• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ‹і для выкарыстання ў дзярж. установах і аргцыях, ва ўзбр. сілах і сілавых ведамствах; ЭВМ рознага базіравання (стацыянарныя, аўтамаб., пераносныя); універсальныя ЭВМ EC 1230 і інш.; тры пакаленні ўстройстваў пасаж. аўтаматыкі для Мінскага метрапалітэна; першы рад суперкамл’ютэраў у адпаведнасці з рас.бел. праграмай «СКІФ»; аўтаматызаваная сістэма пагранічнага кантролю АСПКДазор і інш.
      У інце працуюць (працавалі) ЮР.Бас^ танджан (гл. Дадатак), ЭД.Кавалевіч, Г.П.Лапато, МА.Мальцаў, В.У.Пржыялкоўскі, к.Я.Пыхцін, В.Я.Пыхцін, ГДз.Смірноў, ГД.Стамроў, М.Ф.Чалайдзюк, ЯІ Чупрыгіна, ЛА.Шунякоў і інш. Выдадзены творы ў галіне ЭВМ, праграмных сістэм і сістэм апрацоўкі інфармацыі: «Электронная вылічальная машына «Мінск32» (1972), «Арыфметычныя і лагічныя асновы лічбавых аўтаматаў» (2е выд. 1980), «Лагічнае праектаванне ВІС» (1984), «МікраЭВМ. Кн. 5. Персанальныя ЭВМ» (1988), «Паралельная апрацоўка інфармацыі. Т. 4» (1988), «Фартран 77 для ПЭВМ АС» (1991) і інш. На камп’ютэрных сайтах размешчаны 2 гіст. даведкі пра інт.
            УФ.Бычанкоў, У.В.Вітэр, ГДз.Смірноў.
    
    электрЬнныя лінзы, электроннааптычныя сістэмы, якія ствараюць эл. і магн. палі пэўнай канфігурацыі для факусіроўкі электронных пучкоў. Адрозніваюць электрастатычныя і магн. Э.л., таксама іх камбінацыі.
       Электрастатычныя Э.л. складаюцца з сістэмы электродаў рознай формы (дыяфрагм з круглымі адтулінамі, пустацелых цыліндраў ці конусаў і інш.), якія знаходзяцца пад пэўнымі патэнцыяламі. У м а г н і т н ы х Э.л. поле ствараецца пастаяннымі магнітамі ці электрамагнітамі. Электрамагніт мае абмотку ўзбуджэння, магнітаправод, які поўнасаю абкружае абмотку (стварае панцыр), і полюсныя наканечнікі. Э.л. выкарыстоўваюцца ў электронных мікраскопах, паскаральніках зараджаных часціц і інш.
    
    ЭЛЕКТРбНЫ ПРАВбДНАСЦІ, электроны металаў і паўправаднікоў. упарадкаваны рух якіх абумоўлівае электраправоднасць.
      У кандэнсаваных асяроддзях частка электронаў (як правіла, валентных) адрываецца ад сваіх атамаў (дэлакалізуецца). Вобласці дазволеных значэнняў энергіі — дазволеныя зоны — дэлакалізаванага электрона чаргуюцца з забароненымі зонамі (гл. Зонная тэорыя). Э.п. — электроны часткова запоўненых дазволеных зон (зон праводнасці). У паўправадніках Э.п. з’яўляюцца толькі пры некаторым узбуджэнні: (дастаткова высокай тры. асвятленні). а таксама пры ўкараненні дамешкаў і інш. У металах Э.п. ёсць заўсёды.
    
    ЭЛЁКТРУМ (лац. electnim ад грэч. elektron бурштын), мінерал, разнавіднаснь золата самароднага, у якім серабра больш за 25—50%; мае прымесі тэлуру, медзі, сурмы, ртуці і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае пераважна плоскія дэндрыты або няправільныя мікраскапічныя часцінкі, зрэдку — крышталі. Вядомы самародкі масай да 400 г. Колер ад залацістажоўтага да светлажоўтага. Цв. 2—3. Шчыльн 1,5—1,65 г/см³. Трапляецца ў гідратэрмальных радовішчах. Уваходзіць у склад залатых руд.
    
