз з АўстраВенгрыяй, да якога ў 1882 далучылася Італія, і т.ч. быў створаны Траісты саюз. Гэтаму блоку супрацьстаяла Антанта, сфарміраваная ў 1907. Кіраўніцтва 2га Інтэрнацыянала падтрымала свае ўрады і т.ч. адмовілася ад сваіх ранейшых антываен. рэзалюцый Штутгарнкага (1907) і Базельскага (1912) кангрэсаў аб інтэрнац. салідарнасці працоўных. Супраць імперыяліст. вайны выступілі рас. бальшавікі і шэраг левых груповак у інш. с.д. партыях.
    Зачэпкай для вайны паслужыла забойства членамі сербскай падп. аргцыі 28.6.1914 у Сараеве (тады ў АўстраВенгрыі) наследніка аўстр. трона эрцгерцага Франца Фердынанда (гл. Сараеўскае забойства). 28.7.1914 АўстраВенгрыя аб’явіла вайну Сербіі. Расія заявіла пра падтрымку Сербіі і пачала частковую, a 30 ліп. агульную мабілізацыю. 1.8.1914 Германія аб’явіла вайну Расіі, a 3 жн. — Францыі. Англія 4 жн. заявіла аб стане вайны з Германіяй. Вайну Германіі аб’явілі таксама англ. дамініёны (Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і Паўд.Афрыканскі Саюз). 23 жн. супраць Германіі выступіла Японія. 29 кастр. на баку аўстрагерм. блока ў вайну ўступіла Турцыя. Напярэдадні вайны аўстрагерм. блок разгарнуў 193 дывізіі (3,5 млн. чал.), дзяржавы Антанты — 287 дывізій (6 млн. чал.). Германія сканцэнтравала на Зах. фронце 7 армій у складзе 96 дывізій. Ва Усх. Прусіі знаходзілася 8я армія (14 дывізій), 2 дывізіі былі на Брэслаўскім (Вроцлаўскім) напрамку. АўстраВенгрыя разгарнула ў Галіцыі 4 арміі (45,5 дывізіі), супраць Сербіі — 2 арміі (14 дывізій). Турэцкія ўзбр. сілы (0,5 млн. чал) у складзе 14 карпусоў разгарнуліся ў 6 арміях: каля Стамбула, у Тур. Арменіі, Месапатаміі, Сірыі і Палесціне. Францыя сканцэнтравала на фронце 85 дывізій. Экспедыцыйная армія Англіі налічвала 5,5 дывізіі (87 тыс. чал.) і разгарнулася ў раёне Брусель—Льеж—Намюр. Узбр. сілы Расіі стварылі 2 фронты — ПаўночнаЗаходні фронт 1914—15 (у пач. вайны 2
    арміі, 381 тыс. чал.) на мяжы з Усх. Прусіяй і Паўд.Зах. фронт (4 арміі, 697 тыс. чал.) на подступах да Галіцыі. Сербія выставіла 13 дывізій (247 тыс. чал.), Чарнагорыя — 6 дывізій (60 тыс. чал.).
    Герм. войскі пачалі наступленне на Зах.еўрап. фронце 2.8.1914. Хутка яны прайшлі Бельгію і Люксембург, захапілі паўн. дэпартаменты Францыі і прасунуліся да Парыжа. 5—12 вер. паміж Вердэнам і Парыжам разгарнулася вял. бітва на р. Марна з удзелам 6 англафранц. і 5 герм. армій (гл. Марнскія бітвы). У выніку ўпартага супраціўлення саюзнікаў немцы страцілі ініцыятыву, і ў ліст. знясіленыя бакі перайшлі да абароны, якая паклала пачатак пазіцый
    Да арт. Першая сусветная вайна. Англійскі танк накіроўваецца да германскіх пазіцый. 1916.
    най вайне. Поспеху англафранцузаў у значнай меры паспрыяла наступленне рас. войск на Усх.герм. фронце, што вымусіла немцаў ужо 26 жн. пачаць перавод ч. войск на У.
