Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ƒ, функцыі, крывой, паверхні. фігуры і інш. ў Э.м. карыстаюцца толькі ў дастасаванні да канкрэтна вызначаных выпадкаў. Напр., пры вызначэнні даўжыні акружнасці карыстаюйна паняццем ліміту дакладна вызначанай паслядоўнасці перыметраў упісаных і апісаных многавугольнікаў.
ЭЛЕМЕНТАРНЫ ЭЛЕКТРЫЧНЫ ЗА
РАД. тое, што зарад элементарны.
ЭЛЕМЕНТАРНЫЯ ФЎНКЦЫІ ў м а т э м а т ы ц ы, клас функцый, у які ўваходзяць мнагасклад, ступенная функцыя, рацыянальная функцыя, паказнікавая функцыя і лагарыфмічная функцыя, трыганаметрычныя функцыі і адваротныя трыганаметрычныя функцыі, гіпербалічныя функцыі і адваротныя гіпербалічныя функцыі. Э.ф. з’яўляюцца таксама функцыі, атрыманыя з названых з дапамогай арыфм. дзеянняў (складання, адымання, множання і дзялення), дыферэнцыравання, а таксама суперпазіцый (утварэння складаных функцый), выкарыстаных канечную колькасць разоў. Разглядаюцца таксама Э.ф. ад некалькіх пераменных. Адваротныя функцыі да Э.ф. і інтэгралы ад Э.ф. могуць не быць элементарнымі.
ЭЛЕМЕНТАРНЫЯ ЧАСЦІЦЫ. першасныя (найдрабнейшыя, нераскладальныя) адзінкі мікраструктуры матэрыі, якія выконваюць функцыі першасных крыніц і пераносчыкаў усіх фундаментальных узаемадзеянняў (гл. Узаемадзеянні элементарных часціц, Фізіка элементарных часціц). Э.ч. — гэта аб’екты спецыфічнай фіз. прыроды, характэрныя ўласцівасці, паводзіны і законы руху якіх немагчыма апісаць у межах класічнай фізікі. Для пабудовы тэорыі Э.ч. і іх узаемадзеянняў створаны новыя фіз. тэорыі: квантавая механіка, пазней пры аб’яднанні яе са спецыяльнай адноснасці тэорыяй — рэлятывісцкая квантавая механіка і рэлятывісцкая квантавая тэорыя поля.
Паняцце «Э.ч » сфарміравалася ў сувязі з устанаўленнем дыскрэтнага характару будовы рэчыва на мікраскапічным узроўні. Выяўленне найдрабнейшых носьбітаў уласцівасцей рэчыва (малекул і атамаў), а таксама таго, што малекулы пабудаваны з атамаў (якія доўгі час лічыліся нераскладальнымі), дазволіла апісаць усе назіраныя рэчывы як камбінацыі канечнай, хаця і вялікай, колькасці структурных адзінак — атамаў. Адкрыццё злектрона (1897), выяўленне ў далейшым састаўных час
так атамаў (электронаў і ядраў), а таксама структурных адзінак ядраў атамаў — пратонаў (1918) і нейтронаў (1932) — істотна зменшыла колькасць структурных дыскрэтных элементаў, якія фарміруюць уласцівасці рэчыва, і прывяло да новага паняцця — Э.ч. Устанаўленне ў пач. 20 ст. магчымасці трактоўкі эл.магн. поля як сукупнасці асаблівых часціц (фатонаў), якія могуць пераўтварацца ў часціцы рэчыва (пазітронэлектронныя пары), замацавала меркаванні аб тым, што Э ч — гэта структурныя адзінкі рэчыва і поля — матэрыі наогул. 3 цягам часу агульная колькасць Э.ч. пастаянна павялічвалася: пасля адкрыцця электронаў, пратонаў, нейтронаў і фатонаў былі адкрыты niмезон, мюон, таўлептон, нейтрына розных тыпаў, т.зв. дзіўныя часціцы (Кмезоны і гіпероны), прыгожыя часціцы, розныя рззанансы, прамежкавыя вектарныя базоны і інш. — усяго больш за 350 часціц. У далейшым было паказана, што большасйь гэтых часціц — састаўныя сістэмы, і таму назва «Э.ч.» ў дастасаванні да іх мае толькі гіст. аспект. Спецыфічныя ўласцівасці Э.ч. адлюстраваны ва ўвядзенні для гэтых мікрааб’ектаў разам з вядомымі фіз. велічынямі (масай, эл. зарадам, імпульсам і інш.) новых фіз. характарыстык (квантавых лікаў, у першую чаргу — спіна). Паводле гэтага ўсе Э.