    
    ЭЛЕКТРЫФІКАЦЫЯ (ням. Elektrifikation an грэч. elektron бурштын + facio раблю), працэс вытвсці, размеркавання і спажывання электраэнергіі. шырокае ўкараненне яе ў нар. гаспадарку і побыт. Э. — адзін з асн. кірункаў навуковатэхнічнага прагрэсу, аснова росту прадукцыйнасці працы, павышэння культуры і дабрабыту людзей. Садзейнічае рацыянальнаму размяшчэнню вытвсці, яе механізацыі і аўтаматызацыі, асваенню прыродных рэсурсаў.
    
    
    Імерсійныя злектронныя лінзы: 1 — з 2 дыяфрагмаў; 2 — з 2 цыліндраў. Сінім колерам вылучаны эквіпатэнцыяльныя паверхні. чырвоныя етрэлкі — шлях элекгронаў; Р, і К₂ — патэнцыялы электродаў.
    
    
      Развіццё Э. грунтуецца на тэорыі электрычнасці. Пачатак Э. адносяць да канца 19 ст., калі былі створаны электрычныя генератары і асвоена размеркаванне эл. энергіі па лініях электраперадачы на вял. адлегласці. Першыя электрастанцыі пабудаваны ў Еўропе і Амерыцы ў канцы 19 ст. Напачатку электраэнергію выкарыстоўвалі пераважна для асвятлення. У 1900 сусв. вытвсць яе склала 15 млрд. кВтгадз. У Расіі агульная магутнасць электрастанцый у 1900 складала 80 МВт, у 1913 — 1141 МВт. выпрацоўка электраэнергіі каля 2 млрд. кВт гадз (8е месца ў свеце). У 1920 распрацаваны план Э. Расіі — ГОЭЛРО, разлічаны на 10—15 гадоў (у асн. выкананы ў 1931). У 1935 СССР займаў 3е месца ў свеце па вытвсці электраэнергіі (пасля 3U1A і Германіі). У 1940 магутнасць электрастанцый СССР складала 11 200 МВт, выпрацавана эл. энергіі 48,3 млрд. кВт гадз. Разбураныя ў Вял. Айч. вайну 61 электрастанцыя, 10 тыс. км магістральных ЛЭП і інш. да канца 1940х г. адноўлены. У 1947 па вытвсці электраэнергіі СССР выйшаў на 1е месца ў Еўропе і 2е ў свеце. Было пабудавана шмат магутных цеплавых і гідраўл. эл. станцый, у т.л. Краснаярская, УсцьІлімская, Дняпроўская, Брацкая, волжскія ГЭС і інш. У 1954 уведзена першая ў свеце АЭС (г. Обнінск, 5 тыс. кВт). У развіцці энергетыкі ўсё большае значэнне пачала набываць ядзерпая энергетыка, адносіны да якой значна змяніліся пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986. Аснову сучаснай энергетыкі складаюць цеплавыя электрастанцыі (гл. Цепіаэнергетыка) Ажыццяўляецца камбінаваная вытвсць эл. і цеплавой энергіі (гл. Ценлафікацыя). Будва эл. сетак вялося па 2 асн. кірунках: будва магістральных ліній для аб’яднання асобных электрастанцый і энергавузлоў у электраэнергетычныя сістэмы, энергасістэм — у аб ’яднаныя электраэнергетычныя сістэмы, а апошніх — у Адзіную энергетычную сістэму, і будва размеркавальных сетак. Пабудаваны высакавольтныя ЛЭП напружаннем ад 220 да 800 кВ, міжсістэмныя 750 і 1150 кВ. Асн. спажыўцы электраэнергіі — машынабудаванне і металаапрацоўка, паліўная, хім. і нафтахім. галіны прамсці, чорная і каляровая металургія. У сельскай гаспадарцы Э. ўключае працэсы апрацоўкі с.г. прадукцыі, механізацыю працаёмкіх работ. Вял. значэнне набыла Э. чыгунак (гл. Чыгуначны транспарт), rap. транспарту (гл. Трамвай, Тралейбус, Метрапалітэн). Пасля распаду СССР паказчыкі эфектыўнасці электраэнергетыкі ў краінах СНД пагоршыліся зза адсутнасці цэнтралізаванага кіравання энергасістэмамі. Рост вытвсці электраэнергіі ў краінах СНД у 1999 на 1,7% (у 2000 на 2,7%, у 2001 на 1,6%). Устаноўленая магутнасць электрастанцый 320 млн. кВТ, з іх 70% цеплавых, 20% гідраўл., 10% атамных.
       На Беларусі Э. пачалася будвам электрастанцый на папяровай фцы ў г. Добруш (1889), у Мінску (1894, 225 кВт), Віцебску (1898). У 1913 было 11 электрастанцый агульнай магугнасцю 5,3 тыс. кВт, працягласць ЛЭП да 200 км, выпрацоўка электраэнергіі 3 млн. кВт гадз. У 1927—30 пабудавана Беларуская ДРЭС, у 1930 пачала фарміравацца Беларуская энергетычная сістэма, магутнасць электрастанцый якой да 1940 склала 128,8 тыс.кВт, а выпрацоўка электраэнергіі 508,4 млн. кВт.гадз. У Вял. Айч. вайну энергет. гаспадарка Беларусі амаль поўнасцю разбурана. У пасляваен. перыяд уведзены ў эксплуа
    