    Першы перыяд кампаніі 1914 на ўсх.еўрап. тэатры ваен. дзеянняў адзначаны 2 буйнымі наступленнямі: Усходне
    Да арт. Першая сусветная вайна Спаленая беларуская веска. Заходні фронт. 1915.
    Да арт. Першая сусветная вайна. Перавязачны пункт у Мінску.
    ПЕРШАЯ 313
    Прускай аперацыяй 1914 і Галіцыйскай бітвай 1914. У ходзе наступлення на Усх. Прусію 2 рас. арміі пасля першых поспехаў пацярпелі цяжкае паражэнне і адступілі. Важнае месца займалі баі на
    Да арт. Першая сусветная вайна. Газавая атака на Заходнім фронце. 1915.
    *
    Да арт. Першая сусветная вайна Расійская кулямётная ўстаноўка, прыстасаваная для стральбы па паветраных цэлях.
    Паўд.Зах. фронце. 18 жн. ў ходзе Галіцыйскай бітвы пачалося наступленне 8й арміі ген. АА.Брусіяава. На працягу месяца рас. войскі разбілі аўстравенграў, занялі Львоў, адкінуўшы праціўніка да Карпат, і блакіравалі крэпасць Перамышль (здалася 22.3.1915). Аднак саюзнікі прапанавалі Расіі наступаць
    супраць Германіі. Рас. камандаванне перагрупавала гал. сілы з р. Сан на сярэднюю Віслу да Варшавы. У ходзе ВаршаўскаІвангародскай аперацыі 1914 рас, войскі атрымалі перамогу. У Закаўказзі рас. армія адбіла наступленне туркаў на Ардахан і Сарыкамыш (гл. Сарыкаліышская аперацыя 1914—15) і перанесла ваен. дзеянні на тэр. праціўніка. На аўстрасербскім фронце ў жн.—вер. 1914 сербы адкінулі ворага за межы краіны. Гал. вынікам барацьбы на моры было ўсталяванне Англіяй блакады герм. ўзбярэжжа, што адрэзала Германію ад яе калоній і паўплывала на ўвесь ход вайны. У цэлым кампанія 1914 завяршылася перамогай Антанты, планы герм. Ген. штаба на «маланкавую вайну» праваліліся. У кампанію 1915, не маючы сіл для наступальных аперацый на абодвух тэатрах ваен. дзеянняў, герм. камандаванне вырашыла засяродзіць гал. ўвагу на ўсх.еўрап. тэатры, каб вывесці Расію з вайны. На зах.еўрап. тэатры планавалася заняць абарону. У выніку масіраванага наступлення герм. і аўстравенгерскія войскі у чэрв. 1915 захапілі б. ч. Польшчы, у т.л. 4 жн. — Варшаву; фронт наблізіўся да Беларусі.
    У жн. 1915 пачалося герм. наступленне ў напрамку Коўна—Вільня—Мінск. 9.9.1925 у стыку Паўночнага фронту 1915—18 і Заходняга фронту 1915—18 немцы здзейснілі Свянцянскі прарыў 1915, захапілі г. Вілейку. У вер. рас. войскі пакінулі Вільню, Гродна, Ліду, Брэст, Пінск і інш. гарады зах. Беларусі. Стаўка Вярх. Галоўнакамандавання была пераведзена з г. Баранавічы ў Магілёў. 19 вер. перадавыя ням. раз’езды перарэзалі чыгунку Мінск—Масква ў раёне Смалявіч. Вял. намаганнямі рас. войскам удалося ліквідаваць прарыў і адкінуць праціўніка ў раён азёр Свір і Нарач. У кастр. 1915 фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Каля палавіны тэр. Беларусі апынулася пад ням. акупацыяй.
