Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
�пектраскапіі, медыцыне, ядз. фізіцы, тэлебачанні і інш.
ЭЛЕКТРОННАДЗІРАЧНАЯ ВАДКАСЦЬ, кандэнсаваны стан нераўнаважнай электроннадзірачнай плазмы ў крышт. паўправадніках. Утвараецца, калі канцэнтрацыя электронаў у зоне праводнасці і дзірак у валентнай зоне і/ці эксітонаў перавышае некаторае крытычнае значэнне.
Пры крытычнай канцэнтрацыі электроннадзірачных пар адбываецца звадкаванне эксітоннага газу, у выніку чаго ўзнікаюць кроплі Э.дз.в., якія суіснуюць з газам эксітонаў, электронаў і дзірак. Кроплі Э.дз.в. ўяўляюць сабой «згусткі» ўведзенага ў крышталь узбуджэння. Энергія ўзбуджэння вылучаецца ў працэсе рэкамбінацыі электронаў і дзірак. Утварэнне Э.дз.в. больш імаверна ў непрамазонным паўправадніку, энергія электронаў (дзірак) якога мае некалькі мінімумаў (максімумаў) пры розных значэннях квазіімпульсу.
Літ:. Электроннодырочные каплм в полупроводннках. М., 1988. М.А.Паклонскі.
ЭЛЕКТРбННАДЗІРАЧНЫ ПЕРАхбд, р—йп е р а х о д, вобласць паўправадніка, у якой тып эл. праводнасці мяняецца ад дзірачнай р (легіраванай акцэптарамі) да электроннай п (легіраванай донарамі).
Пры адсугнасці току кантактнае эл. поле, накіраванае ад нескампенсаваных электронамі праводнасці дадатна зараджаных донараў да нескампенсаваных дзіркамі адмоўна зараджаных акцэптараў, перашкаджае дыфузіі электронаў і дзірак насустрач алзін аднаму. Падвойны электрычны слой паміж электранейтральнымі р і лабласцямі з’яўляецца энергет. бар’ерам для руху электронаў /ьвобласці ў рвобласць і дзірак рвобласці ў лвобласць. Калі знешні дадатны эл. патэнцыял прыкладзены да /ьвобласці, а адмоўны — да лвобласці, г.зн. знешняе эл. поле накіравана процілегла кантактнаму полю, то энергет. бар’ер
1
_1— U,
Да арт. Электроннадзірачны пераход: 1 — схема рппераходу (з электрычнымі кантактамі); 2 — залежнасць току / праз рппераход ад рознасці электрычных патэнцыялаў U паміж электранейтральнымі р і пабласцямі: Ц — напружанне адкрывання рппераходу; Iₛ — ток насычэння; U₂ — прабіўное напружанне (|(/₂| »|U]p. Залежнасці I(U) пры прамым і адваротным зрушэннях прыведзены ў розных маштабах.
ЭЛЕКТРОННА 97
для руху электронаў і дзірак памяншаецца (прамое з р у ш э н н е). Калі дадатны патэнцыял прыкладзены да лвобласці. а адмоўны — да рвобласці, то энергет. бар’ер павялічваецца (адваротнае зрушэнне). Адсюль вынікае асн. ўласцівасць р—лпераходу — залежнасць яго супраціўлення ад напрамку і велічыні знешняга эл. поля. Пры прыкладанні да Э.дз.п. дастаткова вял. адваротнага зрушэння ўзнікае электрычны прабой р—лпераходу, і ток рэзка нарастае. Залежнасць таўшчыні падвойнага эл. слоя ад рознасці патэнцыялаў паміж п і рабласцямі дае магчымасць выкарыстоўваць Э.дз.п. як кандэнсатар з ёмістасцю, кіравальнай знешняй крыніцай эл. поля. На залежнасці току насычэння ад розных знешніх уздзеянняў (цеплавых, мех., аптычных і інш.) заснаваны прынцыпы работы датчыкаў тры, ціску, іанізавальных выпрамяненняў і інш. Э.дз.п. — аснова многіх паўправадніковых прылад (транзістараў, тырыстараў. лазерных дыёдаў. сонечных батарэй і інш).
Літ:. Гл. да арт. Паўправадніковыя прылады. М.А. Паклонскі.
ЭЛЕКТРбННАібННАЯ ЭМІСІЯ, выпрамяненне іонаў з паверхні цвёрдага цела пры апрамяненні яго патокам электронаў; від іоннай эмісіі.