    102       ЭЛЕКТРЫЧНАЕ
    
    тацыю магутныя цеплавыя электрастанцыі. Лукомская, Бярозаўская, Васілевіцкая, Смалявіцкая ДРЭС, а таксама ЦЭЦ (цеплаэлектрацэнтралі) у Мінску, Віцебску, Магілёве, Полацку, Бабруйску, Гродне і інш. Да 1963 у асн. закончылася фарміраванне адзінай энергет. сістэмы рэспублікі. 3 дапамогай размеркавальных электрычных сетак і трансфарматарных падстанцый да 1967 электрыфікаваны амаль усе калгасы, саўгасы і населеныя пункты, якія мелі больш за 10 двароў. У 1963 Бел. энергасістэма злучана ЛЭП напружаннем 220 кВ з энергасістэмай Польшчы, у 1965 — з энергасістэмамі ПнЗ СССР. У выніку 38 ліній рознага напружання забяспечылі сувязь з энергасістэмамі Расіі, Прыбалтыкі, Польшчы, Украіны, у т.л. лініі напружаннем 750 кВ са Смаленскай і Ігналінскай АЭС. У 2001 энергаспажыванне Рэспублікі Беларусь склала 33,34 млрд. кВтгадз. Значная яго частка пайшла на вытвсць хім. і нафтахім. прадукцыі (13,3%), на машынабудаванне і металаапрацоўку (7,5%), камунальныя, культ.быт. патрэбы і насельніцтву (30,4%). Патрэбы ў электраэнергіі забяспечваюцца бел. электрастанцыямі і імпартам (у 2002 атрымана 3,7 млрд. кВт гадз з Расіі, 3,1 млрд. кВт гадз з Літвы).
       Літ:. Электрнфккацмя СССР. М., 1970; Энергетяка Белорусснн. Мн , 1968; Стекл о в В Ю Развятне электроэнергетмческого хозяйства СССР 3 язд. М., 1970; Б е с ч н н скнй А.А., Коган Ю М. Экономвческне проблемы электрнфнкацнн М., 1976; Джангнров В П. Ннтеграцня энергообіеднненнй на Евразвйском контнненте // Вестн в электроэнергетнке. 2003. № 4
    Я.П.Забела.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЕ АЦЯПЛЁННЕ, сістэма ацяплення памяшканняў, што складаецца з эл. ацяпляльных прылад, у якіх эл. энергія пераўтвараецца ў цеплавую. Награвальны элемент — найчасцей дрот напальвання з вял. удз. супраціўленнем з ніхрому, канстантану, фехралю.
       У Э.а. выкарыстоўваюцца прылалы з адкрытымі награвальнымі элементамі (электракамін, электрарэфлектар і інш.), закрытымі — награваюць ваду, масла (ралыятар), што цыркулююць у замкнёнай ёмістасці, або элементамі, замураванымі ў сценавыя канструкцыі і інш. Закрытыя прылады выключаюць магчымасць апёкаў і прыгарання пылу. Прылады для Э.а. звычайна займаюць мала месца, маюць невял масу і лёгка рэгулююцца па цеплаалдачы. маюць высокі ккдз, гігіенічныя. Награвальныя прылады з адкрытымі элементамі небяспечныя ў пажарных адносінах.
    