ч. падзяляюцца на ферміёны і базоны, якія падпарадкоўваюцца адпаведным тыпам квантавай статыстыкі. Да спецыфічных характарыстык належаць таксама дзіўнасць, зачараванасць, прыгажосць, ізатапічны спін, розныя зарады (лептонны. барыённы, гіперзарад, колеравыя, слабыя і інш.) і цотнасці (прасторавая, зарадавая і інш.). Са здольнасцю Э.ч. да тых ці інш. узаемадзеянняў звязаны час іх жыцця, у адпаведнасці з чым Э.ч. падзяляюцца на стабільныя (напр., электрон, пратон, нейтрына, фатон) і нестабільныя, якія існуюць на працягу абмежаванага часу, пасля чаго пераўтвараюцца ў інш. часціцы за кошт слабага, эл.магн. ці моцнага ўзаемадзеянняў. Большасць Э.ч. складаюць адропы (параджаюць моцныя ўзаемадзеянні і ўдзельнічаюць у іх), якія падзяляюцца на барыёны (з цэлым спінам) і мезоны (з паўцэлым спінам). Вылучаюць таксама групы дзіўных, зачараваных і прыгожых адронаў. Большасць вядомых адронаў складаюць вельмі кароткажывучыя рэзапансы. Класіфікацыя адронаў ажыццяўляецца на падставе ўліку пэўнай фіз. сіметрыі і адпаведных захавання законаў, напр., ізатапічнага спіна. У выніку ўстаноўлена, што ўсе адроны неабходна разглядаць як састаўныя фіз. сістэмы, «пабудаваныя» з новых часціц — кваркаў, а паняцце «Э.ч » для іх набыло ўмоўны, гіст. характар. У сувязі з гэтым выдзяляецйа група фундаментальных часціц, якія разглядаюцца як бесструктурныя (гл. табл.). Здольнасць Э.ч. параджаць фундаментальныя ўзаемадзеянні вызначаецца наяўнасцю ў іх адпаведных сілавых зарадаў: электрычнага — для эл.магн. ўзаемадзеяння, колеравых — для моцнага. слабага ізатапічнага спіна і слабага гіперзараду — для слабага (электраслабага), масы — для гравітацыйнага (пераносчыкі — гравітоны — пакуль не выяўлены). Значны поспех у пабудове сучасных квантавапалявых тэорый эл.магн., слабага (электраслабага) і моцнага ўзаемадзеянняў дасягнуты на аснове выкарыстання прынцыпу калібровачнай інварыянтнасці як універсальнага дынамічнага прынцыпу з улікам кваркавай мадэлі адронаў (гл. Квантавая электрадынаміка, Квантавая хромадынаміка, Электраслабае ўзаемадзеяннеў Адзінай крыніцай фіз. інфармацыі застаецца тэарэт. і эксперым. вывучэнне канкрэтных працэсаў іх узаемадзеяння (гл. Паскаральнікі зараджаных часціц, Фізіка высокіх энергій).
На Беларусі даследаванні ў галіне фізікі Э.ч. распачаты ў 1936 ФА.Фёдара
ЭЛІЗІЯ
107
вьш у БДУ. 3 1955 праводзяцца ў Інце фізікі Нац. АН, у Гомельскім унце (з 1973), НДІ ядз. праблем (з 1983), Нац. цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій (з 1993) БДУ і інш.
Літ.: Б о г у ш А.А. Очеркн по нстормв рвзнкя мвкромнра. Мн., 1990; Review of Particle Physics // Phys. Rev. D7 2002. Vol. 66, № |—4 А.А.Богуш.
ЭЛЕМЕНТНЫ АНАЛІЗ, сукупнасць метадаў аналітычнай хіміі для якаснага і колькаснага вызначэння хім. элементаў ва ўзоры, што аналізуюць. Засн. на змяненні фіз. якасцей рэчываў у залежнасці ад колькасці пэўных элементаў. Класічныя метады Э.а. — гравіметрычны аналіз і цітрыметрыя. Найб. пашыраныя метады: спектральны аналіз, фотаметрычны аналіз і люмінесцэнтны аналіз, электрахім. метады (паляраграфія, патэнцыяметрыя, вольтампераметрыя і інш.), масспектраметрыя і інш. Гл. таксама Колькасны аналіз, Якасны аналіз.
ЭЛЕРбН (франц. aileron ад аііе крыло), рухомая (угору, уніз) паверхня ўздоўж
Фундаментальныя часціцы і антычасціцы Т a 6 л і ц a 1
Часціцы Антычасціцы Удзел у фунда
Назва, сімвал Маса, МэВ Электрыч Сімвал Электрычны ментальных узае
ны зарад зарад мадзеяннях*
Крыніцы фундаментальных узаемадзеянняў
Кваркі і антыкваркі
Верхні н 15 +2/3 U 2/3 м., э., с., г.
Ніжні d 19 1/3 d + 1/3 м., э., с., г.
Дзіўны з 75175 1/3 S + 1/3 м., э., с., г.
Зачараваны с (1,151,35)10’ +2/3 с 2/3 м., э., с., г.
Пругожы b (4,04,4)10’ 1/3 6 + 1/3 м., э., с., г.