    На зах.еўрап. тэатры англафранц. войскі правялі шэраг абмежаваных аперацый на вузкіх участках фронту. 22.4.1915 у ходзе баёў каля г. Іпр (Бельгія) немцы ўпершыню ўжылі зброю масавага паражэння — газ хлор. У канцы
    вер. 1915 франц.англ. войскі правялі наступальную аперацыю ў Шампані. Аднак прарваць фронт ім не ўдалося. 23.5.1915 Італія выйшла з Траістага саюза і аб’явіла вайну АўстраВенгрыі (узнік новы італьян. фронт). У лют. 1915 англафранц. войскі высадзілі дэсант на беразе праліва Дарданелы з мэтаю захопу Стамбула, але іх штурмы былі адбіты туркамі (у студз. 1916 дэсант эвакуіраваны). Паражэнне гэтага дэсанта і адыход рас. войск з Галіцыі паўплывалі на рашэнне Балгарыі ўступіць 14.10.1915 у вайну на баку аўстрагерм.тур. блоку. Гэта пагоршыла становішча сербскай арміі, якая пад ударамі АўстраВенгрыі і Балгарыі адступала да Алрыятыкі; яе рэшткі эвакуіраваны саюзнікамі на востраў Корфу. У выніку паражэння Сербіі ўсталяваліся бесперашкодныя зносіны паміж Гер.маніяй і Турцыяй.
    На азіяцкакаўказскі.м тэатры ваен. дзеянняў рас. войскі паспяхова прасоўваліся ў напрамку воз. Ван і Алашкерт, баі вяліся на тэр. Ірана. Аднак туркі разграмілі англічан у Месапатаміі і акружылі іх корпус у КутэльАмары, у Егіпце — падышлі да Суэцкага канала. На моры герм. падводны флот разгарнуў «бязлітасную вайну» супраць усіх караблёў, у т.л. і нейтральных краін (гл. Падводная вайна). За 1915 Германія і яе саюзнікі дасягнулі значных поспехаў на ўсх.еўрап., балканскім і азіяцкі.м тэатрах, захапілі вял. тэрыторыі. Аднак на зах.еўрап. тэатры Англія і Францыя паспяхова трымалі фронт. На 1916 краіны Антанты запланавалі правесці 2 скаардынаваныя аперацыі: 15 чэрв. на ўсх.еўрап. і 2 ліп. на зах.еўрап. тэатрах. У кампаніі 1916 на зах.еўрап. тэатры вылучыліся 2 аперацыі — каля крэпасці Вердэн (гл. Вердэнская аперацыя 1916) і на р. Сома. 1 ліп. англафранц. войскі пачалі наступленне на Соме, найб. моцныя баі адбыліся восенню 1916. Тут англічане ўпершыню выкарысталі новую ваен. тэхніку — танкі. Немцы аслабілі, а потым і спынілі націск на Вердэн; у кастр.—снеж. фран
    Да арт. Першая сусветная вайна. Расійскія крэйсер і падводная лодка на Балтыйскім моры. 1916.
    Да арт. Першая сусветная вайна. Братанне на рускагерманскім фронце. 1917.
    МАШТАБ 1:18 000 000
    ПЕРШАЯ
    315
    цузы выбілі іх з найб. важных пазіцый у раёне крэпасці. Бакі страцілі сотні тыс. чал., але лінія фронту на ўчастку 35 км прасунулася ўглыбіню толькі на 10 км. Каб аслабіць герм. атакі на Вердэн, рас. армія датэрмінова правяла у сак. Нарачанскую аперацыю 1916, якая скончылась безвынікова. Больш значны поспех мела ПаўднёваЗаходняга фронту наступленне 1916 (пачалося 4.6.1916) пад камандаваннем ген. Брусілава. 8я армія ўзяла Луцк, 9я армія выйшла на лінію р. Стаход, а потым заняла Букавіну і ч. Усх. Галіцыі. 29.7.1916 войскі Зах. фронту правялі Баранавіцкую аперацыю 1916, але прарваць фронт не змаглі. У выніку «Брусілаўскага прарыву» праціўнік панёс страты да 1,5 млн. чал. і быў вымушаны спыніць сваё наступленне ў Італіі, АўстраВенгрыі быў нанесены TaKi ўдар, пасля якога яна да канца вайны ўжо не здолела весці актыўныя баявыя дзеянні.