    
    ЭЛЕКТРЬГЧНАЕ ЗРУШЙННЕ, вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе эл. поле ў рэчыве; тое, што электрычная індукцыя.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЕ ПбЛЕ, адна з форм элекпграмагнітнага поля. Ствараецца зарадамі электрычнымі і зменай магнітнага поля ў часе.
    
    
       Узаемадзеянне паміж эл. зарадамі адбываецца праз узаемадзеянне створаных імі Э.п. Поле, створанае нерухомымі эл. зарадамі, наз. электрастатычным полем. Колькаснай характарыстыкай Э.п. з’яўляецца напружанасць электрычнага поля. Сілавыя лініі Э.п., створанага эл. зарадамі, — незамкнёныя, a створаныя магн. полем — замкнёныя.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНАЕ СУПРАЦІЎЛЙННЕ, фізічная велічыня, якая характарызуе процідзеянне эл. ланцуга (ці яго ўчастка) электрычнаму току. Абумоўлена перадачай ці пераўтварэннем эл. энергіі ў інш. віды энергіі. пры неабарачальным пераўтварэнні эл. энергіі (пераважна ў цеплавую) Э.с. наз. амічным супраціўленнем (ці актыўным); Э.с., абумоўленае перадачай энергіі эл. ці магн. полю і ў адваротным напрамку, наз. рэактыўным супраціўленнем.
       Пры сіле пастаяннага току J і напружанні U паводле Ома закону Э.с. R ланцуга роўна R = u/j. Яно залежыць ад матэрыялу правадніка, яго геам. памераў і формы. Для аднароднага па саставу правадніка з пастаяннай плошчай папярочнага сячэння S і даўж. /: R = р l/ₛ> дзе р — удзельнае Э.с., якое характарызуе матэрыял правадніка. Велічыня, адваротная р, о = ⁷/р наз. ўдзельнай электраправоднасцю. 3 ростам тры Э.с. праваднікоў павялічваецца, з паніжэннем — памяншаецца. Пры вельмі нізкіх трах Э.с. некаторых металаў і сплаваў падае да нуля (гл. Звышправоднасць). Актыўнае Э.с. пераменнаму току большае, чым пастаяннаму, з прычыны павелічэння шчыльнасці току ў паверхні правадніка (гл. Скінэфект), а таксама зза страт на віхравыя токі і магн. гістэрэзіс. Пры пераменным току поўнае Э.с. ланцуга Z вызначаецца акрамя актыўнага г таксама і рэактыўным супраціўленнем х, якое залежыць ад індуктыўнасці і электраёмістасці. Для сінусаідальнага току Z = ^г² + х² . Адзінка Э.с. ў СІ — ом.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАСЦЬ (ад грэч elektron бурштын), сукупнасць эл.магн. з’яў, звязаных з існаваннем, рухам і ўзаемадзеяннем зарадаў электрычных (зараджаных цел і часціц). Існаванне нерухомых зарадаў спараджае электрастатычнае поле, праз якое яны ўзаемадзейнічаюць (вывучаецца электрастатыкай). Рух зарадаў (элекÑ