ЭЛЕКТРбННАПРАМЯНЁВАЕ НАНЯСЁННЕ ПАКРЬІЦЦЯЎ, выпарное асаджэнне ў вакууме на дэталі адна і шматкампанентных пакрыішяў У выніку нагрэву і расплаўлення матэрыялаў патокам паскораных электронаў. Распыляюць металы, сплавы, аксіды, карбіды, селеніды, сульфіды, тэлурыды, хларыды, палімеры, шкло. Таўшчыня пакрыццяў — ад некалькіх мікраметраў да некалькіх міліметраў, скорасць іх нанясення (да 50—100 мм/мін) больш высокая ў параўнанні з інш. тэхналогіямі. Выкарыстоўваецца ў электроніцы, для нанясення пакрыццяў на рулонныя і ліставыя матэрыялы з паперы, пластыку, шкла, металаў і інш.
Літ:. Шнллер 3, Г а й з н г У., П а н ц е р 3. Электроннолучевая технологня: Пер. с нем. М . 1980; М о в ч а н Б.А., М a л а ш е н к о Й.С. Жаростойкне покрытня, осаждаемые в вакууме. Кнев, 1983.
І.Л.Побаль.
ЭЛЕКТРбННАПРАМЯНЁВАЯ АПРАцбЎКА матэрыялаў, змена фізікамех. і хім. уласцівасцей матэрыялаў пад уздзеяннем патоку паскораных электронаў. Праводзіцца ў рэжымах тэрмічнага, нетэрмічнага, праменехім. і радыяцыйнага ўздзеяння. Абумоўлена перадачай кінетычнай энергіі, якая вылучаецца пры тармажэнні паскораных да высокіх скарасцей электронаў.
Тэрмічныя працэсы Э.п.а. ўключаюйь электроннапрамянёвы пераплаў, электроннапрамянёвую зварку і пайку, электроннапрамянёвае нанясенне пакрыццяў, электроннапрамянёвае мадыфікаванне матэрыялаў, свідраванне, рэзку, гравіроўку і інш.; р а д ы я ц ы й н ы я — намнажэнне радыяцыйных дэфектаў, полімерызацыю і ацвердзяванне матэрыялаў. Дыяметр патоку электронаў ад 0,1—1 мм пры свідраванні і зварцы да 10— 1000 мм пры радыяцыйных працэсах. Прастата кіравання электронным праменем спрыяе аўтаматызацыі і камп'ютэрызацыі працэсаў.
4. Зак. 111.
Выкарыстоўваецца ў ядз. энергетыцы, радыёі мікраэлектроніцы, авіякасм. прамсці, машынабудаванні і інш.
Літ:. Шмллер 3., Гайзн г У., П а н ц е р 3. Электроннолучевая технологмя: Пер. с нем. М., 1980; 111 нпко А.А., П о боль Н.Л., Урбан 11 Г. Упрочненне сталей н сплавов с нспользованнем электроннолучевого нагрева. Мн., 1995. І.Л.Побаль.
Схема электроннапрамянёвай зваркі: 1 —катод, які пры награванні вылучае электроны, што фарміруюцца ў пучок 2; 3 — магнітная лінза, якая факусіруе пучок на загатоўцы 5; 4 — шпуля, якая перамяшчае электронны прамень.
Схемы канструкцый электроннапрамянёвых пячэй: a — з несфакусіраваным прамянём; б — з факусіраваным прамянём; РЭ — расходны электрод; КК — кальцавы катод; A — паскаральны анод; МФС — магнітная факусіруючая сістэма; Кр — крышталізатар; Зл — злітак; ВС — вакуумная сістэма; Ш — шыхта.
ЭЛЕКТРбННАПРАМЯНЁВАЯ ЗВАРКА, працэс атрымання нераздымнага злучэння метал. вырабаў з расплаўленнем краёў злучальных частак пучкамі паскораных электронаў. У адрозненне ад інш. відаў зваркі забяспечвае высокую дакладнасць вырабу дэталей пры высокай прадукцыйнасці работы.
Выконваецца пры высокім ці сярэднім вакууме, а таксама пры атм. ціску. Пучок паскораных электронаў ад электроннай пушкі факусіруецца і накіроўваецца на зварачны стык. Малы аб’ём расплаўленага металу (у параўнанні з інш. відамі зваркі) і кароткачасовасць цеплавога ўздзеяння забяспечваюць нязначныя цеплавыя дэфармацыі злучаных дэталей. Дазваляе зварваць за 1 праход металы і сплавы таўшчынёй да 250 мм і больш, у т.л. дэталі, якія могуць мець розную таўшчыню. Дае магчымасць злучаць дэталі з сталі, чыгуну, алюмінію, медзі, тытану, тугаплаўкіх металаў і іх сплаваў, а таксама папярэдне тэрмічна загартаваныя дэталі, для якіх непажаданая далейшая тэрмічная апрацоўка. Э.п.з. выкарыстоўваецца ў ядз. энергетыцы, радыёі мікраэлектроніцы, авія і касм. тэхніцы, прылада і машынабудаванні і інш.