Вяршынны / 174,310’ +2/3 7 2/3 м., э., с., г.
Лептоны і антылептоны
Электрон е 0,51 1 е+ + 1 э., с., г.
Мюон ц’ 105,6 1 Р+ + 1 э., с., г.
Таўлептон т' 1777,0 1 т + 1 э., с., г.
Электроннае нейтры 0 0 Ve 0 с.
на ve
Мюоннае нейтрына 0 0 V 0 с.
н
Таўнейтрына vT 0 0 V 0 с.
Пераносчыкі фундаментальных узаемадзеянняў
Фатон у 0 э.
Слабыя калібровачныя 84,210’ 1 + 1 э., с., г.
базоны W 91,210’ 0 ЦА с., г.
2°
Глюоны: gp g2, g3, g4 0 0 м.
§5' gft’ 8?» $8
Заўвага: *м. моцныя, э. электрамагнітныя, с. слабыя, г. гравітацыйныя.
задняй часткі крыла самалёта. Прызначана для папярочнага (адносна падоўжнай восі) кіравання палётам ці стварэння нахілу самалёта.
Элероны на крыле самалёта: 1 — левы. 2 — правы.
ЭЛЕЎСІНСКІЯ МІСТ&РЫІ, Элеўс і н і і, рэлігійныя святы ў г. Элеўсін (22 км на 3 ад г. Афіны) з містэрыямі ў гонар багіні Дэметры і яе дачкі Персефоны. Узніклі са стараж. аграрных куль
таў, праводзіліся вясной і восенню. У іх маглі ўдзельнічаць пасвячоныя грэкі, акрамя рабоў і асоб, якія заплямілі сябе благімі ўчынкамі. Пасля далучэння Элеўсіна да саюза атычных абшчын (канец 7 ст. да н.э.) сталі агульнагрэч. святамі. Гал. іх сутнасць — сцвярджэнне веры ў неўміручасць чалавека, які, паводле ўяўленняў грэкаў, пасля смерці як пасеянае зерне даваў новае жыццё.
А.Г.Зельскі.
ЭЛЕЎТЭРАКбК, свабоднаягадн і к (Eleutherococcus), род кветкавых раслін сям. араліевых. Каля 15 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны Э. калючы, або дзікі перац (Е. senticosus). Вырошчваецца ў парках, бат. калекцыях, садаводаміаматарамі.
Э. калючы — раскідзісты куст выш. 3—4 м. Парасткі звычайна з тонкімі вострымі шыпамі. Лісце пальчатаскладанае, на доўгіх чаранках. Кветкі (сабраны ў шарападобныя парасонікі) дробныя, аднаполыя, тычынкавыя — фіялетавыя, песцікавыя — бледнажоўтыя. Плод — чорная, бліскучая касцянка дыям. да 1 см. Карэнішчы і карані маюць біялагічна актыўныя рэчывы, па ўздзеянні падобныя да жэньшэню. Лек., дэкар. расліна.
Дз.І.Траццякоў.
Элеўтэракок калючы.
ЭЛЕФАНТЫЯЗ, тое, што слановасць.
ЭЛІЗАБЕТВІЛЬ (Elisabethville), назва да 1966 г. Лубумбашы ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга.
ЭЛІЗІЯ (ад лац. elisio выштурхоўванне, выпадзенне) у мовазнаўстве, скарачэнне аднаго з двух суседніх галосных у адным ці двух словах; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. У бел. мове праяўляецца ў апусканні галоснага гука пры зіянні (збегу двух ці некалькіх галосных гукаў у слове, напр., «пабедаць — паабедаць»).
108 эліксір
ЭЛІКСІР, э л е к с і р (ад араб. альіксір — філасофскі камень), 1) выцяжка ці моцны настой з раслін на спірце, эфірных алеях, кіслотах, што выкарыстоўваецца ў медыцыне, касметыцы. 2) «Жыццёвы Э» — фантастычны напітак, які марылі здабыць сярэдневяковыя алхімікі з мэтай захаваць маладосць, прадоўжыць жыццё. Э. жартоўна наз. любы незвычайны, цудадзейны напітак.
ЭЛІМІНАВАННЕ, элімінавання р э а к ц ы і, адшчапленне ад малекулы арган. злучэння часціц (атамаў або групы атамаў) без замены іх на іншыя. Адрозніваюць а, р, у і 5Э. У выніку аЭ. (адшчапленне часціц ад аднаго атама) утвараюцца валентнаненасычаныя злучэнні (напр., карбены, нітрэны). У выніку р=Э. часціцы адшчапляюцца ад суседніх атамаў і паміж імі ўтвараецца новая сувязь. Калі часціцы адшчапляюцца ад атамаў, раздзеленых адным ці больш атамамі (у і бЭ), то ўтвараюцца цыклічныя злучэнні. Паводле іоннага механізма Э. адбываецца па монаабо бімалекулярнай