Літ.: Электроннолучевая сварка. Кнев, 1987; Кайдалов А.А. Электроннолучевая сварка н смежные технологмн. Кнев, 1998.
І.Л.Побаль.
ЭЛЕКТРбННАПРАМЯНЁВАЯ ПЕЧ, высокавакуумная печ для атрымання асабліва чыстай сталі і тугаплаўкіх матэрыялаў. Награванне ў ёй заснавана на пераўтварэнні кінетычнай энергіі электронаў, паскораных пры іх ударах аб паверхню аб’екта, што награваецца. Гл. гаксама Электроннапрамянёвы пераплаў.
ЭЛЕКТРбННАПРАМЯНЁВАЯ ТРЎБКА, электроннапрамянёвая п р ы л а д а, электравакуумная пршада, у якой для светлавой індыкацыі, камутацыі і інш. выкарыстоўваецца вузкі электронны пучок, які фарміруецца і кіруецца па інтэнсіўнасці электронным пражэктарам. Становішча пучка ў прыладзе змяняецца з дапамогай адхіляльнай сістэмы.
У асцылаграфічных і прыёмных тэлевізійных трубках электронны прамень стварае на люмінесцэнтным экране свя'лівыя пункты, у выніку чаго ствараецца бачны відарыс. У назапашвальных і перадавальных тэлевізійных трубках электронны прамень абягае (сканіруе) мішэнь і пераўтварае бачны відарыс у відэасігнал. У электронных камутатарах электронны прамень абягае ў пэўным парадку ізаляваныя адзін ад аднаго электроды (ламелі), далучаныя да знешніх эл. ланцугоў.
ЭЛЕКТРбННАПРАМЯНЁВЫ ПЕРА
ПЛАЎ, працэс атрымання зліткаў і адлівак з чыстых і звышчыстых металаў (найперш тугаплаўкіх і высакародных), а таксама сплаваў у высокім вакууме ў электроннапрамянё'вых печах. Маса зліткаў — ад дзесяткаў грам да дзесяткаў тон.
Крыніца электронаў — электронныя пушкі (ад адной да 6—8) сумарнай магутнасцю да
98 ЭЛЕКТРОННА
5,6 МВт. Метал, што пераплаўляецца, падаецца ў зону дзеяння электроннага праменя ў выглядзе расходнага электрода, злітка, гранул, парашку і інш. Расплаўлены метал сцякае кроплямі ў водаахаладжальны крышталізатар — уліўніцу (пры наплаўленні злітка) ці тыгель (пры атрыманні фасонных адлівак і вырошчванні монакрышталёў), або ў халодныя подавыя ёмістасці (пры рафінаванні вадкага металу). Рафінаванне металу ажыццяўляецца пры расплаўленні і вытрымцы яго вадкім на працягу зададзенага часу. Ступень ачысткі металаў ад уключэнняў і дамешкаў вызначаецца трай і працягласцю нагрэву. Э.п.п. значна паляпшае мех. характарыстыкі металу і сплаваў; дасягаецца спалучэнне металург. чысціні металу, якасці паверхні злітка і яго мікраструктуры з эканам. эфектыўнасцю працэсу.
Літ:. Тнхоновскнй А.Л., Тур А.А. Рафннмрованне металлов н сплавов методом электроннолучевой плавкм. Кмев. 1984; Электроннолучевая плавка. Кнев, 1997.
І.Л.Побаль.
ЭЛЕКТРбННАСВЕТЛАВЬІ ІНДЫКАТАР, электронны індыкатар настройкі, электравакуумная прылада для візуальнага вызначэння (індыкацыі) узроўню эл. сігналу ў ланцугах радыёэлектроннай апаратуры.
У адным балоне размешчаны кіроўнае прыстасаванне (пераважна трыёд), што ўзмацняе эл. сігнал, і індыкатарнае прыстасаванне з люмінесцэнтным экранам, дзе высвечваюцца пэўныя фігуры, памеры і размяшчэнне якіх залежаць ад выхаднога сігналу кіроўнага прыстасавання. Выкарыстоўваюцца для дакладнай настройкі лямпавых радыёпрыёмнікаў, індыкацыі ўзроўню запісу ў магнітафонах, індыкацыі нуля ў радыёэлектроннай апаратуры і інш.
ЭЛЕКТРбННАЯ ВЫЛІЧАЛЬНАЯ МА
ШЫНА (ЭВМ), вылічальная машына, у якой апрацоўка інфармацыі адбываецца з дап